Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
-	Я заткну за пояс многіх, калі вазьмуся. Шчасце некаторых празаікаў, што мне не хапае часу... Але гэты прабел я хутка ліквідую...
I пачынаў расказваць старонкі будучага свайго празаічнага твора. Гэта было цікава. Ва ўсякім выпадку вобразы людзей былі вельмі жывыя, каларытныя, маляўнічыя былі і апісанні прыроды, месцаў дзеяння. I словы патрэбныя ён знаходзіў...
Але пісаць прозу Сцяпан так і не ўзяўся. Пісаў вершы, паэмы, рэцэнзіі. I пісаў добра, таленавіта, з густам. Яго кніга «Шчодрасць» была прыкметнай з’явай у беларускай паэзіі. Адной з лепшых у тыя гады. Яе вылучылі на атрыманне Дзяржаўнай прэміі БССР. I што Сцяпан Гаўрусёў не атрымаў гэтай прэміі, вінаваты члены журы, якія хацелі бачыць паэта іншым, не такім, які ён быў, а свяцейшым за Папу рымскага. Калі я чытаў «ІПчодрасць», мяне многае ўражвала. А апісанне ў паэме «Штодзённы лістапад» проста ашаламіла:
Пагранічча спала,
Чароты гнула горкая сухмень, Калі з неасцярожных рук упала Іскрынка, як надломлены прамень. I знікла ўмомант, як іголка ў возе, Мільгнуўшы слабай ніткаю дымка. I доўга прышываць ёй давялося Лісток мінулагодні да лістка.
I вось кашулі вогненна-чырвонай Прыўзняліся пустыя рукавы,
I па тайзе, ад жудасці зялёнай, Пранёсся шолах маладой ліствы. Кашуля тая ў ярасным мігценні Чаплялася за травы, за кусты, За рэдкія лістоўніцы, і цені Баяліся наблізіцца сюды. Відаць, ні да каго не прымярала Адзежыну бязвокая швяя, I зараз нецярпліва выбірала, Каго ў яе адзець зручней бы...
Здзіўлялі, ашаламлялі ў кнізе і іншыя апісанні, абагульненні, параўнанні, метафары, думкі. «Я вырас пад гарматнымі стваламі», сказаў ён пра сябе ў адным з вершаў, і кніга «Шчодрасць», а таксама наступныя за ёй «Ураган», «Профіль веку», «Пераклічка», «Кляновыя лісты» і іншыя пацвердзілі, што гэта былі не проста словы, за імі было жыццё паэта. Мне, дзіцяці вайны, многае было блізка ў творчасці Сцяпана Гаўрусёва, я сачыў за ёю, чытаў літаральна ўсё, што ён пісаў. Нешта, мабыць, было блізкае і яму ў тым, што рабіў я. Бо ён таксама сачыў за маёй творчасцю, чытаў тое, што я пісаў і друкаваў. Як толькі выдаваў новую кнігу, ён прыходзіў да мяне, прасіў, каб я падарыў:
-	Перачытаць хачу... Ты ж, відаць, сёе-тое правіў... Ды і дапаўняў, казаў ён.
Ен жыў творчасцю, працаваў нават тады, калі быў не зусім у «форме». Неаднойчы, седзячы ў мяне за сталом, ён раптам пачынаў дэкламаваць свае радкі, напісаныя раней і зусім новыя, толькі што народжаныя, як бы яіпчэ і яшчэ раз правяраючы гучанне, сэнс, вобразную структуру.
Гэтым Еўтушэнкам і Вазнясенскім і не снілася такое, гаварыў ён. Яны жыцця, народа не ведаюць... Пішуць для прадаўшчыц універмагаў...
Неяк ён зайшоў да мяне позна ўвечары з просьбаю пазычыць пяцёрку. Справа была перад зарплатаю, і пяцёркі ў мяне не было. He было яе і ў мае жонкі. Праўда, у кашальку валялася дзясятка з адарваным нумарам, якую ніхто не браў у магазіне. Жонка падала яе Сцяпану.
Давайце, я яе атавару. I нават здачу вам прынясу...
I праз якое паўгадзіны завітаў з паўлітэркам і здачаю.
Як табе гэта ўдалося? спытаў я.
Вельмі проста... Спыніў таксі, праехаў да магазіна. Усунуў таксісту ў руку дзясятку, ён даў здачы... I ўсё... смяяўся Сцяпан.
3 той кватэры, што была па суседстве з Сцяпанавай, я праз некаторы час выбраўся, пераехаў на новую. Пакінуў сваю кватэру, перабраўся ў новую і Сцяпан. Але мы ўсё адно часта сустракаліся. Асабліва калі я працаваў у Саюзе пісьменнікаў. Ён прыходзіў да мяне ў кабінет амаль штодзень, садзіўся насупраць, курыў і гаварыў, гаварыў. Гаварыў пра тое, што прачытаў, што напісаў ці думае пісаць. Неяк я перапыніў яго:
Сцяпан, а ці праўда, што твой сусед... я назваў прозвішча суседа-паэта, купіў новую машыну?
А якія гэта адносіны мае да літаратуры? аж пакрыўдзіўся Сцяпан. Ты ж ведаеш, што ўсё, што па-за літаратурай, мяне не цікавіць...
I гэта была не поза, гэта быў Сцяпан Гаўрусёў, уся яго сутнасць...
3 гадамі складвалася жыццё ў Сцяпана горш і горш. Ён пакінуў жонку, якая яго кахала і якая нарадзіла яму дзвюх дачок, ажаніўся з новай жанчынай. Потым трапіў у бальніцу, амаль аслеп. Але прадаўжаў жыць літаратурай пісаў рэцэнзіі, перакладаў вершы паэтаў, якія яму падабаліся, пісаў свае... Уладкоўвацца на працу, як звычайна рабілі ўсе беларускія пісьменнікі, каб мець сталы заробак, ён ніколі не імкнуўся. Усяго і працаваў, што гады тры ў рэдакцыі газеты «Звязда» ды з год у выдавецтве. Жыў жыццём літаратара-прафесіянала. Цяпер жа, пасля таго, як амаль перастаў бачыць, пра сталую працу нечага было і думаць. Як ён зводзіў канцы з канцамі, з чаго жыў, нават уявіць цяжка. А ён жа яшчэ даволі рэгулярна плаціў даніну Бахусу.
Кожная выпітая мною бутэлька, жартаваў ён, гэта заклёпка ў касмічны карабель...
Здаралася, я яго папракаў.
Сцяпан, сёння ж ніякага свята няма. А ты выпіў...
Як няма? Такога быць не можа...
I браўся гартаць каляндар.
Во! смяяўся ён. Дваццаць гадоў з дня адкрыцця краматорскай печы. He, трос ён календаром. У нас звычайных дзён няма... Адны суцэльныя святы то дзень рыбака, то дзень нафтавіка, то яшчэ нешта...
Сустракаючы раніцаю Сцяпана ў Доме літаратара, я іншы раз казаў:
Сцяпан, так рана, а ты ўжо вясёлы?
А ты хацеў бы, каб я быў сумны? пытаннем на пытанне адказваў Сцяпан. Трэці год пяцігодкі пачаўся, як паведамляюць, паспяхова, ёсць усе падставы для здаровага савецкага аптымізму...
I гэтак шчыра смяяўся, што нічога іншага не заставалася, як і самому засмяяцца...
Ахоўнікі цнатлівай чысціні неяк былі паставілі пытанне аб выключэнні Сцяпана Гаўрусёва з членаў Саюза пісьменнікаў. «За недастойныя паводзіны», як было сфармулявана ў павестцы. Выклікалі Сцяпана на прэзідыум, пачалі дапытвацца, ці будзе ён і далей выпіваць.
Ён адказаў вічыра:
Калі б я сказаў, што не буду, вы мне ўсё адно не паверылі б. Таму прызнаюся буду...
Шчырасць падкупіла членаў прэзідыума. Пасмяяўшыся, яго не выключылі з Саюза пісьменнікаў. Ды і як было выключаць, калі гэта быў адзін з лепшых нашых паэтаў?!
Высокі, прыгожы, ён рабіў уражанне інтэлігента-здаравяка. Здавалася, ён будзе жыць доўга. Сцяпан сам у гэта верыў, у адным са сваіх вершаў пісаў:
Чорны воран, белы лебедзь
Хто адолее з дваіх?
Першы рукі мне сашчэпіць, А другі разніме іх.
Чорны воран, белы лебедзь
Гляну ўвысь і на жарству.
Мяне воран не зачэпіць, Покуль з лебедзем жыву...
3 «белым лебедзем» паэзіяй Сцяпан не расставаўся, жыў заўсёды. I ўсё ж «чорны воран» яго зачапіў... I здарылася гэта рана на пяцьдзясят шостым годзе жыцця.
1991
ЯК РЭДКА ХТО...
Нечакана, трагічна, у самым росквіце творчых і жыццёвых сіл памёр Анатоль Грачанікаў. Яму ішоў толькі пяцьдзясят трэці год...
Аііошні раз мы бачыліся з ім за два тыдні да яго смерці на вечары, прысвечаным 70-годдзю I. П. Мележа. Выступаючы, ён нібыта мімаходзь, але з удзячнасцю ўспомніў, як Іван Паўлавіч адзіны з усяго нашага творчага Саюза заступіўся за яго. Я на правах вядучага вечара змушаны быў болып падрабязна расказаць прысутным у зале, як і што было...
...Ішоў чарговы з’езд пісьменнікаў, заключная частка яго вылучэнне ў спіс для галасавання кандыдатур у члены праўлення. Спіс быў складзены ў кіраўнічых кабінетах загадзя, яго толькі агучвалі. Дадаваць новыя прозвішчы было амаль немагчыма, бо адразу ж ставілася рубам пытанне: «Замест каго?» Сказаць «замест каго» звычайна ні ў кога не хапала духу, і спіс заставаўся такі, як яго і прапаноўвалі. Пашырыць колькасць прозвішчаў у спісе таксама не дазвалялася, за гэтым даволі пільна сачыла высокае партыйнае начальства, якое таксама прысутнічала на з’ездзе, і сачыла не выпадкова: пры галасаванні ж мог не атрымаць патрэбнай колькасці галасоў хтосьці з тых, хто не павінен быў ніяк выпасці з праўлення. Пракрустава ложа, дый годзе.
I раптам папрасіў слова Іван Паўлавіч Мележ. Спытаў, ледзь стрымліваючы хваляванне:
Чаму няма ў спісе Анатоля Грачанікава? Быў чалавек намеснікам старшыні, добры паэт... Што здарылася, чаму да яго такая няміласць?..
Падняўся сакратар ЦК КПБ A. Т. Кузьмін, патлумачыў:
На яго паступіла ананімка, і дастаў з кішэні нейкі мяты лісток, паказаў I. П. Мележу.
Іван Паўлавіч не вытрымаў, сказаў, гэты раз ужо з абурэннем:
Ну і што, як паступіла ананімка? Ананімку трэба праверыць, а Анатоля Грачанікава ўвесці ў склад членаў праўлення...
Аўтарытэт у Івана Паўлавіча быў вялікі, і A. Т. Кузьмін інтрыган з вопытам, да таго ж пры амаль неабмежаванай уладзе ўсё ж не асмеліўся пярэчыць I. П. Мележу здаўся.
Анатоль Грачанікаў быў уключаны ў спіс для тайнага галасавання і атрымаў падтрымку сваіх калег стаў членам праўлення... Мяне ж на тым самым з’ездзе, дакладней, на першым пасяджэнні праўлення абралі сакратаром.
Праз дзень ці два мне споўнілася сорак гадоў. 3 гэтага выпадку ў мяне дома сабралася невялікая кампанія, каб разам са мною адзначыць мой дзень нараджэння. I калі мы пачалі бяседу, раптам пачуўся званок у дзверы, і ў хату зайшоў Анатоль Грачанікаў. Сказаў:
Выбачай, Барыс Іванавіч. Ён чамусьці заўсёды мяне называў па імю і па бацьку, хоць я і прасіў яго не рабіць гэтага, зваць мяне так, як і ўсе звалі: Барыс. У гэты вечар я не мог не прыйсці да цябе.
I дастаў з кішэні падарунак маленькае, зробленае са штучнага матэрыялу, жоўценькае, пушыстае кураня.
Гэта каб ты помніў, не забываў, што цябе ў начальстве пісьменніцкім хацелі б бачыць вось такім куранём. Глядзі, каб не растапталі старыя, вопытныя пеўні, як мяне...
Гэты выпадак, шчырыя размовы пра тых людзей, з якімі Анатоль не адзін год працаваў у Саюзе пісьменнікаў і ад якіх атрымаў штурхяля, зблізілі нас, хоць і да гэтага ў мяне з Анатолем былі самыя добрыя адносіны. Ён быў мой зямляк, перажыў многае, як і я, у вайну. Яго пераезд з Гомеля спярша ў Маскву на вучобу, потым на працу ў Мінск не быў ўспрыняты адназначна. Знайшліся такія, хто не хацеў гэтага Анатоль быў даволі небяспечны канкурэнт. Тады і быў пушчаны пра яго злы жарт: «паэт Начальнікаў». Але для мяне
ён быў Анатоль Грачанікаў, з якім заўсёды было прыемна сустрэцца, пагаварыць...
На першым жа пасяджэнні нашага новага, толькі што абранага сакратарыята I. Чыгрынаў, А. Вярцінскі, I. Шамякін і я загаварылі пра тое, каб неяк уладкаваць Анатоля на працу яму проста не было за што жыць. Якраз вызвалілася месца рэдактара «Вясёлкі», і мы вырашылі прасіць вышэйшае начальства, каб дазволіла прызначыць Анатоля рэдактарам гэтага часопіса. Начальства, трохі памяўпіыся, згадзілася.