• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    Пра сябе Янка Юхнавец у лісце да аўтара гэтых радкоў напісаў коратка: «Нарадзіўся ў 1921 г. на Бягомелыпчыне, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобл.; асвета: праўнік; быў вывезены ў Нямеччыну; па заканчэнні вайны астаўся за мяжой стаўся эмігрантам, дзе працаваў у галіне камп’ютарнатэхнічных працэсаў бізнесу. Літаратурную творчасць (паэзія і проза) пачаў пасля вайны за межамі Айчыны. Першыя творы (1948 г.) з’явіліся у часопісах «Шыпшына», «Сакавік», «Беларуская думка» ды іншых...» Праўда, з наступных лістоў высветлілася, што Янка Юхнавец быў падполыпчык, дапамагаў партызанам. За сувязь з партызанамі фашысты знішчылі ўсю сям’ю Юхнаўцоў бацьку, мяці, сясцёр і братоў. Так што з Германіі, куды яго вывезлі, вяртацца дадому, на Радзіму, у яго не было да каго.
    У эміграцыі Янка Юхнавец выдаў кнігі паэзіі: «Шорах моўнасці» (Нью-Ёрк, 1955), «Новая элегія» (Нью-Ёрк, 1961), «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967), «Творы» т. 1 2 (Нью-Ёрк, 1987, 1983).
    Паэзіі Янкі Юхнаўца характэрны асацыятыўнасць, нетрадыцыйнае мысленне і вобразная структура, метафарычнасць, глыбіня думкі. Іншы раз ён звяртаецца ў сваёй творчасці да бачанага ў маленстве і юнацтве, перажытага на Радзіме і на чужыне. Нямала вершаў прысвечана партызанам бацьку, «партызанскаму паэту Антону Бялевічу», роднаму брату, які
    абараняў зямлю ад чужынцаў, і г. д. Ёсць у Янкі Юхнаўца і творы пра далёкае гістарычнас мінулае нашага народа паэма «Вежы стрункія ўзвысіўзамак», «Сула», «Новая элегія» і ііші.
    Будзем спадзявацца, што ўслед за першымі публікацыямі твораў Янкі Юхнаўца на яго Бацькаўшчыне з’явяцца іншыя. Творчасць гэтага самабытнага таленту заслугоўвае таго.
    1991
    ВЕРШЫ 3 ФАШЫСЦКАЙ НЯВОЛІ
    Лёс ніколі не быў літасцівы да Беларусі, беларускага народа. Але так, як абышоўся ён у першай палове XX стагоддзя з нашай Бацькаўшчынай і тымі, хто насяляў край, здаецца, не абыходзіўся ні з кім. Абрысы, мапггабы перажытага нашым народам гора толькі цяпер, і то дзякуючы перабудове, паўстаюць ва ўсёй сваёй глыбіні і трагічнасці. I пазначаны яны такімі вехамі, як рэвалюцыя 1905 1907 гадоў з яе пажарамі, забойствамі і арыштамі, імперыялістычная вайна з незлічонымі разбурэннямі і смерцямі, мільёнамі выгнаных з родных селішчаў людзей... Потым была гвалтоўная змена ўлады ў сямнаццатым, нямецкая і белапольская акупацыі, зноў жорсткая, бязлітаснакрывавая вайна, гэты раз ужо грамадзянская... Падзел аднаго жывога цела народа на дзве часткі Заходнюю і Усходнюю савецкую... Калектывізацыя з яе масавымі высылкамі ў Сібір, Картуз-Бяроза і сталінскія канцлагеры... Зноў вайна, цяпер з гітлераўскай Германіяй, якая каштавала нам больш як два мільёны жыццяў і жахлівага, небывалага спусташэння ўсяго краю... Апалячванне, анямечванне, русіфікацыя... Хто б, які народ вытрымаў бы такое? А наш вытрываў. I не толькі вытрываў, выжыў, але і займеў сваю дзяржаву, з’яднаўся ў адну беларускую сям’ю, збярог самога сябе, сваю самабытнасць, культуру і мову. Нават духоўна ўзбагаціўся, памудрэў. У самыя чорныя, безнадзейныя хвіліны не губляў веры ў лепшуіо будучыню, не апускаў рук, працаваў. Прыдаўлены, быццам нязрушным каменем, чужацкай няволяй, ён не скараўся, спяваў песні. Нават спрабаваў ствараць новыя, у якіх выказваў свае думы і мары. Усюды, дзе б ні жыў, дзе б ні апынуліся яго
    сыны і дочкі. На царскай катарзе і ў турмах. У акопах і абозах імперыялістычнай вайны. У галодных, абрабаваных акупантамі гарадах і вёсках. У пажарах і сечах грамадзянскай вайны. У час НЭПа і нялюдскай калектывізацыі. Пры адступленні Чырвонай Арміі пад націскам гітлераўскіх полчышчаў і пры наступленні. У партызанскіх атрадах і ў фашысцкай няволі.
    Так, так, і ў фашысцкай няволі. Пра апошняе доўга маўчалі, не гаварылі, рабілі выгляд, быццам толькі ў адной татарскай літаратуры ёсць Муса Джаліль з яго «Маабіцкім сшыткам». А свае ж Мусы Джалілі былі і ёсць і ў нас, у нашай беларускай літаратуры. I пісалі яны вершы не таму, што нарадзіліся паэтамі, а таму, што не маглі маўчаць. Найчасцей гэта былі палонныя і «остарбайты» вывезеныя на прымусовыя работы сяляне, рабочыя, інтэлігенты. Паводле афіцыйнай статыстыкі такіх было болыл за 400 тысяч. Першыя беларусы ў фашысцкую няволю трапілі ў 1939 годзе, калі гітлераўская Германія напала на Полыпчу. Тады многія з іх, мабілізаваныя ў польскае войска, былі захоплены разам з палякамі ў палон. I цягнулі мулкую лямку няволі аж да канца вайны да пераможнага мая 1945 года.
    Толькі пра аднаго з такіх гаротнікаў Юльяна Сергіевіча можна падаць біяграфічныя звесткі. Нарадзіўся ён 5 жніўня 1910 г. у вёсцы Юраўшчына на Ашмянпічыне. Вучыўся ў суседняй вёсцы Ленькаўшчына. У 1932 г. яго паклікалі ў войска. Вядома, не ў сваё, а ў польскае. Служыў ён у Варшаве. Пасля 18 месяцаў вярнуўся ў родную вёску, працаваў на гаспадарцы. 24 жніўня 1939 г. ён быў зноў пакліканы ў войска абараняць «Польскае мацарства». Дома засталася жонка, дзеці, маці, сёстры. «5.9.39 г. у баёх пад Петраковам я трапіў у нямецкі палон», паведамляў пра сябе Ю. Сергіевіч. 20 лютага 1941 г. яго выпусцілі з-за калючага дроту, каб ён працаваў як «остарбайт» на тартаку, што знаходзіўся ў мястэчку Прэсат (Баварыя). Дачакаўся вызвалення, вярнуўся на Радзіму. I, як нядаўна стала вядома («Полымя», № 7, 1991), атрымаў ні за што ні пра што дзесяць гадоў сталінскіх лагераў. Адбыў пакаранне, прыехаў дадому, у сваю вёску, дзе і памёр.
    Хто былі астатнія нашы Мусы Джалілі, які напаткаў іх лёс невядома. Магчыма, сёй-той з іх жыве і цяпер.
    Як ацалелі вершы, пасля пяцідзесяці год трапілі з вайны ў цяперашні дзень? Дзякуючы беларускім газетам «Раніца» і «Беларускі работігік», што выдаваліся ў Берліне. Вядома, газеты гэтыя былі не савецкія, а прафашысцкія. Але яны побач са зводкамі пра падзеі на франтах, з прамовамі Гітлера, Гебельса і іншых фаіпысцкіх галаварэзаў, друкавалі і вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча, Алеся Гаруна, Ларысы Геніюш і зусім невядомых аўтараў пачаткоўцаў. Асабліва многа вершаў змяшчала на сваіх старонках «Раніца» (першы яе нумар выйшаў 3 снежня 1939 г,, апоші 31 студзеня 1945 г.). У адным са сваіх нумароў яна пісала: «Ніжэй мы друкуем некаторыя вершы, дасланыя ў нашу рэдакцыю нашымі пачынаючымі на эміграцыі паэтамі. Іх ёсць вельмі шмат, але, на жаль, размеры нашае газеты не дазвалялі іх выкарыстаць поўнасцю... Аўтары вершаў гэта нашыя палонныя з б.-польскай арміі. Некаторыя з іх ужо працуюць як цывільныя работнікі, некаторыя дагэтуль сядзяць у лагерах. Паходзячы з сялянскіх гушчаў беларускага народа, перанёсшы нягоды польсканямецкай вайны, пазнаўшы палоннае жыццё і наогул жыццё на чужыне, яны не згасілі ў сябе тэй паэтыцкай іскры, якую ім дала прырода, і прабуюць у зусім змененых, ненармальных умовах свае паэтыцкія здольнасці». Далей гаварылася, што ў гэтых вершах «кідаецца ў вочы вялікая любоў да Беларусі, да Роднага Краю, свайго кутка. Туга за краем здумеваючая». Можна было б да гэтых слоў дадаць япічэ аўтары вершаў і на чужыне жылі сваёй Бацькаўшчынай, летуценілі ёю, рваліся думкамі і сэрцам дадому, да сваіх хат, жонак, дзяцей, бацькоў, знаёмых змалку краявідаў. Былі ў вершах, вядома, і іншыя тэмы, але гэтая тэма дамоўкі, Бацькаўшчыны,пераважала, дамініравала.
    Далёка закінуў нас лёс ад ніў родных, А сэрцу майму яны блізкі і мілы.
    Дарэмна кіпіць кроў калі не свабодны Дарэмна губляе імкненні і сілы.
    Дарэмна пытаю я сябраў штодзень Аб волі, звальненні ўсё ціха, Час нудны паўзе, нібы цень, Наводзячы сум, як прад ліхам. Дні нудна за днямі паўзуць I кутаюць сэрца тугой-павуцінай. А думы спакою ніяк не даюць Пра тых, што далёка пакінуў -
    пісаў Базыль Камароўскі. I такія пачуцці і думкі былі ў многіх, хто апынуўся ў фашысцкай няволі. I Базылю Камароўскаму, як і іншым аўтарам, не заўсёды хапала майстэрства, вершы месцамі збіваліся з рытму, ды і рыфмоўка ў іх месцамі жадае быць лепшай. Затое якая шчырасць у кожным радку, у кожным слове, якая непасрэднасць, праўда! I гэта падкупляе...
    За апошні час у нашу літаратуру вярнулася многае, што раней забаранялася, хавалася. Няхай жа адгорнецца япічэ адна яе невядомая старонка, дасць былым фашысцкім нявольнікам права на грамадзянства ў беларускім мастацкім слове.
    1991
    ДАНІНА ПАВАГІI ЛЮБОВІ
    Пра далёкае мінулае беларускага народа пісалі A. С. Пушкін, М. Ю. Лермантаў, А. Міцкевіч, Ю. Крашэўскі, Г. Сянкевіч, Э. Ажэшка, іншыя вядомыя рускія, польскія, літоўскія паэты і празаікі. У апошні час да гэтай тэмы ўсё часцей і часцей звяртаюцца і самі беларусы. Не-не дый з’яўляюцца ў нашай літаратуры раманы, паэмы, аповесці, вершы, апавяданні, нарысы, дзе робіцца спроба ўзнавіць старонкі гісторыі, народа, якая, нягледзячы па ўвесь трагізм, была ў нас, як і ў іншых народаў, таксама па-свойму цікавая, гераічная, слаўная. Да імён папулярных ужо аўтараў мастацкіх твораў дадаюцца новыя і новыя, што сведчыць пра жывучасць самой нацыянальнай ідэі, яе неўміручасць, глыбокія карані, што ўваходзяць у пласты стагоддзяў. Вось і яшчэ адно імя Мікола Гайдук. Нарадзіўся
    ён на Беласточчыне (цяпер Полыпча) на хутары Кабылянка ў былой Заходняй Беларусі ў 1933 годзе. Скончыў першы клас польскай школы, рыхтаваўся пайсці ў другі, а тут пачалася вайна. «Не, не Вялікая Айчынная, а, як пісалі тады ў савецкім друку, вызваленчы паход Чырвонай Арміі, успамінае ў адным з сваіх інтэрв’ю Мікола Гайдук Беласточчына ў выніку далучэння да Беларусі стала савецкай. Таму правучыўся два гады яшчэ ў савецкай школе. нават акцябраткам стаў. У гады фашысцкай акупацыі наведваў нелегальную школу. Вучыў у ёй праваслаўны святар, сённяшні мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Полыпчы Васілій Уладзімір Даранкевіч. Зноў жа, правучыўся толькі два гады. У чацвёрты клас сказалі не прыходзіць: небяспечна, немцы лютуюць. Давучваўся пасля вызвалення ад гітлераўцаў. Два гады хадзіў у беларускую школу, якая працавала ў Міхалове...»
    Беласточчына, як вядома, пасля Вялікай Айчыннай вайны адышла пад Польшчу, і Мікола Гайдук, закончыўшы польскі ліцэй, пайшоў працаваць у гміну. Папрацаваўшы там некаторы час, даведаўся, што прымаюцца заявы ад тых, хто хоча ехаць вучыцца ў Савецкі Саюз. Падаў заяву і ён. Конкурс быў вялікі, на адно месца па 15 20 чалавек. Але Мікола вытрымаў яго і быў залічаны на вучобу ў Растоўскі ўніверсітэт. Два гады правучыўся там на факультэце рускай філалогіі, потым перавёўся ў Ленінград, адтуль у Мінск. У Беларускім дзяржаўным універсітэце пазнаёміўся з многімі маладымі літаратарамі Нілам Гілевічам, Рыгорам Барадуліным, Генадзем Бураўкіным, Іванам Пташнікавым і інш. Як здольнага, перспектыўнага выпускніка, яго пакідалі ў аспірантуры. Але ён не застаўся паехаў на радзіму. Працаваў настаўнікам, дырэктарам Бельскага настаўніцкага ліцэя.