Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
К. А што цікавае выйшла за апошні час там, за мяжой?
Б. С. Перш за ўсё я назваў бы бібліяграфічную працу «Пяць стагоддзяў Скарыніяны» яна надрукавана ў НыоЁрку ў 1989 г. Ва ўступе да гэтай вельмі каштоўнай кнігі яе ўкладальнік Вітаўт Тумаш, які раней выступаў пад псеўданімам Сымон Брага, піша, што «з ростам навуковай увагі да жыцця і шматбаковай культурна-духоўнай спадчыны знакамітага Палачаніна, даўно адчувалася патрэба паказальнікаў той Скарыніяны, што з’явілася за пяць мінулых стагоддзяў, і асабліва востра адчуваецца яна сёння, калі веда пра старую й новую літаратуру пра Скарыну неабходная не толькі даследчыкам-скарыназнаўцам, але часта й пісьменнікам, гісторыкам літаратуры й мастацтва, публіцыстам». Апублікаваная ў кнізе бібліяграфія ахоплівае Скарыніяну амаль за пяць стагоддзяў ад 1492 г. да 1982 г., прычым улічаны як нашы айчынныя
крыніцы, так і замежныя. Другая кніга, на якой хацелася б спыніцца, гэта «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік», складзены вядомым моваведам Я. Станкевічам і выдадзены пасля ўжо яго смерці сынам Юркам. Слоўнік гэты мае амаль паўтары тысячы старонак. Як адзначаюць выдаўцы, «першай і асноўнай мэтай слоўніка было і ёсць пазнаёміць самых жа беларусаў з іх багаццем сваёй мовы адыграць ролю вычарпальнага тлумачальнага слоўніка беларускае народнае мовы на ўсім яе прасцягу карыстання... Заданне слоўніка практычнае... Слоўнік прызначаны памаічы, першае, вучыцца мовы беларускае усім сваім і чужым; другое, вучыцца мовы расейскае тым беларусам, што гэтага патрабуюць у сваёй адумысловасці». Гэты слоўнік, як і адзначаны вышэй бібліяграфічны даведнік «Пяць стагоддзяў Скарыніяны», варта было б перавыдаць у нас, карысць бы ад гэтага была вялікая. Выйшаў чарговы, дзевятнаццаты нумар «Запісаў», які выдае Беларускі інстытут навукі й мастацтва. Сярод матэрыялаў, што там надрукаваны, варта назваць артыкулы А. Барпічэўскага «Ігнат Дварчанін даследчык нашаніўскай літаратуры», В. Кіпеля «Эміграцыя з Беларусі й газета «Наша ніва», «Успаміны» Л. Акіншэвіча, пераклады вершаў 3. Паўнда (з уступным артыкулам пра яго 3. Кіпель), Янкі Юхнўца. Выйшлі новыя нумары «Беларускай думкі», «Беларускага свету», «Беларуса», «Зважай»... 3 кніг мастацкай літаратуры можна было б адзначыць выданне зборніка паэзіі з паралельным перакладам на англійскую мову вершаў Анатоля Бярозкі (Мацея Смаріпчка) «Трынаццаць вершаў»...
К. Ці плануеце вы асабіста што-небудзь яшчэ рабіць дзеля папулярызацыі творчасці пісьменнікаў-эмігрантаў у нашай рэспубліцы?
Б. С. О, так! Пра аналагічны зборнік паэзіі, надрукаваны мною, я ўжо казаў. Цяпер працую над кнігаю літаратурных мемуараў, у якую мяркую ўключыць успаміны, што надрукаваны ў розных эмігранцкіх выданнях, пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Цётку, Алеся Гаруна, Уладзіміра Жылку... У гэтую кнігу мяркуіо ўключыць таксама аўтабіяграфічныя матэрыялы пра пісьменнікаў-эмігрантаў, іх інтэрв’ю...
Ёсць таксама задума выдаць том, а, можа, і больш, эмігранцкай прозы. Ну, і, вядома ж, выдаць і некаторыя ўспаміны. Аднаму мне з такой працай наўрад ці ўдасца справіцца, тым больш, што ў мяне на стале ляжаць незакончаныя свае творы. Таму думаю падключыць да гэтай справы некаторых маладзейшых таварышаў. Я заўсёды прытрымліваўся і прытрымліваюся цяпер той думкі, што ўсё каштоўнае, што створана беларускай эміграцыяй, павінна быць вернута нашаму народу.
К. Вас не палохаюць некаторыя даволі грозныя выступленні «Вячэрняга Мінска», «Полнтнческого собеседннка», «Советской Белорусснн», «Звязды» ды і некаторых іншых выданняў супраць вядомых дзеячаў беларускай эміграцыі, іх паводзін у час Вялікай Айчыннай вайны.
Б. С. He. Займаючыся вывучэннем таго, пгго было ў 30 40-я ды і пазнейшыя гады, я чытаў прыкладна тое самае пра гонар і славу нашага народа Ф. Скарыну, Л. Сапегу, К. Каліноўскага, Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна, Я. Лёсіка, В. Ластоўскага... Ёсць, нажаль, людзі, якія ненавідзяць усё беларускае і шукаюць прычыны, каб абліць брудам кожнага, хто шчыра служыць свайму народу. Што ж да дзеячаў беларускай эміграцыі, то ў кожнага з іх было сваё жыццё, свае погляды. Многія з іх не ведалі савецкай улады, ніколі пры ёй не жылі. Іх трэба прымаць ці не прымаць такімі, якімі яны былі не абяляючы і не ачарняючы. Часы забарон, замоўчвання, здаецца, мінуліся. Праўда, аб’ектыўнасць вось тыя крытэрыі, з якімі трэба падыходзіць да ўсяго, што было. I браць пад увагу не даносы, якія «выбіваў» са сваімі спадручнымі Цанава ад розных «домработніц» і «сведак», а сапраўдныя факты, што мелі месца і пацверджаны дакументамі.
К. Жадаем вам поспехаў у вашай нялёгкай працы!
Б. С. Дзякуй.
1990
«НАРОД БЕСПАМЫЛКОВА РАЗБЯРЭЦЦА, ХТО ЁСЦЬ ХТО»
Гутарка з Алесем Марціновічам (часопіс «Беларуская думка»)
A. М. Барыс Іванавіч, з вамі, як і з кожным пісьменнікам, вядомым шырокаму чытацкаму колу, можна параіцца наконт многіх праблем. I усё ж у вашай творчасці ёсць такія аспекты... Вы, відаць, ужо здагадваецеся. Але, гаворка ідзе пра вашу цікавасць да жыцця беларускай эміграцыі. Кніга «Сняцца сны аб Беларусі...», па праву адзначаная Літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа, не тое, што ўнікальная ў сваім родзе, гэта дальбог жа энцыклапедычны даведнік. Дзясяткі імёнаў згадваеце вы... Паэтаў, празаікаў, мастакоў, кампазітараў... Адкуль такая дасведчанасць у вас адносна ўсяго, што тычыцца жыцця беларускай эміграцыі?
Б. С. Упершыню з беларускай эміграцыяй я спаткаўся амаль паўвека назад у 1944 годзе, калі наша сям’я жыла разам з іншымі сем’ямі на ферме ў пана паблізу горада Хальберштата ў Нямеччыне. Справа ў тым, што вёска Вялікі Бор, дзе я нарадзіўся, была спалена фашыстамі, і нас улетку сорак трэцяга вывезлі на чужыну, у няволю. На панскую ферму прыехала група беларусаў, як цяпер я разумею, калабарантаў, каб завербаваць сяго-таго ў сваё войска, якое тады стваралася. Сярод тых, хто выступаў перад намі, помню, была жанчына-паэтэса ці не Наталля Арсеннева? якая чытала свае патрыятычныя вершы. Потым, ужо на Радзіме, вучачыся ў школе, я прачытаў пра беларускую эміграцыю ў кшзе «Всенародная партнзанская война в Белорусснн протнв фашнстскнх захватчнков», якая выйшла ў 1951 годзе ў Дзяржаўным выдавецтве БССР пад агульнай рэдакцыяй Ц. С. Гарбунова. Аўтар гэтай кнігі, як пазначана на тытуле, Цанава, хоць, вядома ж, сам ён яе не ггісаў. У ёй, гэтай кнізе, ёсць цэлы вялікі раздзел «Белорусскне буржуазные нацнона-
лнсты злейшне врагн белорусского народа». У 1957 годзе, будучы ўжо студэнтам універсітэта, я надрукаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» артыкул «Шанаваць родную мову», у якім выступіў супраць русіфікацыі, што праводзілася мэтанакіравана і паслядоўна ў Беларусі. Артыкул перадрукавала мюнхенская «Бацькаўшчына», наогул, пра мяне тады шмат пісалі ў эміграцыі, рабілі з мяне ледзь не нацыянальнага героя. Мною зацікавіліся пэўныя органы, правялі «прафілактыку» паказалі «Бацькаўшчыну» з перадрукаваным там маім артыкулам, вось, маўляў, на каго я працуіо. Цяжка пасля гэтага мне было. I ўсё ж я скончыў універсітэт, быў узяты на працу спярша ў рэдакцыю часопіса «Вожык», потым у «Полымя». Тут я пазнаёміўся з многімі пісьменнікамі, у тым ліку і з Пятром Глебкам. Ён часта бываў за мяжою, прывозіў адтуль эмігранцкія выданні. Трапіўшы ў яго бібліятэку, я з некаторымі з іх пазнаёміўся. Жонка Пятра Фёдаравіча Ніна Іларыёнаўна ў часе вайны жыла ў Мінску, працавала ў «Беларускай газэце», ведала, сустракалася амаль з усімі, хто ў акупацыю апынуўся ў Мінску, а потым і ў эміграцыі, Антонам Адамовічам, Наталляй Арсенневай, Уладзімірам Сядурам, Алесем Салаўём... Юрка ж Віцьбіч нават некаторы час жыў у яе на кватэры. Я працаваў над раманам «Вялікі Лес», таму пра многае распытваў. Прагартаў-прачытаў я і падшыўкі газет, часопісаў, што выходзілі ў акупацыю, «Беларускую газэту», «Голас вёскі», «Новы шлях», «Раніцу», некаторыя іншыя выданні. Ну, а потым выязджаў сам за мяжу, сустракаўся з некаторымі эмігрантамі, чытаў усё, што трапляла з тамтэйшых друкаў. Меў размовы і з тымі эмігрантамі, што прыязджалі ў Беларусь, напрыклад, правёў некалькі гадзін у гутарцы з Янкам Ліманоўскім... Так што, як бачыце, збіраліся мае веды па крупіцы на працягу ўсяго жыцця...
A. М. Але ж, бадай, і небяспечна было збіраць усе гэтыя матэрыялы, калі яшчэ некалькі гадоў назад усё, што хоць неяк краналася творчасці тых, хто апынуўся часта не па сваёй волі далёка ад Бацькаўшчыны, не трапляла ў друк. He тое што пісаць нельга было пра гэтых аўтараў, але і прозвішчы іх згадваць...
Б. С. Так, гэта праўда. Але ж не дарэмна кажуць: рызыка высакародная справа. Хто не рызыкуе, той пазбаўляе сябе ўсяго самага цікавага, небудзённага. Я яшчэ са школы, гаворачы словамі Г. Гейнэ, «нашу кантрабанду ў сваёй галаве». Гэтаму мяне прывучыла Нямеччына, канцлагеры, у якіх я знаходзіўся за калючым дротам, пасляваеннае жыццё... Нас жа, нашу сям’ю, якая не толькі жыла пад акупацыяй, але і вывозілася ў Нямеччыну, вызвалялася не савецкімі войскамі, а амерыканскімі, хацелі саслаць у Сібір. Быў у мяне і яшчэ адзін «недахоп» я ніколі не выракаўся роднай мовы, размаўляў усюды на ёй, быў, словам, «в своей стране я словно нностранец»... У тых хатах, дзе я жыў, у мяне заўсёды можна было знайсці «кампрамат» пераггісаныя ад рукі вершы забароненых аўтараў, забароненыя кнігі, часоггісы, газеты...
Вёз усё гэта я і з-за мяжы, калі туды мяне пачалі хоць і не часта пускаць. Ці меў я з-за гэтага непрыемнасці? О, усякае было, лепш таго не ўспамінаць...
A. М. Пагадзіцеся, аднак, што і беларуская эміграцыя далёка неаднародная. Адна справа Масей Сяднёў, які рана пераканаўся, што «чырвоная зорка маніць» (як вы ведаеце, гэта выраз з яго рамана), і куды іншая справа тыя, хто ўсё ж супрацоўнічаў з немцамі. Як кажуць, не нам быць суддзямі, але ж гаварыць праўду трэба.
Б. С. Сёння пра беларускую эміграцыю мы ведаем болыл, як зусім нядаўна ведалі. Калі ў кнігах «Всенародная партнзанская война в Белорусснн протнв фашнстскнх захватчнков» і «Саўдзельнікі ў злачынствах» В. Рамапоўскага (выд. «Беларусь», Мн., 1964) усе тыя, хто па розных прычынах апынуўся на чужыне, залічаны адназначна да ворагаў, дык у некаторых працах, што друкуюцца сёння, ужо другая крайнасць усе эмігранты падаюцца ледзь не анёламі, ахвярамі сталінскага генацыду, барацьбітамі за новую, незалежную Беларусь. Я ж прытрымліваўся і прытрымліваюся праўды што было, тое было, як кажуць, кесарава павінна быць аддадзена кесару. Эміграцыю нельга агульна ні ачарняць, ні абяляць, бо яна складаецца з розных людзей. Наогул, да кожнай з’явы, факта і прозвішча трэба падыходзіць гістарычна і вельмі ж індыві-