Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
He дзеля апраўдання, а дзеля справядлівасці мушу нагадаць некаторыя факты... He ўсе, вядома, а толькі тыя, якія ведаю...
Першая «справа», якую сяму-таму хацелася правесці супраць беларускай літаратуры і нашай мовы гэта «аршанская», і накіравана была яна супраць У. Караткевіча. Тады ў Оршу выехала некалькі пісьменнікаў, яны выступілі ў газеце «Звязда» з артыкулам у абарону У. Караткевіча і не далі звесці рахункі «ретмвым» ахоўнікам савецкага ладу жыцця...
У 1957 г. газета «Літаратура і мастацтва» надрукавала мой артыкул «Шанаваць родную мову». У падтрымку яго, з паведамленнямі, што робіцца па выкараненні роднай мовы з ужытку, даслалі лісты ў рэдакцыю сотні людзей. Частка з іх была надрукавана. Рэдактара газеты М. Ткачова вызвалілі ад пасады, былі вызвалены ад пасад і ўсе тыя, хто рыхтаваў мой артыкул. Супраць тых жа, хто ггісаў лісты ў рэдакцыю, падтрымаў мой артыкул, таксама былі заведзены «справы». Многія ні ў чым не вінаватыя людзі, асабліва студэнты, апынуліся ў самых розных месцах за межамі Беларусі. Мая справа раскручвалася паволі, і я не ведаю, чым бы ўсё скончылася, калі б не трапіў я на прыём да Першага сакратара ЦК КПБ т. Мазурава...
У 1958 г., у часопісе «Маладосць», была надрукавана аповесць А. Кулакоўскага «Дабрасельцы». I пачалася барацьба з «ачарніцельствам» у нашай літаратуры. А. Кулакоўскі быў вызвалены ад пасады галоўнага рэдактара часопіса, некалькі месяцаў хадзіў без працы.
Выратаваў яго В. I. Казлоў, які працаваў Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і якому пісьменнік дапамагаў апрацоўваць яго ўспаміны...
У наступныя гады ўзнікла гэтак званая «студэнцкая справа», калі абвінавацілі ў нацыяналізме цэлую групу студэнтаў універсітэта, а заадно і некаторых пісьменнікаў, якія давалі грошы студэнтам, каб яны не галадалі. Апошняе вытлумачана было па-свойму маўляў, пісьменнікі з дапамогай студэнтаў стваралі цэнтр па падрыхтоўцы нейкай акцыі супраць улад... У гэтую справу ўключаны былі маладыя паэты А. Разанаў, В. Ярац і некаторыя іншыя. Справа гэтая скончылася тым, што студэнтаў павыключалі з універсітэта ці папераводзілі вучыцца ў абласныя педінстытуты...
Мінула некалькі гадоў і зноў узнікла новая «справа» гэты раз акадэмічная. Абвінавачаны ў падрыўной дзейнасці былі некалькі кандыдатаў навук М. Прашковіч, С. Місько, А. Каўрус, М. Чарняўскі і інш. У гэтую кампанію быў упісаны У. Караткевіч ды некаторыя іншыя пісьменнікі, журналісты. Рыхтаваўся судовы працэс. Ён быў спынены, дзякуючы энергі-
чным дзеянням некаторых вядомых пісьменнікаў М. Танка, М. Лужаніна, Я. Брыля, I. Мележа...
Неаднаразова ўзнікала справа В. Быкава. I невядома чым бы яна скончылася, каб яго дружна не баранілі пісьменнікі, не пісалі ў яго абарону лістоў і калектыўных, і індывідуальных...
Узнікала час ад часу «справа» А. Карпюка ды і некаторых іншых...
Так, у нас, у Беларусі, быццам нікога не асудзілі з пісьменнікаў у пасляваснны час, нікога не выслалі за межы рэспублікі... Але не таму, што пісьменнікі былі лагодныя, што літаратура наша была «прыкарытная»... Каб пасадзіць ці выслаць таго ці іншага, «кампрамат» пры жаданні можна было знайсці, цяжкасці гэта не ўяўляла... Вунь у 30-я гады не было зусім за што, а садзілі, высылалі... Чаму ж усё ж нікога ў Беларусі не пасадзілі, не выслалі? Мяркую, таму, што на чале кіраўніцтва рэспублікі стаялі такія людзі, як К. Т. Мазураў, П. М. Машэраў, Ц. Я. Кісялёў... Яны слухаліся нашых старэйшых пісьменнікаў, не дазвалялі праводзіць тых працэсаў, што рыхтаваліся ды і праводзіліся ў Маскве, у Кіеве ды і ў некаторых іншых рэспубліках...
* * *
3 памочнікам Ц. Я. Кісялёва 1.1. Клішыным мы пасябравалі ў Нью-Ёрку, калі былі там разам на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сустракаліся і потым часта ў Мінску. Сам рускі, ён палюбіў Беларусь, рабіў усё, што было ў яго сілах, дзеля яе росквіту. Пра Ц. Я. Кісялёва ён заўсёды гаварыў з вялікай павагай:
Калі б усе кіраўнікі так дбалі пра Беларусь, як ён, гаварыў неаднойчы Іван Іванавіч, зусім інакшае б жыццё было ў нас...
* * *
Па сваёй натуры П. М. Машэраў быў рамантык. Ён вельмі паважаў людзей творчых, дапамагаў многім, браў у паездкі па рэспубліцы.
Аднойчы, у час чарговай паездкі па калгасах і саўгасах, калі мы з I. Пташнікавым і яшчэ некім стаялі ўбаку ад усіх і пра нешта размаўлялі, Пётр Міронавіч падышоў да нас. Сказаў, як заўсёды натхнёна:
Вы ведаеце, як глядзяць на вас людзі, калі прыязджаеце да іх!..
Як на Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, сказаў я з усмешкаю.
Здаецца, I. Пташнікаў, паглядзеўшы на Пятра Міронавіча, быццам сам сабе прамовіў:
-	Л калі перад імі Аляксандр Сяргеевіч, толькі не Пушкін, а Ставер...
Пётр Міронавіч адразу ж змяніўся з твару, адмоўна пакруціў галавою.
He падабаюцца мне такія разважанні, сказаў ён і перавёў размову на нешта ініпае.
Цяпер, праз гады, калі няма П. М. Машэрава, няма Ц. Я. Кісялёва, ды і некаторых іншых кіраўнікоў, і мы, пісьменнікі, зведалі іншыя адносіны да сябе і беларускай літаратуры, словы П. М. Машэрава ўспрымаюцца зусім інакш...
* * ♦
К. Т. Мазураў быў першым беларусам пасля вайны, каму даверана было кіраваць рэспубліканскай партыйнай арганізацыяй, у тыя, ранейшыя, гады фактычна ўсёй рэспублікай. Да гэтага пасля расстрэлу ў 1938 г. В. Ф. Шаранговіча ёю кіравалі рускія. Кірыла Трафімавіч даволі нядрэнна валодаў беларускай мовай, час ад часу выступаў на ёй з дакладамі, пакуль аднойчы «вялікі інтэрнацыяналіст» М. С. Хрупічоў не аблаяў яго за гэта. Неяк у гутарцы Кірыла Трафімавіч папракнуў мяне, а ў маёй асобе і ўсіх пісьменнікаў:
Што вы ўчапіліся за гэтую беларускую мову, быццам толькі адна яна вызначае Беларусь! А адноўлены Мінск? A дзясяткі заводаў, іпто пабудаваны?.. А дарогі, масты? Што, хіба гэта зроблена не дзеля беларускага народа, не дзеля росквіту Беларусі?
П. М. Машэраў, які замяніў на пасадзе Першага сакратара ЦК КПБ К. Т. Мазурава, беларускую мову ведаў горш, хоць, праўда, і спрабаваў на ёй рабіць даклады. Легпп за іншых кіраўнікоў партыі беларускую мову ведаў Ц. Я. Кісялёў, гаварыў на ёй свабодна, натуральна, без памылак. Зноў жа, зрабіць нешта дзеля шырэйіпага яе ўжытку нічога ці не паспеў ці не змог. Была аднойчы ў мяне размова ў бытнасць Періпым сакратаром ЦК КПБ Ц. Я. Кісялёва з міністрам асветы М. Г. Міцкевічам, у якой міністр быццам скардзіўся, што сярэднія школы самавольна папераводзілі ў гарадах з беларускай мовы навучання на рускую. А на такі перавод, маўляў, патрэбны рашэнні аблвыканкамаў.
А вы звярніцеся да Ціхана Якаўлевіча Кісялёва... Скажыце ці напішыце яму пра гэта... параіў я.
Гаварыў і нават пісаў, прызнаўся Міхаіл Гаўрылавіч.
-	I што?
Міхаіл Гаўрылавіч нічога не адказаў, паціснуў толькі плячыма.
Пасля смерці Ц. Я. Кісялёва на пасаду Першага сакратара ЦК КПБ прыехаў М. М. Слюнькоў. Сустракацца з ім адзін на адзін мне не даводзілася, але, мяркуючы па тым, як адносіўся ён да беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі і культуры, гэта быў надта абмежаваны чалавек. Я. Я. Сакалоў, які, мне здаецца, гэтак жа, як і М. М. Слюнькоў, воляю выпадку апынуўся на гэтай пасадзе, ужо ў першым сваім дакладзе заявіў, што 82% беларусаў прызнаюць рускую мову за родную і ніякага павароту ў бок беларускай мовы чакаць не трэба. Я на першай жа сустрэчы ў ЦК КПБ абвергнуў гэтыя некім выдуманыя і упісаныя ў даклад 82%, прывёў сапраўдныя лічбы валодання ў Беларусі рускай і беларускай мовамі. Прыведзеныя мной лічбы ўважліва правяраліся, але, паколькі яны былі ўзяты са
статыстычнага даведніка, што выйшаў у Маскве, абвяргаць іх ніхто не ўзяўся.
На наступнай сустрэчы, якая таксама адбылася ў ЦК КПБ, зноў, як і некаторыя іншыя, я выступіў за неабходнасць адраджэння беларускай мовы.
Я не веру, што яе можна адрадзіць, заявіў адзін народны пісьменнік, які, па ўсёй верагоднасці, надта ж хацеў спадабацца новаму Першаму сакратару ЦК КПБ, як падабаўся ён папярэдняму, М. М. Слюнькову.
Яго падтрымалі яшчэ некалькі пісьменнікаў. Далучыўся да іх і Я. Я. Сакалоў,
-	Наогул, прызнаўся ён у заключным слове, ці ёсць такая мова... Я, працуючы на Брэстчыне, яе ва ўсякім выпадку не чуў...
Ведалі добра беларускую мову сакратары ЦК КПБ, якія ў свой час вялі ідэалогію і культуру, Ц. С. Гарбуноў, С. А. Пілатовіч, В. Ф. Шаура. Што ж да A. Т. Кузьміна, які на працягу амаль дваццаці гадоў быў галоўным ідэолагам рэспублікі, дык ён так і не навучыўся размаўляць па-беларуску, ды да гэтага і не імкнуўся.
Мы допустнлн в этом вопросе опшбкн, перегнулн палку, прызнаваўся ён ці не на апошнім годзе свайго кіравання, неяк выступаючы ў Саюзе пісьменнікаў.
Але адгінаць гэтую «палку» ні ён, ні яго паслядоўнікі не спяшаліся і не спяшаюцца. Адменены і адмяняюцца многія пастановы, якія прымаліся паспешліва, неабдумана, на шкоду эканоміцы, культуры, толькі не тыя, што адбіралі ў людзей мову, калечылі яе, рабілі з нацыянальна свядомых людзей Іванаў «не помняхцнх родства»...
* * *
Пры П. М. Машэраве і Ц. Я. Кісялёве былі адкрыты ў Мінску помнікі Янку Купалу і Якубу Коласу, Францыску Скарыне ў Полацку, прыняты пастановы аб выданні саракатомнага збору беларускага фальклору, першай у гісторыі нашага народа Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, утвораны выдавецтвы «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва»... Пералік
добрых спраў, якія працавалі і працуюць на нацыянальнае адраджэнне і да якіх мелі самае непасрэднае дачыненне П. М. Машэраў і Ц. Я. Кісялёў, можна доўжыць...
Пажывём, пабачым, якуіо памяць аб сабе пакінуць новыя кіраўнікі рэспублікі, што прыйпілі і прыйдуць на змену.
1991
УСЁ ПРА TOE
♦ * *
Час вяртае новыя і новыя падрабязнасці смерці нашага нацыянальнага генія і прарока Янкі Купалы. «Настаўніцкая газета» (10 студзеня 1990 г.) надрукавана ггісьмо настаўніка С. Дразда з Гродна, у якім ён цалкам падзяляе вывады, што былі зроблены мной у артыкулах «Сняцца сны аб Беларусі» і «У сведкі заггісы пакліча», а менавіта Янка Купала загінуў у гасцініцы «Масква» не па волі выпадку, а паводле загадзя старанна спланаванай і абдуманай акцыі. У якасці яшчэ аднаго доваду ён прыводзіць словы свайго калегі Івана Афанасьевіча Тартычнага, які быў «дэталёва дасведчаны ў трагедыі» і даўно, яшчэ ў 60-х гадах, сцвярджаў, «што забойцы Купалы... «свае». «Версіі, лічыў ён, аб няшчасным здарэнні, аб самагубстве, як і «руцэ» нямецкіх разведчыкаў, не адпавядаюць сапраўднасці. Усё было інакш. Ён расказваў нам пра добра чутае або ўласна бачанае: «Ох, і хвацкая была (маецца на ўвазе жанчына, якая «падштурхоўвала, скідала» ў пралёт лесвіцы паэта. Б. С.) На пляцоўцы яна выконвала галоўную ролю, спрытна, нібы чараўніца. Пры «нечаканай» сустрэчы з паэтам аж войкнула, маўляў, ці не будзеце вы Янка Купала? Вы так слаўна пішаце, асабліва пра маладых, узносіце аж да нябёсаў, як тую парашутыстку, ці, як яе зваць, Алесю... Пяшчотныя словы выклікалі ўсмешку паэта, ён ужо нават памкнуўся аддзячыць «прыхільніцу» яго таленту, нахіліўся, каб пакласці далікатны пацалунак на яе мяккуіо руку...»