Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
Шчыры, сумленны быў паэт і чалавек Уладзімір Дубоўка! I ані не цярпеў маны, пралаз, людзей ілжывых і хцівых, тых, хто на няшчасці іншых будаваў сваё пічасце, славу. Пра гэта сведчыць і верш, напісаны Уладзімірам Дубоўкам за паўгода да сваёй смерці і прысвечаны аднаму нашаму паэту:
Падобны з твару да машчэй, А па душы даўно нябожчык, Ты жыў яшчэ, стары кашчэй, Усё мінаеш хату з дошак.
Жывеш і сохнеш мільянер! Адхваічык прэміяў і лаўраў, Абы накалупаўся верш, Адразу ладзіш гром літаўраў.
Да славы рупны чалавек, Гадуеш крытыкаў прысенак: Кубло Пшырковых і Казек, Рой Скрыганоў і Барысенак.
А шмат каго папрыбіраў, Каб на шляху не заміналі, I выйшаў суха з мокрых спраў Ды выстукаў яшчэ медалі.
Ты страціў бы і зрок і слых, Калі б судзіць цябе з’явіцца Маглі Сымон Баранавых, Макар Шалай, Сымон Куніцкі.
Іх без віны і без пары Бяда змяла ў апошні вырай.
Ці не дарма твае сябры Былі з табой занадта шчыра.
За крыўды, зробленыя ўсім, Хто не вярнуўся з бездарожжа, Стаўляеш часам, хоць над кім, Слупок з вянком на агароджы.
Наўзрыд над памяццю ахвяр Равеш, як прыпадаюць даты, I кажаш так: іх мёў пажар, У тым ніхто не вінаваты.
Ты думаеш, згубіўся знак, Забыты словы, сцёрты крокі, I час мінуў, і сведак брак? А я, бог, а свет шырокі?
Знацця ў людзей не адбярэш, Як ты ні ўпраўны на расправы, Ды захлынешся ў рэшце рэшт Сваёю славаю крывавай.
Правін не змесціш на гарбе, На шыю зві сабе вяроўку.
Без прывітання да цябе
3 труны
Уладзімір Дубоўка.
П. С.
Чаму з труны? Апаскі менш, Хачу крыху пажыць сягоння, A то без часу ў жвір сапхнеш, Як гэты верш цябе дагоніць.
Калі ж адвееш ты, як дым, Мой запавет наконт вяроўкі,
Свет здзейсніць сам, свет мае чым... Клянуся барадой Дубоўкі.
Жнівень 1975 г.
* * *
У сярэдзіне шасцідзясятых гадоў з групай пісьменнікаў я наведаў удаву Касянкову жонку пісьменніка Міхася Зарэцкага. Апавядаючы пра даваеннае жыццё, яна ўспомніла невядомае мне тады імя Міколу Целеша ён, гэты чалавек, калі арыштавалі Міхася Зарэцкага, быццам прыехаў да іх на кватэру і праз вокны выкідваў усё, што было ў хаце ачышчаў сабе жыллё, каб пасяліцца.
А потым, у вайну, як прыйшлі немцы, прадаўся ім, гаварыла жонка Міхася Зарэцкага, абураная тым, што ведала.
Мінула некалькі гадоў. I прозвішча Міколы Целеша я пачуў зноў, гэты раз ад Максіма Танка, галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», дзе я тады працаваў. Максім Танк, вярнуўшыся з Ныо-Ёрка, куды ездзіў на сесію Генеральнай Асамблеі ААН, зайшоў у аддзел прозы і перадаў мне цэлы стос надрукаваных на машынцы на тонкай не нашай, савецкай паперы апавяданняў.
Калі ласка, прачытайце і выберыце што-небудзь для друку, сказаў ён. 3 аўтарам гэтых твораў я сустракаўся там, за акіянам.
Як яго прозвішча? пацікавіўся я.
Мікола Целеш, ён друкаваўся ў «Полымі». Да вайны. Цяпер жыве ў ЗША.
Я прачытаў апавяданні. He скажу, каб яны мне надта спадабаліся. Але некалькі з іх лепшых я выбраў, падрыхтаваў да друку. Неўзабаве яны былі змепічаны ў адігым з нумароў часопіса. Праўда, не пад сапраўдным прозвішчам аўтара, а пад псеўданімам. Здаецца, Пралескас.
Яшчэ праз нейкі час Максім Танк даў мне ліст, надрукаваны на той самай тонкай замежнай паперы.
Гэта той самы Мікола Целеш прыслаў, сказаў Яўген Іванавіч. Прачытайце...
Я прачытаў. Мікола Целеш выкладаў умовы, паводле якіх ён згадзіўся б пераехаць жыць на Бацькаўшчыну, у Беларусь. Галоўным з іх былі змена таталітарнага рэжыму, наданне Беларусі сапраўднага суверэнітэту, незалежнасць ад Масквы...
Ну як? падміргнуў мне Яўген Іванавіч і, не чакаючы, што я яму адкажу, спытаў: Дзе тыя апавяданні, што я вам даваў?
Апавяданні Міколы Целеша цэлы стос ляжалі ў мяне ў шуфлядзе стала.
Прынясіце іх мне. Усе.
Я схадзіў у аддзел прозы, забраў апавяданні, аддаў іх галоўнаму рэдактару. I забыўся на Міколу Целеша. Прынамсі, пакуль не траггіла мне ў рукі кніжачка яго апавяданняў, што выйшла ў 1965 г. у Нью-Ёрку. Называлася яна «Дзесяць апавяданняў». Асаблівага ўражання на мяне яна не зрабіла. Так, апавяданні былі напісаны прафесійна, з веданнем рэалій жыцця, праўдзіва. Але была ў іх нейкая як бы адчужанасць, халоднасць. Ды і думка была іншы раз так схавана, што не зразумела было, чаму аўтар браўся пісаць той ці іншы твор. Трапілася мне некалькі даваенных нумароў часоггіса «Полымя рэвалюцыі» з аповесцямі і апавяданнямі Міколы Целеша, і я прачытаў іх. Здалося мне: адна аповесць пра вучобу хлопчыка ў старой дарэвалюцыйнай вясковай школе нават цікавая.
У 1992 годзе Мінск упершыню наведаў рэдактар газеты «Беларусь», што выдаецца ў ЗІПА, Янка Запруднік. У час нашай сустрэчы ён, расказваючы пра пісьменнікаў-эмігрантаў, успомніў і Міколу Целеша, яго загадкавую смерць выйшаў аднойчы з дому і не вярнуўся. Знік, быццам яго і не было.
Ніхто ні жонка, ні мы не ведаем, дзе падзеўся чалавек. Быў і няма, расказваў Янка Запруднік. Між іншым, гэтак знік і бацька Антона Адамовіча, слыннага крытыка-эмігранта...
Праз некаторы час пасля той размовы з Янкам Запруднікам пазваніў мне Максім Танк. Спытаў, ці помню я што-небудзь пра Міколу Целеша.
Прыехала ў Мінск яго ўдава, паведаміў Яўген Іванавіч. Патэлефанавала мне. Я пераадрасаваў яе вам. Вы ж усю эміграцыю ведаеце як свае пяць пальцаў...
Прыгадалі мы з Яўгенам Іванавічам, як друкавалі апавяданні Міколы Целеша ў «Полымі»...
Ага, дык калі вы сустрэнецеся з яго ўдавой, раскажыце пра ўсё, папрасіў мяне Максім Танк.
Удава Целешыха, як назвала яна сябе пры знаёмстве, пазваніла мне ў той жа дзень, і мы сустрэліся. Парадавала яна мяне сваёй рухавасцю, свежасцю, бадзёрасцю. I выдатным веданнем беларускай мовы. Калі зайшла гаворка пра Міколу Целеша, яна спытала, ці можна ёй уключыць «касетку».
Вядома, калі ласка, нават здзівіўся я.
Я расказаў усё, што ведаў пра Міколу Целеша.
А вы не бачылі яго тут, у Менску? падняла на мяне вочы былая жонка пісьменніка, паглядзела быццам з надзеяй.
Да вайны я малы быў. Ды і не жыў тут...
А пасля вайны?
Таксама не мог бачыць. Самі ведаеце, дзе жыў я і дзе жыў Мікола Целеш...
Але я маю звесткі, што Мікола пасля надрукавання ў «Полымі» апавяданняў пераехаў у Савецкі Саюз.
Такога я не ведаю...
На тым мы рассталіся, спадзеючыся на новую сустрэчу Целешыха хацела бачыць разам са мною і Масея Сяднёва, які якраз прыехаў у Мінск і гасцяваў на Магілёўшчыне. Масей Сяднёў затрымаўся ў родных мясцінах на болып, чым меркаваў, а Целешыха чакаць не магла у яе быў куплены білет на самалёт, адлятала ў Фларыду, дзе мела прыстаніпіча... I толькі потым, пасля яе адлёту, я ўспомніў той ліст Міколы Целеша, які прыслаў ён пасля надрукавання яго апавяданняў у «Полымі». Якраз пра яго я не сказаў Целешысе. А шкада. Можа б, той ліст унёс бы якую-небудзь яснасць у загадкавую смерць’ яшчэ аднаго беларускага пісьменніка.
* * *
Загадкавая смерць... Пра адну з іх смерць Янкі Купалы зноў нагадаў часопіс «Полымя», змясціўшы на сваіх старонках успаміны незабыўнай Паўліны Мядзёлкі. Дзіўна, але ход думак і разважанняў блізкага народнаму песняру чалавека супаў з ходам думак і разважанняў, што выклаў у ранейшых сваіх публікацыях я «калі прыняць пад увагу, што Янка заўсёды быў праўдамоўны, не зважаючы на высокае становішча свайго субяседніка, гаварыў тое, што думаў: калі прыняць пад увагу яго настрой, у якім ён быў пры нашым апошнім спатканні і калі ён такія думкі выказваў не толькі перада мной, то з такім настроем і думкамі такому чалавеку, як Янка Купала, у гэты жудасны час культу нельга было жыць, а зрабіць з ім тое, што сталася з Цішкам Гартным, Чаротам і іншымі, таксама было нельга занадта вялікі шум падняўся б за мяжой...».
Прыводзіць Паўліна Мядзёлка і некаторыя падрабязнасці таго загадкавага і трагічнага здарэння зноў маладая энергічная жанчына, якая сядзела з Янкам Купалам на «поручнях», калідорная, белы туфель... I, вядома ж, сваю няверу ў афіцыйнуіо версію смерці народнага песняра...
Так, афіцыйную версію смерці Янкі Купалы ўсяляк прапагандаваў Міхась Лынькоў, асабліва ў год смерці народнага песняра. Зразумець Міхася Лынькова можна. Баяўся за сябе, баяўся за іншых пісьменнікаў. Перажыўшы жахі трыццатых гадоў, ён ведаў: маглі скарыстаць смерць Янкі Купалы і пачаць новыя арышты тых, хто яшчэ заставаўся. А Міхась Лынькоў любіў літаратуру, імкнуўся абараняць усіх, хто ёй служыў. I таму... Хто можа сказаць сёння, што магло быць за гэтым «таму»... I як пры кожным такім выпадку, леппі памаўчым, не будзем дадумваць за тых, хто не сказаў усяго, што трэба было б сказаць...
* * *
Спроба ўзнавіць выданне «Нашай нівы» ў Вілыгі, якую задумалі і здзейснілі маладыя літаратары ў цяперашніх умовах не першая. У лісце да Я. Ф. Карскага (26 верасня 1921 г.)
вельмі дасведчаны ў беларускіх справах Максім Гарэцкі паведамляў: «Летась увосень выйшла некалькі №№ «Нашай нівы» пад. рэд. Антона Луцкевіча». Так, сапраўды было такое. Выйшла дзевяць нумароў гэтага выдання. У першым з іх («чэцвер, 28 кастрычніка 1920 г.») ва ўступным артыкуле газета пісала: «У незвычайна важны мамэнт нашага нацыянальнага жыцця пачынае нанова выходзіць «Наша ніва».
Бязмала дзесяць год ад 1906 да 1915 года працавала «Наша ніва», пракладаючы дарогу, па якой і пайшло развіццё беларускае нацыянальнае ідэі. «Наша ніва» фармавала гэту ідэю, выпрацоўвала і давала канкрэтную форму і змест тым яшчэ няясным пачуццям і пажаданням, якія будзіліся ў душах сыноў беларускае вёскі, радзіўшыхся і ўзросшых ужо пасьля скасаваньня прыгону у больш вольнай атмасфэры.
Збудзіўшыся ад вечнага сну, беларускі народ пачаў прасьвятлеўшымі вачыма ўглядацца на сьвет божы, а ў той мамэнт, калі валілася старая расейская імпэрыя, пабудаваная на ўціску народаў і тушэньні ўсялякае вольнае думкі, у той мамэнт беларускі народ пачаў сваімі рукамі будаваць сабе новае жыцьцё, будаваць сваю незалежную дзяржаву. Такім парадкам нацыянальная ідэя пашырылася і абняля беларускую дзяржаўную ідэю.
Варункі для нашага дзяржаўнага будаўніцтва склаліся, аднак, вельмі благія. Бязупыннае быцьцё на Беларускай зямлі чужацкіх войск, зьмяняўшыся адна за аднэй окупацыі не далі магчымасьці нам паставіць наш дзяржаўны будынак так скора і так лёгка, як гэта ўдалося нашым іпчасьлівейшым за нас суседзям. I вось цяпер усенька наша зямелька пабіта на кусочкі, і на кожным куску пануе іншая, ды заўсёды чужацкая ўлада.