Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
слова, які сэнс я ў яго ўкладваю. Пачаўшы размову са слова, пераходзілі паступова на іншае, і размова наша зацягвалася іншы раз на гадзіну, а то і дзве.
За мовазнаўчымі, лінгвістычнымі публікацыямі ў «Полымі», дзе я тады працаваў, з’явіліся неўзабаве і абразкі Фёдара Янкоўскага, назіранні не толькі над словам, але і жыццём народа, яго ўспаміны пра багатае, цікавае жыццё партызанскага разведчыка, вясковага настаўніка, апантанага рыбака, а цяпер буйнога вучонага, выкладчыка педінстытута. Гэтыя абразкі мы з Іванам Пташнікавым загадчыкам аддзела прозы, чыталі ўважліва і, прызнаюся, з цікавасцю. He менш цікавыя былі і гутаркі з самім аўтарам гэтых абразкоў, бо Фёдар Міхайлавіч укладваў ва ўсё, што б ні рабіў, куды болыпы сэнс, чым напачатку сяму-таму магло здацца. Гэта была літаратура, сапраўдная проза з трапнымі жыццёвымі назіраннямі, вобразамі і характарамі людзей, глыбокай думкай, падтэкстам. Абразкі гэтыя ды і ўся папярэдняя праца над вывучэннем і прапагандай беларускага слова далі падставы Фёдару Міхайлавічу на паступленне ў Саюз пісьменнікаў. I сярод тых, хто б рэкамендаваў яго ў пісьменнікі, ён захацеў, каб быў і я. Вядома, я не адмовіўся быць яго «хросным бацькам», бо каго ж і прымаць у гэтую арганізацыю, як не такіх рупліўцаў на ніве роднага слова, якім і быў Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі.
3 таго часу, як Фёдар Міхайлавіч стаў законным, паўнапраўным членам нашага Саюза пісьменнікаў, ён кожную новую сваю кнігу, што ў яго выходзіла няхай гэта была чыста навуковая ці блізкая да мастацкай абавязкова падпісваў мне. Подпісы былі самыя прыязныя, ласкавыя і абавязкова амаль у кожным з іх былі словы ўдзячнасці, падзякі. Маю шчырасць, жаданне памагчы чалавеку, асабліва творчаму, ён цаніў, не забываў.
Беларускаму слову, як вядома, ніколі не жылося лёгка. 3 яго кпілі, смяяліся, яго выжывалі, знііпчалі, дзе толькі можна было. Заадно даставалася і тым, хто за яго заступаўся, хто яго любіў, хто рабіў усё дзеля таго, каб яно не загінула, жыло. A паколькі і Фёдар Міхайлавіч прысвяціў сваё жыццё гэтаму слову, ды і я, то пры сустрэчах нам заўсёды было пра што па-
гаварыць і паскардзіцца, і падзяліцца навінамі, супаставіць, як у іншых рэспубліках і краінах адносяцца да свайго роднага слова і як у нас. Па сваёй натуры Фёдар Міхайлавіч быў аптыміст, ён верыў прыйдуць лепшыя часы, не варта апускаць рук, трэба рабіць усё магчымае, што ў сілах, дзеля росквіту беларускай мовы, закладваць як бы падмурак яго будучыні. I рабіў гэта нястомна, апаптана. Ён не толькі нісаў, выдаваў кнігу за кнігай, дзе даследавалася беларускае слова, ён рыхтаваў яго абаронцаў, прапагандыстаў, будучых вучоных настаўнікаў, аспірантаў. Неаднойчы, убачыўшы ў мяне тую ці іншую рэдкую беларускую кнігу, ён прасіў:
Барыс Іванавіч, дайце мне гэтую кнігу. Я на ёй падрыхтую двух ці трох кандыдатаў навук...
Некаторыя з такіх кніг я яму даваў, ён іх надта ж хораша пераплятаў, і калі я звяртаўся праз некаторы час, каб ён усё ж вярнуў іх мне, ён нібыта здзіўляўся:
А хіба вы мне давалі іх не на зусім?..
Але кнігі вяртаў, зноў жа, заўсёды не забыўшыся падзякаваць.
Кафедра беларускай мовы ў Мінскім педінстытуце, якую ўзначальваў Фёдар Міхайлавіч, была ці не лепшая ў Беларусі, яна рабіла тое, чаго ніхто не рабіў. Гэта выклікала ў адных злосць, у другіх зайздрасць, у трэціх захапленне, а значыцца, прыносіла самы розны клопат яе загадчыку. Ён надта перажываў, калі здаралася нечакана чарговая несправядлівасць адносна беларускай мовы, зноў і зноў чыніўся з яе здзек. I не толькі з боку чыноўнікаў, але і з боку некаторых вучоных, пісьменнікаў, якія, каб спадабацца начальству, часам выступалі на сходах і ў друку з нападкамі на сапраўдных вучоных, абаронцаў нашай мовы. Аж хварэў, разоў колькі трапляў у бальніцу. I калі мы сустракаліся з ім, не маглі расстацца перабіралі то адно, то другое, шукалі нейкага выйсця, каб дапамагчы справе. Асабліва часта такое бывала, калі я працаваў у Саюзе пісьменнікаў, меў, як некаторым здавалася, нейкую ўладу. А ўлады ж у кіраўнікоў Саюза пісьменнікаў, якім быў я, фактычна не было, быў, як казаў Іван Чыгрынаў, толькі футарал ад улады, бачнасць яе. Але і ў тых умовах я, рызыкуючы трапіць у нямі-
ласць, званіў, хадзіў да начальства, каб спыніць гвалт і здзек над самым дарагім нашым скарбам, што дастаўся ад продкаў. Фёдар Міхайлавіч, ведаючы маю нераўнадушнасць да нашай мовы, ніколі не мінаў мяне і потым, калі я перайшоў на працу ў выдавецтва, званіў, заходзіў. А сустрэўпіыся, мы заўсёды не маглі расстацца гаварылі і гаварылі. Пра што? Ды ўсё пра яе ж, гаротніцу, пакутніцу, мову нашу. Мяняліся ж, быццам да лепшагачасы, але не мяняліся адносіны да беларускага слова. Усё адно як праклялі яго. Хто б ні прыходзіў да ўлады, нават думкі не ўзнікала, каб хоць нешта тут паправіць. Адмяняліся самыя розныя пастановы, аб’яўлялася «памылкамі», «недаглядамі», «парушэннямі» што заўгодна, толькі з беларускай мовай нібыта было ўсё ў парадку, нічога ані не трэба папраўляць; хоць менавіта якраз тут наламана дроў як нідзе. Быў бы хлеб, была б каўбаса, а з мовай і той, якая ёсць, пражывём вось абыватальскае мярыла, якое калі не на словах, дык у думках многіх кіраўнікоў.
I Фёдар Міхайлавіч перажываў.
Няўжо я так і памру, лепшага нічога не ўбачу? казаў ён. Нарадзіўся душылі нашу мову, жыў душылі яе і вось паміраць сабраўся усё душаць. Але ж яна і жывучая, усміхаўся ён. Колькі сваіх душыцеляў перажыла! Быццам на злосць ім усім!..
Закон аб мовах, прыняты Вярхоўным Саветам рэспублікі, таксама не надта ўзрадаваў яго, не супакоіў.
I закон будуць ігнараваць, абыходзіць, як хто можа... Ды і закон трэба было зусім іншы прымаць...
Я быў адным з сааўтараў праекта Закона, таму абараняў яго, тлумачыў, што інакшы Закон у нашых умовах прыняць проста нельга. Каб хоць гэты выконваўся...
У тым і бяда, што не будзе ён выконвацца, ківаў з сумам Фёдар Міхайлавіч. Напладзілі ж цэлую армію чыноўнікаў, якім на ўсё напляваць. I на мову нашу таксама. Куды ні пайдзі янычары сядзяць. I не глядзі, хто з іх якой нацыянальнасці, глядзі, якога выхавання. Учора змагаліся за развядзенне кок-сагызу, асуіпэнне балот, сёння за дэма-
кратызацыю, перабудову. Заўтра з такім жа імпэтам будуць змагацца за нешта іншае. Душы ў іх няма, адказнасці перад бацькамі, народам, зямлёю, будучыняй. Абы яму добра было, уежна ды ўлежна...
Дык што, нічога і не рабіць? пытаў я.
He, бронь божа. Рабіць трэба! Насуперак усім гэтым, хто не любіць ні нас, ні нашай мовы!
Злавалі яго і некаторыя выступленні на сходах і ў друку надта ж маладых ды ранніх, іх заявы, што быццам ніхто са старэйшых нічога не рабіў дзеля ўратавання нашай мовы, толькі, маўляў, яны гэта ўбачылі і праявілі клопат.
Якая няўдзячнасць! абураўся ён. Мы вунь калі за яе, бедную і пакрыўджаную, заступаліся. Слова на ёй боязна было вымавіць, у турмах і лагерах маглі ж згнаіць. А мы на ражон лезлі. I зрабілі ж нешта дзеля яе захавання і развіцця! I не бачыць гэтага, прыпісваць сабе тыя заслугі, якіх няма?
Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі памёр. Хто яго заменіць, прадоўжыць тую справу, якую ён шчыра, сумленна рабіў усё сваё свядомае жыццё?
1991
«ЧОРНЫ ВОРАН, БЕЛЫ ЛЕБЕДЗЬ»
Са Сцяпанам Гаўрусёвым я пазнаёміўся, калі яшчэ быў студэнтам. Аднаму з маіх сяброў спатрэбілася даволі значная сума грошай, і ён ехаў да паэта-земляка, каб пазычыць. 3 сабою ён захапіў мяне.
У Сцяпана толькі што выйшла ў Маскве кніга, гаварыў сябра мне па дарозе. I грошы ў яго павінны быць...
Жыў Сцяпан не ў цэнтры горада, а дзесьці на ўскраіне. Меў адзін пакой, здаецца, ці не на першым паверсе. I калі мы знайшлі нарэшце яго кватэру і зайшлі, убачылі Сцяпана на канапе ён спаў. Жонка пабудзіла яго, хоць гэта было і нялёгка акрамя таго, што ён хацеў спаць, дык яшчэ быў і выпіўшы. Выслухаў даволі ўважліва, чаму мы да яго завіталі, і засмяяўся:
Знайшлі ў каго пазычаць грошы... Але калі вы прыехалі да мяне, то з голымі рукамі не выпушчу...
I палез пад стол, дастаў па пачцы чыстай паперы.
Вось вам, хлопцы, сказаў ён. Пішыце... Будуць і грошы, і слава...
Праз год-два з Сцяпанам Гаўрусёвым я пазнаёміўся бліжэй. I вось пры якіх абставінах. Ведаючы, што жыву я з сям’ёй на прыватнай кватэры, мой знаёмы, таксама пісьменнік, прапанаваў мне пажыць лета ў яго кватэры.
Я еду ў адпачынак у вёску, сказаў ён мне. Кватэра будзе пуставаць. Дык пажыві ты ў ёй...
Я быў удзячны знаёмаму. Адразу ж, як толькі ён паехаў, перабраўся з жонкаю і дачкою да яго жыць. Раніцаю, назаўтра ж, прачнуўся ад званка ў дзверы. Калі іх адчыніў, убачыў на парозе Гаўрусёва ён, як выявілася, жыў па суседстве ў такой самай кватэры паверхам ніжэй. Што было рабіць? Запрасіў Сцяпана ў хату, жонка падала сёе-тое на стол. Паклікалі Сцяпанаву жонку... Ад мяне пайшлі да Сцяпана, ад Сцяпана яшчэ да кагосьці... Словам, на працу ў той дзень я так і не трапіў...
Назаўтра з самай раніцы Сцяпан пазваніў мне ў дзверы зноў. Але гэты раз выпіць у мяне не было чаго жыў я тады даволі сціпла, на адну зарплату, бо жонка не працавала, глядзела дзіця. Ды і за прыватную кватэру трэба было плаціць. Гутарка са Сцяпанам скончылася тым, што я пазычыў яму свае апошнія грошы і ён пайшоў шукаць сабе новага кампаньёна...
Усё лета пажыць у кватэры знаёмага пісьменніка мне не ўдалося. Неўзабаве ён прыслаў да мяне нейкага свайго сваяказаіку, а потым прыехаў і сам з сям’ёю. Давялося мне вярнуцца зноў на прыватную кватэру. Але за той час, што кватараваў я ў знаёмага пісьменніка, я добра пазнаёміўся са Сцяпанам Гаўрусёвым, яго жонкай і дзвюма дочкамі. Сцяпан жыў і працаваў па натхненні пісалася, то пісаў запойна, суткамі. He пісалася гуляў і таксама суткамі. Паласа працы, паласа гульні... Жонка яго кахала, даравала яму ўсё. Я па характары і ладу жыцця быў іншы чалавек, і яна прыглядалася да мяне:
ёй проста было дзіўна, што можна жыць і працаваць у літаратуры інакш, як жыве і працуе яе муж...
Праз год я атрымаў кватэру. I да шчаслівай ці нешчаслівай выпадковасці там, дзе жыў Сцяпан Гаўрусёў. У суседнім доме. Калі пра гэта даведаўся Сцяпан, то ніколі не мінаў мае кватэры заходзіў у любы час сутак, здаралася, нават уночы. 3 ім заўсёды, у якім бы ні быў ён стане, было цікава гаварыць. Асабліва мне, маладзейшаму. Ён шмат чытаў, прычым не толькі паэзію. Ён чытаў і крытыку, і прозу, і філасофію. Дарэчы, ён сам збіраўся пісаць прозу.