Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
3 вышэйпададзенага відаць, што Кандыбовіч гэта адзін з найпаўнейшых людзей балыпавіцкай Масквы на Беларусі, ён правая рука бальшавіцкага сатрапа Панамарэнкі, ён ачольваў крывавыя «чысткі» беларускіх нацыяналістых і беларускага сялянства на працягу многіх гадоў...
У крывічоў Кандыбовіч з’яўляецца кіруючай асобай, ён належыць да рэвізійнае камісіі іхнага Алімпу, трымае руку на пульсе і кантралюе ўвесь крывіцкі рух, надаючы яму кірункі сягонняшняй антыбеларускай дыверсіі.
Трэцяй вядучай фігурай у крывічоў з’яўляецца Аўген Калубовіч, які сягоння жыве пад чужым прозвішчам Каханоўскага. Гэта сябра ВКП(б), быў асуджаны за растрату школьных грошай на тры гады зняволення. Кару адбываў у Байкал-Амурскіх лагерах. Спачатку працаваў у горадзе Свабодным, як упаўнаважаны НКВД для палітычнага нагляду і выхавання вязняў. Асабліва ён здзекаваўся са зняволеных святароў. За карысную і шчырую працу ён быў расканваіраваны і пераведзены на працу на станцыі Ерафей Паўлавіч, дзе месціўся лагер выключна палітычных вязняў. Там ён вёў палітычны нагляд над вязнямі і даваў аб іх характарыстыкі, якія вырашалі аб звальненні на волю або аб далейшым пакаранні. За стаханаўскую працу ў гэтым лагеры НКВД даравала Калубовічу рэшту паўтара года кары і дало яму права пражываць у сталічных гарадах і прыгранічнай зоне (...), заняць становішча інспектара камуністычнага выхавання ў
рэспубліканскай установе. Тут ён павёў актыўігую барацьбу з беларускімі патрыётамі нацыянал-дэмакратамі. Дзякуючы яго энкавэдоўскай дзейнасці цэлы шэраг беларускіх настаўнікаў апынуліся ў Сібіры ў канцэнтрацыйных лагерах. Калубовіч ніколі не быў нацыянал-дэмакратам, не належаў да нацдэмаў; каб зацерці сляды па сваёй антыбеларускай рабоце як агент НКВД, ён увёў у блуд Язэпа Найдзюка, падаючы яму непраўдзівы і выдуманы матэрыял аб сабе і аб альтруістых, аб чым напісана ў кнізе «Беларусь учора і сягоння».
У брашуры «Хто такія крывічы?» згадваюцца і іншыя імёны: Антона Адамовіча, які студэнтам быў высланы бальшавікамі разам з беларускімі нацдэмамі з Беларусі, а потым яго чамусь вярнулі ў Менск і далі магчымасць вучыцца ваўніверсітэце. 3 ссылкі варочалі і давалі права пражываць у сталічных гарадах, а тым больш вучыцца пры балыпавіках толькі такім людзям, якім даюць забавязанне працаваць для НКВД і якіх НКВД знойдзе прыдатнымі для такой працы. Падчас нямсцкай акупацыі Беларусі ў 1941 г. А. Адамовіч працаваў пры Генералыіым Камісарыяце рэферэнтам прапаганды. Як арганізатар «Менскай газэты» і рэдактар ён прымае на працу ў рэдакцыю камуністых Матусевіча і Мурашку, якіх ён добра всдаў. Гэтыя дыверсанты забіваюць (з дапамогай партызанаў) у памяшканні рэдакцыі ведамых беларускіх дзеячаў па барацьбе з камунізмам Ф. Акінчыца і В. Казлоўскага і кіруюць далей бальшавіцкай антыбеларускай дыверсіяй. Па стараннях А. Адамовіча быў прыняты ў Беларускае навуковае таварыства камуністы Івашкевіч, які забівае старшыню горада Менска праф. Іваноўскага. Каб забяспечыцца ад падазрэнняў, А. Адамовіч сімуляваў падкладанне мінаў у рэдакцыю газеты невядомымі асобамі. Аднак беларускі актыў, які не давяраў Адамовічу, зажадаў ад уладаў аддалення яго ад працы. Пасля гэтага Адамовіч працаваў у немцаў звычайным наймітам у аддзеле Розенберга»; Янка Станкевіч, які ў «сваім часе, каб прайсці паслом у польскі сойм, бярэ 2000 долараў ад сябра ЦК КПЗБ Бабровіча, перад якім забавязваецца праводзіць камуністычную прапаганду», і «з польскай дапамогай ён атрымлівае пасольскі мандат. Падчас усёй сваёй кадэнцыі
пасольскай ён не сказаў ні аднаго слова з соймавай трыбуны ў абарону беларускага народа... Падчас нямецкай акупацыі Беларусі ў 1941 г. ён перахоўвае ў Менску цяперашняга камуністычнага польскага прэзідэнта Берута і ўладжвае яго на працу на адным з адказных становішчаў у гарадской управе гор. Менска. Перад нямецкімі ўладамі і СД паручаецца сам др. Я. Станкевіч, др. В. Тумаш як старшыня горада і Дземідовіч-Дземідзецкі як заступнік старшыні, што Берут не з’яўляецца камуністам»; Станіслава Станкевіча гэтага «бясстыднага служакі ўсіх акупантаў Беларусі... Аж да 1939 г. ён быў настаўнікам і адначасна выхоўваў дзяцей у польскай дзяржаўнай гімназіі», «быўдобрым паланізатарам беларускіх дзяцей». «Падчас бальшавіцкай акупацыі Зах. Беларусі ў 1939 г. др. Ст. Станкевіч уваходзіць у давер да бальшавіцкіх уладаў; ён атрымлівае права выкладання ў сярэдняй школе ў Навагрудку, дзе працуе як завуч г. зн. заведуючы вучэбнай часткай, або дакладней наглядчык над навучаннем дзяцей у камуністычным духу. Ён быў пострахам для мясцовага беларускага насельніцтва як агент НКВД, заўсёды выступаў на савецкіх трыбунах як выдатны бальпіавіцкі актывісты. За часоў нямецкай акупацыі ён прымае ўдзел у працы беларускай адміністрацыі (быў бургамістрам горада Барысава.
Б. С.), адзначаецца вялікай жорсткасцю і кампраметуе сябе як п’яніца. У Берліне ён быў рэдактарам газеты «Раніца» (і «Бел. работнік») і выслугоўваўся нямецкаму аддзелу прапаганды. На эміграцыі, пасля развалу Нямеччыны, ён супрацоўнічае з савецкімі агентамі. Разам з Францішкам Кушалем ён уваходзіць у сувязь з варшаўскім камуністычным агентам капітанам Сновацкім, якому перадае спісы беларускіх афіцэраў і нацыянальных дзеячаў. Гэтыя спісы нібы мелі быць перасланыя польскаму ген. Андэрсу ў Італію, але капітан Сновацкі завёз іх у Полыпчу балыпавікам»; Францішка Кушаля ён «да 1939 г. быў капітанам прафесіяналыіым польскай арміі і настаўнікам польскай кадэцкай школы. Свае вышэйшыя вайсковыя званні атрымаў ад прэзідэнта Астроўскага, якому пазней ганебна здрадзіў. Пры разгроме Полыпчы ў 1939 г. Кушаль трапіў у савецкі палон і, як польскі афіцэр, быў пера-
везены ў Казельск. Адтуль у 1940 г., перад ведамым масавым расстрэлам польскіх афіцэраў у Катыні, ён быў праз адмысловы аддзел НКВД пераведзены ў Маскву на Лубянку. Як апавядаў гр. Дзямідаў, там Кушаль працаваў для НКВД і там яшчэ да вайны быў звольнены. Звальняецца са ссылкі і ягоная жонка. За часоў нямецкае акупацыі Беларусі ён працаваў капітанам СД у Менску». «Уратаванне Кушаля ад расстрэлу ў Катыні было зроблена толькі за заслугі шпіянажу ў польскай арміі на карысць Саветаў і з прыняццем забавязанняў на будучыню. Кушаль быў у блізкіх дачыненнях з Берутам сучасным камуністычным польскім прэзідэнтам, у Менску яны часта спатыкаліся ў Дземідовіча-Дземідзецкага. Утрымліванне сувязі з Берутам сцверджана праз кап. Сновацкага і маёра Дабравольскага.
Як відаць з вышэй пададзенага матэрыялу, крывіцкая група кіруецца сяння бальшавіцкімі агентамі, якія з даўных гадоў працавалі для СССР і да сягонняшняга дня не сарвалі гэтай лучнасці і ўтрымліваюць яе праз польска-бальшавіцкіх агентаў... Наагул жа, усе яны з’яўляюцца людзьмі бесхрыбетнымі, здэмаралізаванымі, скампраметаванымі...»
Прыкладна тады ж, як выйшла першае выданне брашуры «Хто такія крывічы?», а дакладней 29 жніўня 1948 г., у газеце «Беларуская воля» (№ 14/15), якую выдаваў актыўны БНРавец, «прэзідэнт» Другога Усебеларускага кангрэса Яўхім Кіпель, з’явілася «зацемка» пад назвай «Крывічы памагаюць балыпавікам». Вось яе поўны тэкст: «Першы «крывіцкі» тастаментовы прэзідэнт Ларыса Геніюш ужо паехала да «бацькі» Сталіна разам з архівам.
Кажуць, што нябожчык Захарка, апошні сябра Беларускага эміграцыйнага ўрада, пакінуў невялічкую запіску, каб Ларыса Геніюш і Абрамчык хавалі архіў былога Беларускага ўрада.
He так даўно Ларыса Геніюш выступіла на радыё і заклікала беларускую эміграцыю ехаць у савецкі «рай». Мы цвёрда перакананы, што Геніюш і Абрамчык былі прыстаўлены ад НКВД сачыць за Захаркам. Яны гэтую ролю і выканалі».
На гэтым, відаць, можна было б паставіць і кропку, згадзіўшыся з вывадам аўтара ці аўтараў брашуры «Хто Ta-
кія крывічы?»: «усе яны з’яўляюцца людзьмі бесхрыбетнымі, здэмаралізаванымі, скампраметаванымі». Кожны, вядома, у рознай меры. Але ў апошні час з’явіліся новыя дакументы і матэрыялы, якія праліваюць святло на некаторыя падзеі і факты жыцця беларусаў за мяжою. Маю на ўвазе перш за ўсё «Споведзь» Л. Геніюш («Маладосць», №16,1990), атаксама 76 выпускаў «Летапісу беларускай эміграцыі», што выдае ў Нью-Ёрку дырэктар Усебеларускага архіва спадар М. Панькоў (ён вядомы і як літаратар Мікола Вольны). Як піша Ларыса Геніюш, адзін з галоўных рэаніматараў і дзеячаў пасляваеннай БНР А. Абрамчык на яе пры першай сустрэчы зрабіў добрае ўражанне. «Нейк, паведамляе яна, ён прыехаў і ў Прагу да Русака, і, як звычайна, яны зайшлі да мяне. Мікола быў сярэдняга росту, чарнявы, меў вельмі інтэлігентны твар, што пацвердзілася ў гутарцы з ім. Гэты чалавек, здавалася, не меў слабасцяў і ведаў, чаго ён хоча. Аб беларускіх справах і людзях ён спакойна гаварыць не мог, ён жыў гэтым... Мы доўга і шчыра гутарылі, калі ён прыйшоў да мяне назаўтра. Мне падабаўся дыяпазон яго інтарэсаў і тое, што ён ужо прадбачыў вынік вайны (гэта было ў 42 г.) і ўжо думаў пра нашую масу завезеных на работы ці палонных польскай арміі».
He дзіва, калі паміраў «у Богніцах за Прагаю ў санаторыі для цяжка хворых туберкулёзам» «Васіль Ігнатавіч Захарка, міністр фінансаў і намеснік Старшыні Рады БНР», Л. Геніюш «на пасад прэзідэпта» БНР прапанавала менавіта М. Абрамчыка. Гэта адбывалася, паводле Л. Геніюш, вось як. Калі яна, Л. Геніюш, прыехала ў бальніцу, «дзядзька быў накрыты сваёю коўдраю, белая накрыўка была ўся ў крыві. Ён сказаў мне, што прыходзіць канец яго жыцця, што ён быў адным з творцаў акта Дваццаць Пятага Сакавіка 1918, пасля смерці П. Крэчэўскага з’яўляецца Старшынёй БНР і як выбраны народам сябра Урада, адыходзячы, хоча перадаць свае паўнамоцтвы дастойнаму чалавеку. Што рабіць? Няма адпаведнага чалавека, ёсць толькі такая жанчына, а жанчына не можа быць прэзідэнтам. Што ж, гэта быў 1943 год... He, кажу, так рабіць нельга! Нельга браць у магілу ідэі незалежнасці нашага народа! «Нікому не веру, донечка. Ёсць многа
людзей, але ў кожнага на некага арыентацыя, а тут трэба быць верным толькі народу. На гэтае становішча я мог паставіць толькі цябе, каб ты не была жанчынай». Тады я запрапанавала Абрамчыка. Я доўга даказвала дзядзькаві ўсю паважнасць, прадбачлівасць і любоў да Беларусі гэтага чалавека. Я толькі не сказала, што Мікола крыху замяккі, крыху задобры, каб стаць на такое змаганне. Мікола ведаў мовы, вельмі добра арыентаваўся ў палітыцы, ненавідзеў немцаў, умеў выкарыстаць любую нагоду, каб нешта вартаснае зрабіць для Беларусі. Дзядзька папрасіў падаць яму папер. Я паправіла яму падушку, ён сеў і пачаў пісаць тастамент, які прасіў у мяне перапісаць у трох экзэмплярах на машынцы і назаўтраяму прынесці. Пані Косач-Шыманоўская, сястра Лесі Украінкі, хораша перапісала мне гэты тастамент, і назаўтра дзядзька Васіль падпісаў іх, яшчэ паправіўшы дробныя памылкі. У тастаменце Мікола Абрамчык назначаўся Прэзідэнтам Беларускай Народнай Рэспублікі, Ларыса Геніюш Генеральным Сакратаром БНР. На нас абаіх пераходзіў архіў БНР, які быў у кватэры дзядзькі Васіля. Я неадкладна дала тэлеграму Міколу, каб прыехаў у Прагу (...) Я была рада хоць тым, што Мікола мог яшчэ ўбачыць дзядзьку і з яго ўласных рук атрымаць гэты дакумент. Першы экзэмпляр далі мне, другі Міколу, а трэці пакінуў сабе дзядзька Васіль. Ніхто пра гэта нічога не ведаў, усё рабілася тайна. У Менску ўжо існавала Цэнтральная Рада, а гэта быў як другі ўрад, як апазіцыя».