Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Какой прекрасный й богатый русскнй язык! Что бы мы делалн, еслн бы не было его?
Адна з вучаніц паднялася з-за парты і сказала:
Тады б мы размаўлялі па-беларуску.
Настаўніца разгубілася, доўга не магла і слова вымавіць.
* * *
На чым толькі не эканомім! Нават на напісанні псеўданімаў. Замест Янка Купала пішам Я. Купала, замест Якуб Колас Я. Колас, замест Алесь Гарун А. Гарун...
Неяк, калі я ішоў па сталіцы нашай рэспублікі, мяне перапыніла вельмі інтэлігентная з выгляду жанчына, відаць, прыезджая, і спытала:
Скажыце, калі ласка, дзе тут вуліца Тры Бядулі...
Ледзь здагадаўся я, пгго жанчына шукае вуліцу Змітрака Бядулі «3. Бядулі», як напісана на шыльдачках, што прымацаваны на дамах...
* * *
Хоць Беларусь і з’яўляеццачленам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, іншых вельмі аўтарытэтных міжнародных арганізацый, пра яе вельмі мала ведаюць у свеце. Часам нават блытаюць, дзе яна знаходзіцца. I гэта не дзіўна яіпчэ ж Пятро Першы казаў, што «ці могуць іншаземцы напісаць што-небудзь пра старажытную нашу гісторыю, калі мы самі нічога пра яе не выдалі. Значыцца, каб пра нас ведалі, прызнавалі, трэба не сядзець, склаўшы рукі, а самім рупіцца, рабіць усё дзеля яе славы і велічы...
1991
ВЯРХІ I НІЗЫ
* * *
Як вядома, улетку 1938 года ў Мінск прыехаў на пасаду Першага сакратара ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка.
3 першых дзён ён пачаў шукаць кантактаў з рэшткамі яшчэ нерэпрэсіраванай, непасаджанай у турмы, несасланай у лагеры, нерасстралянай беларускай творчай інтэлігенцыі. Адна за адной склікаліся розная нарады, наладжваліся сустрэчы. Пра адну з такіх нарад ці сустрэч расказваў неяк у рэдакцыі часопіса «Полымя» Яўген Рамановіч:
«Выклікалі нас, пісьменнікаў і артыстаў, у ЦК. Сядзім, чакаем, што будзе. Аж выходзіць да нас тады яшчэ малавядомы нам першы сакратар Панамарэнка. Прывітаўся, акінуў паглядам усіх, хто сабраўся, і пачаў гаварыць пра неабходнасць цесных сувязей кіраўніцтва рэспублікі з творчай інтэлігенцыяй, пра сумесную працу на карысць народа. Скончыў ён і ў зале запанавала цішыня. Доўгая, гняткая...
Няўжо ў вас няма чаго сказаць? запытаў урэшце Панцеляймон Кандратавіч.
I тады падняўся Змітрок Бядуля. Ён на сустрэчы быў старэйшы (Коласа і Купалы чамусьці там не было) і, мусіць, адчуў неабходнасць сказаць, што думаў. I сказаў літаральна вось пгго:
Таварыіп Папамарэнка, пра што можна гаварыць, калі з кожным днём нас меншае. Засталася адна жменька. I тых бяруць... Днямі забралі Кузьму Чорнага, аднаго з лепшых нашых празаікаў. А ён жа цвёрда стаяў на савецкіх пазіцыях... Я таксама падрыхтаваўся, што мяне не сёння-заўтра забяруць, сабраў чамаданчык з усім неабходным... I кожны з нас так...
Змітрок Бядуля сеў. Зноў запанавала ціпіыня.
А Кузьма Чорны сапраўды добры пісьменнік і стаіць на савецкіх пазіцыях? спытаў Панцеляймон Кандратавіч у залы.
Зала пацвердзіла гэта кіўкамі галоў, галасамі.
Сустрэча на тым і скончылася. Але карысць ад яе была П. К. Панамарэнка, кажуць, сам прачытаў некаторыя творы К. Чорнага, дамогся, каб яго выпусцілі з турмы, I быццам нават сустрэўся з ім, сказаўшы пры гэтым:
Працуй, пішы, Мікалай Карлавіч. I не займайся больш антысавецкай дзейнасцю. A то зноў пасадзім...»
* * *
Некалькі чалавек гаварылі мне, што быццам я ідэалізую П. К. Панамарэнку. He, я далёкі ад думкі, што гэта выратавальнік беларускай літаратуры, культуры. Ён быў чалавек свайго часу і рабіў тое, што ад яго патрабавалі. Але ў адрозненне ад іншых, ён быў культурны, адукаваны, любіў літаратуру, ведаў, што без апоры на нацыянальную інтэлігенцыю ён, сам рускі, не знойдзе падтрымкі ў беларускага народа. Да таго ж П. К. Панамарэнка і Г. М. Малянкоў былі жанаты на сёстрах, таму ён меў падтрымку з боку Г. М. Малянкова, а значыцца, і I. В. Сталіна... I мог дазволіць сабе тое, чаго іншыя не дазвалялі...
I ў памяці многіх дзеячаў беларускай літаратуры і культуры ён застаўся ледзь не як анёл-выратавальнік...
* * *
He ўсе, хто павінен быў напісаць успаміны ці мемуары, іх напісалі. У кожнага на тое былі свае прычыны. Каб неяк заахвоціць людзей бывалых ды і славутых усё ж сесці за стол ды запісаць хоць што-кольвечы з бачанага, перажытага, у свой час рэдакцыя часопіса «Полымя» арганізавала сустрэчу выдатных людзей Беларусі. Помню, ці не першая на гэтай сустрэчы расказвала пра сябе народная артыстка СССР Л. П. Александроўская. Гаварыла яна з вялікім, непадробным хваляваннем, аж расчырванелася. Асабліва калі дайшла да таго моманту, як ёй П. К. Панамарэнка даручыў выступіць у Маскве на ўрачыстым пасяджэнні, на якім прысутнічала кіраўніцтва партыі і краіны на чале са Сталіным.
Выступаць павінен быў Янка Купала. Але ён выступаць не любіў, папрасіў, каб гэтую ганаровую місію даручылі каму-небудзь іншаму, найлепш жанчыне. Выбар спыніўся на мне... Прамова была напісана, аддрукавана, вывучана мною на памяць. Выйшла я за трыбуну і пачала: «Дорогне товарніцн>... I раптам чую: у прэзідыуме Сталін гаворыць, здаецца, Варашылаву: «Беларусы маглі б і на сваёй мове выступаць». Я адразу ж узялася перакладаць на беларускую мову тэкст прамовы. Скончыла і сама не свая: «Што я нарабіла?» He помню, як дайшла да крэсла, села. He паспела супакоіцца, а мяне ўжо асцярожненька ляпаюць па нлячы, кажуць: «Пройдёмте». Я і пайшла. Прывялі мяне ў нейкі пакой, загадалі: «Подожднте». Чакаю пяць, чакаю дзесяць, чакаю дваццаць хвілін. Ніхто не заходзіць, ніхто нічога мне не кажа. Ну, думаю, пасадзяць... А час жа такі быў, што садзілі, нават не тлумачачы за што. Можа, праз гадзіну толькі адпусцілі мяне выявілася, стэнаграму выступлення трэба было вычытаць, перакласці на рускую мову... А што перажыла я за гэты час!..
* * *
На той сустрэчы ў «Полымі» аповед Л. П. Александроўскай дапоўніў народны артыст БССР, а потым народны артыст СССР, любімец беларускай тэатральнай публікі Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка.
Гэта, здаецца, было на Дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве. Па заканчэнні яе быў наладжаны прыём, на яго і прыйшло ўсё кіраўніцтва партыі і краіны на чале са Сталіным. He магу зразумець, як апынуўся я за сталом побач з К. Я. Варашылавым. Нахіліўся ён да мяне, пытае: «Як вы п’яце з шапачкай ці без шапачкі?» Я не ведаў, што гэта такое піць з шапачкай ці без шапачкі. Кажу: «Мне ўсё роўна, абы было што піць». «Не, не кажыце», усміхаецца Клімент Яфрэмавіч. I налівае так, як у нас кажуць, у коптур поўненькую чарачку, як вока, нават з верхам, «Вось гэта і ёсць з шапачкай, смяецца ён. Так будзем і піць». I пачалі мы з Кліментам Яфрэмавічам куляць чарачка за чарачкай ды з гэтай самай шапачкай...
...Прачнуўся я ў казённым доме, Спалохаўся: «Дзе я?» Падхапіўся на ногі, да стала падышоў на ім тэлефон стаяў. Бачу пад акном нейкая паперка ляжыць, на якой надрукавана: «Калі вам дрэнна званіце па тэлефоне, выклікайце ўрача. Калі вам хочацца апахмяліцца ці паесці выклікайце афіцыянтку. Калі вам хочацца паехаць адсюль выклікайце машыну». I тэлефоны патрэбныя таксама надрукаваны. Ну, я, вядомая справа, хацеў як найхугчэй пакінуць незнаёмае мне месца. Пазваніў па апошнім тэлефоне, мне сказалі, што машына ўнізе, чакае мяне. Апрануўся, і уніз. Там сапраўды чакала машына, яна і адвезла мяне ў гасцініцу.
Так дасюль і не ведаю, дзе я начаваў, хто і як адвёз мяне туды... Але выпіўку з «шапачкай» запомніў...
* * *
Успаміны П. К. Панамарэнкі пакуль не надрукаваны. I сказаць з пэўнасцю, што ён напісаў там пра смерць Янкі Купалы, цяжка. Ды і ці напісаў наогул ён пра гэта хоць што-небудзь? Янка ж Купала для яго быў не тым, кім ён з’яўляецца для кожнага з нас, беларусаў.
У вуснай жа размове ён неаднаразова паўтараў:
Я выратаваў бы Купалу, каб ён прыехаў у Маскву праз тыдзень-два. Тады ж, у тыя дні, не мог...
I звычайна дадаваў:
Берыя быў супраць падзелу разведкі. Ён хацеў, каб уся яна падпарадкоўвалася толькі яму... А я быў начальнікам штаба партызанскага руху. I працаваць без сваёй разведкі... A паколькі Сталін падтрымліваў мяне, Берыя помсціў...
* * ♦
Пра працалюбівых, рознабакова адораных талентамі братоў, a то і ўвесь род Гарэцкіх усё часцей і часцей можна прачытаць у нашым друку. Я ж помню той час, калі ў Беларусі пра Гарэцкіх нельга было сказаць добрага слова. Колькі давялося пазмагацца, каб вярнуць нашай літаратуры выдатнага прадстаўніка гэтага роду Максіма Гарэцкага! Калі ўсё было быц-
цам зроблена дзеля поўнай яго рэабілітацыі, нехта падсунуў Першаму сакратару ЦК КПБ К. Т Мазураву ліст М. Гарэцкага «начальніку Сярэдняй Літвы», генералу Л. Жалігоўскаму, у якім «беларускі літаратар» прасіў дазволіць яму выдаваць «кірылаўскімі літарамі» беларускую газету. Ліст М. Гарэцкага траггіў у асноўны даклад, і тое добрае, што было зроблена дзеля рэабілітацыі пісьменніка, было перакрэслена, зноў трэба было пачынаць усё нанова. Праўда, М. Танк, калі яго паклікалі на гутарку, сказаў К. Т. Мазураву:
«Нейкі ліст Гарэцкага вашы памочнікі дык знайшлі... Чаму яны не знайшлі раман пра віленскіх камунараў? Што, нявыгадна гэта некаторым?»
Тады, неўзабаве, праводзіўся ў Саюзе пісьменнікаў вечар М. Гарэцкага. Першы ў пасляваенны час. На вечар меўся прыехаць брат Максіма Гарэцкага Гаўрыла Іванавіч з сваім сынам Радзімам. Мне было даручана іх сустрэць на вакзале. Я і сустрэў. Помню, першае, з чым звярнуўся да мяне Радзім, калі мы пазнаёміліся, гэта каб я папраўляў яго беларускую мову, калі ён скажа нешта не так.
Я ж першы раз у Беларусі, сказаў ён. I роднай мове навучыўся ад бацькі і маці...
Было ў мяне некалькі сустрэч з дачкою М. Гарэцкага Галінай Максімаўнай і, вядома ж, з Гаўрылам Іванавічам. I ў розных грамадскіх установах, і дома. Але пайболып уразіла мяне адна сустрэча і не з самім Гаўрылам Іванавічам, а з яго вучнямі. Я вяртаўся з Балгарыі і, калі зайшоў у вагон, павітаўся з двума незнаёмымі мне адносна маладымі людзьмі. Прывітаўся па-беларуску:
Добры дзень!
Мне адказалі таксама па-беларуску, вельмі, дарэчы, ветліва.
Вы з Беларусі? спытаў я.
He, адказалі мне. Але беларускую мову трохі ведаем, чулі...
I незнаёмыя мне дзецюкі пачалі расказваць пра свяцілу навукі Гаўрылу Гарэцкага, які ім калісьці чытаў лекцыі ў Ленінградзе.
Мы яго так любілі, прызналіся былыя яго вучні, што, каб зрабіць яму прыемнае, кожны з нас вывучаў беларускую мову. Гэта сапраўдны вучоны, такіх у Савецкім Саюзе няма, ды і ў свеце... Вы яго ведаеце? Як яго здароўе?