Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
I мы некалькі гадзін гаварылі пра Гаўрылу Гарэцкага і яго брата Максіма, гаварылі пра Беларусь.
Хто ж вы самі будзеце? урэшце спытаў я.
Вучні Гарэцкага аказаліся дактарамі навук, яны працавалі ў Балгарыі і вярталіся разам са мною ў Савецкі Саюз, ехалі ў свой родны горад Ленінград...
* * *
К. Т. Мазураў... Па-рознаму пра яго гавораць людзі. Маю сваю думку пра яго і я. Ва ўсякім разе ўспамінаю з удзячнасцю ён у прамым і пераносным сэнсе выратаваў мяне ад турмы і ад «сумы».
Было гэта ў 1962 г. Я выдаў кнігу прозы «Барвы ранняй восені». Вакол гэтай кнігі пачаўся незразумелы мне галас адны яе хвалілі, называлі ледзь не новым словам у беларускай літаратуры, друтія ганілі. У газеце «Звязда» была надрукавана рэцэнзія Я. Сідорчыка (пад гэты псеўданім схаваўся загадчык аддзела гэтай жа газеты, ён лез у літаратуру і яго творы я не прапускаў на старонкі «Полымя», дзе тады працаваў) пад назваю «Пацяруха». Якраз тады «Полымя» змясціла новыя мае апавяданні, якія былі вытлумачаны некаторымі як антысавецкія, варожыя... Успомнілі мне і некаторыя іншыя мае грахі, у прыватнасці артыкул «Шанаваць родную мову», які ўбачыў свет у газеце «Літаратура і мастацтва» 14 снежня 1957 г. I закруцілася, завярцелася... Пра мяне пачалі гаварыць ледзь не як пра ворага не толькі на нашых ггісьменніцкіх сходах, закрытых і адкрытых, але і ў іншых месцах, нават на пленуме ЦК КПБ...
Аднойчы, калі я чытаў нейкі чарговы рукапіс, да мяне ў «Полымя» завітаў адзін пісьменнік і папрасіў выйсці з ім на вуліцу. Там ён прашаптаў мне на вуха, што толькі што прынята рашэнне, каб мяне арыштаваць. За гэтае рашэнне прагаласавала чатыры чалавекі, супраць тры... Ён назваў усіх, хто прыняў удзел у галасаванні...
Мая рада табе не начуй дома, шукай, як трапіць да начальства, найлепш у ЦК да Шауры ці Мазурава...
Пісьменнік пайшоў, я вярнуўся ў «Полымя». Там мяне чакаў яшчэ адзін пісьменнік, які таксама папрасіў выйсці з ім на вуліцу... I паўтарыў прыкладна тое самае, што і папярэдні...
Што было рабіць? Я кінуўся ў ЦК КПБ, пачаў званіць В. Ф. Шауру. Ён ведаў мяне, некалькі разоў з ім мы нават прагульваліся па парку, даволі шчыра гаварылі пра многія рэчы. Падняў трубку памочшк В. Ф. Шауры, папрасіў сказаць, чаму я хачу трапіць на прыём да сакратара ЦК...
Па асабістым пытанні, адказаў я.
Па асабістых пытаннях Васіль Філімонавіч прымае толькі членаў партыі. Па пятніцах...
Членам партыі я не быў. I чакаць да пятніцы таксама...
Падумаўшы хвілін колькі, я набраў нумар тэлефона Першага сакратара ЦК КПБ К. Т. Мазурава. Трубку падняў таксама памочнік.
Я хацеў бы трапіць да Кірылы Трафімавіча Мазурава на прыём, сказаў я, назваўшыся, хто звоніць.
Чаму? было пытанне.
У мяне да яго ёсць просьба, сказаў я і дадаў: Скажыце яму. што ў час вайны ён хаваўся на гарышчы ў майго бацькі.
Добра, адказалі мне. Пазваніце праз паўгадзіны...
Я не выходзіў з ЦК, цярпліва чакаў. Праз паўгадзіны пазваніў.
Дзе вы? спыталі ў мяне.
Я тут жа, у ЦК.
Падыміцеся на пяты паверх, да памочніка Паўлёнка...
Мяне не пускае міліцыянер, сказаў я.
Перадайце яму трубачку...
...Праз некалькі хвілін я быў на пятым паверсе, сядзеў у намочніка К. Т. Мазурава Паўлёнка. Ён спытаў у мяне, што здарылася, чаму я рваўся на прыём да К. Т. Мазурава. Давялося хоць і не ўсё, а тое-сёе расказаць...
...К. Т. Мазураў прыняў мяне назаўтра. Гаворка доўжылася больш за дзве гадзіны. Выявілася, ён прачытаў маю кнігу. I
нават паспрабаваў рабіць аналіз некаторым творам. Седзячы насупраць Першага сакратара ЦК КПБ, я убачыў нумары беларускіх часопісаў «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», кнігі некаторых маладых літаратараў, што ляжалі на асобным століку. I гэта мяне ўзрадавала: значыцца, чытае. Размова ў нас была шчырая пра жыццё, літаратуру. К. Т. Мазураў даволі добра арыентаваўся ў тым, што робіцца ў пісьменніцкай арганізацыі, што пішуць пісьменнікі. Натхняў мяне пісаць пра сучаснасць, пра лепшых людзей нашай рэспублікі...
Так, ён помніў майго бацьку, маці, помніў усю нашу сям’ю. Помніў і тое, як мы, рызыкуючы жыццём, хавалі яго. Спытаў пра далейшы наш лёс, бо ведаў: тую вёску, дзе мы жылі, у чэрвені сорак трэцяга года спалілі немцы... Я расказаў яму пра ўсё. He таіў і таго, што мне пагражае і чаму я да яго прыйшоў... Ён тут жа набраў нумар тэлефона, некуды пазваніў, сказаў, што на прыёме ў яго малады пісьменнік Барыс Сачанка і ці праўда тое, што ён кажа...
Некалькі хвілін ён уважліва слухаў, што яму дакладвалі. Потым паклаў трубку, сказаў:
Я не думаў, што ўсё гэтым скончыцца. Вам, відаць, гаварылі, што я вас крытыкаваў на пленуме ЦК. Выступленне маё было справакавана Броўкам. Ён вас абараняў. I адразу ж пасля выступлення паехаў да сябе на дачу. А я паправіў яго, напомніў, што ён член ЦК і пакуль пленум не скончыўся, не мае права яго пакідаць... Але калі гэта набыло такі накірунак, мы ўсё паправім... I «Звязду» таксама. Дапаможам вам і з кватэрай... I не аднаму вам... Дайце яшчэ два-тры прозвішчы маладых пісьменнікаў, хто гэтак жа, як і вы, жыве на прыватных кватэрах з сем’ямі...
Я назваў Рыгора Барадуліна, Анатоля Клышку...
К. Т. Мазураў сваё слова стрымаў. Газета «Звязда» 5 верасня таго ж 1962 г. надрукавала ліст настаўніка Л. Бульёнава пад назваю «Дзе ж добразычлівасць?», у якім крытыкавала артыкул Я. Сідорчыка, не пагаджалася з аўтарам, абараняла мяне.
Атрымаў я разам з Р. Барадуліным, А. Клышкам і кватэру... Праўда, не адразу, бо яе паспрабавалі ў мяне адабраць. Умяшаўся зноў К. Т. Мазураў, і мае непрыяцелі адступілі...
* * *
Пра П. М. Машэрава цяпер расказваюць ледзь не легенды, асабліва як любіў ён пісьменнікаў, наогул, усю творчую інтэлігенцыю. Так, гэта праўда, цеплыня, сардэчныя, нават сяброўскія адносіпы ў П. М. Машэрава былі з многімі, у тым ліку і з I. П. Мележам. I калі Іван Паўлавіч памёр, Пётр Міронавіч прыйшоў з ім развітацца. Доўга глядзеў у безжыццёвы твар Івана Паўлавіча, а ў канцы, схіліўшы галаву і ўбачыўшы тыя ўзнагароды, што Іван Паўлавіч атрымаў, усклікнуў:
Такі чалавек і так мала ў яго ўзнагарод!.. Няма нават Дзяржаўнай нрэміі БССР...
Назаўтра раніцаю мне, тады сакратару праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, пазваніў сакратар ЦК КПБ A. Т. Кузьмін:
Тэрмінова збярыце сход і вылучце Івана Паўлавіча на Дзяржаўнуіо прэмію БССР, загадаў ён.
Але ж Івана Паўлавіча на гэтую ўзнагароду ужо вылучалі, паведаміў я. Наколькі мне вядома, яго кандыдатуру чамусьці адхілілі...
Праўда? здзівіўся Аляксандр Трыфанавіч. Тады аднавіце ранейшае афармленне.
Я пайшоў у Саюз пісьменнікаў, зрабіў, іпто было загадана. Паперы панеслі ў ЦК.
Праз якую гадзіну мне пазваніў Старшыня камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР П. У. Броўка.
Вы няправільна аформілі паперы, раздражнёна сказаў ён.
Чаму? спытаў я.
Таму, іпто трэба I. П. Мележа па-новаму вылучыць на прэмію.
Але ж тады Камітэт будзе мець права адвесці кандыдатуру як вылучаную пасля смерці, не згадзіўся я з Пятром Усцінавічам. Ды і Іван Паўлавіч быў ужо вылучаны. Пры жыцці... Вы ж гэта добра ведаеце...
П. У. Броўка не стаў больш са мной гаварыць, паклаў трубку. Ды і што ён мог сказаць? Кандыдатуру Івана Паўлавіча Мележа на Дзяржаўную прэмію БССР вылучалі на прэзідыуме праўлешія Саюза пісьменнікаў, і, пакуль Іван Паўлавіч
ездзіў у Крым, яе закасавалі. Чаму? Маўляў, кніга «Жыццёвыя клопаты» пісалася ўсё жыццё, а прэмія даецца за творы, нашсаныя за апошнія два-чатыры гады... Сапраўднай жа прычынай было тое, што I. П. Мележ асмеліўся пакрытыкаваць «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю», галоўным рэдактарам якой быў П. У. Броўка. Такіх рэчаў П. У. Броўка не дараваў нікому...
Валтузня вакол кандыдатуры I. П. Мележа на Дзяржаўную прэмію БССР ішла доўга, у яе былі падключаны іншыя пісьменнікі і непісьменнікі...
I ўсё ж, хоць і пасмяротна, але Дзяржаўная прэмія БССР I. П. Мележу была прысуджана...
* * *
Любіў беларускую літаратуру і яе творцаў і Ц. Я. Кісялёў. Аднойчы ён нават прызнаўся мне:
He хапае на ўсё часу... Але я чытаю тое, што вы пішаце. Увечары, перад сном... Кожны дзень... Вось і вашу кнігу прачытаў.
I выказаў слоў колькі пра яе, як хвалебных, так і крытычных.
Родам Ціхан Якаўлевіч быў з Гомельшчыны. I мяне, як земляка, трохі ведаў яшчэ да таго, як трапіў ён на працу ў Маскву. Тады ж, калі ён працаваў у Маскве намеснікам Старшыні Савета Міністраў СССР, яго вылучылі ў Мінску кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР. Трэба было камусьці выступіць ад інтэлігенцыі горада Мінска на вечары-сустрэчы з кандыдатам у дэпутаты. «Можа, выратуеш?» прапанавалі мне. I паколькі званіў добры мой знаёмы, я не мог адмовіцца, згадзіўся. I выступіўз падтрымкай кандыдатуры Ц. Я. Кісялёва ў дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР. Сказаў, як любіў Ціхан Якаўлевіч беларускую літаратуру, напомніў, што апошняя пастанова Савета Міністраў БССР, якую ён падпісаў перад сваім ад’ездам у Маскву, была пастанова аб будаўніцтве ў Мінску помніка Максіму Багдановічу...
Я, мусіць, расчуліў Ціхана Якаўлевіча, бо, калі скончыў гаварыць, ён усхапіўся з месца, абняў мяне, адвёў убок, каб
пагаварыць. Я сказаў яму што нам, беларускім літаратарам, яго не хапае...
А мне вас, прызнаўся ён.
Вяртанне зноў у Беларусь Ц. Я. Кісялёва на пасаду Першага сакратара ЦК КПБ было ўспрыпята ў колах інтэлігенцыі з радасцю. Ды і сам Ціхан Якаўлевіч радаваўся...
На жаль, хвароба не дала яму па-належнаму ва ўсю сілу праявіць сябе на новай пасадзе. Неяк, калі ён вярнуўся пасля доўгага лячэння з Масквы і прыпяў нас, групу пісьменнікаў, уручаўся якраз ордэн Леніна і Зорка Героя Сацыялістычнай Працы Максіму Танку, ён, убачыўшы нас, каб спыніць розныя пытанні, пажартаваў:
Аказваецца, можна жыць і не выпіваючы... месяцаў так я вось некалькі жыў...
Пісалі мы ўсім кіраўніцтвам Саюза ггісьменнікаў яму ліст, калі Ціхан Якаўлевіч ляжаў зноў у Маскве ў бальніцы, лячыўся. Ён адказаў нам па-беларуску, ад рукі, без адзінай памылачкі, кожнага з нас назваўшы па імю і па бацьку...
3 смерцю Ц. Я. Кісялёва абарвалася дружба кіраўніцтва рэспублікі з творчымі работнікамі, беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй...
* * *
Не-не ды і чуюцца, асабліва з боку маладых, папрокі нашай літаратуры, быццам яна была нясмелая ва ўсе пасляваенныя гады, быццам беларускія пісьменнікі не баранілі сваіо родную мову. Нават вызначэнні знойдзены «прыкарытная», «прыкарытнікі»...