Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Адкуль вы гэта ўзялі? як бы насцярожыўся ён.
Яна сама мне пра гэта сказала, прызнаўся я.
Брэша, гаркнуў капітан.
А мне здаецца, што не, дазволіў сабе не згадзіцца з кагіітанам я. I тое, што яна тытунём пахне, дык сама знарок абкурвае сябе, каб рэўнасць выклікаць у вас...
I гэта брахня, зноў сказаў, як адрэзаў, капітан. Нснасытная шлюха... Мала ёй тых, з кім удзень гуляе, дык яшчэ і да мяне лезе... А я стамляюся на вучэннях, мне не да таго... Ды і не магу я разам быць з такой жанчынай, якая перад гэтым з іншым была. Гадка!
Капітан Нямчура, як я зразумеў, быў выпіўшы, і таму прадаўжаць нашу размову не мела сэнсу. Нацягнуўшы на сябе коўдру, я адвярнуўся, зрабіў выгляд, што хачу спаць.
Назаўтра Лэся прыйшла ў інтэрнат зноў. У інтэрнаце, як і напярэдадні, не было нікога, адзін я. I Лэся, прысеўшы на край ложка, бліжэй да мяне, зноў доўга расказвала пра свае ўзаемаадіюсіны з мужам. Пытанне ў яе было адно: як вярнуць яго зноў да сябе, дадому?
Ён дужы, сумленны, гаварыла Лэся. Што думае, тое і кажа. Але вось ці кахае мяне?
Каб не кахаў, не раўнаваў бы. Перажывае ж, мучыцца...
Сам вінаваты. Навошта браць у галаву тое, чаго няма, выдумляць усякую несусветніцу?
Мабыць, вы далі повад...
Ніякага. Як перад богам клянуся. Калі што і рабіла, дык толькі дзеля аднаго каб ён кахаў мяне.
Значыцца, перастараліся, усміхнуўся я. У сямейных адносінах не бывае так, каб нехта толькі адзін быў вінаваты. Звычайна вінаваты абое, вядома, кожны ў рознай ступені...
Можа быць, усё можа быць, згаджалася са мною, уздыхала Лэся.
Прыйшоў каггітан Нямчура і, убачыўшы яго ў дзвярах, гэты раз Лэся ўжо сама ўсхапілася на ногі і кінулася як не бегма з інтэрната.
He ведаю, што і як гаварыў кагтітан з Лэсяй, але ў два бліжэйшыя вечары яна не прыходзіла да нас. Пачаліся палявыя вучэнні і капітан Нямчура начаваў дзесьці на палігоне ці ў налатачным гарадку. Лэся, праўда, не забывала на свайго мужа, званіла па тэлефоне, цікавілася, ці не вярнуўся ён з вучэнняў. Урэшце, не вытрымала, у адзін з вечароў прыйшла зноў сама ў інтэрнат, каб, мабыць, праверыць, ці кажу я ёй праўду, не падманваю яе. Няйнакш, яна сумавала па мужу, чакала яго. Калі стала ясна, што капітана не будзе, паднялася, каб ісці дахаты.
Вы далёка жывяце? спытаў я.
He, не вельмі, адказала яна.
He баіцеся адна вяртацца дадому?
Чаму, я, як і кожная жанчына, трошачкі баюся. Але ж... адна я дасюль ніколі не вярталася. Мяне праводзіў муж, усміхалася неяк надта ж шчыра, даверліва, а таму і хораша, Лэся.
I не заходзіў дадому, кіраваўся зноў у інтэрнат?
Так, прызналася Лэся.
А што калі я вас правяду?
Як хочаце, сказала Лэся, але ў яе голасе я ўлавіў як бы радасць.
Я накінуў на сябе пінжак, пайшоў услед за Лэсяй.
Ноч была жнівеньская, ціхая, цёплая, цёмная. Свяціў месяц, высыпалі, як гэта заўсёды бывае ў канцы лета, густа зоры. Выйшаўпіы за КПП, мы пабрылі з Лэсяй поплеч, гаворачы
ўжо не пра яе мужа, не пра ўзаемаадносіны між імі, а проста пра ўсё, што прыходзіла ў галаву Лэся расказала пра сябе нарадзілася яна ў вёсцы на Палтаўшчыне, закончыла інстытут, працавала бухгалтарам.
Сумная гэта праца, як бы з роздумам гаварыла яна. Увесь дзень з лічбамі. Ды і калектыў ў нас жаночы. У адной хварэюць дзеці, у другой нелады з мужам, трэцяя развялася ці ніяк не можа выйсці замуж... Словам, у кожнай свае праблемы. Былі ў калектыве мужчыны, можа б, усё па-інакшаму ў мяне склалася.
А як вы пазнаёміліся з капітанам Нямчурай? пацікавіўся я.
На танцах. Ён праводзіў мяне дахаты, потым запрасіў у кіно. 3 месяц мы з ім сустракаліся, ён прапанаваў мне выйсці за яго замуж. Зіулялі вяселле... і жылі...
Дзяцей у вас няма? снытаў я.
He, не паспелі абзавесціся. Мы ж нядаўна ііажаніліся. Усяго год...
Чаму ж тады нелады між вамі пачаліся?
Я сама не ведаю. Халодны ён да мяне раптам стаў, не заўсёды мяне хацеў...
Можа, стамляўся?
He ведаю я. Ён, праўда, аднойчы нешта гаварыў пра ракетныя войскі, у якіх ён служыць. Але не, ракеты тут ні прычым. Проста ён не кахае мяне. Я і пачала ўсё рабіць, каб рэўнасць выклікаць...
Ну, і чаго дамагліся? глядзеў я ў вочы Лэсі.
Хацелася як найлепш...
А атрымалася як найгорш.
Мо праз паўгадзіны мы дайшлі па ціхіх начных вуліцах да дому, дзе жыла Лэся. Я падаў ёй руку, развітаўся. Прызнацца, мне падабалася Лэся, было ў ёй нешта вельмі непасрэднае, дзіцячае. Ды і сама яна была лёгкая, маладая, усё адно што дзяўчынка. Мне нават захацелася абняць яе, прытуліць да сябе, пацалаваць. Але я не рашыўся на гэта. Паціснуўшы хуценька цёплую кволую руку, я развітаўся і пакіраваўся назад да танкавага вучылішча.
Яшчэ два разы ў адсутнасць капітана Нямчуры прыходзіла ў інтэрнат Лэся і два разы я праводзіў яе дахаты. Ноч, цішыіія на вуліцах неяк непрыкметна збліжалі нас... Мы ўсё менш і менш успаміналі капітана Нямчуру, гаварылі пра яго...
Нехта, мусіць, са знаёмых капітана бачыў, як я праводзіў яго жонку дахаты. Бо калі ён вярнуўся з вучэнняў (а можа, ён на іх і не ездзіў, а знарок дзесьці хаваўся, каб прасачыць за жонкай, што яна робіць у яго адсутнасць), то першае, што ён зрабіў, гэта падышоў цяжкім страявым крокам да мяне, дастаў з кабуры пісталет.
Вось што, пісьменнік, сказаў ён раздражнёна, са злосцю. Калі ты япічэ хоць раз дакранешся да маёй жонкі... Прыстрэлю. I цябе, і яе...
Але я да яе не дакранаўся, сказаў я ціха, прымірэнча. Я праводзіў яе дахаты. I то толькі таму, што баяўся, каб чаго не здарылася з ёю. Ноч, а яна адна... Такая кволая, безабаронная.
Я ведаю, усё ведаю, сказаў зноў рэзка, як адрэзаў, капітан. Таму і не страляю цяпер, толькі папярэджваю...
Капітан быў выпіўшы і гаварыць з ім пра што-небудзь яшчэ мне не хацелася. Я выключыў на сваёй тумбачцы святло і лёг спаць.
Назаўтра, прыйшоўшы ў рэдакцыю, я ў гутарцы з сваім непасрэдным начальнікам загадчыкам аддзела прызнаўся, што мне не зусім утульна жывецца ў танкавым вучылішчы.
Дарэчы, а дзе вас пасялілі? спытаў загадчык.
У афіцэрскім інтэрнаце, адказаў я. Дзевяць ложкаў, кожны дзень новыя людзі...
А-а, засмяяўся загадчык аддзела. Гэта былы морг... I вам не страшна там спаць?
Валасы на маёй галаве ледзь не ўсталі дыбка. Чаго-чаго, а мерцвякоў, усякіх тых месцаў, дзе яны ляжаць, я ўсё свае жыццё старанюся. А тут...
Загадчык аддзела зразумеў мяне без слоў.
Добра, зараз мы усё ўладкуем, сказаў ён і, падсунуўшы бліжэй да сябе тэлефон, пачаў званіць, набіраць нумары то аднаго, то другога начальніка, якіх ён, як выявілася, асабіста ведаў, бо працаваў некаторы час выкладчыкам у гэтым самым танкавым вучылішчы. Мо праз паўгадзіны ён сказаў мне:
Ідзіце ў КЭЧ, спашліцеся на начальніка вучылішча, што вам дазволена перасяліцца ў курсанцкі інтэрнат. Там ёсць пакой нумар шаснаццаць, рэзерв начальніка вучылішча. Яго вы і зоймеце.
Я ледзь не на крылах паляцеў у танкавае вучылішча, думаючы: «Калі ўсё будзе так, як сказаў загадчык аддзела, то яшчэ днём перасялюся на новае месца жыхарства. Каб не начаваць болыв у моргу, не бачыць, не сустракацца ні з капітанам Нямчурай, ні з Лэсяй...»
He, прызнаюся шчыра, з Лэсяй я ахвотна б сустрэўся. Але... Лепш быць далей ад граху. Ды і муж жа ў яе, каггітан Нямчура... Праз сваю рэўнасць ён мог нарабіць бяды. Гэта я адчуваў, амаль ведаў. I тады б... «Афіцэрскі інтэрнат» зноў вярнуў бы сабе сваю ранейшую назву...
Ну што? такім пытаннем сустрэла мяне мілавідная жанчына, што выпісвала некалькі дзён таму назад накіраванне ў «афіцэрскі інтэрнат». Я рада за вас. Даць вам адрас?
He, ад «адраса» я адмовіўся, папрасіў перасяліць мяне ў іншае месца.
Але іншага месца няма, глядзела на мяне, не зводзіла сваіх чорных, іскрыстых вачэй жанчына. Я ж вам казала.
Ёсць, усміхнуўся я. Пакой у курсанцкім інтэрнаце нумар шаснаццаць.
Гэта рэзерв самога начальніка вучылішча...
Я ведаю. Началыгік вучылішча дазволіў мне там пасяліцца. Калі не верыце, пазваніце яму.
Жанчына мне не паверыла, набрала нумар началыгіка вучылішча, спытала, ці не падманваю я яе. Патрымаўшы ля вуха тэлефонную трубку і выслухаўшы, што ёй гаварылі, неяк ураз змянілася з твару.
Выбачайце, дзякую, сказала яна ў тэлефонную трубку і амаль што кінула яе на апарат.
Бачылі б вы, з якой злосцю выпісвала яна, а потым і падавала мне накіраванне на пасяленне ў пакой нумар шаснаццаць! Падумаў быў я тады ці не сабе выбірала гэтая жанчына сужыльца? А можа, я і памыляўся. He ведаю...
НОЧ ПАД ІПАПКАЮ
Кажуць: усякае бывае ў жыцці. Было яно, гэтае «ўсякае», і ў мяне. Вось толькі адзін выпадак...
...У канцы шасцідзясятых гадоў у Саюзе пісьменнікаў стварылі садова-агароднае таварыства. Уступалі ў яго многія, уступіў і я. Нічога дзіўнага ў гэтым не было большасць жа пісьменнікаў, і я ў іх ліку, дзеці «паноў сахі і касы» і цяга да зямлі, да ўсяго вясковага ў пас у крыві. Пра тое, як «пісакі» асвойвалі аблогу, як будавалі сабе дамы і дамкі, садзілі дрэвы, кусты, сеялі і збіралі ўраджай, напісана цэлая паэма. Называецца яна «Сказ пра Лысую гару». Маёй асобе, як і некаторым іншым, таксама ўдзелена там пэўная ўвага. Але размова не пра тое, гэта згадалася так, да слова.
Прызнаюся шчыра: дачнік з мяне выйпіаў нікудышні. Каб узорна весці гаспадарку, трэба мець час. А яго ў мяне заўсёды не хапае. Праца ў рэдакцыі, а потым у Саюзе пісьменнікаў, карпенне над творамі, ды і розныя грамадскія абавязкі не дазваляюць бываць на сваім садова-агародным участку іншы раз нават у суботнія і нядзельныя дні. I таму ўвесь клопат па догляду зямлі лёг на цешчу. Яна і кешкалася там з ранняй вясны да позняй восені. I трэба сказаць, не любіла, калі мы з жонкаю прыязджалі да яе і нешта хацелі перайначыць, зрабіць па-свойму. Яна прымала гэта як асабістуіо крыўду ці нават абразу. I, паспрабаваўшы разоў колькі ўмяшацца ў яе справы і сустрэўшы маўклівую, а то і не зусім маўклівую варожасць, мы з жонкаю і зусім перасталі цікавіцца, што там і як у нас на дачы садзіцца, сеецца і расце. Прыедзем, паходзім між дрэвамі і градамі, паківаем самі сабе галовамі, паабедаем і паедзем.
Але вось аднойчы цешча вярнулася з дачы ледзь жывая. I залягла ў пасцель завойкала, застагнала: захварэла. Што ж, ёй было пад восемдзесят і гады бралі сваё. Вядома, ляжаць у пасцелі, калі на дачы нешта недароблена, невыносна цяжка. I цешча гэта выказвала ўголас, маўляў, ёй бы сама працаваць, а яна ляжыць, нібыта гнілое бсрвяно. А там жа, на дачы, клубніцы не дагледжаныя, ды і поле на зіму трэба б перакапаць, гной прывезці...