Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
нац. меншасцей, ідэалізаваў Вял. Кн. Літ.». Яшчэ большыя грахі прыпісаны яго меншаму брату Антону, таксама аднаму з рэдактараў газет «Наша доля» і «Наша ніва», аднаму з арганізатараў, стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады. «У І-ю сусв. вайну выступаў за стварэнне на акупаванай кайзераўскімі войскамі тэр. Літвы і Беларусі «Канфедэрацыі Вял. Кн. Літ.». Пасля Лют. рэв. удзельнічаў у стварэнні контррэвалюц. Бел. віленскай рады, абвяшчэнні т. зв. Бел. нар. рэспублікі, з ліст. 1918 узначаліў урад БНР, які вёў барацьбу з Сав. уладай. Пасля распаду БСГ ініцыятар стварэння Бел. сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1919 у час акупацыі Беларусі войскамі бурж. Полыпчы ўзначальваў Найвышэйшую раду БНР, якая падтрымлівала інтэрвентаў і заключыла з імі пагадненне аб уваходжанні бел. зямель у склад Польшчы... Адзін з лідараў паліт.-групоўкі Цэнтр. саюз культурных і гасп. арг-цый (Цэнтрсаюз), якая імкнулася супрацоўнічаць з дыктатарскім рэжымам Пілсудскага, змагалася супраць КПЗБ, рэвалюц. руху, выступала супраць СССР і БССР». Аўтара, як пад даведкай пра Івана Луцкевіча, так і пра Антона няма. Мусіць, ведаў чалавек, што піша няпраўду і таму захацеў застацца невядомым. Гэтак, як у сумна вядомыя гады і многія рабілі, калі пісалі даносы. Але пра Аляксандра Уласава нават такога «даносу» «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» не змясціла. Чаму? Няўжо ён не варты быў «такога» гонару? Ен жа, як-ніяк, штосьці значыў ў беларускім нацыяналыіавызваленчым руху, быў выдаўцом-рэдактарам «Нашай нівы» ды і іншых выданняў, ды і не называў бы яго прозвішча сярод выдатнейшых дзеячаў, «якія стаялі на чале ўсяе працы каля «Нашае нівы» I. Дварчанін! Няўжо не было за што папракаць Аляксандра Уласава, а пісаць толькі добрае збаяліся?
Хто ж быў ён, гэты загадкавы Аляксандр Мікітавіч Уласаў?
Аляксандр, сын Мікіты і Алены з дому Уласовых, нарадзіўся 16 жніўня 1874 года ў Вілейцы, якая ў той час была павятовым горадам Вілемскай губерні. У Вілейцы тады жыло каля чатырох тысяч чалавек, мелася двухкласнае павятовае і прыходскае вучылішчы, шпіталь і пошта. На пошце і пра-
цаваў Мікіта Уласаў. «Мой бацька быў старасвецкі павятовы пачмейстар, пісаў потым у сваіх успамінах А. Уласаў. * Гэта быў яшчэ час гогалеўскіх пачмейстараў. Чыгунак не было, і пошта і падарожныя ездзілі на паштовых... Дзень і ноч, летам і зімой, восенню і вясновай распуціцай звінелі званкі на старым кацярынінскім гасцінцы. Шумелі векавыя алеі бяроз па баках дарогі... У той няхітры і просты век на свеце жылі памешчыкі, мужыкі, чыноўнікі, і кожны адвеку трымаўся сваёй клясы. Пахла яшчэ нядаўняй паншчынай... Усякая ўласць ад бога, яе слухай, цар на зямлі, бог на небе, усякага начальства, якое не было б яно і яго парадкі благія, усяк слухайся. 3 багатым не судзіся, бога бойся і пана слухай... Моцна пахла яшчэ Мікалаем I Палкіным, як яго зваў народ...»
Дзяцінства Лляксандра Уласава прайшло спачатку ў сям’і дзеда. «Відаць, нас бацькі падкідвалі дзеду на вёску, бо павятоваму паштмайстру было труднавата гадаваць дзяцей, каторых штогод прыбывала па аднаму... Цэнтрам напіага жыцця быў наш дзед, сельскі non, каторы нас любіў і сам быў старое дзіця. Iграў нам на скрыпцы...» Потым «уся наша сям’я апынулася з братамі, сёстрамі, нянькамі і бацькамі ў Вілыгі, у вялікай кватэры губернатарскага паштмайстра». У бацькі Аляксандра Уласава быў свой фальварак непадалёку ад Радашковіч, і неўзабаве туды ён накіроўвае сваіх дзяцей і Лляксандра разам з імі да бабы. Доўгімі асеннімі вечарамі жыццё канцэнтравалася каля вялікай печы, у каторай варылася вячэра, а на печы сядзела старая кульгавая тоўстая Магдалена ў бабскім чапцы з чырвонымі навушнікамі. Яна адбыла лепшую палавіну свайго жыцця ў паншчыне, была слуга маёй бабкі. Ад яе, Магдалены, Аляксандр Уласаў пачуў упершыню беларускую мову... Тым часам у сям’і здарылася бяда: абакралі кладоўку на пошце. Бацька за недагляд быў паніжаны да чына павятовага паштмайстра ў Пінску. Пераехала туды да бацькі і сям’я».
Вучыўся Аляксандр Уласаў адну зіму ў прыватнага віленскага настаўніка Райскага, у Піпскай духоўнай семінарыі звычайнай бурсс, дзе «пахла памялоўшчыііай, голадам, дзікімі норавамі, цяганнем вучняў за вушы і валасы», Пінскім і Мінскім рэальных вучыліпічах. Рана захаігіўся рэвалюцыйпай
дзейнасцю, прьгчым з нацыянальным беларускім ухілам. «У пачатку васьмідзясятых гадоў у Менску з’явілася першая газета «Мннскнй лнсток». Гэта была навіна, як першыя майскія перуны. Менчукі са слязамі прасвятлення і радасці чыталі «наш» лісток... У гуртку [...] інтэлігенцыі знайшоўся і патрыёт свайго народа Антон Слупскі. Дзякуючы лібералізму начальства, пры газеце выйшаў «Мннскнй календарь», дзе А. Слупскі змясціў у беларускай мове літаратурны дадатак. Гэта было адкрыццём Амерыкі, як кажуць, адкрылі цэлы народ, каторы займаў гэту зямлю...» Аляксандр Уласаў знаёміцца з «Лістамі з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, творамі Францішка Багушэвіча, і тыя ідэі, якія выказалі рэвалюцыянеры-беларусы, становяцца пуцяводнымі зоркамі, якія і павялі яго па жыцці. Лібаўскае рэальнае вучылішча, потым Рыжскі політэхнічны інстытут (1899-1905) далі яму ў гэтым сэнсе шмат. «3 радасцю я ўспамінаю гэты перыяд майго жыцця... Першы бунт проціў самадзяржаўя шырокай хваляй пракаціўся па ўсіх вышэйшых вучэльнях. Сходкі, гарачыя прамовы, забастоўкі, свае бібліятэкі, пракламацыі, японскі пагром, канстытуцыя, Дзяржаўная дума... Многа жару і нерваў улажыў я ва ўсё гэта і прайшоў праз такую акадэмію, каторая прыгатавала і мяне і маіх таварышаў для беларускай працы. 3 агульнарасейскага руху мы выйшлі, як бы на хутары, на адраджэнне сваёй беларускай правінцыі». Аляксандр Уласаў быў на сем гадоў старэйшы за Івана Луцкевіча і амаль на дзесяць за меншага яго брата Антона людзей, з якімі звёў, а потым і зблізіў яго лёс. Трэба сказаць, што беларускую нацыянальную справу пачынаць тады было рызыкоўна беларусам адмаўлялі ў праве мець сваю мову, гісторыю, культуру. Як Дамоклаў меч вісела «высочайшее повеленне» Указ Мікалая I («Палкіна») не ўжываць нідзе нават самой назвы Беларусь. «Белоруссня названне, даваемое частн Росснн, находяіцейся долгое время под владычеством Лнтвы н Польшн н только впоследствня снова возвраіцённой Россня» пісалася ў «Энцнклопедйческом словаре» Бракгаўза і Эфрона (С.-Петербург, 1891, т. 5, с. 231). А калі да гэтага дадаць забарону царскіх уладаў друкаваць хоць што-небудзь па-беларуску, дык
становіцца зразумелым, як цяжка, небяспечна было пачынаць беларускую справу ў тыя гады. «Тады трэба было беларускія такія, на цяперашні погляд лёгкія пазіцыі дабівацца вялікімі высілкамі волі, веры ў будучыню беларускай нацыі, што яе трэба будзіць з векавога сну, ахвярамі штодзённага жыцця, адмовай ад асабістага прыватнага шчасця, пісаў А. Уласаў. Тады гэта тэндэнцыя была ў вялікай перадавой жмені беларусаў». He дзіва, што першыя творы новай беларускай літаратуры былі надрукаваны за межамі Беларусі верш Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...» у 1854 г. у Лондане, тыя ж «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага у 1867 г. у Парыжы, кнігі паэзіі і прозы Францішка Багуіпэвіча у Кракаве і Познані (1891, 1892, 1894). Хоць пра беларусаў быццам нямала пісалася ў польскім і рускім друку, выходзілі нават асобныя даследаванні Я. Чачота, У. Сыракомлі, А. Кіркора, А. Пыпіна, М. Нікіфароўскага, П. Шэйна, М. Доўнар-Запольскага, Е. Раманава, М. Любаўскага, П. Уладзімірава і інш., але ж усе гэтыя аўтары ў болыпасці сваёй глядзелі на беларусаў як бы збоку, зверху. «Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы», прароча пісаў М. Дабралюбаў. Зрэшты, беларусы не маўчалі, гаварылі, што думалі у сваіх песнях, казках, паданнях, легендах, прыказках і прымаўках. Ды і ў летапісах, даўнейшых творах, што дайшлі з сівой мінуўшчыны. Патрэбна было мець свае выдавецтвы, газеты, часопісы, якія б друкавалі беларусаў на роднай мове. I на пачатку дваццатага стагоддзя друкаваныя органы ўзніклі у Пецярбургу, Вільні. Царскія ўлады даволі падазрона рэагавалі на нараджэнне беларускага друку. У цэнзурных камітэтах уважліва чыталі ўсё, што рыхтавалася да выдання па-беларуску і, як толькі знаходзілася нейкая зачэпка, забаранялі. Так, «першая белоруская газэта для вёсковаго н местоваго рабочаго народу» «Наша доля», якая выйшла ў верасні 1906 г. і якая пісала ва ўступным артыкуле да «чытацелёў»: «Н пачалн людзн шукаць прычыны нашае нядолл. Шукалн у княжкох, пыталя у самого жыцця. Н усюды быў адзнн адказ: «Дайце беларусу такую кннжку, каб йон зразумеў, што у йой напнсана. Толькн кннжка, напнсаная на мовн
бацькоў яго, патрагшць сноп свету закннуць у цяжкое жыцціо беларуса, толькн яна патрапнць холад н голад выжануць з мужыцкае хаты, толькн яна пакажэць яму дарогу да лепшае яснейшае долн!» была забаронена пасля выхаду шостага нумара, хоць на газету і раней неаднаразова накладваўся арышт, а рэдактар-выдавец Іван Тукеркес прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Урэшце 11 студзеня 1907 г. выданне газеты было забаронена, а сам яе рэдактар прыгавораны да турэмнага зняволення. Але з закрыццём «Нашай долі» беларуская справа не спынілася, бо ўжо ў 1906 годзе, у выніку расколу ў рэдакцыі «Нашай долі» (дарэчы, у выданні гэтай газеты прымаў удзел і А. Уласаў), утварылася другая легальная беларуская газета «Наіпа ніва». Яе першы рэдактарвыдавец С. Вольскі, выпусціўшы некалькі нумароў, сышоў са сцэны і перадаў выданне газеты Аляксандру Мікітавічу Уласаву (з 8 снежня 1906 г.). У неверагодна цяжкіх матэрыяльных і іншых варунках (безупынныя канфіскацыі, штрафы, судовыя працэсы і адміністрацыйныя спагнанні) Аляксандр Уласаў выдаваў «Нашу ніву» аж да 1914 года, калі ўсчалася першая сусветная вайна і яго забралі ў войска. Толькі тады ён, спярша рэдактарства, а потым і правы выдаўца перадаў Янку Купалу (16 мая 1914 г.). «Пачатак беларускай прэсы быў увесь на ахвярах цяжкай начной працы, успамінаў потым Аляксандр Мікітавіч. Паўтара года мы з Антонам Луцкевічам пісалі ад вечара да раніцы. Як мы вытрымалі гэту работу, я не разумею. Маладосць, нязломная воля і энтузіязм! Трэба было вырабляць літаратурную мову. Пазней з’явіліся памачнікі. Прыходзілі да нас як у Запарожскую сеч». Роля і значэнне выдаўца-рэдактара А. Уласава ў выданні «Нашай нівы» мала асветлена ў нашым друку. Болып даследчыкі спыняюцца на ролі Івана і Антона Луцкевічаў, ды яшчэ Янкі Купалы. Яно і зразумела і Іван, і Антон Луцкевічы былі таленавітыя публіцысты, таленавітым публіцыстам і выдатным, геніяльным паэтам быў Янка Купала, іх творы часта змяіпчаліся на старонках газеты і паводле гэтага лёгка рабіць розныя абагульненні. Аляксандр жа Мікітавіч друкаваўся ў «Нашай ніве» рэдка, найчасцей не пад сваім прозвішчам.