• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    Рыгор Семашкевіч, аналізуючы «Мой цень» (Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала», 1986 г.), правільна адзначаў, што гэты верш «развівае адзін з скразных алегарычных вобразаў дакастрычніцкай паэзіі Купалы вобраз ценю, з якім звязана складанае філасофскае асэнсаванне прызначэння, мэты і вартасці жыцця». Правільна засяроджвае сваю ўвагу даследчык і на некаторых момантах, што нарадзілі гэты твор. «На агульную настраёвасць верша паўплывалі падзеі Першай сусветнай вайны, якія абвастрылі пакуты рамантычнага героя Купалы...» I ўсё ж, як мне здаецца, Рыгор Семашкевіч недаацаніў некаторых асабістых момантаў у жыцці Янкі Купалы, якія не маглі не паўплываць на нараджэнне «Майго ценю». Паэт жа фактычна падвёў рысу пад сваім жыццём, не знайшоў у ім нічога станоўчага. Больш жыць так, як жыў, Янка Купала не хацеў. Што здарылася тады, у 1915 годзе, у жыцці
    паэта? Якая няўдача, якое гора ці ўзрушэнне напаткалі яго? На жаль, сёння пра гата сказаць цяжка, трэба даследаваць, вывучаць. 3 таго ж, што вядома, можна нагадаць: у студзені 1915 г. за артыкул «Думкі», накіраваны супраць імперыялістычнай бойні, канфіскоўваецца другі нумар газеты «Наша ніва» і Янка Купала як рэдактар прыцягваецца да судовай адказнасці. А яшчэ праз некаторы час, у жніўні таго ж года, выданне «Нашай нівы» і зусім спыняецца. Янка Купала з Вільні едзе ў Акопы, да маці. Але прабыў там усяго некалькі дзён. 3 Акопаў ён кіруецца ў Маскву, паступае вучыцца ў Народны ўніверсітэт імя А. Л. Шаняўскага. Тут, у Маскве, у студзені 1916 г. ён жэніцца з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч. Адбыліся і іншыя змены ў жыцці паэта ён быў прызваны ў армію служыў спярша ў Мінску ў якасці старшага рабочага дарожнабудаўнічага атрада Варшаўскай акругі шляхоў зносін, потым пераехаў разам з атрадам у Полацк, а ўжо адтуль у Смаленск, дзе яго і заспела, як яе называлі да нядаўняга часу, Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. Асаблівага энтузіязму і радасці гэтая падзея ў Янкі Купалы не выклікала, ён не адгукнуўся на яе ні паэтычным, ні нават публіцыстычным радком. Гэта дае падставы сцвярджаць: Янка Купала калі і прыняў рэвалюцыю, дык без захаплення.
    Да творчасці Янку Купалу вярнулі іншыя падзеі распад царскай імперыі, нараджэнне Беларусі ўжо як дзяржавы. Менавіта тады увосень 1918 года пачынаецца ва ўсіх адносінах новы надзвычай плённы перыяд ў жыцці і творчасці песняра адзін за адным нараджаюцца яго выдатныя вершы, такія, як «Для Бацькаўшчыны», «Свайму народу», «Час!», «Годзе...», «Беларушчына», «На сход!», «Паўстань...», ды іншыя, многія з якіх потым гадамі хаваліся ад народа і толькі ў апошні час зноў пабачылі свет. Перажыўшы балюча нямецкую акупацыю, пасля камандзіровак у Курскую губерню, потым у Маскву, Янка Купала, нарэшце, вызваляецца ад службы ў арміі і пераязджае на сталае жыццё ў Мінск (студзень 1919 г.), дзе адбываюцца вельмі ж важныя падзеі. Шматлікія канферэнцыі і з’езды беларускіх нацыянальна-вызваленчых арганізацый прывялі да таго, што 25 сакавіка 1918 года была абвешчана
    Беларуская Народная Рэспубліка, якая, з-за розных прычын і акалічнасцей, так і не змагла сябе па-сапраўднаму сцвердзіць. 9 снежня 1918 года нямецкія войскі пакінулі Мінск, а ўжо 30 снежня таго ж года ў Смаленску сабраўся з’езд беларусаў-бальшавікоў ён прыняў Пастанову аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, пра што і было аб’яўлена 1 студзеня 1919 года. Бальшавікі ўтрымацца ў Мінску не змаглі, неўзабаве адступілі пачалася польская акупацыя, якая прадаўжалася некалькі месяцаў. Перажытае самім Янкам Купалам і беларускім народам у тыя гады дало багаты матэрыял для напісання шматлікіх артыкулаў і трагікамедыі «Тутэйшыя». Тут, у Мінску, у чэрвені 1920 г. адбылося ўрачыстае святкаванне 15-гадовай творчай дзейнасці Янкі Купалы. Паэт выступае з прамовай, якая доўгія гады зноў жа замоўчвалася і якая пралівае святло на тое, чым ён тады жыў, пра што марыў, дбаў.
    «Трудны і цярністы шлях прыйшлося прайсці нам, беларусам, за гэты час змагання за лепшую долю, за лепшую славу для свае Бацькаўшчыны! гаварыў ён. Але мы змагаліся і будзем змагацца... Што было пятнаццаць год таму назад і што мы бачым цяпер? Пятнаццаць год таму назад некалькі шалёных галоў захацелі мур прабіваць адбудоўваць сваю закованую ў многавяковыя кайданы бацькаўшчыну, а сягоння без малага ўвесь народ усімі сіламі дамагаецца свайго вызвалення. Пятнаццаць год таму назад аб незалежнасці і падумаць было небяспечна сягоння нашы дужэйшыя суседзі самі аб гэтым па-дзяржаўнаму гавораць з намі, як з народам, каторы заслужыў па людскому й Божаму праву гэту незалежнасць». Янка Купала супакойваў, абнадзейваў народ, казаў: «Хай вас, браты беларусы, не палохае цяпераіпні бурны крывавы час. Агнём і жалезам куецца моц, гарт, доля і воля народная. Праміне віхор, патухнуць пажары, замрэ свіст мяча, і настане светлы радасны дзень замучанага аграбленага народа.
    Хай вас не палохае, што рвуць нашу зямлю на часці, што хаты нашы спалосканы пажарам, што сяўбу нашу жне нехта іншы, зямля, засеяная касцямі сыноў беларускіх, будзе всчна належаць да ўнукаў беларускіх; спаленую хату беларускі
    мазоль адбудуе, а сваю сяўбу ён сам будзе жаць. Хай толькі асвеціць вас адна вялікая думка аддаць усё для сваёй Бацькаўшчыны, нават жыццё, калі яна вас да гэтага пакліча».
    Закончыў сваю прамову Янка Купала такімі словамі:
    «3 квяцістымі сонечнымі думкамі, з нязломнай верай у лепшую долю і волю пойдзем усё наперад і наперад пад святым сцягам вольнай Беларусі.
    Змагайся і стань вольным, Беларускі Народ!»
    У гэтай прамове няма ні слова ў падтрымку балыпавікоў, савецкай улады, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі. Наадварот, ёсць словы «аб фалыпывых прароках», «рэнегацкіх душах», што «за лыжку поснай поліўкі з чужой міскі запрадаюць сябе і свой народ у рабства чужынцам», пра тое, што гэтага не трэба баяцца, бо прыйдуць «новыя людзі», «новыя прарокі» і будуць «суды судзіць», «з пакалення ў пакаленне пракляццем успамінаць» «фальшывых прарокаў» і «прадажныя душы»... Дарэчы, не падтрымліваў бальшавікоў і новую ўладу Янка Купала і ў сваіх артыкулах, з якімі даволі часта выступаў у гэтыя гады ў друку. Калі ж дзе і ўспамінаў іх, дык не ўхвальна.
    У Мінску Янка Купала рыхтуе да выдання свой ці не самы лепшы зборнік паэзіі «Спадчына», у які ўвайшлі творы, напісаныя як водгук на тыя падзеі, што адбываліся тады на Беларусі, а таксама некаторыя з тых, што паводле цэнзурных меркаванняў не ўключаліся ў раней выдадзеныя кнігі. Акрыленасць паэта ў гэты час небывалая. У 1922 годзе ў Акопах ён заканчвае трагікамедыю «Тутэйшыя» і аддае яе ў тэатр. Але спектакль па гэтай п’есе пасля некалькіх грамадскіх праглядаў быў забаронены... Чаму? Ды таму, што Янка Купала не захацеў свой твор «гладзіць». Што гэта такое «гладзіць»? Пра гэта Янка Купала напісаў «крыху баладу». I калі? Яіпчэ ў 1919 годзе, як толькі сутыкнуўся з гэтай з’явай, якую прынесла з сабою новая ўлада, а дакладней, яе рэўнасныя ахоўнікі. Называлася гэтая «крыху балада» «Паэт і цэнзар».
    I трэба ж о дзівы! О цуды!
    О слаўны дваццаты наш век!
    Паэта прыдумаў паэму, А цэнзар яе не пасек.
    А толькі... Паслухайце толькі, Што з гэтага далей было: Вы ўбачыце, людзі, як гэта Ў дабры часам гнездзіцца зло.
    Паэта пад потам крывавым, He сплючы сто ночак падрад, Паэму згарусціў, аж міла, I цэнзару даў на прагляд.
    А цэнзар меў добрае сэрца, Што рэдка у нашым вяку, Паэмы не сек і не рэзаў, А толькі... пагладзіў крыху.
    I паэт... Памёр.
    Прад смерцяю толькі пакінуў
    Таку эпітаф’ю жывым: «Памёр я праз цэнзара, браткі, Мяне не вініце ні ў чым.
    Пакуль мяне цэнзары секлі, Ах, то ест, паэмы мае, Яшчэ я мог вытрымаць неяк, Пяяць, аб чым думка пяе.
    Але як пачалі мне гладзіць Крывёю напісаны твор, He вытрываў, браткі, каб жыў так!
    Узяў я сабе ды памёр».
    He, Янка Купала як паэт тады яшчэ не намёр. Ён спрабаваў змагацца за права быць самім сабою, гаварыць, што думае, бачыць усё навокал такім, якім яно і было на самой справе. I гэта відаць на творах тых часоў. Так, у трагікамедыі «Тутэйшыя»
    ён бязлітасна выкрыў, асудзіў тых палякаў і тых рускіх, што не хацелі прызнаваць Беларусь за самастойную краіну, а беларусаў за людзей асобнай нацыі са сваім духоўным светам, мовай і сваёй гісторыяй, культурай; не пашкадаваў ён і бальшавікоў яны надта ж жорстка распраўляліся з усімі, хто думаў інакш, як яны, сунраціўляліся іх дыктату He абышоў маўчаннем ён і савецкай улады, уклаў у вусны аднаго з герояў такія вельмі ж красамоўныя словы; «Савецкі лад... гэта такая чырвоная паводка... такая, между протчым, паводка, аб якой не снілася ні Фараону, ні Саламону...»
    He, не ўсё яшчэ ясна было тады Янку Купалу, не ведаў ён, куды і як пойдуць, будуць развівацца падзеі; адчувалася нават як бы разгубленасць:
    Стаім мы перад будучыняй нашай
    I ўсё варожым, сочым ейны ход...
    Ці ўскрэснем мы, дупюю ўпаўшы, звяўшы, Каб выйсці ў свет, як нейкі здольны род...
    Заціснуты, задушаны, як мышы Пад жорсткім венікам, з усіх бакоў, Шукаем, як сляпыя, не згубіўшы Таго свайго, што наша ад вякоў.
    Нявольніцтва й жабрацтва так нас з’ела I так нам высмактала з сэрца сок, Што нат у вочы глянуць, плюнуць смела He смеем, стоптаныя на пясок.
    Там чутна: «Беларусь! Там Незалежнасць!» А там «Паўстань пракляццем»... Ну а мы? Мы ў страху... дум крутня... разбежнасць... Без толку крыллем лопаем, як цьмы.
    О, так, як цьмы, як спуджаны вароны!..
    I слухаем і нюхаем тут, там:
    Які павеяў вецер на загоны
    Заходні, ўсходні, й ці ад нас, ці к нам?
    Аграбленыя з гонару й кашулі, 3 свайго прыпыну выгнаныя вон, Мы дзякуем, што торбы апранулі На нас ды з нашых нітак-валакон.
    3 кійком жабрачым так мы, паўналеткі, Брыдзём, паўзём у свет скрозь неўпапад. I прысягаем, клічам Бога ў сведкі, Што мы не мы, што нехта вінават...
    I так жывём, сябе саміх не знаўшы, Учора, сёння лазім між канаў...
    Няўжо ж бы хто й над будучыняй нашай Навек залом пракляты заламаў?
    Зазначым: гэта напісана на пачатку 1922 г. Проста дзіўна, чаму такі вопытны даследчык жыцця і творчасці Янкі Купалы, як Алег Лойка, не ўлічвае гэта, калі ў «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 3, 1986 г.) сцвярджае, быццам паэт ужо ў 1918 годзе «вітаў рэвалюцыю», а на падставе перакладу на беларускую мову «Інтэрнацыянала» і вершаў «На смерць Сцяпана Булата» і «Арлянятам» «арганічна прыняў ідэі сацыялізму»?