• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    Ларыса Геніюш жыла ў Празе, чакала канца вайны, не ведаючы таго, што судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР у Мінску 29 студзеня 1944 г. на падставе артыкулаў 66 і 76 Крымінальнага кодэкса Беларускай ССР завочна вынесла ёй і яе мужу Івану вырак прысудзіла ім па дваццаць пяць гадоў зняволення кожнаму ў папраўчапрацоўных лагерах. Так, як правільна пішацца ў брашуры «Хто такія крывічы?», у Л. Геніюш была магчымасць не вяртацца на Радзіму, пераехаць да амерыканцаў і там, на эміграцыі, пачаць новае жыццё. Але яе муж Іван Геніюш быў чалавекам левых поглядаў, ён адгаварыў Ларысу ад выезду ў чужыя далёкія
    краі. Сапраўды, на кватэры ў Геніюшаў часта бывалі савецкія афіцэры прыходзілі да Івана лячыцца.
    У 1948 г. Ларыса і Іван Геніюшы былі пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства, а потым неўзабаве арыштаваны і прывезены ў Савецкі Саюз, каб тут адбываць прысуджаную ім кару... Ці выступала Л. Геніюш па савецкім радыё і «заклікала беларускую эміграцыю ехаць у савецкі «рай»? На жаль, ні пацвердзіць гэта, ні абвергнуць пакуль піто няма магчымасці.
    На Беларусь Геніюшы вярнуліся толькі ў 1956 г. Эміграцыя не замарудзіла звязацца з «Генеральным Сакратаром БНР» неўзабаве Ларыса Геніюш атрымала ліст ад рэдактара часопіса «Баявая ўскалось» паэта С. Хмары (Сіняка). Змест яго невядомы, але вядомы адказ паэтэсы:
    «Братко! (Брацішку!) Засылаю Табе найлеппіыя пажаданні і прывітанні! Цешуся, што не забываеш і непакоюся, што наракаеш на беднасць і недастаткі. Пішаш аб пасылцы для мяне. Дзякую! Яны мне не патрэбныя. Кормімся па-людску, у параўнанні да далёкай мінуўшчыны, чуемся досыць добра, у цеплыні і не змучаныя. Гэтага нам хапае!
    Што да Юркі, думаю, што ён неяк пражыве.
    Абразіла мяне Тваё другое запытанне аб Івасю (Іван сінонім Саветаў. Рэд.). Падобных пытанняў мне не стаўляй, яны лішнія! Я яго гэтак, як і Ты сваю Полю (Полыпчу. Рэд.), з каторай быў год заручаны... Я выслухоўваю да сяння любоўныя прызнашгі, але навучылася маўчаць. Заўсёды думаю гэтак, калі будзе вельмі цяжка адыду да дзядзькі 3.
    Што ж дзівуешся? Mae словы, якія прымаеш, калі дайшлі да Цябе, ніколькі не былі кіданыя на вецер. Гавару мовай сэрца. Гавару як заўсягды толькі мужыцкай гаворкай, якуіо С. (Саветы. Рэд.) церпяць, але ненавідзяць. Гаворыцца, што будуецца, але бяда я люблю не будынкі, а людзей...
    Было мне гора калісьці і таму ні ад каго нічога не патрабую. Спадзяюся, што мяне зразумеў. Абяцала С. (Свабода. Рэд.) калі не яна, дык ніхто! Датрымала слова... Нават найлепшых маіх прыяцеляў адштурхоўвае вечная зайздрасць майго мужыка. Мыю падлогу, пяру, гатую. Сплю неспакойна
    і мала ўсміхаюся. Мужык, як заўсёды, худы, мёрзне ідучы да працы, шмат кашляе, ціхі і любіць, як заўсёды, кніжкі...
    Ніякіх цётак мне не шукай, я каб толькі брата, яго мне аднайдзі.
    Абыймі ад мяне ўсіх у сям’і! Скажы піто: добра!
    Ну што ж, цалую Цябе.
    Сястрыца».
    Рэдакцыя «Летапісу беларускай эміграцыі», друкуючы гэты ліст Л. Геніюш (№ 67, 1969), зрабіла прыпіску: «Ліст пісаны па-польску і перасланы праз родзічаў у Полыпчы. Напісаны адразу па вызваленні Геніюшаў з савецкіх канцэнтрацыйных лагероў у 1956 г. з наказам жыць, без права выезду, у мясцовасці нараджэння ў мястэчку Свіслачы на Ваўкавышчыне. У лісце закамуфляванае: «брат» паэт Супрун. «Юрка» сын Геігіюшаў у Полыпчы. Ён застаўся малым у Празе ў Чэхіі, калі «СМЕРШ» схаггіў «Геніюіпаў і хлопчык меў быць забраны ў савецкі прытулак. Дзякуючы гуртку беларусаў (сяброў КПЗБ, Пугаўка і інш., якія своечасова ўцяклі з Беларусі і Вільні) Юрку выратавалі і аддалі на выхаванне «цётцы» ў Катавіцах. Выгадаваны, скончыў медыцыну (як і ягоны бацька), пераехаў у Беласток, дзе ўключыўся беларускі нацыянальны рух. Меў пісьменніцкія здольнасці (напісаў некалькі твораў, апавяданняў і драм), быў сябрам літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Быў хворы, маці Ларыса дабілася пропуску выезду з візітай у Беласток, але сына не ўратавала. Памёр хутка па смерці маці і бацькі ў Свіслачы. (Рэд.)»
    Да слова: сваю турэмную робу з нумарнымі знакамі Ларыса Геніюш пераслала ў Лондан, дзе яна знаходзіцца і цяпер у музеі, які створаны пры беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны...
    У сваёй «Споведзі» Ларыса Геніюш успамінае і архіў, які застаўся «па смерці В. Захаркі». «А цяпер нам было трэба ратаваць, вывозіць з Прагі беларускі дзяржаўны архіў, каб яго не захапілі немцы, піша яна. Акту прагалошання незалежнасці, на жаль, ужо ў архіве не было. Былі дагаворы з літоўцамі, з Галіцкай Украінскай рэспублікай і інш., папкі з архівамі міністэрстваў БНР і іншыя важныя дакументы (...). Спакавалі мы з Міколам пару чамаданаў нашага дзяржаўнага
    архіва, і ён павёз гэта ўсё да сябе з думкай усё пераправіць у Францыю. Я і да сяння не ведаю, як яму і ці яму гэта ўдалося. Гэты архіў вельмі хацеў вырваць мне з душы Цанава, паставіўшы шмат пазней мяне перад абліччам смерці. Што ж: «Без волі Божай волас мне з галавы не ўпадзе, і я вас не баюся!» ледзь стоячы на нагах з голаду, хваробы, допытаў і трываўшай ужо год турмы, дастойна і спакойна гаварыла я. А лютасць маіх праследавацеляў і смерць нагла заглядала мне ў вочы».
    «Я і да сяння не ведаю, як яму і ці яму гэта ўдалося», напісала Л. Геніюш. Цяжка сказаць, ці засталіся яшчэ якіянебудзь пісьмовыя сведчанні пра «беларускі дзяржаўны архіў» у тых паперах, што пакінула паэтэса пасля сваёй смерці. Вядома толькі, што на пошукі архіва ездзіў у Парыж сын Л. Геніюш Юрка. Відаць, пасля гэтага Л. Геніюш Уладзіміру Караткевічу, які, рэдагуючы яе кнігу «Невадам з Нёмана», наведаў паэтэсу дома, у Зэльве, дзе пасялілася яна разам з мужам пасля звароту з сталінскіх лагероў, расказала прыкладнатакое: архіў вельмі надзейна схаваны у царкве аднаго невялікага французскага гарадка. У звычайным беларускім куфры, які акрыты саматканкай, ляжыць усё самае каштоўнае, што звязана з утварэннем БНР і яе дзейнасцю. За тое, што куфар з дакументамі будзе стаяць у царкве, пакладзена ў банк значная сума грошай. Працэнтаў ад той сумы даволі, каб утрымліваць царкву ў належным стане. Ці назвала яна той гарадок, дзе ў царкве стаіць куфар з «беларускім дзяржаўным архівам», я не ведаю. Мне У. Караткевіч яго не называў. А можа, і называў, ды назвы яго я не запомніў.
    Пра Міколу Абрамчыка, сустрэчах з ім пісалі многія. Заслугоўвае ўвагі прызнанне Алеся Змагара (А. Яцэвіча) у яго аўтабіяграфічнай нататцы «Сцежкі-дарогі майго жыцця» («Летапіс...», № 26 27, 1985 г.). Працуючы ў пасляваеннай Францыі і ўзначальваючы там Аб’яднанне беларускіх работнікаў, ён даволі часта спатыкаўся з «прэзідэнтам» БНР. Па сваіх поглядах, як піша А. Змагар, Абрамчык быў «не чырвоным, а ружовым камуністам, інакш кажучы, нацыянал-камуністам, што ён мне і сказаў, параўноўваючы сябе з югаслаўскім Ціта». Ён вербаваў беларусаў, што жылі за мяжою, у час вай-
    ны ў Іспаніі ў інтэрнацыянальныя брыгады. Пасля ж, стаўшы «прэзідэнтам» БНР, накіроўваў людзей у пшіёнскія школы, заключыўшы пагадненне, што, калі хто-небудзь з іх загіне, БНР атрымае 10 000 долараў. За атрыманыя такім чынам грошы быў адкрыты «фонд імя Крэчэўскага». А. Змагар расказвае, як, не жадаючы таго сам, трапіў у адну з шпіёнскіх школ вельмі здольны студэнт-гісторык Сарбонскага ўніверсітэта Янка Філістовіч яго скінулі ў Савецкую Беларусь, і ён там загінуў...
    2
    3 «ажыўленнем» БНР, а потым узнікненнем і іншых беларускіх палітычных арганізацый уся беларуская эміграцыя падзялілася на некалькі лагераў. Ішло змаганне за кожнага чалавека, кожную душу. У гэтае змаганне ўключыліся і святары католікі, уніяты, праваслаўныя... БЦРаўцы называлі БНРаўцаў камуністамі, БНРаўцы БЦРаўцаў фашыстамі. Органы друку газеты, часопісы, што ўзнікалі, быццам грыбы пасля дажджу, то тут, то там, адлюстроўвалі погляды той ці іншай групоўкі. Выкрывалі тых, хто знаходзіўся да іх у апазіцыі. Адбыўся раскол і сярод беларускай інтэлігенцыі, якая па розных прычынах апынулася за межамі Бацькаўшчыны. He абышло гэта міма, закранула і літаратараў. Калі, напрыклад, Н. Арсеннева, А. Адамовіч, С. Станкевіч, пакінуўшы піэрагі БЦР, перабеглі да «крывічоў», падтрымліваючы іх, дык некаторыя іншыя не спяпіаліся гэта рабіць, a то імкнуліся і зусім быць убаку ад палітычных плыняў. У гэтых адносінах цікавая пазіцыя аднаго з вядомых у свой час празаікаў Савецкай Беларусі, сябра згуртавання «Узвышша», а ў вайну члена Цэнтральнага ўрада Беларускага культурнага згуртавання Юркі Віцьбіча (Г. Шчарбакова). Апынуўшыся за межамі Бацькаўшчыны, яшчэ будучы ў лагерах ДП, ён пачаў групаваць вакол сябе пісьменнікаў і выдаваць літаратурнамастацкі часопіс «Шьшшына». «Беларускае літаратурнае згуртаванне «Шыпшына» (яно стварылася 9 красавіка 1946 г. у Рэгенсбургу), гаварылася ў «Дэкларацыі», мае на мэце:
    1.	Згуртаваць беларускіх актыўных і творча-даспелых пісьменнікаў-белетрыстаў, паэтаў, драматургаў і крытыкаў, што знаходзяцца на эміграцыі; 2. Працаваць над стварэннем літаратуры, годнай нашага вялікага народа. «Шыпшына» стаіць на варце поўнае свабоды творчых пошукаў, але для ейных сябраў з’яўляецца абавязковым крытэрый высокае мастацкасці і арыгінальпасці, глыбокая пашана да наіпас літаратурнае спадчыны і пачуццё спадкаемства да ўсяго лепвіага ў ёй, узаемная пашана да творчасці адзін аднаго, а ў галіне ідэёвай самаахвярная адданасць Найвышэйшаму ідэалу нашага Народа». За кароткі час, як паведамлялася («Шыпшына», № 8, 1950), згуртаванне менавіта па гэтых прынцыпах аб’яднала амаль усіх лепшых працаўнікоў беларускага мастацкага слова, якія апынуліся па-за межамі сваёй Бацькаўіпчыны. Часопіс жа, які яно выдавала, дзякуючы свайму высокаму мастацкаму ўзроўню, набыў папулярнасць сярод беларускай эміграцыі, пра што сведчылі не толькі шматлікія лісты-водгукі ў рэдакцыю; але і тыраж, які рос ад нумара да нумара. Усё гэта, ды і пазіцыя «Шыпшыны» ў палітычных пытаннях, сяму-таму не падабалася. Пачаліся напады на згуртаванне, спробы яго раскалоць, разваліць. Наладзіўшы сувязь з Амерыканскім Камітэтам Вызвалення (цяпер радыёстанцыя «Свабода»), Лнтон Адамовіч арганізаваў выданне часопіса «Сакавік». Але жыццё «Сакавіка» аказалася недаўгавечным выйшла толькі тры яго нумары, у іх былі змешчаны вершы Н. Арсенневай, Р. Крушыны, У. Клішэвіча, Я. Юхнаўца, М. Сяднёва, А. Салаўя, апавяданні Н. Змагаркі, В. Бірыча, некаторыя іншыя літаратурныя матэрыялы. У гэты самы час было арганізавана выданне і іншых часопісаў органа Дапамогавага Камітэта ў Ватэнштаце «Шляхам жыцця», органа Беларускага праваслаўнага аб’яднання «Звіняць званы Святой Сафіі», «Пагоні» яго выдаваў паэт Алесь Салавей і інш. Але ўсе гэтыя часопісы, хоць і друкавалі даволі густа літаратурныя матэрыялы, не маглі прэтэндаваць на ролю «Шыпшыны». He змагла перацягнуць на свой бок усіх тых, каго хацела, паэтаў, празаікаў, крытыкаў надта ўплывовая «Бацькаўшчына» (1947 1966), хоць знарок дзеля гэтага пачала выпускаць спецыяльную лі-