Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
I знік. Тут быў тут няма.
Уранні, прачнуўшыся, я доўга думаў: здалося ўсё гэта мне, прыблюзнілася ці прыснілася?
На ўсякі выпадак, калі ад’язджаў з гасцініцы ў аэрапорт, не ўзяў сваіх рэчаў. Нават тых пакупак, што зрабіў у Галандыі. I ў аэрапорце вельмі ж уважліва агледзеў усе свае кішэні.
3 Галандыі я вярнуўся, можна сказаць, з голымі рукамі. Нават без сваіх рэчаў, якія браў у дароіу. Калі ў мяне пыталі, што здарылася, я казаў:
Абакралі ў дарозе.
Начэй колькі і дома я амаль не спаў. Усё здавалася: восьвось выскачыць чорт і загаворыць са мной.
Мінула ўжо болып года, а я, здараецца, прачнуся ўночы і аж холад мяне сцебане: ці не чорт той з Суматры мяне зноў разбудзіў, як будзіў там, у Амстэрдаме?..
1989
СУСТРЭЧА 3 ЗЕМЛЯКОМ
Ён пазваніў мне ў гасцшіцу.
Вы Барыс Сачанка, пісьменнік? спытаў глуха. 3 Вялікага Бору?
Так, адказаў я, вядома, нямала здзівіўшыся: хто ведае мяне тут, у Парыжы, ды яшчэ што родам з Палесся з Вялікага Бору? Прыехаў сюды я ўсяго якіх тыдні два таму назад у складзе дэлегацыі, нідзе, здаецца, пра гэта не пісалася ў друку, жыў ціха, непрыкметна, і раптам...
Выбачайце, а вы хто будзеце? урэшце вырвалася ў мяне.
Я ваш зямляк. Нарадзіўся таксама ў Вялікім Бары...
Гэта было ўжо цікава. Каб у адзін і той жа час апынулася два чалавекі з адной вёскі, ды дзе у Парыжы?!.
Як вас завуць, якое прозвішча?
He спяшайцеся, я ўсё скажу. Вы маеце сёння час?
Час у мяне быў. Толькі што закончылася пасяджэнне ў штаб-кватэры ЮНЕСКА, я вярнуўся ў гасцініцу і прыкідваў, куды б пайсці, дзе б правесці вечар.
Ды быццам я вольны. А што?
Давайце сустрэнемся. Я пад’еду да вас на машыне, ну a дзе пасядзець, пагаманіць, месца знойдзем...
Гм, нібыта засумняваўся я. Але ж... Я вас зусім не ведаю. Хто вы?
Я ж сказаў ваш зямляк. А каб вы пазналі мяне, вось прыкметы: буду ў скураной куртачцы, без шапкі, стаяцьму з ключамі ў руцэ ля машыны маркі «Вольва»...
Вы мяне бачылі, мы сустракаліся?
А як жа! Калісьці я бываў у вашай хаце. Той, яшчэ дзедаўскай, што стаяла пад ліпамі... Добра ведаў вашых братоў Колю, Пятра, ну і, вядома ж, цябе, Барыс. Так што не хвалюйся, апранайся ды выходзь з гасцініцы, перайшоў на «ты» зямляк. Я буду хвілін праз восем-дзесяць...
Штосьці загадкавае, таямнічае было ў гэтай тэлефоннай размове. Каб непгга падобнае прапанавалі мне раней, некаліжі гадоў назад, калі бываў у замежных камандзіроўках, я, вядома
ж, разгубіўся б, пайшоў бы да кіраўніка дэлегацыі раіцца, як мне быць, што рабіць.
Але цяпер, калі сітуацыя ў нашай краіне змянілася ў лепшы бок, змяніліся ў лепшы бок і адносіны за мяжою да тых, хто сюды прыязджаў, знікала падазронасць, перамагалі давер і згода... Ды і нейкі авантурны дух у мяне гірабудзіўся...
Добра, сказаў я і паклаў трубку.
Тыя восем-дзесяць хвілін, што заставаліся да сустрэчы з земляком, я правёў у роздуме, ва ўспамінах. Хто ён, гэты зямляк? «Калісьці я бываў у вашай хаце. Той, яшчэ дзедаўскай, што стаяла пад ліпамі... Добра ведаў вашых братоў Колю, Пятра і, вядома ж, цябе, Барыс...» Значыцца, калі мы і сустракаліся, дык у дзяцінстве. У вайну ці перад вайною... Бо каб тое было пазней, то, напэўна, была б успомнена школа ці нешта іншае. Але хто ў тыя далёкія ваенныя і даваенныя гады бываў у нас у хаце, з кім мы гулялі, таварышавалі?
Успомігілася, паўстала ў вачах вёска Вялікі Бор доўгая шырокая вуліца, абсаджаная з абодвух бакоў хатамі, абгароджаная платамі з штыкетніку, дошак, плятнёў. Наша хата стаяла бліжэй да грэблі, сапраўды, пад дзвюма высокімі галлістымі ліпамі. Насупраць нас, праз вуліцу, жыў дзядзька Кузьма з цёткаю Поляю. У іх не было дзяцей, і цётка Поля часта бавіла час у нас, гуляла з намі. A то і ласункі прыносіла арэхі, гарбузікі, сухія грушы і яблыкі. 3 левага боку жыла Мархута, у яе былі дзве дарослыя дачкі Каця і Маня. 3 правага боку нашымі суседзямі былі Рачанкі вялікая сям’я, здаецца, пяцёра ці шасцёра дзяцей: два зусім дарослыя Іван і Змітро, астатнія меншыя... 3 імі, меншымі, мы таварышавалі. Прынамсі, да нрыходу ў вёску немцаў... Тады ж, пасля таго, як сам стары Яўхім Рачанка і яго два сыны Іван і Змітро сталі паліцаямі, пайшлі служыць да немцаў, дружба між нашымі сем’ямі разладзілася... Няўжо гэта хтосьці з Рачанкаў?.. Але ж яны быццам усе загінулі. I пра гэта мы даведаліся яшчэ ў вайну, калі немцы, спаліўшы нашу вёску, вывезлі нас у Германйо. Быццам у той дом, дзе яны жылі, гэтак жа, як і мы, на чужыне, трапіла бомба...
Міжвольна закрадвалася хваляванне. Нават быццам страх.
«Я ж пісаў пра Рачанкаў у сваіх кнігах... Пісаў праўду якія яны былі жорсткія, не мелі літасці да партызанаў і тых, хто быў з імі звязаны... I прагныя да чужога дабра, сквапныя: аднойчы нават залезлі да нас, суседзяў, на гарышча і забралі ўсё, што там было, авечыя шкуры, сушаныя яблыкі, сала... А што, калі мае кнігі трапілі яму на вочы і ён іх прачытаў?» падумаў я пра земляка.
I як бы адгадка прыходзіла ў галаву, чаму ён не назваў свайго імя і прозвішча, не прызнаўся, хто ён.
«Няйнакш, уявіў, што калі прызнаецца, хто ён, я магу не выйсці да яго, збаюся».
Ужо не проста хваляванне, а трывога ахапляла мяне.
«Што, калі ён пасадзіць мяне ў сваю машыну, вывезе з горада і паквітаецца?! Ніхто ведаць не будзе, куды я пайшоў, іігго са мною здарылася?»
Набраў на ўсякі выпадак тэлефон кіраўніка дэлегацыі, каб сказаць, куды і да каго я іду. Але тэлефон маўчаў, ігіхто да яго не падыходзіў, няйнакш, кіраўнік пайшоў на чарговы прыём у штаб-кватэру ЮНЕСКА ці ў пейкае замежнае прадстаўніцтва.
Што было рабіць? He пайсці на гэтую сустрэчу?
He, авантурны дух браў верх. Ды і цікавасць разбірала хто ён, гэты зямляк, чаму апынуўся тут, у Парыжы?
На ўсякі выпадак (мала ці што магло са мною здарыцца?) напісаў запіску, куды і да каго іду, паклаў яе на тумбачку, і паглядзеўшы на гадзіннік, пакіраваўся да выхаду.
Так, зямляк мянс ўжо чакаў. Я адразу ж пазнаў яго ён сапраўды быў у скураной куртачцы, без шапкі, з ключом у руцэ. I стаяў каля «шакаладнай» «Вольвы». Я падышоў да яго, падаў руку.
Вы, мабыць, мой зямляк, сказаў я.
Ага, усміхнуўся ён.
Быў ён вышэйшы за мяне ростам, ды і па гадах старэйшы. Але падцягнуты, стройны. Зусім француз. 3 моцным, з гарбінкай, носам, роўнымі белымі зубамі. Паглядзеўшы яшчэ раз больш уважліва на яго, я зрабіў вывад: не, яго я не бачыў, сустракаюся ўпершыню ў жыцці. Ці падобны ён быў на
Рачанкаў, пароду якіх я ведаў, помніў? Здаецца, не. Тыя былі чорныя, цыганістыя, ну а гэты... Нейкі руды, сівы.
Сядай у машыну, як не загадаў мне зямляк. Паедзем, a то тут стаянка забаронена. Таго і глядзі паліцэйскі наскочыць і аштрафуе... I паслужліва адчыніў пярэднія дзверцы.
Я паслухмяна плюхнуўся на сядзенне. I, дачакаўшы, калі зямляк аббяжыць машыну, сядзе побач са мною за руль, сказаў:
Куды мы паедзем? Можа, зайшлі б да мяне ў нумар і пагаманілі?.. Я жыву адзін, нам ніхто не будзе перашкаджаць...
He, рашуча захітаў галавою зямляк. Паедзем у рэстаран, я закажу вячэру, там і пагамонім...
«Ну што ж, рэстаран ёсць рэстаран. Добра, што не ў лес, за горад», падумаў я і як бы нават трохі супакоіўся, павесялеў.
Па тым, як выварочваў зямляк машыну на дарогу, потым вёў яе па вячэрніх, асветленых агнямі, вуліцах Парыжа, я зразумеў: шафёр ён адмысловы, класны. He стрымаўся, пахваліў:
А машыну вы водзіце ўсё адно што на піяніна іграеце...
Дык жа я таксістам тут, у Парыжы, гадоў дзесяць працаваў... усміхнуўся зямляк. Ды і пасля ўвесь час, можна сказаць, за рулём. Без машыны тут як без рук... А ў нас там, у Беларусі, хіба не так?
He, у нас многія жывуць без машыны, сказаў я. Грамадскі транспарт выручае. Ды і машына лічыцца раскошай, не кожны можа яе купіць. Дарагія яны ў нас.
Я трохі сачу за друкам, чытаю, што пішуць газеты пра жыццё там, у нас, прызнаўся зямляк. Але вось каб так непасрэдна пагаварыць са сваім чалавекам, ды яшчэ з адной вёскі... He даводзілася. Можна сказаць, упершыню...
Цікава, адкуль вы даведаліся, што я тут, у Парыжы? спытаў я.
3 газет. Прачытаў, што ў ЮНЕСКА быў вечар, прысвечаны Максіму Багдановічу, і там выступаў пісьменнік Барыс Сачанка... А я ведаў, што Сачанкі з нашай вёскі... і што ў іхняй сям’і ёсць пісьменнік... Барыс, якога ж я, вядома, калісьці бачыў... Вось і захацелася сустрэцца...
I зямляк паглядзеў на мяне неяк надта ж даверліва. I ўсміхнуўся.
Цябе, Барыс, напэўна ж, цікавіць, хто я... He сумнявайся, я з Вялікага Бору... Калісьці сябраваў з тваім братам Колем... Дарэчы, як ён, як склалася яго жыццё?
Я апусціў галаву, выдыхнуў з сумам:
Яго, на жаль, няма жывога.
Праўда? аж тармазнуў машыну зямляк. I даўно?
3 мінулага года... Вы ж, мабыць, чулі пра аварыю ў Чарнобылі... Гэта за якіх няцьдзясят кіламстраў ад Вялікага Бору. Л старэйшы мой брат жыў там жа, дома, у вёсцы... Ну і не пазбег шкодных уплываў гэтай бяды... Здарыўся інфаркт... А потым лёгкія спаліла радыяцыя... Памёр у няпоўных шэсцьдзясят...
А як жыў ён?
Ну, да Нямеччыны вы ўсё ведаеце... Там жа, на чужыне, працаваў, як і ўсе, на ферме ў пана. Вызвалілі нас амерыканцы, мы вярнуліся на радзіму. Вучыцца больш ён не змог. I дастатку не было вельмі, ды і не давалі такім, як ён, вучыцца. У Сібір нават нашу сям’ю хацелі выслаць. Хвала богу, неяк псрабылося. Ён ажаніўся, нарадзілася ў яго трое дзяцей два сыны і дачка. Дзеці выраслі, атрымалі вышэйшую адукацыю... А ён так і пражыў жыццё ў вёсцы. Трохі, вядома, выпіваў, як, дарэчы, і ўсе цяпер у нас...
А Пятро?
Пятро жыве. Там жа, у Вялікім Бары. Ён таксама не вучыўся. Служыў у арміі, працаваў у калгасе... Mae трое дзяцей, усе яны дарослыя...
Ну а ты стаў пісьменнікам, паглядзеў на мяне неяк быццам нават з гонарам зямляк.
Ды нібыта так, усміхнуўся я. Мне пашанцавала Сталін памёр. Тады многае змянілася ў нашай краіне. I да такіх, як я, як уся наша сям’я, пачалі інакш ставіцца... Было дазволена вучыцца, не толькі на полі ці па заводзе працаваць...
Словам, не ўсё і ў вас добра было, як бы заключыў, выслухаўплы мяне, зямляк. Хапіла гора...
Чаго-чаго, а ліха хапіла, згадзіўся з аднавяскоўцам я. Ды і цяпер у Вялікім Бары яго хапае. Быў нядаўна я там. Адбудаваліся людзі, балоты паасушалі... Жыць жа думалі. A
тут гэтая аварыя. He то высяляцца, не то жыць. Маладзейшыя, здаравейшыя паз’язджалі хто куды. Сёй-той аж у Казахстан, на Сахалін... Некаторыя пазаставаліся. I што? Цяпер амаль усе хварэюць, кожны дзень пахаванні..