Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Там няма разумення вялікіх задач пралетарскай рэвалюцыі...» «Кузьма Чорны... да апошняга часу не можа перамагчы дробнабуржуазнага погляду на сялянства...» «Ёсць у нас і таварышы, якія блукаюць у нетрах упадніцкай лірыкі; Маракоў, Кляшторны, якія ніякім чынам не могуць узняцца на вышыню тых задач, якія стаяць перад пралетарскай літаратурай...» А далей і пайшло, пайшло: «Сярод пісьменнікаў буржуазна-нацыяналістычнай, нацыянал-дэмакратычнай літаратуры мы маем такія імёны, як Дубоўка, Пушча, Зарэцкі, Мрый, М. Гарэцкі, Янка Купала, які ўпэўніў у сваім юбілейным зборніку яшчэ раз, з кім ён ідзе...»
Усе названыя ў кнізе А. Канакоціна пісьменнікі былі хто тады ж, адразу, хто пазней рэпрэсіраваны... Толькі некаторыя з іх пасля рэабілітацыі вярнуліся жывыя ў Беларусь...
* * *
«Крытыкі» тыпу Бэндэ не толькі вынішчалі, вытоптвалі нашу літаратуру, пасылалі на смерць яе творцаў, але адбіралі, калечылі будучыню ў народа, навязваючы моладзі, тым, хто ішоў у жыццё, свае погляды, сваё разуменне мастацкай творчасці. Вось «Літаратурная чытанка для VI групы», выдадзеная пад рэдакцыяй Л. Бэндэ Беларускім Дзяржаўным выдавецтвам у 1931 г. і, як напісана на першай старонцы, «дапушчана Навукова-мэтодолёгічным Комітэтам НКА ў якасці падручніка для 6-е клясы ФЗС, КС і ШКМ». У ёй два раздзелы: «Соцыялістычанае будаўніцтва і яго ворагі» і «Барацьба рабочых і сялян супроць капіталістаў, памешчыкаў і кулакоў». Якія творы ўключаны ў гэтыя раздзелы? «Паэма імя вызвалення» А. Александровіча, «Суровы прыгавор падігісываю першым» М. Чарота, «Пераходны сцяг» А. Ушакова, «Парадны марш» П. Броўкі, «Зімою ў ліцейнай» А. Ушакова, «Спаборніцтва» і «Пераклічка ўдарных брыгад» П. Глебкі, «Гута» Р. Кобеца... У другі раздзел трапілі «Фабрыка смерці» А. Александровіча, «Царскі маніфест» Р. Мурашкі, «Дымам і пажарам» М. Чарота, «Палоннікі» Я. Ліманоўскага... У хрэстаматыі няма ні аднаго радка Янкі Купалы, 3. Бядулі, М. Багдановіча, Цёткі, А. Гаруна, Ф. Багушэвіча, Дуніна-
Марцінкевіча і іншых, іншых абылганых, аб’яўленых варожымі сялянству і пралетарыяту, змешчаны толькі невялічкі ўрывак з «Вясны» К. Чорнага, апавяданні М. Лынькова «Андрэй Лятун» і Я. Коласа «Сяргей Карага»... I ўсё, уся беларуская літаратура... Больш таго, у прадмове да хрэстаматыі даюцца парады настаўнікам: «Пры выкладанні і распрацоўцы матэрыялу цэнтр увагі павінен быць звернут на выяўленне зместу (ідэі) тыпу праз вобраз і мастацкія кампаненты ўласьцівыя твору. Пры гэтым трэба вучням даць папярэднія разуменьні клясавага характару творчасьці кожнага пісьменьніка, творы якога ўваходзяць у чытанку. Таму ў часе распрацоўкі літаратурнага матэрыялу абавязкова трэба выходзіць з клясавых, партыйных прынцыпаў: як пісьменьнік падыходзіць да аб’ектаў сваёй творчасьці, з пункту гледжаньня якой клясы, для якой клясы карыстаная яго творчасьць, якую клясавую функцыю выконвае творчасць данага пісьменьніка, вось такі падыход гарантуе правільнае выяўленьне зьместу (ідэі) твора».
Яшчэ больш рашуча падышлі аўтары (а імі з’яўляліся М. Аляхновіч, Л. Бэндэ і А. Кучар пры складанні «Літаратурнай чытанкі для V групы ФЗС і ШКМ». «Выходзячы з мэты даць найболыв поўныя і глыбокія малюнкі нашага будаўніцтва, гаварылася ў прадмове да яе, мы рашуча адхінулі эклектычныя прынцыпы розпых літаратурных хрэстаматый, якія выходзілі на Беларусі да гэтага часу, дзе праводзіўся так званы тэматычны прынцып пабудовы хрэстаматыі ў якіх пад дахам «Малюнкі сацыялістычнага будаўніцтва» маглі мірна ўжывацца і творы пралетарскіх пісьменнікаў пра нашае сацбудаўніцтва, і творы правых спадарожнікаў, і нават варожых нам пісьменнікаў пра гэтае сацыялістычнае будаўнішва (напрыклад, чытанкі Пратасевіча і Самковіча). Выходзячы з гэтых імкненняў даць найбольш поўныя, найбольш адпавядаючыя рэчаіснасці мастацкія творы, мы прапануем у гэтай чытанцы матэрыял пераважна аднаго клясавага стылю сучаснай беларускай літаратуры пралетарскай літаратуры і найбольш блізкіх пралетарскай літаратуры ггісьменнікаў. У гэтым пэўнае маністычнае адзінства гэтай літаратурнай чытанкі». I што ж трапіла ў гэтую літаратурную чытанку?
Урыўкі з аповесці «Спалох на загонах» П. Галавача пад характэрнымі назвамі «Як жылі сяляне да рэвалюцыі», «Здзекі над сялянамі», «Барацьба за камуну», «Кулацкая кабала», «Паседжанне парткома», «Барацьба за калгас», «Камуна», «Раз у калгасе, дык якія тут абразы», «Рабочая кляса кіраўнік калектывізацыі», «Ворагі», «Няхай жыве камунізм» і г. д. Уключана некалькі вершаў А. Александровіча («Гудкі» і «Партыя кліча»), П. Броўкі («Цэхавыя будні» і «Клімент Яфрэмавіч»), М. Чарота («Чырвонаармейская», «Заводаў грук», «Смялей у бой за прамфінплан»)... Ёсць у чытанцы і зусім невядомыя сёння «класікі» М. Гольдберг, Б. Брадоцкі, Я. Пралеска, Д. Марчэўскі. I нават трапіў туды рускі пісьменнік Ф. Гладкоў...
Задача ж ставілася не толькі паказаць вучням «велізарнейшы размах сацыялістычнага будаўніцтва, якое адбываецца ва ўмовах вострага клясавага змагання ў краіне», але «арганізаваць» «сьвядомасць, псіхіку, пачуцьці, імкненьні і волю дзяцей на ўдзел у сацыялістычным будаўніцтве, на ўдзел у клясавым змаганьш».
А мы хочам, каб тыя, каму выкладалася ў тыя, ды і пазнейшыя, гады па гэткіх хрэстаматыях і падручніках беларуская літаратура любілі яе?..
* * *
Пра «Ліст трох» А. Александровіча, А. Дудара і М. Зарэцкага, які быўзмешчаны ў газеце «Савецкая Беларусь» у 1928 г. і які шырока абмяркоўваўся ў студэнцкіх аўдыторыях і сярод навуковай і творчай інтэлігенцыі, пісалася і гаварылася ў свой час шмат. Пісаў пра гэты ліст у нарысе-эсэ «Бэндэ» і я. I толькі нядаўна мне сталі вядомы падрабязнасці, чым ён быў выкліканы. Аказваецца, пачалося ўсё з таго, што групе студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта паэтам і пісьменнікам М. Зарэцкаму, А. Александровічу, Я. Пуіпчы, П. Трусу, Т. Кляшторнаму, П. Глебку, М. Лужаніну, А. Дудару, В. Маракову, К. Крапіве, Н. Вішнеўскай і некаторым іншым (усяго каля 20 чалавек), якія вучыліся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педфака, былі прызначаны персанальныя
стыпендыі. Гэта і выклікала ў астатняй часткі студэнтаў незадавальненне, а хутчэй за ўсё зайздрасць. У насценнай газеце ўніверсітэта з’явіліся гэтак званыя «фрагменты»:
«Жнл умный человек Дарвлн л умер. Умный человек был Дарвлн, н умные слова говорнл он.
Человек, сказал Дарвлн, соцлальное жлвотное. Верно лн говорлл старнчок, увлднм:
«Мыслю, значлт, суіцествую» (Декарт).
Будем мысллть:
Человек соцлальное жлвотное.
Все поэты людл.
Все людя соцлальные жлвотлые.
Все поэты жлвотные.
Соцлальные ллл пет, увлдлм...
«Математлка паука точная» (Флзмат).
На 2-м курсе ллт.-ллнгвлстлческого отделенля значлтельлую часть составляют плсателл, онл же «пісьменнікі» (онл же поэты). Опл же «Молодняковцы» л прочле «цы».
Пропорцля прлбллзлтельно следуюіцая:
«Что за штука на педфаке,
Обьяснл мне это,
Клнешь палкою в собаку -
Попадёшь в поэта...»
Далей ішоў «сяброўскі жарт» малюнак сабакі, у якога ляціць кій.
Каігчаліся «фрагменты» такой, з дазволу сказаць, «гістарычнай даведкай»:
«...За старлмл часамл існувала певна категорія студентів, шо завдякл матер’яльноі забяспекі мала можллвість раскішо одягатлся і прлізжатл до Ун-ту на власлых конях та авто. Оця катэгорія завжды зневажала та третірувала бідна студенцтва, яке зворотно платлло зневагою, відхіляючыся від адносін з ім, та ладіляючы іх эпітетамл: «слоб», «піпют», «нобіль», «хам», «стерво» і інш.» (Гісторія КІНО кол. «У-ту св. Володлмера»),
«Фрагменты» падаў у насценгазету студэнт Снадскі, які ленавідзеў усё беларускае і ўсяляк здзекаваўся з паэтаў. Студэнты-беларусы пакрыўдзіліся, палічылі гэткія «жар-
цікі» не чым іншым, як знявагай іх нацыянальнага гонару. А. Александровіч, А. Дудар, М. Зарэцкі ў знак пратэсту напісалі, ахрышчаны потым, «Ліст трох» і змясцілі яго ў «Савецкай Беларусі», у якім заявілі аб сваім выхадзе з універсітэта, бо ім, беларускім пісьменнікам, няма месца ў сценах універсітэта, які хоць і з’яўляецца на словах беларускім, але там нічога беларускага няма...
Рэспубліканская прэса востра зрэагавала на «Ліст трох». Асуджалася «антысавецкая сутнасць «Ліста», ставілася пытанне пра «неабходнасць барацьбы з мутнымі антыпралетарскімі ўчынкамі». Прыкладна пад такімі лозунгамі праходзілі і сходы, мітынгі, на якіх абмяркоўваўся гэты «Ліст». Снадскі стаў ледзь не героем, ён, выходзіла, разумеў тое, чаго не разумелі многія...
...Мінулі гады і, як бачым, зноў паўтарылася тое, што паўтаралася стагоддзямі:
Забыты те, что проклнналн, Но помнят тех, кого клялн...
(Я. Еўтушэнка)
3 моладзі, якая ішла ў літаратуру і якой так і не далі ў ахвотку ў ёй папрацаваць, асабліва вылучаўся Мікола Гваздоў. Тыя вершы, што друкаваліся ў «Полымі рэвалюцыі», надта ж светлыя, чыстыя, аўтар быццам не пісаў паэтычныя радкі, а выдыхаў, гэтак гучалі яны натуральна. «Вельмі таленавіты быў Мікола Гваздоў, гаварыў Масей Сяднёў, калі мы сустракаліся з ім у Мінску, успаміналі некаторых літаратараў. Ен друкаваўся нават у «Звяздзе». Пісаў вершы, вучыўся да вышэйшага педагагічнага інстытута ў кінематаграфічным тэхнікуме ў Віцебску. Таксама быў арыштаваны. Нават следчы казаў пра яго: «Разумны чалавек, таленавіты». Я да гэтага часу не ведаю лёсу Гваздова».
I я, на жаль, не ведаю. Праўда, неяк пазваніў мне адзін чалавек былы сябра Міколы Гваздова і сказаў, што з УхтПячоры, куды быў сасланы Мікола Гваздоў на тры гады,
Мікола прыслаў ліст, у якім пісаў, што хоча здабыць галыптук, што значыла пятлю.
На тым след Міколы Гваздова прапаў...
* * *
Гальяша Леўчыка ў Беларусі ведаюць як паэта. Але амаль невядома яго дзейнасць як збіральніка самых розных нацыянальных каштоўнасцяў прылад працы, карцін, скульптур, рукапісаў, кніг... Сваю кватэру ў Варшаве ён ператварыў у сапраўдны музей. У музей была ператворана і тая хата, якую ён з часам пабудаваў у Слоніме, каб перасяліцца на Беларусь і стала тут жыць.
Аднак жыццё распарадзілася па-свойму. Неяк, чытаючы «Польскую газету», дзядзька Гальяш наткнуўся на абвестку: шукаю братнюю сугучную душу дзеля супольнага любавання паэзіяй, мастацтвам і г. д. Дзядзька Гальяш захапіўся рамантыкай абвесткі незнаёмкі, усчаў з ёй перапіску (яна была з суседняга Ваўкавыска), якая давяла да шлюбу з гэтай палячкай. Аднак па шлюбе рамантыка хутка выпарылася. Жонка не разумела і не хацела зразумець яго як беларускага паэта. Пачаліся непаладкі. Яна пачала знаходзіць сабе кампанію з палякаў, на жах дзядзькі Гальяша, нават скруціўшыся з дэфензіўшчыкамі. He могучы перацярпець гэткіх прыкрасцяў, ён выязджаў да Варшавы і жыў у самоце, толькі наведваючы Слонім, так пісаў у сваіх успамінах пра Гальяша Леўчыка Сяргей Хмара.