Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Малады аўтар зноў паглядзеў у залу і супакоіў паважаных сталых драматургаў:
He хвалюйцеся, у мяне дома яшчэ два экзэмпляры гэтай самай п’есы ляжаць...
HE ТРЭБА СМЯШЫЦЬ
Алесь Ставер прынёс у рэдакцыю часопіса «Полымя» свой чарговы твор. Падсеўшы да загадчыка аддзела, каб, мабыць, яму спадабацца, падлесціць, пачаў гаварыць:
-	Ты вялікі і я вялікі, ты любіш народ і я люблю. I не трэба смяшыць каго б там ні было тым, што недастойна нас...
Загадчык аддзела моўчкі выслухаў Алеся Ставера, не перапыняў яго. Потым прачытаў твор. I калі Алесь Ставер прыйшоў зноў у рэдакцыю, пасадзіў яго побач з сабою і паўтарыў яму слова ў слова тое самае, што казаў некалькі дзён назад сам Алесь Ставер:
Ты вялікі і я вялікі, ты любіш народ і я люблю. I не трэба смяшыць каго б там ні было тым, што недастойна нас...
I вярнуў Алесю Ставеру яго твор.
IV
БАЛІЦЬ, КРЫВАВІЦЬ...
* * *
Чарнобыльская бяда, іншыя падзеі адцягнулі ўвагу ад выкрыцця сталіншчыны, таго, што рабілася ў нашай краіне, што перажылі людзі, народ у страшныя 1930 40-я ды і пазнейшыя гады.
Менш і менш застаецца жывых сведак бяспраўя і рэпрэсій, каму мінулае па-сапраўднаму баліць, крывавіць...
Радзей і радзей тое згадваецца ў друку. I забываецца, забываецца...
Як быццам ужо зроблена ўсё, каб не паўтарылася яно. Як быццам па-належнаму ўшанавана памяць нявінных ахвяр...
Каб жа не позна было, калі зноў адумаемся, спахопімся!..
♦ * *
Міфічная, выдуманая, створаная ва ўтульных кабінетах ГПУ арганізацыя «Саюз вызвалення Беларусі», скарочана «СВБ», за прыналежнасць да якой была арыштавана, а потым і знішчана асноўная частка беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, яе, можна сказаць, касцяк, станавы хрыбет. Як ні імкнуліся, як ні шчыравалі тыя, каму гэта было даручана даказаць, што існавала такая арганізацыя, нічога з таго не выйшла. Даходзіла да кур’ёзаў. Расказваюць: арыштавалі аднаго навукоўца, прад’явілі яму абвінавачванне, што ён належаў да «СВБ».
Чаму належаў? здзівіўся навуковец. Я і цяпер належу, у мяне нават членскі білет ёсць, ніхто яго ў мяне не адбіраў...
Білет?
Гэта было новае, гэта быў ужо рэчавы доказ існавання арганізацыі...
Дзе ён у цябе, той білет? аж пападымаліся з крэслаў, зацікавіліся следчыя.
Дома, у шуфлядзе стала ляжыць...
Выклікалі машыну, паехалі на кватэру, дзе жыў навуковец. Вядома, і навукоўца з сабой захапілі. Уварваліся ў кватэру, адчынілі шуфляду стала, знайшлі білет. Толькі на ім было напісана не «Саюз вызвалення Беларусі», а «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў»... «СВБ», ды не той...
Ад злосці там жа, на кватэры, далі навукоўцу поўху і павезлі назад у турму...
* * *
Калі арыштоўвалі пісьменнікаў, вучоных, арыштоўвалі і іх творы закончаныя і незакончаныя, часам нават накіды і чарнавікі. Дзе ўсё гэта потым падзелася? Спалена, знішчана ці і сёння ляжыць у архівах, да якіх усё яшчэ няма доступу? Мабыць, не ў аднаго мяне жыве надзея, што калі не ўсё, дык хоць нешта ацалела, дзесьці перахоўваецца і калі-небудзь выплыве з небыцця, будзе надрукавана. Пра лёс сваіх забраных пры арышце рукапісаў у свой час хваляваўся Максім Гарэцкі, не-не дый успамінаў у лістах да жонкі Л. У. Гарэцкай: «5 ліпеня 1931 г., Вятка. ...Мне казаў Сікорскі, што ўсе рэчы, рукаггісы і кнігі, узятыя пры вобыску, аддадуць назад, калі яны не будуць патрэбныя для справы; казаў, што папілюць родным павесткі, каб прыйшлі забраць рэчы. Як відаць, табе павесткі не было. Дык я не ведаю, ці варта хадзіць і прасіць, каб аддалі чамадан, партфель, кнігі і хоць тыя сшыткі, што ў партфелі («Хроніка»), Можа, яны ў ГПУ пакуль што спакайней будуць, але шкада, калі загінуць зусім (аднак жа не такая шкода, каб плакаць па іх, калі і так досыць смутку)». «18 жніўня 1931 г., Вятка. ...Ці аддалі рэчы? Ты дужа пра іх не клапаціся, часта
не хадзі. Я ведаю, што ў цябе цяпер шмат свайго клопату». «16 кастрычніка 1931 г., Вятка. ...Як будзеш мець час, Лёля, вышлі мне бандэроллю мае нататкі пра «Віленскіх камунараў» (калі іх табе вярнулі з рукапісамі); можа, я іх тут апрацую да друку (а напішу і па-руску, і па-беларуску дзе-небудзь прымуць)». «9 лютага 1932 г., Вятка. ...Калі будзеш мець час, Лёля, вышлі мне заказною бандэроллю мой сшытак «Хронікі», што да 15-га года. Хоць я трохі спарадкую. He ведаю, ці вярнулі табе мае рукапісы з успамінамі пра дзіцячыя гады, вучэнне ў Крушні і Норках. Усё гэта я пісаў там. I гэта ўсё мне цяпер бы спатрэбілася. Але нічога: калі няма, дык я напішу ізноў. Там яшчэ было: плытагонская тэрміналогія, розныя запісы, «Мяшчанскае каханне», «Джаліта», «Маруся», «Вяселле» і інш.». «26 лютага 1932 г. ...Першая гадзіна ночы з 25 на 26. Запісаўся «Хронікаю». Атрымаў бандэроль, надта вам дзякую. Як быццам роднае нешта маё прыйшло да мяне ў хату... Бандэроль была крыху разарвана, але атрымаў, пэўна, усё: тры сшыткі, першы да 1913 г., другі 1915 г. і трэці 1916. Хоць апошніх і не прасіў, але добра, што здагадаліся».
Выходзіць, усё ж некаторыя рукапісы твораў ГПУ вяртала калі не ўладальнікам, дык іхнім родным, сваякам? А можа, у лістах М. Гарэцкага размова ідзе пра іншыя яго рукапісы, якія не былі разам з ім забраны пры арышце, бо ў лісце ад 19 сакавіка 1932 г. з той жа Вяткі М. Гарэцкі паведамляе жонцы, Л. У. Гарэцкай: «Напісаў у Менск следавацелю Сікорскаму, каб выслаў, калі можна, мае рукапісы («Джаліта», «Вяселле», «Маруся», «Мяшчанскае каханне», «Дырыжаблі» і інш.), што я напісаў там». A 29 красавіка 1932 г. пісьменнік яшчэ раз, ужо апошні, успамінае свае рукапісы: «Часам находзіць на мяне вялікая злосць і крыўда, што фактычна адкінулі мяне ад літаратурнае работы, як апошнюю непатрэбшчыну. Бо ці ж я магу ў сваіх цяперашніх умовах пісаць? А няўжо ж я так-такі нічога не варты, нават з самага левага пункту погляду? I вось надоечы напісаў у Менск начальніку ГПУ, каб вярнулі мне мае затрыманыя рукапісы. Але хто там пачуе мой голас?..»
I ўсё. Так і не зразумела, што сталася з тымі рукапіснымі творамі М. Гарэцкага, якія ўзяты былі ііры яго арышце і напісаны былі «там», у турме?..
* * *
Яшчэ і япічэ гартаю, чытаю часопісы тых жахлівых сталінскіх часоў... Вось «Маладняк», адзінаццаты і дванаццаты нумары за 1930 год. Вызвалены ад пасады дырэктар Беларускага дзяржаўнага выдавецтва і ад рэдактара часотгіса «Полымя» былы старшыня першага ўрада БССР 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), няйнакш вырашыў ратавацца з абвінавачанага паспрабаваў стаць абвінаваўцам змясціў артыкул «Нацыяналдэмакраты за «працай»», у якім не пашкадаваў чорных фарбаў, каб абліць брудам, абвінаваціць ва ўсіх смяротных грахах многіх выдатных дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху, навукі і культуры Я. Лёсіка, А. Смоліча, А. Гаруна, А. Цвікевіча, А. Луцкевіча, А. Бурбіса, Я. Пушчу, Я. Адамовіча, У. Ігнатоўскага, С. Некрапіэвіча і нават самога сябе... Але рэдакцыі «Маладняка» здалося гэтага мала і яна ў канцы артыкула зрабіла прыпіску «Ад рэдакцыі». У ёй гаварылася літаральна вось што: «Аўтарам замала адведзена месца крытыцы сваіх памылак, як у мастацкай творчасці і крытыцы, так і ў публіцыстыцы. Рэдакцыя спадзяецца, што ў далейшым працягу свайго артыкула т. 3. Жылуновіч дасць разгорнутую крытыку гэтым памылкам, асвятліць болей сваю літаратурна-мастацкую і публіцыстычную чыннасць перыяду часопісаў «Адраджэнне», «Вольны сцяг» і інш. і свае тагачасныя адносіны да іх, як да матэрыялаў, што друкаваліся там».
Словам, пайшоў па воўну, а яго ўзялі ды самога пастрыглі...
* * *
Пісалася ўжо: творчая спадчына аднаго з самых выдатных паэтаў дваццатых гадоў, ахвяры сталішпчыны Уладзіміра Дубоўкі па-належнаму не вывучана, не сабрана і не выдадзена. Многія яго творы ляжаць у рукапісах. Сёе-тое друкавалася за мяжою. Вось тры вершы, якія змясціў без усякіх каментары-
яў і тлумачэнняў адзін з блізкіх сяброў Уладзіміра Дубоўкі «ўзвышэнец» Антон Адамовіч:
3-за кратаў
...А вясна ідзе на Беларусі, Апранае у страі прасторы, Прамяністасць жменяю цярусіць I з лясамі ветліва гаворыць.
А вясна спаткае вас прыхільна, Пушча-бор цымбальна прывітае. Забруіцца ў сінім небасхіле Песня жаўранкава залатая.
Праз дарогу шмат пяройдзе рэчак, I Дняпро з Бярэзінай праскочыць.
3 ласкай ціхай хвалі ўслед зашэпчуць,
3 ласкай ціхай лягуць на пясочак...
Я на ростань не скажу нічога, Я вясну за кратамі спаткаю... Усміхнуся вершам на дарогу: Доля нашая такая...
(«Саканік», 1947, № 1)
* * *
...Забыўся ты. Схіліўся на далоні...
Язда... шляхі і водбліскі пагоні... Забыўся ты галубіш свет шырокі, He чуеш варты неспынянай крокі... Забыўся ты... Табе ўсё воля сніцца... Мой брат! Ці ж свет увесь вязніца?
1931
Здраднікам
Вы, што звыклі поўзаць ракам і на задніх танчыць лапках перад кожным небаракам, што трымае з маслам «папку», вы, прасякнутыя брудам ад пяты да самай піыі, звыклі біць тых, што пад спудам, ліць на бліжняга памыі, дзе ваш сорам чалавечы, дзе павага да людзіны?
Як ад вас нам асцярэгчы гонар нашае краіны?
Месца ваша ў ніцалоззі, ганьба вам наканавана, бо пры вашай дапамозе Бацькаўіпчына ўкрыжавана...
1931
(«Сакавік», 1948, № 1 (2))
* * *
Яшчэ адзін «узвышэнец» Язэп Пушча. Упершыню яго я ўбачыў у пачатку шасцідзясятых гадоў у рэдакцыі часопіса «Полымя», дзе тады працаваў у аддзеле прозы. Ён неяк надта ж асцярожна адчыніў дзверы таго пакоя, дзе я сядзеў, і сказаў, як бы запінаючыся:
Я Язэп Пуіпча, хацеў бы спаткацца з кім-небудзь з аддзела паэзіі...
Я з цікавасцю разглядаў невысокага, нечым вельмі падобнага да школьнага настаўніка немаладога ўжо чалавека. Няўжо гэта той самы амаль легендарны паэт Язэп Пушча, вершы якога, а найперш, вядома, «Лісты да сабакі», я чытаў у падшыўках «Узвышша» і пра якога так шмат ггісалі ва ўсіх беларускіх газетах і часопісах у дваццатыя-трыццатыя гады?!
Якраз у аддзел прозы зайшоў Васіль Хомчанка, і між ім і Язэпам Пушчам адбылася нібыта нямая сцэна: і Васіль Хомчанка, і Язэп Пушча застылі, глядзелі адзін на аднаго як бы з падкусам.
He помню, што было далей, але калі Язэп Пушча пакінуў наш пакой, Васіль Хомчанка расказаў:
-	Я сустрэўся з Язэпам Пушчам у пасляваенныя гады ў Чаадаеве. Ён працаваў там дырэктарам школы, ну а я служыў ва Уладзімірскай вобласці ў ваеннай пракуратуры. Хтосьці мне сказаў, што дырэктар Чаадаеўскай школы Плашчынскі піша вершы. Вось я і заехаў да яго, каб пазнаёміцца. «Плаіцннскнй», назваўся дырэктар і падаў мне руку, калі я зайшоў у яго хату. Пасадзіў мяне да стала, побач стаяла этажэрка з кнігамі. Убачыўшы том «Лнтературной энцнклопеднн», што выходзіла да вайны, я разгарнуў яго. I трэба ж якраз на тым месцы, дзе было прозвішча Язэп Пушча (Плаіцннскнй). Я і спытаў: «А вы ніякіх адносін да беларускага паэта Язэпа Пушчы не маеце?» «Нет, не нмею», падкрэслена па-руску адказаў дырэктар школы і з насцярогаю паглядзеў на мяне. A я ж у вайсковай форме быў, маёр юстыцыі...