• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    3 прац, якія выходзілі асобнымі выданнямі, вядома хіба што яго «Аб гаспадарцы на хутарах і шнурах» (1909), хоць як вучоны-даследчык ён выяўляў сябе ў многіх галінах. Каб не быць галаслоўным, спашлюся, да прыкладу, на яго навуковае даследаванне «Хатнія промыслы Беларусі», дзе ён на багатым гістарычным і фактычным матэрыяле расказвае пра беларускае ткацтва, ганчарства, вырабы з дрэва, такарныя, хатнія і хімічныя промыслы, выраб кошыкаў, абутку, адзення, музычных інструментаў, рымарства, гаспадарчага інструменту і машын (зборнік «Нашай нівы» за 1920 г.). Гэтая праца А. Уласаііа не страціла сваёй каштоўнасці і па сённяшні дзень. Будучы чалавекам добрым па натуры, да таго ж не пазбаўленым гумару, ён лёгка сыходзіўся з людзьмі, умеў уладжваць канфлікты і таму ствараў пэўную добразычлівую творчую атмасфеРУ Ў рэдакцыі, імкнуўся прыцягваць да працы ў газеце новых і новых супрацоўнікаў. I тое, што, як падлічылі вучоныя, «Наша ніва» толькі за перпіыя тры гады надрукавала 906 карэспандэнцый з 486 вёсак і мястэчак, 246 вершаў 61 паэта і 91 апавяданне 36 празаікаў заслуга і Аляксандра Мікітавіча. Усё легппае, што было тады ў беларускай літаратуры, што нараджалася ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху трапляла на старонкі «Нашай нівы». Адзін пералік аўтараў робіць гонар гэтаму выданню Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Цётка, Максім Гарэцкі, Ядвігін III., Змітрок Бядуля, Вацлаў Ластоўскі, Карусь Каганец, Цішка Гартны, Уладзіслаў Галубок, Канстанцыя Буйло...
    Як і ў кожнай рэдакцыі, у «Нашай ніве» таксама былі свае парадкі. Пра іх пісаў Вацлаў Ластоўскі: «Склад рэдакцыі «Нашай нівы» ў 1909 годзе быў гэткі: А. Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічы, Ядвігін III. (Лявіцкі), Янка Купала, В. Ластоўскі і, дарыўкамі Язэп Манькоўскі (Янка Окліч) ды Чыж (Альгерд Бульба), а напачатку лета 1909 г. прыбыў яшчэ С. Палуян.
    Гэты склад рэдакцыі ў 1909 і 1910 гг. рэзка распадаўся на дзве групы, каторыя былі адметна ахарактарызаваны свежа прыехаўшым з Кіева С. Палуянам «верхняй» і «ніжняй» палатамі. Да «верхняй» палаты належалі: А. Уласаў, браты
    Луцкевічы і, калі бывалі, Чыж і Манькоўскі. «Ніжняя» палата складалася з Ядвігіна III., Янкі Купалы, Ластоўскага і Палуяна, а ў канцы 1909 г. да яе далучыўся мастак-маляр Я. Драздовіч. Рэдакцыя ў цэлым ніколі не сыходзілася... За зачыненымі і завешанымі цяжкай драперыяй дзвярыма ў гасподзе «верхняй» палаты вяршыліся «высокія» палітычныя матэрыі. Адгалоскі шырокіх планаў «верхняй» палаты даходзілі ў «ніжнюю» з трэціх і пятых рук, часта ў хаатычнай форме. Адно толькі было пэўным, іпто там ішла буйная ігра са значнымі стаўкамі з боку ўніяцкай іерархіі і некаторых іншых, моцных у тыя часы, палітычных краёвых чыннікаў. Ад вуліцы ж у «ніжнюю» палату ішла публіка «чорная» і «шэрая». Ясна, што пры такім падзеле «верхняя» і «ніжняя» палаты думалі па-рознаму, жылі рознымі ідэаламі, насілі ў сабе зародкі розных кірункаў «нацыянальнай мыслі».
    Усе гэтыя кірункі «нацыянальнай мыслі» і траплялі на старонкі «Нашай нівы», што давала магчымасць потым вучоным выносіць ёй самыя розныя ацэнкі, часам дыяметральна супрацьлеглыя.
    Падсумоўваючы тое добрае, піто зрабіла «Наша ніва» для беларускай грамадскасці, у «Зборніку «Наша ніва» рэдакцыя пісала ў 1920 г.: «Гуртуючы каля сябе ўсе свядомыя беларускія сілы, пад той час вельмі нячысленныя, «Наша ніва», як ядыная тады часопісь у беларускай мове, сталася тэй кузняй, дзе пачаў выпрацоўвацца беларускі нацыянальны ідэал. «Наша ніва» сталася пуцяводнай зоркай для беларускага грамадзянства і дзесяць лет вяла яго шляхам нацыянальнага будаўніцтва да ідэалу поўнага культурнага, эканамічнага і палітычнага вызвалення беларускага народа».
    Аляксандр Мікітавіч Уласаў адзін з арганізатараў і актыўных дзеячаў Беларускай сацыялістычнай грамады, палітычнай арганізацыі, што ўзнікла ў Пецярбургу ўвосень 1903 г. Лічыцца, што галоўную ролю ў гэтай арганізацыі, якая спярша называлася Беларуская рэвалюцыйная грамада, іграў Іван Луцкевіч. Ці так гэта? Сам Аляксандр Мікітавіч, арыштаваны ў 1939 г. органамі НКУС, на допытах на пытанне, хто з’яўляўся кіраўніком Беларускай рэвалюцыйнай грамады ў перыяд
    1905-06 гадоў, адказваў: «Кіраўнікамі Грамады ў гэты перыяд з’яўляліся я і Алаіза Пашкевіч». Менавіта яму, Аляксандру Уласаву, было даручана на з’ездзе БСГ, які адбыўся ў канцы 1905 г., распрацаваць разам з Антонам Луцкевічам самую складаную частку праграмы аграрную. Якраз па гэтым пытанні на з’ездзе і адбылася вострая дыскусія. Антон Луцкевіч потым успамінаў: «Самая гарачая дыскусія ўзнялася на грунце зямельнае праграмы. Тут спорку вялі між сабой Іван і я... Справа ў тым, што мой і ўласаўскі праект праграмы па зямельным пытанні як быццам прадбачыў наперад доўгі іплях да здзяйснення яе: мы схіляліся да таго пагляду, што выбух рэвалюцыі ўжо канчаецца і пачынаецца рэакцыя, проці якое мы сяння бяссільныя. Наадварот, Іван лічыў неабходным кінуць сялянству найбольш зразумелы яму лозунг: дзялі зямлю! маючы на ўвеце прадоўжыць і ўзмацаваць слабеючы размах рэвалюцыі. Іван глядзеў на далейшае развіццё рэвалюцыі больш агггымістычна, чым мы, і прапанаваў сваю формулу ў сказаным духу. Аднак і большасць з’езду не падзяляла Іванавага аптымізму, і наш праект перамог».
    Галоўнымі пунктамі гэтае зямельнай праграмы, як ггіша А. Луцкевіч, былі:
    «1. Канфіскацыя ўсіх дворных, царкоўных, касцельных, «удзельных» і іншых зямель ды ўтварэнне з іх разам з землямі казённымі нацыянальнага зямельнага фонду, з якога будуць карыстаць малазямельныя і беззямельныя сяляне.
    2.	Гаспадар нацыянальнага зямельнага фонду ў межах Беларусі краёвы самаўрад (аўтаномны Сойм), не залсжны ад расейскага цэнтральнага ўрада ў справах зямельнага распарадку.
    3.	Зямлёй надзяляюцца (ведама, без ніякага «выкупу») малазямельныя і беззямельныя сяляне па прынцыпу тварэння рацыянальна пастаўленых дробных гаспадарчых адзіііак, здольных быць прадуцэнтамі хлеба, ад чаго ўзалежняецца і велічыня надзелаў.
    4.	Дыферэнцыяльная зямельная рэнта канфіскуецца на карысць Краю шляхам увядзення дыферэнцыяльнага зямельнага падатку.
    5.	Перапрадаванне зямлі, як тавару, забараняецца».
    З’езд, як адзначае польская даследчыца А. Бергман, «сцвердзіў, што партыя асноўваецца на сацыялістычнай ідэалогіі, і аднагалосна пастанавіў прыняць назву «Беларуская сацыялістычная грамада» (БСГ). У пастанове сказана было таксама, што БСГ лічыць сваёй найбліжэйшай мэтай звяржэнне царызму пры супрацоўніцтве з пралетарыятам усёй Расіі. На руінах царызму згодна іх погляду мела ўзнікнуць дэмакратычная дзяржава федэратыўнага тыпу. Для Беларусі прадбачылі аўтаномію з соймам у Вільні».
    На з’ездзе быў выбраны Цэнтральны Камітэт партыі, у які ўвайшлі тры члены і два кандыдаты ў члены Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, Вацлаў Іваноўскі і Аляксандр Бурбіс.
    Антон Луцкевіч успамінае, як пасля аднаго з правалаў грамадаўцаў у Мінску ён сам і некаторыя іншыя яго сябры па партыі змушаны былі пераехаць у Вільню, а на іх месца прыехалі іншыя людзі.
    Сярод іх быў і Аляксандр Уласаў. Яны і развілі тут шырокую дзейнасць Грамады сярод работнікаў (не кажучы, ведама, аб нармальнай і сталай працы на вёсцы). Характэрна, што Грамада дапяла тут таго, чаго дапяць не маглі другія партыі: яна заарганізавала рад прафесійных работніцкіх саюзаў шаўцоў (пераважна на Камароўцы), цырульнікаў, музыкантаў, фармацэўтаў, абымаючы сваімі ўплывамі работнікаў розных нацыянальнасцяў, нават яўрэяў, іпто ахвотна ішлі пад эгідай беларускай партыі.
    Сам Аляксандр Мікітавіч, згадваючы тыя часы, пісаў: «Бунтавалі, баставалі ўсе студэнты, далучыліся работнікі і сяляне, самадзяржаўе скранулі з гранітнага фундамента... Дума... Народныя выбарныя...
    Энергія была ў нас каласальная, энтузіязм маладосці. Вера горы перасоўвае! Менск 1905-06 г. Пасля першых маіх мітынгаў у Радашковічах, дзе я гаварыў страшэнныя штукі: «цара не трэба» і т. п. я, як кажуць далікатныя местачковыя нашы яўрэі, «трошкі» ўцёк; уначы, зімой, абсаджаным бярозамі старым трактам у Менск. Селянін падганяў каня свайго з паша-
    ны да пасажыра: «Гэй, пралетарый усіх старон... саедзіняйся!» У Менску я з Бурбісам і братамі Луцкевічамі і яшчэ з кучай моладзі арганізавалі забастоўкі шаўцоў, парыкмахераў, музыкантаў... Стацкевіч («Аганёк») друкаваў пракламацыі; пускалі іх па вёсках і г. д.
    Я не меў кватэры, быў падпольнік. Начаваў кожны дзень у другім месцы, а пару разоў у скверы, «пільнуючы ўсходу сонца»... Здароўе было жалезнае, энергія маладая! 3 паўгода так рыскаў, як воўк... Гэта я пішу для характарыстыкі дэкарацыі таго часу».
    Пасля чарговага правалу ў 1907 г., калі Іван і Антон Луцкевічы змушаны былі зноў пайсці ў падполле, канферэнцыю партыі праводзілі ў Докшыцах. На яе прыехаў і Аляксандр Уласаў.
    He парываў сваіх сувязяў з партыяй А. Уласаў і потым, нават калі быў мабілізаваны на фронт.
    Сусветная вайна ў 1914 годзе спыніла выданне «Нашай нівы».
    Немцы акупавалі значную частку Беларусі. 15 верасня 1915 г. яны ўвайшлі ў Вільню. Адна хіба была радасць 16 студзеня 1916 г. нямецкі фельдмаршал Гіндэнбург аддаў загад паводле якога беларуская мова аб’яўлялася роўнай з іншымі мовамі, што бытавалі на тэрыторыі краю яна павінна была мець тыя самыя правы, што і ўсе мовы. Адкрылася каля 300 беларускіх школ, а ў Свіслачы ў Ваўкавыскім раёне была адчынена першая беларуская семінарыя. У Вільні ўзнавіла сваю дзейнасць Беларускае выдавецкае таварыства. Там жа пачаў выходзіць два разы на тыдзень і беларускі часопіс «Гоман». Узніклі і іншыя беларускія арганізацыі Беларускі клуб, Таварыства дапамогі бедным дзецям «Золак», Навуковае беларускае таварыства, Беларускі вучыцельскі саюз і інш. Дэмабілізаваўніыся, у стварэнні і працы многіх гэтых арганізацый прымаў самы актыўны і непасрэдны ўдзел і Аляксандр Уласаў.
    Між тым наспявала рэвалюцыя. 15 сакавіка 1917 г. у Пецярбургу была выдадзена па-беларуску дэкларацыя, у якой гаварылася, што Расія павінна быць рэарганізавана ў федэра-
    тыўную рэспубліку, толькі на гэтым шляху можна вырашыць нацыянальнае пытанне ўсіх народаў, у тым ліку і беларускае. З’езд Беларускай сацыялістычнай грамады, які адбыўся ў Мінску 25 сакавіка 1917 г. выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Тое самае пацвердзіў і з’езд прадстаўнікоў усіх беларускіх арганізацый, які адбыўся 25 27 сакавіка 1917 года ў Мінску. З’езд выбраў нацыянальны камітэт, на чале якога стаў член Дзяржаўнай думы, буйны землеўласнік Р. Скірмунт. Узніклі і іншыя беларускія арганізацыі Беларускі акруговы камітэт у Пецярбургу, Беларуская арганізацыя чыгуначнікаў, Камітэт вайсковых беларусаў Паўночнага, Заходняга, Паўднёва-Заходняга і Румынскага франтоў, новыя беларускія партыі партыя народных сацыялістаў, партыя сацыял-дэмакратаў, партыя сацыял-рэвалюцыянераў і інш. Усе гэтыя арганізацыі і партыі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Усебеларускага Кангрэсу, які пачаў сваю працу ў Мінску 15 снежня 1917 г. у памяшканні Гарадскога тэатра. На Кангрэс прыехала 915 дэлегатаў, сярод іх быў і Аляксандр Уласаў.