Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Кангрэс гэты, як вядома, не даўшы яму разгарнуць працы, на трэці дзень разагналі бальшавікі. Сабраўшыся 18 снежня ў чыгуначным дэпо, дэлегаты перадалі напярэдадні выбранай Радзе паўнамоцтвы на далейшае змаганне за ідэалы беларускай дзяржаўнасці. Рада Кангрэса выбрала Выканаўчы камітэт, які паслаў сваю дэлегацыю на мірныя перагаворы, што праходзілі ў Брэсце між Германіяй і Расіяй, але беларуская дэлегацыя не была туды дапушчана. Перагаворы нічога не далі, яны былі спынены, і нямецкія войскі пачалі новае наступленне на ўсход. 19 лютага бальшавікі пакінулі Мінск і Выканаўчы камітэт Усебеларускага Кангрэсу абвясціў сябе найвышэйшай уладай на Беларусі. Ён звярнуўся да насельніцтва з Устаноўчай граматай «Да народаў Беларусі», у якой гаварылася: «Родная старонка наша апынулася ў новым цяжкім стане. Дзе цяпер улада, што была тут, няведама, мы стаімо перад тым, што наш край можа быць заняты нямецкімі войскамі. Мы павінны ўзяць свой лёс ва ўласныя рукі. Беларускі народ павінен здзейсніць сваё права на поўнае самавызначэіь
не, а нацыянальныя меншасці на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Правы нацыі павінны знайсці сваё здзяйсненне шляхам склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойма. Але і да склікання Устаноўчага Сойма ўся ўлада на Беларусі павінна належаць тым народам, якія на ёй жывуць. Выканаўчы К-т Рады першага Усебеларускага З’езда, папоўнены прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасцяў, здзяйсняючы мэты З’езда, абвяшчае сябе часовай уладай на Беларусі для кіравання краем і склікання як можна хутчэй Усебеларускага ўстаноўчага Сойму на аснове агульнага, простага, роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права для ўсякага дарослага, не лічачыся з нацыянальнасцю, вызнаннем і родам. Часовую народную ўладу краю, якая ставіць сабе мэтай абарону і зацвярджэнне заваяванняў рэвалюцыі, будзе здзяйсняць створаны намі Народны Сакратарыят Беларусі, які ад гэтага дня пачаў выконваць свае абавязкі. Персанальны склад Сакратарыята, будзе апублікаваны пасля.
Дадзена ў Менску-беларускім 21 (8) лютага 1918 г.»
25 лютага ў Мінск уступілі немцы. Яны не прызналі Народны Сакратарыят Беларусі, у які ўвайшлі многія вядомыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, аднак Сакратарыят не самараспусціўся, а спрабаваў наладзіць сваю дзейнасць... 9 сакавіка 1918 г. ён выдаў Другуіо ўстаноўчую грамату, якая пашырала, дапаўняла многія палажэнні ўстаноўчай граматы 21 (8) лютага, скіроўвала ўвагу і высілкі беларусаў на стварэнне сваёй дзяржавы. 19 сакавіка таго ж года Выканаўчы Камітэт перайменаваў сябе ў Раду Беларускай народнай рэспублікі. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі на сваім пасяджэнні ў ноч з 24 на 25 сакавіка абвясціла Беларусь незалежнай Народнай Рэспублікай. Гэтая падзея была замацавана так званай Трэцяй устаноўчай граматай. «Ад гэтага часу, гаварылася ў ёй, Беларуская Народная Рэспубліка абвяпічаецца незалежнай і вольнай дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобе свайго ўстаноўчага сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных сувязях Беларусі».
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі імкнулася, каб яе прызнала як мага болып краін. 3 гэтай мэтай яна звярнулася і
з вернападданай тэлеграмай да імператара Германіі Вільгельма II, але адказу на сваю тэлеграму беларусы так і не атрымалі. У самой жа Радзе пачалася нязгода, якая і прывяла да разладу, яе падзелу. Урэшце, урад рэспублікі ўзначаліў А. Луцкевіч, пакінуўшы за сабою партфель міністра замежных спраў. Ва ўрад А. Луцкевіча ўвайшлі В. Іваноўскі, Т. Грыб, А. Цвікевіч, В. Захарка, А. Смоліч і інш. У склад жа Прэзідыума Рады БНР сярод іншых увайшоў і А. Уіасаў.
Гэты ўрад, ды і прэзідыум аказаўся найбольш дзейсным. Былі пасланы дэлегацыі ў многія краіны свету з растлумачэннямі, што такое Беларусь, якія мэты і задачы ставіць перад сабою тая ўлада, што ўзнікла на яе тэрыторыі.
9 снежня нямецкія войскі пакінулі Мінск, а ўжо 26 снежня ў Смаленску адбыўся з’езд беларусаў-балывавікоў, які прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Рэспублікі, пра што было і абвешчана спецыяльным Маніфестам 1 студзеня 1919 г.
Утрымаць Мінск доўга ў сваіх руках балыпавікам не ўдалося, бо пачалося польскае наступленне. Легіёны Я. Пілсудскага ў красавіку 1919 г. занялі Вільню, а потым неўзабаве і Мінск. Пілсудскі многае абяцаў беларусам, калі яны яго падтрымаюць у барацьбе з балыпавіцкай Масквой. Сёй-той яму паверыў, уступіў на шлях супрацоўніцтва. Але былі і тыя, хто не верыў палякам, стаяў на незалежніцкіх пазіцыях. У прэзідыуме Рады, ды і ва ўрадзе А. Луцкевіча пачаўся новы раскол. Як вынік яго быў створаны новы Прэзідыум і новы ўрад. Аляксавдр Уласаў гэты раз ні ў Прэзідыум Рады, ні ва ўрад не ўвайшоў.
Між тым бальшавікі, сабраўшыся з сіламі, адагналі палякаў аж пад Варшаву. I жніўня 1920 г. зноў была абвешчана Беларуская Савецкая Рэспубліка. Перагаворы Савецкай Расіі з Полыпчай прывялі да падзелу Беларусі адна яе частка адышла пад Полыпчу, другая стала Савецкай. Гэта было замацавана ў так званым Рыжскім мірным дагаворы 1921 г.
Аляксандр Уласаў не падаўся ў эміграцыю, як гэта зрабілі некаторыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, а застаўся ў Мінску, дзе прымаў актыўны ўдзел у рэда-
гаванні часопіса «Экономнческая жнзнь», які выдаваў Савет народнай гаспадаркі.
У канцы 1920 г. ён вярнуўся ў Радашковічы. Там, непадалёку ад гэтага мястэчка, у Аляксандра Мікітавіча быў свой фальварак Мігаўка, які дагэтуль ён здаваў у арэнду захацеў сам заняцца сельскай гаспадаркай. Але яму гэта не ўдалося у 1921 г. Аляксандр Уласаў за арганізацыю беларускай гімназіі ў Радашковічах быў арыштаваны палякамі і пасаджаны ў турму.
Па адбыцці пакарання ён на выбарах, што праходзілі ў Польшчы 5 лістапада 1922 г, быў выбраны ў сенат ніжнюю налату польскага парламента. Разам з ім у польскі сенат былі выбраны яшчэ 2 сенатары-беларусы і 11 паслоў-беларусаў у сойм. Паслы і сенатары ўтварылі Беларускі пасольскі клуб, які стаўся першым парламентарным беларускім прадстаўніцтвам у Польшчы. Беларускі пасольскі клуб, паверыўшы ў прыгожыя абяцанні палякаў аб сужыцці з нацыянальнымі меншасцямі, падтрымаў у выбарах першага прэзідэнта Польскай дзяржавы Габрыэля Нарутовіча, падтрымалі беларускія дэпутаты і адзін з першых польскіх урадаў, які таксама не скупіўся на прыгожыя абяцанні. Але абяцанні польскіх улад так і засталіся абяцаннямі. Ужо ўрад С. Грабскага выдаў гэтак званы моўны закон, які надта ж абмежаваў магчымасці адкрыцця беларускіх школ. Потым былі прыняты іншыя законы, якія былі накіраваны на паланізацыю краю. Усё лепшае, што было ў нашым народзе, паўстала супраць гэтага. Пачалі стварацца новыя арганізацыі і палітычныя партыі, галоўная мэта якіх была не скарыцца палякам, весці барацьбу за ўз’яднанне беларусаў у адзіную беларускуіо сям’ю. Цэіпрам беларускага нацыянальнага руху стала Вільня, дзе быў утвораны Беларускі Нацыянальны Камітэт. У склад яго ўваходзілі многія вядомыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, у тым ліку і А. Уласаў. Ён жа быў адным з арганізатараў і дзейсным працаўніком Таварыства беларускай школы з дня яго ўтварэння. У гэты час Аляксандр Мікітавіч пачаў пісаць свае ўспаміны «3 майго жыцця», якія, на жаль, захаваліся не цалкам. Урыўкі з гэтых успамінаў друкаваліся на старонках некаторых заходнебеларускіх выданняў, у прыватнасці, у «Калоссі». У адной з публікацый «Якуб
Колас і «Наша ніва» (Калоссе, 1936, № 5) А. Уласаў пісаў: «Мне ўжо 62 гады. Я належу да пакалення, якое адышло ў гісторыю. 90 прац(энтаў) маіх равеснікаў ужо скончылі зямную кар’еру. Я яшчэ на пару гадоў затрымаўся. Варта было б мне напісаць свой «кінематограф» на працягу якіх 35 гадоў для беларускай моладзі. Можа, і ўдасца гэта зрабіць перад смерцю. Малады пясняр Жылка (ён ужо на тым свеце!) мне купіў тоўсты сшытак на гэта.
Калі я быў студэнтам, то мне прарочылі кар’еру літаратарагумарыста, а я якраз усё жыццё пісаў на праклятыя палітычныя і эканамічныя тэмы».
Выказаў Аляксандр Мікітавіч і сваё запаветнае жаданне ў гэтых успамінах: «Хацелася б мне пабываць яшчэ ў Менску. Калісь старая «Беларуская рэвалюцыйная грамада» ў пракламацыях нясмела пісала у 190506 гг.: «аўтаномія Беларусі з соймам у Вільні альбо Менску». Менск неспадзявана выскачыў першы на сталіцу. Вось я хацеў бы паглядзець на новае там жыццё і «напіцца вады са Свіслачы». Кідаць мае бедныя, заняпалыя і з сумным жыццём народа заходнебеларускія землі я не хачу».
Магчымасць «паглядзець» на «новае жыццё» і «напіцца вады са Свіслачы», не пакідаючы «бедныя, заняпалыя, з сумным жыццём народа заходнебеларускія землі», Аляксандру Уласаву неўзабаве прадставілася 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія пачала вызваленчы паход у Заходнюю Беларусь. У ліку першых яна вызваліла Радашкоўшчыну тыя мясціны, дзе быў фальварак Мігаўка і дзе апошнія гады жыў, адышоўшы ад палітычнай дзейнасці, Аляксандр Уласаў.
Аляксандра Уласава, як «памешчыка», ужо на другі дзень высяляюць з дому, нацыяналізуюць яго фальварак і ўсё, што там было. Аляксандр Мікітавіч з сям’ёй просіцца ў хату да свайго знаёмага Ігната Шнэйдэра, наймае ў яго пакойчык. Трэба было шукаць сродкі для існавання. Ён дабіраецца да Маладзечна, знаходзіць рэдакцыю газеты і просіцца, каб яго, старога журналіста-літаратара, узялі на працу. На працу яго не бяруць, кажуць, што трэба даведка з НКУС. Аляксандр
Мікітавіч кіруецца ў гэтую ўстанову. Яго прымае нехта маёр Бліноў, які, пагаварыўшы хвілін колькі, робіць вывад:
«Я, сотрудннк опергруплы г. Молодечно майор Блннов, рассмотрел матернал на гр-на Власова Александра Ннктнча
НАШЁЛ
Власов Александр Ннкнтнч, 1874 г. р., жнтель фольварка Мнгов Радошковнчской волостн Молодеченского уезда, помеіцнк, образованне высшее, депутат польского сейма, подозревается в шпнонско-провокаторской деятельностн, также является переправіцнком н актнвным органнзатором «громады» на террнторнн Западной Белорусснн,
ПОСТАНОВШІ
Власова Александра Ннкнтнча подвергнуть аресту н повестн по его делу следствне.
Сотрудннк опергруппы г. Молодечно
майор Блннов».
На заяве масра Блінова ў той жа дзень з’яўляецца рэзалюцыя:
«Утверждаю нач. опергруппы Молодечно лейтенант госбезопасностн Фёдоров. 16 октября 1939 г.»