Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
-	Старычок, не пашкадуеш...
Сапраўды, я не пашкадаваў. Два паверхі драўлянага дома мы абышлі гадзіны за тры, падоўгу спыняіочыся ля стала, за якім былі напісаны сусветна вядомыя творы, ля пакрэсленых, папраўленых рукапісаў, і асабліва ля пашытых самім Л. Талстым ботаў, зробленых сваімі рукамі іншых рэчаў.
-	Нармальным чалавечым жыццём жыў Леў Талстой, сказаў мне Міхась. А мы адарваны ад сапраўднага жыцця, жывём не так, як трэба было б жыць...
Аднойчы ён прызнаўся, што ў яго нелады з жонкаю, ён збіраецца разводзіцца. Шкада дочак іх у яго было дзве, і ён іх надта ж любіў.
У сямейных справах цяжка памагаць чалавеку. Нават раіць што-небудзь. He ведаеш жа ўсіх прычын, чаму раптам між людзьмі, якія сышліся, каб разам пражыць жыццё, узнікаіоць непаразуменні. I я таксама нічога не мог параіць Міхасю. Сказаў толькі:
-	Глядзі сам, табе відней...
Нялёгка даўся яму гэты сыход ад жонкі, сям’і. Таму, можа, болып чым гэта трэба было, прыкладаўся да чаркі, перастаў хадзіць на працу ў часопіс «Маладосць». Там доўга чакалі, што Міхась апамятаецца, возьме сябе ў рукі. Урэшце яго звольні-
лі з працы. He, мы, сябры, не былі пабочнымі сузіральнікамі, дапамагалі, чым маглі. Неаднойчы ён прыходзіў да мяне на кватэру і ў дзве, і ў тры гадзіны ночы. I калі я адчыняў дзверы, вёў яго на кухню, ставіў на стол бутэльку, ён апавядаў, як блукаў ён то да аднаго, то да другога свайго сябра-літаратара, і той, убачыўшы яго, выстаўляў за дзверы.
-	Старычок, людзі пазнаюцца ў бядзе, гэта праўда, сумна ўсміхаўся ён.
Я частаваў Міхася чаем, каваю і цярпліва чакаў світання «зорачку», як казаў Міхась. Тады я напамінаў яму пра сваю цешчу, якая вось-вось павінна была падняцца з пасцелі і завітаць на кухню, і Міхась (а ён прыходзіў часта не адзін) пакідаў кватэру.
Новая яго жонка доўга не важдалася з Міхасём. Як толькі атрымала кватэру, здала Міхася ў ЛПП.
Я тады працаваў ужо ў Саюзе пісьменнікаў. I шчыра, пачалавечы хацеў дапамагчы Міхасю выпусціць з ЛПП як найхутчэй. Дзеля гэтага патрэбна была заява ад таго, хто прасіў яго туды забраць. Выклікалі жонку, папрасілі напісаць такую заяву. Але яна адмовілася гэта зрабіць. Тады мы паслалі ў ЛПП кагосьці з нашых пісьменнікаў, здаецца, Л. Прокшу, ён дамовіўся з начальствам, каб Міхася перавялі на лягчэйшую працу (яго прызначылі бібліятэкарам), а потым праз нейкі час дамагліся, каб і зусім выпусцілі.
Ён адразу ж, як апынуўся на волі, прыйшоў у Саюз пісьменнікаў.
Прафанацыя гэта, а не лячэнне, абураўся ён. Мучаць толькі людзей. А каб карысць якая была з гэтага не.
3	новай жонкай жыццё не клеілася. Міхасю проста не было дзе жыць. Яму выдзелілі новую кватэру. Атрымаўшы яе, ён прыйшоў да мяне, папрасіў пазычыць грошы:
Разумееш, ні ложка, ні стала, ні табурэта, жаліўся ён. Голыя сцены ды падлога. Hi спаць легчы, ні прысесці што-небудзь напісаць... Хіба на падваконніку...
Я пазычыў яму грошы. I раз, I два...
3	цяжкасцю ён вяртаўся да ранейшага пісьменніцкага жыцця. Спрабаваў уладкоўвацца зноў на працу, але рэдак-
тары, ведаючы Міхася, пыталі, ці не «сарвецца» ён зноў. Яго гэта абражала, ён злаваўся. I неяк замыкаўся ў сябе. Цяпер, сустракаючыся, ён рэдка калі што-небудзь гаварыў, рэдка што-небудзь пытаў. Яго пачала акружаць новая кампанія. Ён захапіўся перакладамі, паэзіяй. Амаль перастаў піць.
Хачу пераасэнсаваць многае... Прачытаеш вось, калі закончу свайго «Каня...»
Твор гэты так і не з’явіўся ў друку. Хвароба, пра якую і ён сам, і ўсе мы, яго сябры, нічога не ведалі, нават не здагадваліся, падсцерагала ўжо яго. Яна, гэтая страшная невылечная хвароба, і паклала яго ў магілу ў самым росквіце творчых сіл, калі ён якраз выбаўляўся з блытаных сцежак жыцця, зноў выходзіў на светлую і ясную дарогу...
ВАКОЛ ЛІТАРАТУРЫ I ЛІТАРАТАРАЎ
ВЕЛЬМІ ДАПАМАГАЕ...
Да Янкі Маўра звярнуўся карэспандэнт «Звязды» з просьбаю расказаць, як яму, пісьменніку, дапамагае палітвучоба.
Вельмі дапамагае, быў адказ.
А падрабязней не можаце? папрасіў карэспандэнт.
Чаму ж, магу. Раней, напрыклад, я падымаўся раненька з пасцелі, снедаў, садзіўся за стол і пісаў, пісаў. Штогод у мяне кніжачка, a то і дзве выходзілі. А цяпер, як пачаў хадзіць на палітвучобу, падымаюся з пасцелі, снедаю, сядаю за стол, напішу сказ, падумаю, успомню, піто гаварылі на палітвучобе, і закрэслю. Зноў напішу сказ, зноў падумаю і зноў закрэслю... Пяты год ідзе, а я нідзе ні радка не надрукаваў. Так што, як бачыце, палітвучоба дапамагае, вельмі нават дапамагае...
ЗА ТАКІЯ ГРОШЫ Я I CAM ПАГАЎКАЎ БЫ...
У маладыя гады Кандрат Крапіва, кажуць, любіў бываць на базары. Ідзе аднойчы ён між гавдлёвых радоў па Камароўцы, бачыць: ля ног вясковага дзядзькі сабака сядзіць. Чысты, дагледжаны.
I ён прадаецца? пытае ў дзядзькі, паказваючы на сабаку, Кандрат Крапіва.
Прадаецца, адказвае дзядзька.
I колькі каштуе?
Сто рублёў.
Ого! усклікнуў Кандрат Крапіва. За такія грошы я і сам пагаўкаў бы...
I пайшоў, яе азіраючыся...
3 ЦЯБЕ I ПАЧНУ...
У часы бяспраўя і рэпрэсій Заір Азгур ляпіў партрэты многіх вядомых тады людзей. Злепіць партрэт, не паспее той высахнуць, а таго, з каго яго ляпілі, возьмуць ды арыштуюць. Бярэ Азгур малаток і разбівае партрэт.
Мікола Хведаровіч, які тады працаваў у ЦК КПБ, быў рэдактарам адразу некалькіх часопісаў. Сустрэўшы Заіра Азгура і ведаючы пра яго турботы, пажартаваў:
Ляпіў бы ты, Заірка, лепей свіней... He разбіваў бы штодзень іх партрэтаў...
3 цябе періпага і пачну, адказаў даволі злосна Хведаровічу Заір Азгур.
«СОВСЕМ НА КРОЛНКА ПОХОЖ»
У канцы саракавых пачатку пяцідзясятых гадоў рэдактарам часопіса «Вожык» быў Міхась Чавускі, які выступаў у друку пад псеўданімам Л. Вірня. I часопіс «Вожык» з вясёлага, калючага, часам нават зубастага, якім быў пры Кандраце Крапіве, ператварыўся ў вельмі прэснае нецікавае выданне. Што ні рабіла літаратурная грамадскасць, каб вызваліць «Вожык» ад няўмекі-рэдактара, марна. Аднойчы ў Маскве быў агляд сатырычных выданняў Савецкага Саюза, і ў «Крокоднле» з’явілася пад партрэтам М. Чавускага эпіграма:
Товаршц Чаускнй! Ваш «Ёж»
Совсем на кролнка похож.
I гэта вырашыла лёс рэдактара «Вожыка». Ен быў нарэпіце вызвалены ад пасады...
«СПШОЗА»
Аднойчы ў кабінет да Максіма Танка, калі ён быў рэдактарам «Полымя», уварваўся разгневаны Сцяпан Майхровіч і, скардзячыся на рэцэнзента, якому быў пасланы на рэцэнзію яго артыкул, пачаў тыцкаць пальцам на нейкую заўвагу.
Во, пачытайце, што ён піша! А гэта ж не мае словы, a Спінозы! крычаў Сцяпан Майхровіч.
Супакойся, даволі ветліва рэагаваў на крык Сцяпана Майхровіча Максім Танк. Вось калі б гэты рэцэнзент нешта напісаў на тваёй спінозе, тады б можна было і пакрычаць. A то на паперы.
Сцяпан Майхровіч паглядзеў на Максіма Танка і яго злосць, гнеў дзе і падзеліся...
ПАСЯРОД ПАКОЯ СТАЯЎ СТОЛ...
Валянцін Зуб прыйшоў у літаратуру з хлебазавода і не надта разбіраўся, дзе якія знакі прыпынку трэба ставіць. I з яго, калі ён працаваў у «Вожыку», не-не дый пасмейваліся. Асабліва адказны сакратар Сяргей Дзяргай.
Неяк Валянцін Зуб напісаў апавяданне, у якім быў сказ: «Пасярод пакоя стаяў стол». I ў сказе гэтым пасля слова «пакоя» стаяла коска. Сяргей Дзяргай, ухмыльнуўшыся, паклікаў да сябе Валянціна Зуба і спытаў:
Валянцін, а чаму ты пасля «пакоя» паставіў коску?
А-я-яй, разгубіўся, пачырванеў Зуб. Я ж ведаў, што тут не трэба коска, а, бачыш, паставіў.
I, узяўшы ў Дзяргая ручку, тут жа перанёс яе, паставіў пасля слова «стаяў».
МОВА МАШЫНІСТКІ ЦЯПКІНАЙ
У Саюзе ггісьменнікаў ішло абмеркаванне беларускай прозы. Хтосьці з крытыкаў папракнуў Тараса Хадкевіча, што ў яго творах мова ну рыхтык як на старонках «Звязды». Тарас Канстанцінавіч падхапіўся і закрычаў з месца:
Я ганаруся, што пішу на мове Цэнтральнага органа Камуністычнай партыі Беларусі газеты «Звязда»!..
Пятро Глебка, які вёу сход, астудзіў Тараса Хадкевіча:
Але ж мову ў газеце «Звязда» робіць машыністка-перакладчыца Цяпкіна... Вось на яе мове вы і пішаце. Так што ганарыцца няма чым...
«ЗАГАДЧЫК ПТУШКАФЕРМЫ»
Алеся Бачылу, калі ён працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя» адказным сакратаром, некаторыя аўтары інакш, як «загадчыкам птушкафермы», і не звалі надта ж любіў ён ставіць «птушкі» на палях чужых рукапісаў. Неяк ён паставіў некалькі «ітгушак» і на палях артыкула, які прынёс у рэдакцыю Максім Лужанін. Аўтар, калі яму сказалі пра гэта, прыйшоў у рэдакцыю, уважліва паглядзеў заўвагі і, папрасіўшы гумку, пачаў іх старанна выціраць. Алесь Бачыла не вытрываў:
Дарэмна вы гэта робіце, сказаў ён, лепш было б паправіць.
Максім Лужанін падняў галаву, сказаў спакойна:
Ведаеце, учора я адгарнуў вашу кнігу. Там сапраўды ёсць што правіць. Вось яе вы і праўце, колькі і як вам захочацца. А я свае творы і без вашай дапамогі як-небудзь папраўлю...
Больш Алесь Бачыла «птушак» на палях рукапісаў твораў Максіма Лужаніна не ставіў.
ЧЫТАЦКІЯ ФАРМУЛЯРЫ
На адным са сходаў у Саюзе пісьменнікаў даволі рэзка крытыкаваліся раманы Уладзіміра Карпава.
-	Але ж іх чытаюць! кінуўся бараніць пісьменніка нехта з яго сяброў. Днямі я быў у бібліятэцы, глядзеў чытацкія фармуляры. 3 твораў беларускай літаратуры найбольш бяруць раманы Уладзіміра Карпава...
Наступны прамоўца, выйшаўшы на трыбуну, адрэагаваў на рэпліку так:
-	На жаль, у чытацкіх фармулярах не адзначаюць, колькі чытачоў вярнула кнігі, так і не дачытаўшы іх да канца...
ЛЕПШ HE НАЛППА...
Прымалі ў Саюз пісьменнікаў не так маладога, як бяздарнага аўтара. Здаецца, былі выбраны ўсе аргументы «за» і «супраць». I раптам падняўся Эдуард Валасевіч.
Таварышы! звярнуўся ён да паважанага сходу. He разумею, навошта адкладваць гэтую справу надалей. Усё адно ж гэты наэт лепш ужо не напіша.
Прынялі...
HE ХВАЛЮЙЦЕСЯ...
На секцыі драматургіі ішло абмеркаванне п’есы маладога аўтара. Сталыя драматургі не тое што крытыкавалі п’есу, а не пакінулі ад яе нават мокрага месца.
У канцы абмеркавання далі слова маладому аўтару. Ен выйшаў на «лобнае месца», паглядзеў у залу і пачаў старонка за старонкай рваць сваю п’есу і кідаць у кут.
I тыя, хто толькі што крытыкаваў п’есу, паўсхопліваліся са сваіх месцаў і пачалі крычаць:
Што вы робіце? П’еса ж ёсць, там толькі трэба сёе-тое паправіць!