Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
У жніўні таго ж года памёр I. П. Мележ Анатоль Грачанікаў, як і многія ў тыя дні, плакаў самымі горкімі, шчырымі слязьмі. Мне ён гаварыў:
Давай ніколі не забываць, што нас з табою родніць гэты чалавек. Я працаваў з ім і магу табе прызнацца ён нас любіў, аберагаў... Да таго ж і ты, і ён, і я палешукі...
Жыццё ў Анатоля Грачанікава было не такое лёгкае, бясхмарнае, як сяму-таму здавалася. Яму сёй-той ці то зайздросціў, ці то не мог дараваць, што не ўдалося выбіць з раўнавагі. Некаторыя ж лічылі яго вылучэнцам Івана Шамякіна, і, паколькі таго даставаць было цяжка, сваю злосць спаганялі на Анатолю. Дабрэйшай душы чалавек, сумленны і шчыры, які ніколі не пакрыўдзіў, здавалася, і мухі, ён настаянна цярпеў ад людзей, якім нічога ні разу не зрабіў дрэннага.
Што ж, такая, мабыць, доля мая... казаў ён. Давай не зважаць на гэта.
I быццам не зважаў. Але людская няўдзячнасць глыбока раніла яго, рабіла сваю чорную справу. Відаць, гэта і было прычынай, што ён часцей, чым гэта трэба было, пачаў заглядваць у чарку.
А жыццё тым часам ішло. 3 «Вясёлкі» Анатоль Грачанікаў неўзабаве перайшоў рэдактарам у «Бярозку», з «Бярозкі» у «Маладосць». He ўдавалася, ніяк не ўдавалася сяму-таму выбіць Анатоля Грачанікава з сядла. Выходзілі адна за адной і яго кнігі паэзіі, бо пры ўсёй загружанасці як рэдактара ён усё ж знаходзіў час пісаць вершы. Як паэт, ён рос, набіраў моцы. Стрыманы, памяркоўны, заўсёды пры сваёй думцы, ён і ў паэзіі заставаўся самім сабой не біў на знешнія эфекты, не
лез у фармалістычныя выкрутасы, а пісаў шчыра, пранікнёна пра тое, што яго хвалявала, чым жыў сам, жылі яго сябры і землякі. I гэта было якраз тое, што і трэба было. Менавіта за чыстую, чалавечую і вельмі шчырую, зямную паэзію яму была прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, а потым, праз нейкі час, і Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.
Ведаючы ўсю маю сям’ю, ён час ад часу заходзіў да мяне на кватэру. I калі я бываў дома, і калі мяне не было. Пагаварыць з ім заўсёды хапала ахвотнікаў ён жа як рэдактар «Маладосці» ўпершыню надрукаваў, адкрыў чытачам апавяданні Галіны Ланеўскай (Багданавай) і вершы Святланы Сачанкі маіх дочак.
Шчырыя, душэўныя размовы з Анатолем вялі мы і ў рэдакцыі часопіса «Маладосць», куды я часта заходзіў, і пры сустрэчах у Саюзе пісьменнікаў, a то і проста на вуліцы. Анатоля цікавіла многае. He толькі справы літаратурныя, але і грамадскія, тыя бурныя працэсы, што адбываліся ў нашым жыцці ў сувязі з перабудовай. Так ці інакш падзеі ўкручвалі ў свой вір і нас. Заставацца самім сабою, не паддацца на розныя танныя спакусы, не шукаць лёгкага зваблівага шляху папулярнасці вось што яго клапаціла.
Мінецца сённяшняе, прыйдзе заўтрашняе, казаў ён. Каб не сорамна за сябе было вось тое, пгго мяне займала і займае.
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, тое, што і яго родныя мясціны і мае апынуліся ў зоне бяды, далі нам дадатковы агульны клопат. I ён і я часта наведвалі свае вёскі, бо там жылі нашы маці, нашы сваякі. I сустрэўшыся, мы дзяліліся, абменьваліся сваімі ўражаннямі, якія, на жаль, былі невясёлымі.
Бачыў, да чаго мы дажыліся? сумна заключаў Анатоль. I ў голасе, у вачах яго быў проста адчай.
Чым-небудзь супакоіць яго я не мог.
На яго як рэдактара «Маладосці» пісалі ананімкі, розныя заявы. Патрабавалі, каб часопіс стаў іншым, больш «сучасным», збочыў з той дарогі, па якой ішоў і на якой заваяваў аўтарытэт і прызнанне.
Нічога, казаў ён іншы раз мне. Як-небудзь выжывем. I Бог нам паможа, калі мы будзем з народам. А пена, шумавінне схлынуць са сваім часам...
I, нягледзячы ні на што, пісаў новыя творы, а на старонках «Маладосці» друкаваў тое, што вельмі ж патрэбна было чытачам «Старажытную Беларусь» М. Ермаловіча, «Споведзь» Л. Геніюш, артыкулы пра далёкае і блізкае мінулае. З’яўляліся на старонках часопіса і імёны раней невядомых аўтараў празаікаў, паэтаў, крытыкаў...
У адным з апошніх сваіх вершаў Анатоль Грачанікаў пісаў:
Кажуць людзі: чым гаротней доля, Тым бліжэй ты да чужога болю...
Анатоль Грачанікаў да чужога болю быў, як рэдка хто, блізкі, чулы... Ён многа чаго яшчэ зрабіў бы добрага дзеля Бацькаўшчыны, мовы, культуры, каб смерць не вырвала яго з нашых шэрагаў. Вельмі ж не ў час яна прыйшла, такія людзі, як ён, патрэбны заўсёды, а цяпер асабліва.
«КОНЬ ГУЛЯЎ НА ВОЛІ...»
«Конь гуляў на волі...» так павінен быў называцца твор, над якім думаў, працаваў апошнія дні свае Міхась Стральцоў. Пра што ён, той твор? Hi разу пра гэта мы не гаварылі, але, мне здаецца, ён быў пра сябе, сваё жыццё. Як, дарэчы, і ўсе творы пісьменніка...
3 Міхасём мы пазнаёміліся ва ўніверсітэце. Ён тады ўжо не жыў ў інтэрнаце, бо ажаніўся і перабраўся на кватэру да жонкі, дакладней, жончыных бацькоў. Але ў інтэрнат, дзе засталіся яго сябры, заходзіў часта. Асабліва па вечарах. Спакойны, задуменны стаяў у канцы калідора ля акна і курыў. Я, хоць быў на год старэйшы за Міхася, але вучыўся на курс пазней: віной таму была вайна, Нямеччына. Тым не менш мы з Міхасём хутка сышліся, абмяркоўвалі творы, што пісалі і ён і я, напіы сябры па ўніверсітэце, вядомыя, сталыя літарата-
ры. Па сваёй натуры Міхась быў не гаваркі, ніколі не драў, як некаторыя, горла.
Старычок, звяртаўся ён да таго ці да іншага сябра, усміхаючыся. Усё не так, як ты думаеш, усё куды складаней...
Але слухаць, як іншыя спрачаюцца, даказваюць сваё, любіў. Любіў ён і кампаігію. Асабліва калі на стале была чарка, сядзелі цікавыя, неабыякавыя людзі. Тады ён браў у рот цыгарэту, маўкліва, з асалодаю зацягваўся дымам, і слухаў, слухаў, пра пгго гаварылі ці спрачаліся субяседнікі, зрэдку ўстаўляючы і сваё кароткае, але важкае, абдуманае слова. He, ён ніколі не падліваў масла ў агонь. Яго найчасцей цікавіла ісціна, праўда.
Пачынаў пісаць Міхась з вершаў. Прычым, на рускай мове. Першае сваё апавяданне ён таксама напісаў па-руску. Хтосьці са студэнтаў-аднакурснікаў дапамог яму перакласці апавяданне на беларускую мову, і яно было змешчана ці то ў «Літаратуры і мастацтве», ці то ў «Маладосці» ў 1957 годзе. Апавяданне лірычнае, з «блакітным туманам», як жартавалі мы тады. Другое апавяданне было надрукавана нешта ці не праз год. Ды і наступныя апавяданні з’яўляліся не часта. Так, як празаік Міхась рос, набываў моцы. Кожнае слова, кожны сказ былі ў яго вывераны, вынашаны. Здавалася: вось-вось, і ён пойдзе роўнаю хуткаю пісьменніцкаю хадою. Але такога не здарылася першая яго кніга выйшла толькі ў 1962 годзе. «Барысу Сачанку, сябру па прозе, напісаў ён на ёй, калі дарыў мне. He наракай на сваю літаратурную планіду. Яна ў цябе зайздросная, нягледзячы на «рыфы»». Шчыра кажучы, я таксама ў сім-тым зайздросціў Міхасю. Яго спакою, нетаропкай, але ўпэўненай хадзе ў літаратуру. У мяне ж часта не хапала цярплівасці папрацаваць яшчэ і яшчэ над сваім творам. Набягалі новыя і новыя тэмы, яны падганялі хутчэй і хутчэй класці словы на паперу. Недахопы сваіх твораў я бачыў пасля, калі творы былі ўжо надрукаваны. Да таго ж я браў для сваіх твораў такія тэмы, якія крывавілі, балелі. Даводзілася ўмешвацца рэдактарам. А ўмяшанне рэдактарскага, а ў тых умовах па сутнасці цэнзарскага алоўка ніколі не паляпшае твор. Мусіць, я скардзіўся тады на свой лёс, і ён, Міхась, мяне супакойваў, суцяшаў...
Пасля заканчэння ўніверсітэта Міхась працаваў у «Літаратуры і мастацтве», я у «Полымі». Дзве гэтыя рэдакцыі знаходзіліся тады, як і цяпер, у адным памяшканні, на адным паверсе. I з Міхасём мы сустракаліся як не штодзень. Потым нейкі час нават працавалі разам, калі Міхась перайшоў быў на працу ў часопіс «Полымя». Тады нас, равеснікаў па літаратуры, сабралася ў «Полымі» некалькі чалавек Анатоль Клышка, Іван Птапінікаў, Іван Чыгрынаў, Вячаслаў Адамчык, Уладзімір Дамашэвіч, Міхась Стральцоў і я. Частымі гасцямі бывалі ў нас Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Янка Сіпакоў. Кожны дзень мы абменьваліся думкамі аб прачытаным, жартавалі, нават даволі жорстка, з падкусам кпілі адзін з аднаго. А ў канцы працы ішлі кампаніяй на Камароўскі рынак. Там малдаване прадавалі на разліў проста з бочак віно. Мы куплялі кавун на закуску, разразалі яго, па чарзе хадзілі да малдаван, насілі чайнікамі віно і ігілі. Зрэдку грэлі яго цёплае, нават трошкі гарачаватае яго надта ж любіў піць Міхась.
Жывучы на прыватнай кватэры на вядомай Камароўцы, я неяк купіў у сваёй гаспадыні палову кабана і паклікаў усіх маладых празаікаў на свежыну. Быў там і Міхась. He, мы не панапіваліся. Але ўжо нагаварыліся, дык нагаварыліся. Уволю! Абмеркавалі не толькі ўсё, што напісалі самі, але і што напісалі старэйшыя нашы таварышы па літаратуры. Нехта з тых, хто быў на пачостцы, сёе-тое потым камусьці расказаў, і некаторым старэйшым таварышам гэта надта ж не спадабалася, яны пачалі нашу сустрэчу за чаркай лічыць ледзь не змоваю, закалотам супраць іх. Мы ж, успамінаючы таго «паўкабана», якога, дарэчы, амаль усяго і з’елі, доўга смяяліся, натхняючы адзін аднаго прадоўжыць пачатую традыцыю, купляць «паўкабана».
Але нішто не паўтараецца. Міхась неўзабаве перайшоў на працу ў часопіс «Маладосць» загадваць аддзелам прозы. Ды і іншыя нашы сябры памянялі месца працы. Верныя «Полымю» засталіся Іван Пташнікаў, Іван Чыгрынаў ды я. Але сувязі з «Полымем» і са мной Міхась не парываў. Сустракаліся мы і ў рэдакцыях, і на вуліцы, і ў застоллях. I не толькі са сваімі равеснікамі, але і са старэйшымі нашымі таварышамі Андрэем Макаёнкам, Іванам Шамякіным, Піліпам Пестраком
ды іншымі. Міхась сур’ёзна пачаў працаваць не толькі ў прозе, але і ў крытыцы, і сустрэчы з некаторымі вопытнымі літаратарамі, размовы пра творчасць давалі яму цікавы матэрыял для артыкулаў. Прыязджалі і маскоўскія літаратары, асабліва Вячаслаў Івашчанка. I зноў жа без сустрэч, доўгіх, іншы раз за поўнач, гутарак не абыходзілася.
Неаднойчы ездзілі мы з ім у Маскву на розныя нарады, пленумы, з’езды. Часта жылі разам у адным нумары ў гасцініцы, хадзілі ў рэдакцыю часопіса «Дружба народов», у выдавецтвы «Советскнй пнсатель» і «Молодую гварднк», сустракаліся са сваімі знаёмымі ў рэстаранах ці непасрэдна ў нумары гасцініцы. He, Міхась не мяняўся. Гэтаксама, як і раней, мала гаварыў, больш маўчаў, слухаў і курыў, курыў.
Неяк, прыехаўшы ў Маскву, ён запрасіў мяне наведаць дом-сядзібу Льва Талстога ў Хамоўніках.