Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Мікалай Абрамчык, сын Сымона і Таццяны, паходзіць з вёскі Сычавічы Радашкоўскай воласці Маладзечанскага павета. Сягоння ён мае каля 45 гадоў. Вучыўся ў пачатковай школе ў Сычавічах, пазней у 4-класавым гарадскім вучылішчы. У 1920 г. ён вучыўся на курсах беларусазнаўства для настаўнікаў пачатковых школаў у Вільні. На аднагодняй настаўніцкай працы ў вёсцы Лепкаўшчына Ашмянскага павета Абрамчык адбывае вакацыйныя курсы ў Вільні, дзе ўваходзіць у кантакт з камуністычнай падпольнай арганізацыяй і цалкам уключаецца ў камуністычную работу. У тым самым часе бацька Абрамчыка Сымон Абрамчык застаецца войтам Радашкоўскай воласці. Тады ж дзейнічае вядомы адвакат Паўлюк Аляксюк, які хоча падмацаваць у палякаў сваё становішча, арганізуе беларускі з’езд Заходняй Беларусі ў Вільні, на які прыбывае і Сымон Абрамчык разам з сваімі абодвума сынамі Мікалаем і Гаўрылам. На гэтым з’езде Аляксюк праводзіць рэзалюцыю аб далучэнні Заходняй Беларусі да Польшчы. Пазней аднавяскоўцы Абрамчыка дапякалі ім, што яны прадалі Беларусь палякам за драбніцу.
Вёска Сычавічы паложана каля самай савецкай граніцы былой Полыпчы, і дзеля гэтага адтуль лёгка было трымаць сувязь з бальшавіцкім замежжам. Абодва маладыя Абрамчыкі ад даўжэйшага часу працавалі на карысць Саветаў. У выніку гэтага супрацоўніцтва з камуністамі родны брат М. Абрамчыка
Гаўрыла Абрамчык дастае пасаду ў менскім ОГПУ. Сам М. Абрамчык, па партыйнаму камуністычнаму загаду, ходзіць нелегальна ў Менск, праносіць адтуль у Полыпчу камуністычнуіо прапагандовую літаратуру, а заносіць туды весткі, патрэбныя бальшавікам. Апроч таго, у паразуменні з ОГПУ, карыстаючыся з блізкасці граніцы ён пераводзіць нелегальна за граніцу ў БССР людзей і ад кожнай перавезенай галавы бярэ па 20 долараў. Каб змыліць пільнасць польскай паліцыі, М. Абрамчык паступае ў Радапікоўскую беларускую гімназію, дзе арганізуе адначасова камсамол. У гэтым часе прыязджае ў Сычавічы для настаўніцкай працы вядомы слуцкі паўстанец Юры Лістапад, які распачынае тут беларускую нацыянальную працу; за гэта палякі выдаляюць яго ў БССР як не маючага польскага грамадзянства. На Случчыне Ю. Лістапад арганізуе новае паўстанне супраць балыпавікоў. ОГПУ выкрывае гэтую арганізацыю і арыштоўвае шмат беларусаў з Ю. Лістападам на чале. Балыпавікі хацелі скампраметаваць «лістападаўскі» рух ведамымі спосабамі правакацыі і фальшывых сведкаў. Адным з такіх сведкаў на судзе Лістапада фігуруе брат М. Абрамчыка Гаўрыла, які, ведаючы супрацьбальшавіцкія настроі Лістапада і ягоную дзейнасць з Сычавіч ад брата Мікалая, сыпле на Лістапада непраўдападобныя рэчы, на аснове якіх суд карае Лістапада і ягопых сяброў шматлікімі гадамі катаргі, адкуль ніхто не вярнуўся. Гаўрыла Абрамчык выступае тады як агент ОГПУ пад клічам Гаўрылы Зубовіча (Зубовіч прозвішча ягонай жонкі, былой машыністкі аднаго з сакрэтных аддзелаў менскага ОГПУ). За адданую працу для Савецкага Саюза Зубовіча авансуюць па службе, дастаючы становішча кантрольнага каменданта асабовых цягнікоў па лініі МенскНегарэлаеСтоўбцы. Тым часам М. Абрамчык выслугоўваецца балыпавікам у Полыпчы. Як выдатны камсамолец, М. Абрамчык дэлегуецца на Сусветны з’езд камсамола ў Маскву і вяртаецца адтуль на Беларусь як вялікі аўтарытэт для ўсяго камсамола Заходняй Беларусі. Па сканчэнні Радашкоўскай гімназіі М. Абрамчык едзе ў Прагу Чэшскую, дзе працуе для балыпавікоў. Ён спрычыніўся ў вялікай меры да стварэння прасавецкай атмасферы сярод колаў ураду БНР, якія прывялі
да Берлінскай канферэнцыі ў 1925 г., на якой апошні ўрад БНР прызнаў за адзіны законны ўрад беларускага народа бальшавіцкую ўладу БССР і самаліквідаваўся. М. Абрамчык расхвальваў Цвікевічу, Ластоўскаму, Мамчыцу і іншым жыццё ў БССР, куды пасля гэтага выехала балыпыня з іх і была зліквідавана бальшавікамі. 3 Прагі М. Абрамчык пераязджае ў Парыж, не парываючы з балыпавікамі. Там ён уваходзіць у кантакт з арганізацыяй «Украінская воля». Падчас вайны немцаў з бальшавікамі Абрамчык быў прывезены праз гестапа ў Берлін для рэдагавання газеты на беларускай мове «Раніца», дзе выявіў сваю няздольнасць. Тады яго пераводзяць на працу ў Камітэт Самапомачы ў Беластоку. Тут М. Абрамчык прысабечвае адзін раз 7000 марак, а другі раз 30 000 марак, якімі дзеліцца з доктарам С. Грынкевічам. Як скампраметаванага, М. Абрамчыка перакідвае гестапа зноў у Парыж. Дэфрантацыяй грошай праз Абрамчыка берлінскі Камітэт поўнасцю падарваны ў вачах беларускага грамадства і не мог стаць на ногі. Калі Абрамчык у 1943 г. знаходзіўся ў Берліне, памёр апошні ўдзельнік Рады БНР Захарка ў Празе Чэшскай. Перад смерцю ён перадаў свой архіў сваёй сваячцы Ларысе Геніюш. (У рукапісе зроблены паметы ад рукі, але іх не разабраць.) Захарка пакінуў запіску, у якой перадаў апеку над архівам Ларысе Геніюш і Мікалаю Абрамчыку. Запіска Захаркі да апошняй хвіліны прыходу бальшавікоў у Прагу ў 1945 г. была ў Л. Геніюш. Яна сама добраахвотна засталася пад савецкай уладай у Празе. Як чэхі расказалі, у яе была савецкая штаб-кватэра; там было месца збору савецкіх афіцэраў. Праз Л. Геніюш былі ідэнтыфікаваныя беларусы, што пражывалі ў Празе, якія «добраахвотна» вярнуліся на Беларусь, а аб другіх след загінуў. Сама Геніюш вярнулася ў БССР і праз Менскае радыё хваліла савецкі крывавы ўрад. Другі спадкаемца запіскі-тастамента па Захарку М. Абрамчык знаходзіцца ў Парыжы і падае сябе за прэзідэнта БНР, хаця па запісцы Захаркі ён названы другім пасля Л. Геніюш. I Геніюш і Абрамчык з’яўляюцца ад даўжэйшых часоў савецкімі агентамі і па заданні балыпавіцкай Масквы Абрамчык знаходзіода за граніцай. Таму ён ачольвае разбівацкі крывіцкі блок, які
змагаецца супраць кансалідацыі беларускай эміграцыі, каб не дапусціць да паўстання адзінага беларускага антысавецкага фронту. He маючы ніякіх юрыдычных асіюваў і не маючы даверу шырокага агулу беларускай эміграцыі, Абрамчык, маскіруючыся ахвярным характарам тастамента, хоча замаскіраваць сваю балыпавіцкую работу. Аднак пастаянна паяўляюцца зносіны яго з савецкімі дзейнікамі. У 1947 г. ён павінен быў быць высланы з Францыі ў Савецкі Саюз у сувязі з групай прафесара Одынца (Саюз Савецкіх Патрыётаў), з якімі ён меў блізкія дачыненні. Лбрамчык перахоўваў у сябе некалькі разоў ведамага польскага балыпавіцкага агента маёра Гржэгожа Дабравольскага, якога хаваў ад французскай паліцыі і праз якога зносіўся з крывічамі ў Нямеччыне; ён прысылаў Дабравольскага ў Остэргофен да Я. Станкевіча, Ст. Станкевіча і Ф. Куіпаля. Пры дапамозе крывічоў М. Абрамчык стараецца падарваць аўтарытэт 2-га Усебеларускага Кангрэса і ягоных органаў, арганізуючы ў 1947 г. фіктыўную крывіцкую Раду БНР у тайніцы ад беларускага грамадства па сваім асабістым падборы прыхільнікаў. У кіраўніцтва пакліканы ім партыйцыкамуністы, якія ліквідавалі беларускі вызволыіы рух на баку савецкіх уладаў, і польскія дыверсанты, якія дапамагалі ў Польшчы нішчыць нацыянальны рух.
Зусім зразумела таму, дзеля чаго шырокія колы дэмакратычнай беларускай эміграцыі варожа ставяцца да работы М. Абрамчыка».
Праверыць, дзе тут праўда, а дзе мана, пакуль не будуць адкрыты архівы, у іх ліку і самыя сакрэтныя, немагчыма. Хоць і адчуваецца брашуру пісаў хтосьці з ворагаў М. Абрамчыка, удзельнікаў Другога Усебеларускага Кангрэса, ён быў праведзены 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску беларускай калабарацыяй, каб зрабіць бачнасць законнасці ўрада БЦР. Тым не менш працытуем яшчэ некалькі старонак з гэтай брашуры, якая, дарэчы, неўзабаве выйшла другім выданнем у Лондане (1949):
«Адным з бліжэйшых супрацоўнікаў М. Абрамчыка цяпер з’яўляецца Сымон Кандыбовіч, які жыве пад фальшывым прозвішчам Сымона Кабуша. Ён паходзіць са Случчыны, дзе працаваў настаўпікам. У Першую сусветную вайну выходзіць
афіцэрам. На пачатку бальшавіцкай рэвалюцыі ўжо належаў да Камуністычнай партыі, быў дырэктарам гарэлачнага завода ў Уруччы на Случчыне і ачоліў балыпавіцкую лінію. Топчучы іншых, ён хутка пайшоў у гару савецкай іерархіі. У 1932 г. Кандыбовіч жыве ўжо ў 2-м Доме Саветаў, дзе магла жыць толькі найвышэйшая эліта БССР. Тады ён працаваў на становішчы загадчыка справамі СНК БССР (Управы справамі СНК БССР). Адначасна ён быў сябрам Савета Народных Камісараў БССР, сябрам Эканамічнай Рады (ЭКАСО) і сябрам Савета Труда і Абароны (СТО).
Яшчэ раней заангажаваўся Кандыбовіч як бальшавіцкі кат беларускіх нацыяналістых... У адным з журналаў «Зборнік законаў і распараджэнняў Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Рады народных Камісараў БССР» за 1929 г. побач з пастановай ЦВК і СНК аб звальненні ад становішча Народнага Камісара Земляробства БССР прафесара Прышчэпава была змешчана пастанова за 1929 г. адносна Народнага Камісара Асветы Баліцкага, Лёсіка і другіх, абвінавачаных тады як беларускіх нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў). У канцы гэтай пастановы была змешчана малая прыпіска: «Дакладчык Кандыбовіч»...
Дзейнасць Кандыбовіча характэрна яіпчэ адмеціць і тым, што ў 1932 33 гг. ягонымі прыяцелямі былі: Валковіч другі сакратар ЦК КП(б), Занкоўскі упаўнаважаны прадстаўнік ОГПУ (НКД) па БССР, Дубовіцкі упаўнаважаны НК Абароны БССР, ён жа й начальнік сакрэтнага і мабілізацыйнага аддзела СН БССР, камендант Дома ўрада БССР Л. Шулькоўскі.
У 1934 г. на пасяджэнні СНК і Эканамічнага Савета БССР Кандыбовіч і Смірноў (упаўнаважаны НК саўгасаў) і Аўчыннікаў (заступнік НК саўгасаў) у спрэчках выгалошваюць прамову, абвінавачваючы НК Земляробства БССР Ракіцкага, Масюкова, Паніматко, Матусава, Шчарбакова і інш. Абвінавачвалі іх у шкодніцтве савецкай сістэмы сельскай гаспадаркі, у шкодніцтве планавання мясанарыхтовак для патрэб дзяржавы, у шкодніцтве развіццю конегадоўлі і г. д. Зараз за гэтым Валковіч 2-і сакратар партыі і Картукоў загадчык сельскагаспадарчага аддзела ЦК нартыі выдаюць пастанову
аб пацягненні да адказнасці Ракіцкага і інш. У выніку гэтага органы НКВД расправіліся з абвінавачанымі.
У 193637 гг., калі маршалам СССР Тухачэўскім і ягонай групай падрыхтоўвалася збройнае выступленне супраць камуністычнай улады, на Беларусі былі арыштаваныя: камандуючы БВА Убарэвіч, старшыня СНК БССР Галадзед, старшыня ЦК БССР Чарвякоў застрэліўся; амаль усе народныя камісары БССР, іх заступнікі і ўсе сябры ўрада БССР былі арыштаваныя і засуджаныя; шмат хто з іх быў расстраляны, рэшта выслана ў канцэнтрацыйныя лагеры. Толькі Кандыбовіч астаўся цэлы, ні ў чым не пацярпеў і далей вёў сваю працу ў СНК. Усё гэта сведчыць аб добрасумленнай працы яго для бальшавікоў.