Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
«Пагоня» Алеся Салаўя, «Моладзь», «Наперад», «Шляхам жыцця» і г. д. Можна, напрыклад, не любіць «Шляхам жыцця», але разам з тым яны далі шмат арыгіналыіага, літаратурнага, а ў тым ліку ўспаміны Міколы Шылы аб паасобных пісьменніках. Увогуле не было і няма ні аднаго выдання на чужыне (ад «Ведамкаў» да «Аб’яднання»), якія ў болыпай ці меншай ступені не спрычыніліся да развою нашае эміграцыйнае літаратуры...
Акрамя прадмовы здзіўляе таксама ўступ Ад выдавецтва, які з’яўляецца ўзорам езуіцкага падыходу да рэчаіснасці. Шмат нашых добрых літаратараў не знайшлі месца ў альманаху, але затое Арсеннева займае ў ім без малога 20% ягонае плошчы. Дарэчы гэтак узняты ў прадмове Віцьбіч без малога 3%. Няма раўнавагі паміж паэзіяй (171 с.) і прозай 44 с....
На першы погляд здаецца, піто трэба вітаць альфабэтны парадак размеркавання ў альманаху аўтараў гэта задаволіць дробныя сяднёўскія амбіцыі. Аднак тут нешта зусім іншае. Паэзію распачынае Арсеннева, прозу Бірыч. На гэты раз апошні не Юстапчык, бо не хоча лезці аж пад Псыча. А каб, напрыклад, Віцьбіч ды быў Віцьбіч, дык Бірыч тады стаўся б Антонам Адамовічам.
Здзіўляе таксама адзначэнне ў спецыфічным літаратурным выданііі, у біяграфіях паасобных аўтараў, колькі год і дзе адбываў зняволенне. Гэта ж не часапіс былых савецкіх паліткатаржанаў... Потым хіба за тое, што яна паэтка, трапіла ў Казахстан Арсеннева? He! Як паэтку яе праз кароткі час (3 4 тыдні) сам Панамарэнка звярнуў адтуль назад на Бацькаўшчыну, а туды яе саслалі як жонку польскага афіцэра. Большасць аўтараў гэтага альманаха трапілі ў савецкуіо ссылку не за тое, што яны літаратары, іх абвінавацілі ў прыналежпасці да студэнцкіх нацдэмаўскіх гурткоў. I, нарэшце, калі даць веры, дык найболыпым ад усіх пакутнікам ёсць Адамовіч Бірыч Юстапчык Забранскі Склют Ненасек Віж-Альгердзіч і г. д., і г. д. Аднак ён сам красамоўна і вычарпальна характарызуе прычыпы ягонага арышту як «нацдэм». Двукоссі цалкам на месцы.
Крыху наконт «Афрыдыты-Ост» Бірыча. Гэтак пісаць можа толькі той, хто бачыў іх з акна Розенбергаўскага штаба. Нашыя пакутныя прыгажуні Ганулі, Марылі, Алесі за тыя часы нічым не нагадвалі Афрадыту. He толькі я, але значная колькасць беларускіх літаратараў на чужыне (Люціч, Клішэвіч, Лебяда, Случанін і г. д.) ладне пасмакавалі горкага остаўскага хлеба і аднагалосна адкажуць Бірычу: «Пішы лепш пра зондэрфюрэраў, а не пра остаўкаў» («Летапіс...», № 75, 1991).
Уяўляюць пэўную цікавасць і тыя характарыстыкі, што даваў Ю. Віцьбіч у сваіх лістах паасобным літаратарам-эмігрантам і іх творам. Вось некаторыя з іх:
«Масей Сяднёў даўно ўжо заслугоўвае грамадскае ўвагі. Яму яна на карысць пойдзе...»
«Склют, які з калыскі хварэе на сабачую старасць (...) тлумачэнняў не патрабуе. Адзін з двох слупоў (ён конь, Арсеннева авадзень), на якіх трымаюцца «Конадні». У нашую эміграцыйную літаратуру нясе ўсялякую мерцвячыну, казёншчыну, смердзякоўшчыну студэнт Ашмянска-Бруклінскае Акадэміі...»
«Рыгор Крушына Рыгор Казак зіцрэдактар. Яшчэ ў Менску выдатны Уладзімір Хадыка прысвяціў яму адмысловы верш, у якім Казак рыфмаваўся з мудак...»
«Што датычыць Янкі Золака... дык маеце рацыю, што ён «вельмі слабы на сцэне», але гэткі ж ён і па-за ёй. На сцэне ён рыхцік тэй таварны цягнік, што адходзіць ад станцыі, а па-за сцэнай усяго толькі затуканы прыдатак да свае экспападдзі ў асірыйскім стылі... I калі ад усяе душы прыкра, што таленавіты Масей Сяднёў стаўся ціхабрамаўцам, антыподам і «Шыпшыны», і «Баявой ускалосі», дык Бог з ім з Золакам нельга з вераб’я ды зрабіць салаўя».
«Не люблю халтуршчыкаў, якім добра мне знаны Сядура з’яўляецца з часоў свайго літаратурнага дзяцінства. Нават ахрысціў яго калісьці Павярхоўны, маючы на ўвазе яго занадта тэндэнцыйны псеўданім Глыбінны». «Вас здзіўляе, чаму Сядура звярнуўся пасля ссылкі ў Менск? Без сумніву, заслужыўся на гэтае. Мне здаецца, што з таго часу і дагэтуль яму ўласцівая вялікая беспрынцыповасць. У гэтым сэнсе, ма-
еце рацыю, ён і Адамовіч абое рабое. А таму і першы і другі з’яўляюцца вельмі небяспечнымі, як хаўруснікі, і ў вялікіх і ў дробных справах».
«Глумяцца з нашае спадчыны ды імкнуцца загнаць нас, як каланіяльнае быдла ў стадолы, псеўдамовазнаўцы, -гісторыкі і -крытыкі, як Антон Адамовіч... Янка Станкевіч, псеўдадухаўнікі, як архіепіскап Васілій, псеўда-генералы, як Кушаль, псеўда-літаратары, як Сымон Брага і П. Сыч, псеўда-патрыёты, як Жук-Грышкевіч і а. Сіповічы і г. д. ...на нас палягае святы абавязак не дазволіць ім апанаваць грамадскую думку на чужыне».
«Значна ўбаку (...) стаіць Міхась Кавыль. У яго, на жаль, сустракаюцца «маладнякізмы» (іпаблоны, уласцівыя 30 год таму сябрам згуртавання «Маладняк»), русізмы старога і падсавецкага паходжання і г. д.»
Пра Дудзіцкага: «Найгалоўнейшае, што ён зусім не згінуў як літаратар, а наадварот, можа адзін з найбольш плодных нашых паэтаў. Між тым, умовы для свае творчасці ён меў і мае вельмі неспрыяльныя».
«Пераходжу да Алеся Салаўя. Перш за ўсё мушу зазначыць, што ён, як чалавек, бадай зусім пазбаўлены жыццёвага гарту Уладзіміра Дудзіцкага. На ўсіх, хто з ім блізка сутыкаўся, ён рабіў уражанне кволасці... Салавей, як паэта, абраў сабе сугучны псеўданім. Салавей, як птушка, сапраўды надзвычай добра пяе... Алесь Салавей шмат піша, але тым часам для сябе, не для друку... Мімаволі прыгадваецца, што падлетак Алесь Салавей вымаў з пятлі нежывым свайго дзеда, які забіў сябе пасля ссылкі бальшавікамі Алесевых бацькоў. Таксама прыі’адваецца, па прыездзе ў Аўстралію Алесь Салавей на нейкі час псіхічна захварэў, а ў сувязі з гэтым патрабуе цяпер далікатнага падыходу з боку сваіх сяброў».
«Мне падабаецца Вашая характарыстыка сп. Глыбіннага (Уладзіміра Сядуры) (...) Свае алілуйныя біяграфіі (...) ён піша і выдае сам... У гэтай біяграфіі ён ніколі, крый Божа, не піша, што ягоная доктарская годнасць, нібы набытая ім у Менску, падробленая, ліпавая. He згадвае Глыбінны таксама і пра тое, чаму гэта яму пасля сібірскага канцлагера дазволілі
адразу прыехаць у (...) Менск, а потым пераехаць у Ленінград. Карацей кажучы якімі сродкамі, якім коштам ён заслужыўся на гэтае? Прынамсі, напрыклад, Міхасю Кавылю дазволілі толькі на адзін дзень прыехаць у родную вёску, каб сустрэцца з маткаю. Аднак справа нават і не ў гэтым, а ў выключнай павярхоўнасці, нлыткасці Глыбіннага. У адной з яго «навуковых» працаў я налічыў 326 памылак...»
Не-не дый успамінае Ю. Віцьбіч у лістах і пра сябе.
«Мяне ў самым пачатку майго літаратурнага шляху «вучылі аглаблямі» Лукаш Бэндэ, Андрюша Вырвн Глаз, Ізя Харык, Лынькоў, Клімковіч, Броўка, Гарбуноў і г. д.»
«Калі Юрку Віцьбічу паіпанцавала не трапіць на Калыму (дарэчы, найлепшым маім адвакатам быў Кузьма Чорны), дык ён куды больш за іншых пераследаваўся менавіта за літаратуру».
«Гэтак і ад мяне нейкі час у Савецкім Саюзе адмяжоўваліся як ад сына папа».
He адзін ліст напісаў Ю. Віцьбіч рэдактару «Баявой ускалосі» Сяргею Хмары, які, дарэчы, і пяпер жыве ў Канадзе. Хоць сказаць, што любіў ён яго, не скажаш.
«Вы асабіста ніколі не мелі ад Сяргея Хмары гэтулькі знявагаў у друку («Маланка», «Пуга», «Дзяцел», «Баявая ўскалось» і г. д.), колькі займеў іх Юрка Віцьбіч, ггісаў ён у лісце (26.4.55) да М. Вярбы. I тым не менш я нікога не заклікаў і не заклікаю да крыжовага паходу супраць Сяргея Хмары. Менавіта таму мы і пайшлі на эміграцыю, каб пазбавіцца «генеральнае лініі», каб захаваць права на свае ўласныя погляды і на іхняе выказванне. Няўжо Вам нічога не гаворыць тое, што значную частку свайго жыцця Сяргей Хмара правёў у турмах усіх без вылучэння акупантаў нашае Бацькаўшчыны (палякі, расейцы, немцы), а таму болып за іншых мае права сказаць, маючы на ўвазе Беларусь, з пагардай рознакаляровым апартуністам і здраднікам:
Іншая ваша -
на гандаль яна!
Берлін, Масква ці Варшава
Хто даражэй дасць
напоіць каня
У Нёмане...
Кожнаму крыкніце: «Слава!»
(«Шыпшына», № 3).
А няўжо менавіта Вам, што паходзіць із Заходняе Беларусі, нічога паступнае, напісанае ў турме Грудзенз?
...Грудзенз, Равіч, Каранова
Грамада кругом!
На Памор’і і ў Пазнані Звоняць нашы кайданамі Пад панскім ярмом...
Без сумніву, Сяргей Хмара не Францішак Асізкі, гэтак, як і Юрка Віцьбіч не Антон Падуанскі». («Летапіс...», № 66,1989).
«Па самаму складу свае натуры ён (Сяргей Хмара. Б. С.) анархіст недарма кожная ўлада перад усім саджала яго за краты. Уласне ад гэтага анархізму і ягоны нігілістычны падыход бадай да ўсяго святога для ягоных суродзічаў. Добра ведаю, што ў сваім змаганні Сяргей Хмара часта-густа не перабірае сродкі. Аднак зусім не на вышыні тыя, хто, прэтэндуючы на беласнежная шаты, з ім змагаецца».
Яго, Ю. Віцьбіча, прасілі не адыходзіць ад літаратурнага руху на эміграцыі, узначаліць яго, дапамагчы гэтаму руху быць сапраўды свабодным, незалежным, на што пісьменнік адказаў: «Вы прапануеце мне, як старэйшаму, узяцца і заарганізаваць Згуртаванне беларускіх паэтаў і пісьменнікаў на эміграцыі з іх органамі, напрыклад, «Агні», «Доля», «Парнас», «Нёман» ці штось у гэтым напрамку. Больш баявое, больш акрэсленае і больш мастацкае. (Ліст да паэта М. Вярбы (24.26.4.55). Я з’яўляюся шчырым прыхільнікам існавання на эміграцыі не аднаго, а некалькіх згуртаванняў. На Бацькаўшчыне калісьці меліся згуртаванні «Узвышша», «Полымя», «Маладняк», «Пробліск» і г. д., што толькі садзейнічала росквіту літаратуры ўвогуле, з’яўленне ССПБ надало ўсёй літаратуры казённы,
убогі характар. He ў стане згадзіцца і з праектуемымі назвамі часопіса. «Агні» нічым не розняцца ад «Полымя» або нават «Огонёк».
Облетелн цветы Догорелн огнн.
Доля нагадвае «Нашу долю», якое 50-годдзе мае адзначацца ў наступным годзе. Назоў гэты «нашаніўскі»і акурат пазбаўлены ўсялякае ваяўнічасці. Мімаволі прыгадваецца з тое ж расейскае:
Эх ты, доля, моя доля, Доля бедняка.
Парнас гэты назоў шмат да чаго абавязвае, не менш, чым, напрыклад, назоў «Алімп». Я асабіста цешуся з тае прычыны, што мой зямляк з-пад Віцебска палясоўшчык Тарас з Пуцявішчаў наведаў калісьці Парнас. Але ўсё ж трапіў ён туды зусім выпадкова каб гэтак не сталася і ў часопісу «Парнас». «Нёман» назоў сапраўды не благі, але зноў жа:
Вісне скарга ўздоўж Нёмана Беларусі сына.