Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
* * *
У 1939 г., адразу ж пасля вызвалення Заходняй Беларусі з-пад польскай акупацыі, быў арыштаваны і знік назаўсёды ў невядомасці ў сталінскіх лагерах Макар Краўцоў (сапраўднае прозвішча Касцевіч) пісьменнік, журналіст, перакладчык, вядомы дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, аўтар папулярнага ў свой час беларускага гімна «Мы выйдзем нічыльнымі радамі»... Макар Краўцоў супрацоўнічаў са шматлікімі газетамі, часопісамі, якія выдаваліся як у першыя гады савецкай улады, так і потым, у Заходняй Беларусі, дзе жыў, працаваў настаўнікам і друкаваў свае вершы, пераклады, успаміны... На жаль, творы яго ні разу асобнамі кнігамі не выходзілі, параскіданы на старонках самых розных выданняў. Хто іх збярэ?
Хто і калі выдасць? А што яны ўяўляюць несумненную мастацкую цікавасць, можна меркаваць нават на тых двух вершах, што былі ім напісаны на самым пачатку яго творчасці:
Вясняны гром
Чуваць абапал дух вясняны, Што дзень цяплей... Ідзе вясна I косы сонцавы яна
Спуптчае з неба на паляны. Пазалаціўшы сенажаці, Дыхнуўшы ветрам на раллю, Яна маніцца ўсю зямлю Ад сну зімовага падняці, Як ціха вечар абнімае, Прастор бязмежнай яснаты, Паціху шэпчуцца куты, Што моцы снег ужо не мае, Што зараз гучна забулькоча Вада ў заваленых равох, Зазелянеецца мурог, I гром над лесам зарагоча. Дык загрымі жа ты, жаданы, Пярун забыты, загрымі!
Хутчэй да жыцця паднімі Наш край, так моцна зруйнаваны!
4JV.1919
Да матулі
Бедна ты, мая старэнька, Родненька матуля!
Стала сіва ты й маленька, Бо гады мінулі,
Бо няшчасце ахапіла
Лёс твой старавекі На чужыне зносіш, міла, Голад, мукі, здзекі.
А мо дзе пад крыжам ціха Ужо навек заснула.
He сцярпеўшы гора-ліха, Што це агарнула.
Ці ж не ўбачыш, не пачуеш Сынавай жалобы.
Ці ж яго не паратуеш Ад нуды-хваробы?
1920
* * *
Здаецца, зусім нядаўна, у 1987 г., выйшаў з друку 5-ы том «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», дзе змешчана нататка пра беларускага савецкага мовазнаўцу П. Я. Юргелевіча. «Чл. КПСС з 1917, з 1925 на парт., журналісцкай рабоце, быў сакратаром Камісіі па выданні Твораў У. I. Леніна на бел. мове (1927 29), вучоным сакратаром Ін-та мовазнаўства АН БССР (1930 35), дацэнт, заг. кафедры Магілёўскага пед. ін-та (1944 69). Даследаваў сучасную бел. літ. мову, гісторыю бел. мовы і бел. гаворкі», сказана ў гэтай нататцы. I ні слова ні паўслова пра тую ролю, якую адыграў гэты «вучоны» ў пагромах беларускай літаратуры, у «навядзенні парадку» ў беларускім мовазнаўстве. Нават у пераліку напісаных і выдадзеных ім прац не згадваюцца тыя, якія каштавалі многім жыцця... Адна з такіх яго прац у 1934 г. была змешчана ў зборніку артыкулаў, прысвечаных барацьбе за культуру мовы, выдадзеным Беларускай Акадэміяй навук і называлася «Моўныя тэорыі і практыка контррэвалюцыйных лідараў «Узвышша». Чытаем яе:
«Шкодніцтва нацдэмаў праводзілася на розных участках сацыялістычнага будаўніцтва, у тым ліку і на мовазнаўчым участку. На гэтым участку ідэалагічнага фронту нацдэмы сканцэнтравалі былі свае галоўныя сілы. Амаль усе ідэолагі і правадыры контррэвалюцыйнай нацдэмаўшчыны (Лёсік, Некрашэвіч, Ластоўскі, Гарэцкі, Бузук і інш.) «працавалі» ў мовазнаўчых інстытуцыях. Гэтыя мовазнаўчыя інстытуцыі яны зрабілі цытадэлямі сваёй падрыўной контррэвалюцыйнай работы, адкуль працягвалі свае змоўніцкія ніці ў іншыя галіны культурнага і эканамічна-гаспадарчага жыцця БССР. Уся іх
шкодніцкая дзейнасць накіравана на падрыхтоўку плацдарма для імперыялістычнай інтэрвенцыі з мэтай адрыву БССР ад Савецкага Саюза і ператварэння яе ў калонію імперыялістычных дзяржаў.
Беларуская мова для контррэвалюцыйных нацдэмаў з’яўляецца адным з важнейшых сродкаў у выкананні свайго інтэрвенцкага плана ў барацьбе супроць краіны дыктатуры пролетарыята... Сваю шкодніцкую работу нацдэмы праводзілі ва ўсіх галінах беларускай мовы: у слоўніку, тэрміналогіях, праваггісе, граматыцы і азбуцы...»
У чым жа правінаваціліся «лідары» «Узвышша», якія грахі прыігісвае ім П. Юргелевіч (тады чамусьці ён пісаў сваё прозвішча Юргелевіч)?
«У сваім дакладзе «Класавая барацьба на мовазнаўчым фронце» т. А. Александровіч прывёў цэлы рад яркіх фактаў шкодніцкай работы ў галіне мовы мастацкай літаратуры арганізатараў контррэвалюцыйнай ячэйкі «Узвышша» Дубоўкі, Пушчы, Бабарэкі, а таксама ахвосця разгромленага, але япічэ недабітага нацдэмакратызму (Лужанін, Калюга, Таўбін і інш.) піша П. Юргелевіч. Апрача таго, тав. А. Александровічам былі прыведзены факты ўзвышанска-нацдэмаўскіх тэндэнцый у мове і некаторых сучасных савецкіх пісьменнікаў (Хадыка, Віцьбіч). Бо «нацдэмы з літаратурнамастацкага згуртавання «Узвышша» не абмежаваліся аднымі «тэорыямі», яны «павялі зацятую барацьбу супроць пралетарскіх савецкіх пісьменнікаў. Барацьбу гэтую яны вядуць, прыкрываючыся фалыпыва-нацыянальным сцягам, а часта і марксісцкай фразай, выдаючы сябе за сапраўдных беларускіх пралетарскіх пісьменнікаў... Маскіруючыся такім чынам пад пралетарскіх пісьменнікаў, узвышанскія лідары і ідэолагі (Дубоўка, Пушча) у сваіх мастацкіх творах у форме «жыццёвай сімволікі» і алегорый праводзяць ідэі інтэрвенцыі і капіталістычнай рэстаўрацыі, сеюць атруту песімізму, нявер’я ў сілы пралетарыяту, супрацыіастаўляюць вёску гораду, прапаведуюць звярыны беларускі шавінізм...»
Як бачыце, да мовы быццам не маюць ніякіх адносін абвінавачванні П. Юргелевіча. He спяшайцеся, пачакайце,
П. Юргелевіч паслядоўны, і на тое, што абяцаў у назве сваёй працы, не забыўся.
«Як жа гэтыя контррэвалюцыйныя лідары «Узвышша» адносіліся да мовы, якая тэорыя і практыка была ў іх у гэтай галіне? ставіць ён рытарычнае пытанне і тут жа адказвае на яго: Трэба сказаць, што яны вельмі пышыліся сваёй «культурай» мовы і выдавалі сябе за вялікіх мовазнаўцаў. У журнале «Узвышша» яны адводзяць спецыяльны аддзел «культуры мовы», у якім прымаюць удзел такія кіты контррэвалюцыйнай нацдэмаўшчыны, як Лёсік, Ластоўскі і ім падобныя. Але кіруючая роля ў пытаннях мовы ўзвышанцаў належала «вучонаму мовазнаўцу» Дубоўку».
I далей П. Юргелевіч, аналізуючы асобныя артыкулы па пытаннях мовы У Дубоўкі, гіадводзіць вынікі: «Нацдэмаўскія тэорыі Дубоўкі і інш. лідараў «Узвышша» не разыходзіліся з іх моўнай практыкай. Больш таго. Нават моўная практыка і тут апераджае тэорыі».
I ідзе «аналіз», «разгляд» гэтай моўнай практыкі, шукаюцца «грахі» «ўзвышанцаў» паланізмы, «архаізмы і вузкія кулацка-шляхоцкія правінцыяналізмы», «штучна ўтвораныя словы» і г. д.
У канцы артыкула П. Юргелевіч аж уздыхае з палёгкай: як, маўляў, добра, што «дзякуючы неаслабнай балыпавіцкай пільнасці, органаў дыктатуры пралетарыяту, контррэвалюцыйная работа беларускіх нацдэмаў выкрыта. Маскі з нацдэмаў сарваны і паказан сараўдны твар класавага ворага».
Але не, супакойвацца не трэба! перасцерагае П. Юргелевіч сваіх чытачоў. «Асаблівай увагі і пільнасці патрабуе моўны ўчастак культурнага будаўніцтва, які быў, як вядома, адным з галоўных аб’ектаў шкодніцкай дзейнасці беларускіх нацдэмаў. У беларускай літаратурнай мове яшчэ многа засталося ўсякага нацдэмаўскага хламу. Першачарговая задача дня ў развіцці беларускай літаратурнай мовы гэта рашучая ачыстка яе ад гэтага нацдэмаўскага хламу, без чаго не можа быць узнята на вышэйшую ступень якасці літаратурнай беларускай мовы».
Помніце пра гэта, не забывайце, вучні і паслядоўнікі П. Юргелевіча!
* * *
Дзейнасць Аркадзя Куляшова як крытыка амаль не адлюстравана ў нашым літаратуразнаўстве. Ды і сам ён, мяркуючы па яго апошнім прыжыццёвым Зборы твораў, не надаваў ёй асаблівага значэння, у пяты том уключыў толькі некалькі «крытычных нататак», і то пазнейшых пасляваенных гадоў. А між іншым ён, як і некаторыя іншыя, спрабаваў выступаць і ў гэтым жанры ў сумна вядомыя трыццатыя гады. На адзін з яго артыкулаў, у якім ён «звяртаў з п’едэстала» значна старэйшага за сябе Максіма Лужаніна, Кандрат Крапіва адклікнуўся эпіграмай, яна была змепічана ў часопісе «Заклік» і больш ніколі не перадрукоўвалася.
Чыжык
(Эпіграма-літмантаж на дэбют крытыка Аркадзя Куляшова)
-	Чыжык, чыжык, дзе ты быў?
-	За гарой Максіма біў, Дзюбаў, дзюбаў, аслабеў, Толькі збрудзіў, а не з’еў.
* * *
Каля 200 беларускіх літаратараў сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Пра некаторых з іх пісалася ўжо ў нашым друку, пра некаторых жа не. Прьгчын на тое, каб пра таго ці іншага маўчаць, болып чым дастаткова. Як, напрыклад, пра Уладзіміра Дудзіцкага, дачка якога жыве ў ЗША і хоча ведаць хоць што-небудзь пра свайго бацьку. Менавіта з такою просьбаю звярнулася яна нядаўна ў Прадстаўніцтва БССР пры ААН у Нью-Ёрку. Адтуль звязаліся са мною, спыталі, што я магу сказаць, чым магу памагчы дачцы вядомага ў свой час паэта.
Уладзімір Дудзіцкі (сапраўднае прозвішча Гуцька) нарадзіўся 8 студзеня 1911 г. (27 снежня 1910 г. ст. ст.) у сялянскай сям’і, непадалёку ад Рудзенска, у в. Дудзічы. Скончыў народную школу, потым, пасля двухгадовага перапынку, сямігодку
ў Мінску. Паступіў у Мінскі педтэхнікум імя У. Ігнатоўскага, але яго не скончыў быў разам з іншымі студэнтамі, якія прабавалі свае сілы ў літаратуры, выключаны як «наодэм». Нейкі час бадзяжнічаў, галадаў. 3 дапамогай Лукаша Калюгі і Уладзіміра Хадыкі ўладкаваўся стыльрэдактарам у «Савецкую Беларусь», потым перайшоў на працу ў Навукова-тэхнічнае выдавецтва. Адначасова вучыўся па падрыхтоўчых курсах (пры БДУ) для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Скончыў іх датэрмінова і быў без экзаменаў залічаны ў Вышэйшы педагагічны інстытут студэнтам літаратурна-лінгвістычнага факультэта. Але правучыўся там нядоўга быў выключаны зноў як «нацдэм».
Далейшае яго жыццё склалася зусім несамавіта. Як пісаў у сваёй аўтабіяграфічнай даведцы Уладзімір Дудзіцкі (яна змепічана 3 мая 1944 г. у «Беларускай газэце»), «23 лютага 1933 г. быў арыштаваны і пасаджаны ў Менскую турму, потым у «Амерыканку» НКВД. Гэта быў так званы другі зачынены працэс «нацыянал-дэмакратызму». Пад гэтай шыльдай ува ўсёй Беларусі было арыпггавана болып трохсот чалавек. Сярод іх было шмат беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і літаратараў: Змітрок Астапенка, Лукаш Калюга, Сяргей Астрэйка, Мікола Нікановіч, Уладзімір Сядура, Сяргей Русаковіч і шмат іншых.
Пасля 9 месяцаў, паводле пастановы Калегіі НКВД СССР быў высланы тэрмінам на тры гады ў канцэнтрацыйныя лагеры Сібіры. Кару адбываў у Новасібірску, а пазней у г. Марыінску. Па адбыцці кары ў канцлагеры скіравалі ў Сярэднюю Азію, у г. Тапікент. Прытулкам былі сады і ўзбекская чайхана. Часова працаваў у якасці літаратурнага работніка ў газеце «Фнзкультурннк Узбекнстана». Дапамагла малярыя: захварэў і дамогся праз год звароту на Бацькаўшчыну».