Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Падняўся на пачарнелы ад часу рыггучы ганак, зайшоў спярша ў сенцы, потым у хату.
Так, Нохім і Голда былі дома сядзелі за сталом, якраз абедалі. Убачыўшы ў хаце былога свайго кватаранта, пападымалі галовы.
He пазнаяце? спытаў Пятро, прывітаўшыся.
He, яны яго пазналі. Паўставалі, заўсміхаліся, пачалі, перабіваючы, не слухаючы адзін аднаго, нешта гаварыць, запрашаць да стала.
Ён сеў. Селі і яны.
I радыяцыя вас не палохае? назваўшы ўпершыню чамусьці на «вы» Пятра (ці не дайшлі чуткі, што ён цяпер працуе ў апараце ЦК КПБ), сказаў Нохім. Ён пастарэў, твар яго аброс сівым, калючым шчаціннем: толькі вытыркаўся нос ды блішчэлі вочы. Пастарэла, яшчэ болып папаўнела, пакруглела і Голда.
А вас? спытаў у сваю чаргу Пятро былых сваіх гаспадароў.
Нас? Нас ужо нішто не палохае, быццам неахвотна, паціскаючы плячыма, адказала Голда. Ды напачатку радыяцыя не вельмі і заўважалася. Гэта цяпер перапалоху нарабілі, дык уцякаюць людзі, хто куды.
А вы не думаеце ўцякаць?
Голда неяк палахліва зірнула на Нохіма, Нохім на Голду, што значыла і гэта ён, Пятро, ведаў, помніў прызнавацца ці не? Усё сказалі, прызналіся:
I мы сабраліся ўцякаць.
Куды?
На радзіму сваіх продкаў у Ізраіль.
Пятро аж адхіснуўся так нечакана было гэта для яго.
Так, так, пацвердзіў, ківаючы галавой, Нохім, у Ізраіль. Там ужо сын наш, Моцік. Ды і дочкі Клара і Цыля...
Голда, пачакаўшы, пацмокаўшы губамі, дадала:
Усё адно ехаць кудысьці адсюль трэба. Дык мы і парашылі да дзяцей сваіх паедзем. Там хоць за піто зачашц-
ца можна. Бо ехаць куды-небудзь шукаць новага месца... У нашым узросце...
Памаўчалі.
Потым загаварыў зноў Нохім. Спакойна, разважліва.
He прыжыліся мы тут, у гэтым гарадку. He прынесла нам шчасця гэтая зямля. To Булак-Балаховіч, то ў апошнюю вайну немцы... А цяпер радыяцыя... Быццам усё назнарок, каб мы карэння тут не пусцілі, не жылі...
Бачачы, што і Голда, і Нохім паклалі лыжкі, не дакраналіся болып да ежы крупніку, што наліты быў у глыбокую вышчарбленую гліняную міску, Пятро сказаў:
Вы абедайце, а то я ўварваўся знянацку...
Але ні Голда, ні Нохім не ўзялі ў рукі лыжак, глядзелі на яго, Пятра.
He ўхваляеце і вы нас, уздыхнуўшы, як бы са шкадаваннем, скрухаю сказаў Нохім. Але ж і тут жыць... Вунь Барвінкі вашы пахавалі ўжо...
Гэта было новае, пра такое Пятро Астаповіч не чуў. Таму і перапыніў Нохіма, спытаў:
-	Як пахавалі?
А так выкапалі роў і ў яго бульдозерамі ссунулі хаты, хлявы, платы... і засыпалі. Нібыта і не было Барвінак роўнае, чыстае поле. Толькі некалькі дрэў і засталося там...
Нохім памаўчаў, зноў цяжка ўздыхнуў.
Мусіць, і гарадок гэтак жа пахаваюць... Вы ж, напэўна, чулі, што і яго высяляць збіраюцца...
Так, ён, Пятро, гэта чуў.
Каб не радыяцыя, нікуды б мы не паехалі, тут бы век свой дажывалі, прызналася Голда.
Без ахвоты мы гэта робім, працягнуў думку Голды Нохім. Прывыклі тут. Нас усе ведаюць, і мы... А там... Што там?
Усе трое зноў памаўчалі.
Можа б, паабедалі з намі, запрасіла яго, Пятра, Голда. У нас, праўда, нічога з прысмакаў няма. Але крупнік я зварыла...
He, дзякую, адмовіўся Пятро. Я не галодны.
I, каб перавесці размову на іншае, спытаў:
А яшчэ што ў вас тут новага?
Нібыта нічога, адказаў Нохім. Ды мы не вельмі да тых навін і прыслухоўваемся. Апошні час жывём радыяцыяй і ад’ездам. Пакуль дамовіліся, дакументы аформілі, тое ды сёе... Амаль год прайшоў.
I нічога вам не шкада? абвёўшы вачыма хату, спытаў Пятро, адчуваючы, што перавесці гаворку на іншае яму не ўдасца.
Шкада не шкада, а што зробіш? He па нашай жа волі. Жылі жылі, і, бачыце, да чаго дажыліся... Усё кідаць трэба і ехаць...
У голасе Нохіма чуўся адчай, і ён, Пятро, не ведаючы, што яшчэ казаць, пра што пытацца, апусціў галаву, задумаўся...
Ад Нохіма і Голды выйшаў гадзіны праз дзве. Шафёр малады, крутлатвары хлопец, якога яму, Пятру, упершыню прыслалі разам з машынай з гаража, убачыўшы свайго начальніка, спытаў:
Куды яшчэ ехаць?
Прызнацца, Пятро і сам не ведаў, куды ехаць яшчэ. Здаецца, як жыў тут, у гарадку, дык і знаёмых было шмат. Але дзе падзяваліся тыя знаёмыя, нават сябры і таварышы па школе, па вучобе? Хто з іх куды з’ехаў, хто астаўся тут, дома? Як рассталіся ж пасля выпускных экзаменаў, дык і забылі адно пра аднаго, не сустракаліся. Зрэдку толькі бачыліся з сім-тым, дый то выпадкова.
Паехалі на вуліцу Паўднёвую, сказаў, сядаючы ў машыну і ўспомніўшы Ніну Адамаўну, Пятро Астаповіч. Гэта наперад з паўкіламетра, там будзе паварот, я пакажу...
Шафёр уключыў газ, машына паволі скранулася з месца, пакаціла па шырокай, заасфальтаванай вуліцы. Метраў праз чатырыста, там, дзе сказаў Пятро, збочылі направа, на звычайную брукаванку, пакалыхаліся па ёй. Ля дома, што стаяў у глыбіні саду зводдалеку ад вуліцы, спыніліся.
Пятро Астаповіч выйшаў з машыны, паглядзеў на знаёмы дом, у якім бываў і калі вучыўся, і потым, калі прыязджаў
у гарадок, акінуў вачыма вішні, слівы, групіы, яблыні, што роўнымі радамі зеляпелі за невысокім дашчаным плотам, і рушыў да весніц. Адчыняць іх не стаў, а, намацаўшы кнопку электрычнага званка на тыльным баку шула, пазваніў.
Мінула некалькі хвілін, і з хаты выйшла прыгожая, станістая маладзіца ў накінутай наапашкі цёплай шарсцяной кофце, блакітным паркалёвым плацці, у басаножках на голыя ногі: у ёй Пятро Астаповіч пазнаў старэйшую дачку Ніны Адамаўны Веру.
Вам каго? спытала яна нібы спалохана, не зводзячы з Пятра Астаповіча вачэй.
Ніну Адамаўну, сказаў Пятро Астаповіч.
Яе няма дома, адказала Вера.
Куды-небудзь паехала?
He, яна ў бальніцы, апусціла долу вочы Вера, відаць, пазнаўшы Пятра.
Што ў яе?
Лейкемія, вымавіла яна ціха. Потым, як бы схамянулася, адчыніла весніцы.
Можа, у хату зойдзеце, асцярожна прапанавала Вера. Я дачка Ніны Адамаўны, старэйшая, паведаміла яна.
Так, я ведаю, помню, сказаў Пятро Астаповіч, але не зрушыўся з месца, застаўся стаяць там, дзе і стаяў. Дзе вы цяпер жывяце?
У Брэсце, адказала Вера. Прыехала вось, каб маці дагледзець.
Радыяцыі не баіцеся?
Бойся на бойся, а дагледзець маці трэба, задумліва адказала Вера. He хоча яна пакідаць родны дом. Тут, кажа, нарадзілася, тут і памру. Колькі ні ўгаворвала, каб у Брэст да мяне пераехала, не едзе.
А муж яе, ваш бацька, дзе? спытаў Пятро Астаповіч, успомніўшы высокага, хударлявага мужчыну, якога разоў колькі бачыў, калі заходзіў да Ніны Адамаўны ён працаваў у суседнім калгасе аграномам.
Памёр летась...
Ён жа, здаецца, яшчэ не стары быў, здаровы.
Так, да аварыі. А потым неяк адразу ўсё ў яго са строю выйшла. I пячонка, і ныркі, і лёгкія... Памаўчала, падумала і дадала: Бачыце, каб не елі нічога са свайго агароду і саду... Але ж у магазінах нічога няма. I хочаш не хочаш, а даводзіцца есці ўсё сваё. Вось і я тут жыву і таксама ем... прызналася Вера. Хоць... і ў Брэсце, мусіць, не лепей. Купляеш прадукты, а адкуль што завезена не ведаеш жа. Ясі тое, што прадаюць. Ды і ў іншых гарадах тое самае...
Яно то так, згадзіўся, кіўнуў галавою Пятро Астаповіч. I ўсё ж... Там хоць знешняя радыяцыя менпіая. Ды і гарачыя часцінкі... Там іх менш, чым тут...
Хто яго ведае, дзе чаго болып, а дзе чаго менш, неяк абыякава прамовіла Вера. Ніхто ж праўды нам не казаў і не кажа. Прымаюцца пастановы, а вынікаў няма ніякіх. Вось і вы, відаць жа, нейкі начальнік, а вы, што вы зрабілі, каб аблегчыць пакуты людзей, памагчы ім хоць чым? Самага ж звычайнага лекаў і то днём з агнём не знойдзеіп.
Праўду, горкую праўду гаварыла Вера. I Пятро Астаповіч слухаў яе, апусціўшы галаву, Адчуваў ва ўсім і сваю віну, хоць быццам ні ў чым і не быў вінаваты...
Дзе, у якой бальніцы, ваша мама Ніна Адамаўна ляжыць? спытаў Пятро Астаповіч.
Тут, у гарадку. Але... Вера цяжка-цяжка ўздыхнула. Лепш не бачыць, лепш да яе не заходзіць...
Чаму? здзівіўся Пятро Астаповіч.
Яна ў вельмі цяжкім стане...
Можа, чым памагчы трэба?
Вера сумна пахітала галавою.
Ей ужо ніхто нічым не паможа... Лічаныя дні жыве. Чакаю канца... А ён можа быць і заўтра, і паслязаўтра... Нават сёння... Пакуль мы з вамі гаворым, яе ўжо, можа, і не стала... Вера шмарганула носам, з вачэй у яе пабеглі слёзы...
Каб не разжалобліваць жанчыну, Пятро Астаповіч падзякаваў ёй за размову, папрасіў перадаць маці прывітанне і, развітаўшыся, накіраваўся да машыны...
Куды ехаць, каго яшчэ шукаць не ведаў Пятро Астаповіч. I таму, адчыніўшы дзверцы машыны, плюхнуўся на сядзенне
і закрыў, зажмурыў вочы. «А можа, нікуды больш не ехаць, вярнуцца пазад у Мінск?» прыйшло ў галаву. Усё ж, пасядзеўшы хвіліну-другую і ўспомніўшы сястру Таню, падумаў: «Пакрыўдзіцца ж, калі даведаецца, што быў я тут і не заехаў. Ды і як жыве яна цяпер, пасля аварыі?»
Сказаў-загадаў шафёру:
Давай развернемся, назад на цэнтральную вуліцу паедзем. Яшчэ адну сям’ю трэба наведаць...
Таня жыла на ўскраіне гарадка. У яе была вялікая сям’я аж шасцёра дзяцей. Праўда, муж трапіўся працавіты, да таго ж меў залатыя рукі усё, што хочаш, мог зрабіць. I да яго ішлі людзі. I кожны ішоў не з пустымі рукамі, а нешта нёс. Таму асаблівай нястачы ні ў чым Таня не ведала, наадварот, некалькі разоў нават рвалася яму, меншаму свайму брату, сім-тым памагчы. Але ён кожны раз адмаўляўся, маўляў, сябе глядзі, дзяцей сваіх. Ды і не бедна ж ён жыў, добра зарабляў.
Апошні раз Таню Пятро Астаповіч бачыў яшчэ да аварыі ў Чарнобылі. Тады ён прыязджаў у Барвінкі на гадавіну смерці маці. I Таня са сваім мужам Іванам туды прыязджала. Расказала пра дзяцей сваіх, якія ўжо павырасталі, вучыліся, працавалі тут жа, у гарадку. Таня была быццам шчаслівая, усё ў яе сям’і ладзілася...
«Як яна цяпер жыве пасля аварыі?» думаў пра Таню Пятро Астаповіч, не забываючы падказваць шафёру, дзе яму трэба павярнуць, а дзе ехаць проста.
Спыніліся там, дзе ён, Пятро, і сказаў ля камяніцы з адмыслова, у ромбікі выкладзенай белай і чырвонай цэглы. Гэта і быў дом, дзе жыла са сваім мужам Таня.
Вакол камяніцы за высокім драцяным плотам раслі яблыні, грушы, слівы, вішні. Амаль пад кожным дрэвам стаялі вуллі, ля іх віліся пчолы.
«Значыцца, нягледзячы на аварыю, усё ў Тані так, як і раней было», парадаваўся за сястру і яе мужа Пятро Астаповіч.
Весніцы ў двор былі адчынены, і Пятро Астаповіч, вылезшы з мапіыны, папраставаў у двор, зноў жа адзначаючы, што ў ім і цяпер, як і заўсёды, калі б ён сюды ні прыязджаў, шчыплюць траву гусі і качкі, бегаюць куры.