• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    Усё было куды складаней, пра што сведчаць і тыя творы, якія гадамі замоўчваліся, не перадрукоўваліся, ды і публіцыстыка, якая таксама, на жаль, мала вывучана і да нашага сораму яшчэ цалкам не сабрана і не выдадзена. Сапраўды, пасля 1921 года Янка Купала піша некалькі вершаў, у якіх прыхільна паставіўся да некаторых з’яў, што адбываліся ў Савецкай Беларусі. Але ці яны, тыя, дарэчы, нешматлікія ды і ў мастацкіх адносінах не лепшыя творы, вызначалі пошукі і думкі паэта, тое, чым ён жыў? Разам жа з гэтымі вершамі з’яўляліся іншыя, як, напрыклад, «...О так! Я пралетар» (1924), у якім паэт не можа пагадзіцца, што ў імя сусветнай рэвалюцыі, інтэрнацыяналізму трэба адмаўляцца ад усяго свайго, роднага. Быццам
    прымаючы Марксава «ў пралетарыяў няма айчыны», ён як бы дакарае сябе, што «не збыў яшчэ ўсіх бед», яму «сняцца сны аб Беларусі». Якой Беларусі? Вядомаж, не той, што тады была, а вольнай, незалежнай, да якой ён і заклікаў усе свядомыя гады свайго жыцця імкнуцца беларусаў.
    Вока ў Янкі Купалы вострае, яно бачыць у іювым савецкім жыцці не толькі добрае, але і дрэннае. Менавіта ў гэтыя часы нараджаецца верш «Акоў паломаных жандар...», у ім з вялікай мастацкай сілай асуджаюцца ненавіснікі ўсяго беларускага, ахоўнікі «адзіна непадзельнай Расіі» «слугі оцечаству, цару».
    Спужаўся, што хлапчук у лапцёх Напаўадзеты вёскі сын, У роднай мове вучЫцца змог? О, стыдна, рускі «гражданнн»!
    Сярод вершаў гэтага часу вылучаецца і верш «Адшчапенцам (заходнім)», на які варта звярнуць асаблівую ўвагу. Калі прачытаеш і раз, і два гэты верш, дык убачыш: нічога «заходняга» ў ім няма, акрамя хіба слова «ойчызна». «Заходнім» гэта не што іншае, як прывесак, які дазваляў прапіхнуць верш праз цэнзуру, выратаваць, надрукаваць яго. Усё, пра што гаворыцца ў гэтым творы, вельмі ж тутэйшае, знаёмае нам, беларускае, а дакладней, савецкае яго прынесла з сабою новая ўлада. Выкрывальны пафас верша накіраваны супраць самай агіднай і страшнай сілы і апоры новай улады чыноўніка-інтэрнацыяналіста, які за тыя даброты, што яму давалі, гатовы стаптаць, знішчыць усё жывое, што яшчэ засталося ў нашым народзе, свайго роду «новы клас», «Нванов, не помняхцнх родства», гаворачы словамі цяперашняга часу, «русскоязычное населенме»:
    Адкуль і хто яны, адменцы?
    Няма у кнігах роду іх;
    Імя іх толькі адшчапенцы, А гэта ведама й без кніг.
    Узялі крыўдай уладанне Над братам бедным і сляпым I распасцерлі панаванне У чужым дабры, як у сваім.
    Народ ім хорамы паставіў, Раллю капаў для іх, як крот, Яны ж чужой прадалі славе Сваю зямлю і свой народ.
    Жывуць, брыдуць, а дзе не знаюць Сягоння іх начлег, папас, Адно народ з пуцця збіваюць I ў процьму гоняць кожны час.
    Дакуль жа будзе іхня сіла
    Трымаць над намі свой прыгон?
    Калі у Бацькаўшчыне мілай
    Загосціць праведны закон?
    Дакуль іх будзе панаванне, А рабства нашае трываць I аднімаць у нас прыстанне I путы вечныя каваць?
    У 1925 годзе Беларусь шырока адзначыла 20-годдзе літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы. Яму надаецца званне народнага паэта Беларусі. Савет народных Камісараў рэспублікі пастанаўляе вызваліць Янку Купалу ад усіх тых пасад, якія ён займаў дагэтуль дзеля заробку, і «з мэтай стварэння лепшых умоў для творчай працы», прызначае яму пажыццёвую пенсію.
    Янка Купала ў гэты час усё яшчэ застаецца сапраўдным паэтам, поўны творчых планаў і сіл піша прывітанне газеце «Беларуская вёска» «Сей, вольны сейбіт», вершы «Па Даўгінаўскім гасцінцы», «На паграніччы», «Каб...», прысвечаныя крывавай ране беларускага народа мяжы, што была ўстаноўлена паводле несправядлівага грабежніцкага гэтак
    званага Рыжскага мірнага дагавору, іншыя свае творы. Сярод іх два вершы, на якіх варта спыніцца асобна. Гэта перш за ўсё «I прыйдзе», у якіх паэт гаворыць пра адказнасць мастака перад патомкамі, гісторыяй за кожнае сваё слова, ды і паводзіны, учынкі:
    I нрыйдзе новых пакаленняў
    На наша месца грамада
    Судзіці суд, ці мы сумленна
    Жыццё прайшлі, ці чарада
    Зняваг мінулых нас не з’ела, Пакінуўшы свой дым і чад, I мы па-даўняму нясмела Жылі не ў лад і неўпапад?
    Ці аб свой гонар дбайна дбалі,
    I дабравольна, без прынук, Самі сабой не гандлявалі, He неслі ў петлі дум і рук?
    I ці пакінуці на памяць
    Мы песень гэтакіх змаглі,
    3 якіх бы можна было ўцяміць, Што мы свабоднымі былі?..
    А ўжо свой выдасць непадкупны Аб нас гісторыя прысуд, Калі аглядам гляне рупным I разбярэ, ў чым справа тут.
    У сведкі запісы пакліча, Паданні клікне ў час такі I ўсё паліча, пераліча... А суд гісторыі цяжкі!
    I засумуецца патомак, Калі дазнаецца аб нас,
    Ш то нейкі з нас хоць быў не зломак, А плечы гнуў у крук не раз;
    He йшоў з адкрытымі вачыма
    У свет і сцежкі не прастаў, А ўсёй магчымасці магчымай Таптаў сляды, сябе таптаў.
    Другі верш «За ўсё...», у якім паэт зноў, як гэта было ў 1915 годзе, падводзіць вынікі сваёй працы:
    За ўсё, што сёння маю, Што даў мне мой народ: За кут у родным краю, За хлеб-соль без клапот, -
    Я адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла.
    Для бацькаўшчыны беднай, Для ўпаўшых яе сіл Складаў я гімн пабедны Сярод крыжоў, магіл.
    Змагаўшыся з напасцяй За шчасце для людзей, He раз пісаў ў няшчасці Крывёй з сваіх грудзей.
    Уносіў гэтым долю Сваю для ўсіх дабра, А болей... Што ж там болей Жадаць для песняра?!
    I як і тады, у 1915 годзе, Янка Купала зноў змаўкае. Гэты раз на год. Што было прычынай таму? Няма сумнення тагачасная рэчаіснасць. Яна патрабавала, каб Янка Купала цал-
    кам перайшоў на пазіцыі новай улады, ухваляў усё, што тая рабіла. Ей ужо было мала таго, што паэт час ад часу кадзіў сваім паэтычным радком. Янка Купала павінен быў забыць, хто ён, па сутнасці перастаць быць Янкам Купалам. Гэта было вышэй яго сіл...
    Афіцыйная крытыка зразумела гэта. I спярша нясмела, асцярожна, потым усё больш і больш рашуча, настойліва пачала атакі на народнага песняра. Калі гэта не дапамагло, у барацьбу ўключыліся аглабельшчыкі-вульгарызатары тыпу Бэндэ... I нават усемагутнае кагановіцка-сталінскае ГПУ...
    Пра тое, як праходзіла гэтая барацьба і да чаго яна прывяла, ужо расказана ў маім эсэ «Сняцца сны аб Беларусі» і артыкуле «А суд гісторыі цяжкі...».
    1992
    3 ЖЫЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ
    Калі-небудзь, трэба спадзявацца, пра тых беларусаў, што па волі лёсу апынуліся далёка ад роднай зямлі, некаторыя жывуць і сёння там, на чужыне, будуць напісаны глыбокія даследаванні. Пакуль жа толькі некалькі штрыхоў, фактаў, якія, як мне здаецца, не пазбаўлены цікавасці.
    1
    Як вядома, у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску пры згодзе і падтрымцы гітлераўскіх акупантаў быў створаны марыянетачны беларускі ўрад з ліку калабарацыяністаў гэтак званая Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР). Узначаліў яе Радаслаў Астроўскі у недалёкім мінулым выпускнік Пецярбургскага ўніверсітэта, потым дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, старшыня Таварыства Беларускай Школы, што было арганізавана пры паляках у Заходняй Беларусі. БЦР не займела ні пашаны, ні аўтарытэту сярод жыхароў нашай рэспублікі, запляміла сябе супрацоўніцтвам з фашыстамі; беларусы гэтую Раду інакш і не звалі, як «здрада». Калі ў 1944 г. немцы, гнаныя савецкімі войскамі і партызанамі, адступілі з нашай бацькаўшчыны, адступілі разам з імі і тыя, хто іх падтрымліваў, хто з імі супрацоўнічаў. Апынуўшыся ў Германіі, БЦР спрабавала пашырыць свой уплыў на «остарбайтаў» вывезеных на катаржныя работы і палонных беларусаў, стварыла нават сваё калабаранцкае войска. Але з усяго гэтага нічога не выйшла. Арганізаваная з вялікімі цяжкасцямі дывізія (брыгада) «Беларусь» у 1945 г. здалася ў палон амерыканцам, а самі саўдзельнікі жудасных злачынстваў апынуліся ў лагерах ДП.
    Пасля заканчэння вайны на тэрыторыі ўсіх трох зонаў саюзнікаў пачало ўзнікаць палітычнае жыццё. Беларуская Цэнтральная Рада была непапулярная сярод беларусаў, таму, па ўсёй верагоднасці, і вырашана было ажывіць даўно мёрт-
    вую БНР. За гэта з імпэтам узяўся інжынер Мікола Абрамчык. Выкарыстаўшы тастамент-запіску апошняга «прэзідэнта» БНР Васіля Захаркі, які памёр у 1943 г. у Празе, ён стварыў «Раду БНР». «Рада БНР» ужо ў снежні 1947 г. выступіла з Дэкларацыяй, у якой «урачыста» заявіла, што яна надалей будзе «імкнуцца да ажыццяўлення волі беларускага народа да незалежнасці гаспадарствавога жыцця, выказанай ім вуснамі Усебеларускага Кангрэса і Актам 25 сакавіка; не прызнае і ніколі не прызнае БССР за форму Беларускага незалежнага гаспадарства, не прызнае і ніколі не прызнае ўсе ўмовы і абавязанні, якія няпраўна ад імя беларускага народа падпісалі ўрады СССР, Полыпчы і г. зв. Урад БССР»...» У лютым 1948 г. гэтая «Рада» выступіла ўжо з «маніфестам», у якім заяўляла, што будзе і далей весці барацьбу за звяржэнне Савецкай улады на Беларусі, за аддзяленне Беларусі ад СССР і ператварэнне яе ў буржуазную рэспубліку.
    Ідэю «аднаўлення» БНР падхапілі перш за ўсё каталіцкія беларускія колы эміграцыі з былой Заходняй Беларусі, яны, дзякуючы сваёй калабарацыі з польскімі, а потым і нямецкімі акупантамі, найболып адалелі і выратаваліся. Гэтая група пачала называць сябе крывічамі, падпала пад поўны ўплыў Ватыкана. М. Абрамчык прыняў уніяцтва, выдаючы яго за адзіную нацыянальную беларускую рэлігію, а яго блізкія памагатыя С. Грынкевіч, В. Жук-Грышкевіч, С. Станкевіч і інш. не хавалі, што яны католікі і свой лёс звязваюць з БНР не выпадкова, бо мараць выкарыстаць гэтую арганізацыю для вяртання славянскага ўсходу пад унію. Завязваюцца кантакты з польскім эміграцыйным урадам, што на той час асеў у Лондане, і кіраўнікі яго аказваюць неабходную, у тым ліку грашовую дапамогу.
    У канцы красавіка 1948 г. самазваная «Рада» правяла ў амерыканскай зоне акупацыі ў г. Остэргойне «з’езд», на якім «узаконілі» выбралі «прэзідэнта» М. Абрамчыка.
    Усё гэта, няйнакш, і выклікала з’яўленне ў тым самым 1948 г. у Германіі брашуры «Хто такія крывічы?», у якой галоўны ўдар накіраваны супраць рэаніматараў БНР. Вось што пісалася там, напрыклад, пра новага «прэзідэнта» БНР:
    «Мікалай Абрамчык (...) не мае маральных і юрыдычных асноваў абвяіпчаць сябе прэзідэнтам Беларускай народнай Рэспублікі. Апошнія эміграцыйныя ўрады Цвікевіча і Ластоўскага прызналі бальшавіцкі ўрад БССР за законны, аддалі свае мандаты савецкаму прадстаўніку і паехалі ў БССР. Там былі яны хутка зніпічаныя савецкім НКВД. На гэтым і закончылася дзейнасць установаў гістарычнай БНР. Захарка заступнік Старшыні Рады БНР, які застаўся жыць за граніцай як прыватная асоба, не меў ніякіх законных асноў называць сябе прэзідэнтам БНР і сам сябе такім ніколі не называў аж да сваёй смерці ў 1943 г. Аднак Абрамчык заяўляе, што ён у спадку па Захарку атрымаў прэзідэнцтва БНР. Запазнаемся падрабязней з жыццяпісам гэтага крывіцкага прэзідэнта.