Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Разнастайныя, багатыя і вячэры. Абы грошы можна заказаць усё, што душа пажадае. I ніхто табе не скажа: ужо няма, было ды скончылася. Афіцыянты сама ветлівасць, цярплівасць. Яно і не дзіўна ад таго, як ён абслужыць кліента, залежыць яго заробак. Хоць і прынята даваць на «чай» не менш дзесяці працэнтаў ад платы, але ж кожны можа і набавіць. Таму афіцыянт так і шчыруе, як найлепш абслужыць вас, спадабацца...
У Парыжы ёсць розныя кавярні, бістро і рэстараны. На ўсе густы. Дарагія і танныя. Французскія, англійскія, кітайскія, іспанскія, японскія, арабскія, рускія... I усюды, куды б ні зайшоў, культура абслугоўвання высокая.
ЧАРНОБЫЛЬСКІЯ КЛОПАТЫ
Цяпер у кожнай нашай дэлегацыі, што выязджае за межы Беларусі, ёсць абавязковы клопат, як бы нават заданне рабіць усё магчымае, каб памагчы чарнобыльцам, аблегчыць іх пакуты. Мелі такое заданне і мы. Справа ў тым, што ЮНЕСКА распрацавала свой праект праграмы дапамогі ахвярам Чарнобыля, каардынатарам якой з’яўляецца пан Лефеўр. I трэба было не толькі даведацца, што робіць ЮНЕСКА па гэтай праграме, але і многае падказаць, каб сродкі ішлі па прызначэнні, якраз туды, куды яны і павінны ісці. На нарадзе, якая адбылася пад непасрэдным кіраўніцтвам У. Б. Ламейкі і ў якой прынялі ўдзел амаль цалкам дэлегацыі СССР, Украіны і
Беларусі, ішла размова пра неабходнасць узмацніць работу па гэтай праграме, ажывіць яе. Крытыкаваўся кіраўнік праграмы пан Лефеўр, які любіць пускаць пыл у вочы, але робіць далёка не ўсё, што мог бы рабіць. Крытыкавалася і сама праграма яна не ўсюды канкрэтная, да таго ж шмат сродкаў ідзе на розныя раз’езды, адміністрацыйныя выдаткі... Вядома, апошні раздзел выдаткаў трэба б скараціць, пераклаўшы некаторыя клопаты на нацыянальныя камісіі, якія створаны і ва Украіне, і ў Беларусі, і ў Расіі. Асаблівая ўвага павінна быць нададзена тым сродкам, што адпускаюцца з бюджэту ЮНЕСКА. Было вырашана правесці сустрэчу з Лефеўрам. Пажадана, каб на гэтай сустрэчы быў хтосьці з намеснікаў Генеральнага дырэктара. Тады ўвага да праграмы будзе належная. Ды і да яе выканання...
I такая сустрэча адбылася. Вострая, прынцыповая. Лефеўр яшчэ даволі малады, з бародкай, інтэлігентны і выхаваны пазнаёміў нас з праграмай, расказаў, як і адкуль паступаюць да яго сродкі, як думае ён іх размяркоўваць, куды яны пойдуць. Усіх парадавала, што ва Украіне, у Расіі і ў Беларусі будуць створаны рэабілітацыйныя цэнтры для хворых. Асобнае месца выдзелена Беларусі як найбольш пацярпелай каля паўмільёна долараў адпускаецца на самыя розныя мэты, у тым ліку на вывучэнне тых экалагічных працэсаў, што адбываюцца ў нас...
Выступілі прадстаўнікі ўсіх трох краін, выказалі свае адносіны да праграмы, падтрымалі яе. Ад Беларусі зноў выступіў А. Вярцінскі.
У БАРЫСА ЗАБОРАВА
Абмеркаванне Чарнобыльскай праграмы зацягвалася, і мы з Анатолем Вярцінскім і Уладзімірам Саўчанкам не-не дый паглядвалі на гадзіннікі: былі ж запрошаны ў госці ў майстэрню да мастака Барыса Заборава. I як толькі пасяджэнне скончылася, селі ў машыну і памчалі праз увесь Парыж туды, дзе была майстэрня «артыста Барыса Заборава». Праехалі ўздоўж Сены, мінулі Ліёнскі вакзал, збочылі на нейкую вуліцу і за-
блудзіліся. Трэба было спытаць дарогу. А ў каго? Ішоў дождж, і на вуліцах не было людзей. Усё ж на пераходзе ўбачылі чалавека. Уладзімір Саўчанка вылез з машыны, наблізіўся да яго, загаварыў. Выявілася мы павярнулі раней, чым нам трэба было. Выехалі на патрэбную нам дарогу і зноў неўзабаве заблудзіліся. Зноў спыніліся, зноў папыталі дарогу... Заўважылі, між іншым, што Парыж таксама чым далей ад цэнтра, тым меней асветлены. I не такі прыгожы. Цесныя вуліцы і вулачкі, старыя, не вельмі знешне дагледжаныя пабудовы. Ды і людзі, што тут жывуць, не так модна апранутыя найболып негры, лацінасы, словам, беднякі.
Толькі недзе а адзінаццатай гадзіне трапілі ў той «тупічок», дзе была майстэрня «артыста Барыса Заборава». Але ў гэтым тупічку дарэчы, вельмі ціхім, утульным было яшчэ некалькі меншых тупічкоў. I мы пад праліўным дажджом адкуль толькі яго і нагнала? хадзілі ад дома да дома, шукалі майстэрню. Урэшце знайшлі яе.
Жонка Барыса Ірына чакала нас на балконе, выглядала, ці не ідзём мы. Шукаў нас і Барыс пайшоў сустракаць. З’явіўся хвілін праз колькі, смеючыся, як гэта мы маглі блудзіць, калі знайсці яго зусім проста.
Майстэрня ў Барыса на два паверхі. Наверсе спальня, кабінет, унізе майстэрня і кухня-сталовая. Перш чым агледзець майстэрню, Барыс запрасіў нас у кухню-сталовую, дзе даўно была прыгатавана вячэра, яна стыла. Мы былі галодныя, таму ад вячэры не адмовіліся. Стол быў накрыты па-нашаму, па-беларуску зварана была бульба, да бульбы былі падрыхтаваны салаты, рыба, мяса. I юшка.
Хацеў па-нарачанску вас пачаставаць, засмяяўся белазуба Барыс, але няма тут той сялявы, што на Нарачы...
Калі выпілі па чарцы, пачаў успамінаць тыя часы, калі жыў на Нарачы, а зусім побач з ім, па-суседску жылі Міхась Лынькоў, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў...
Нас, вядома, цікавіла, як ён, Барыс, тут уладкаваўся.
Жыву нядрэнна, расказваў Барыс. Карціны мае купляюць. Нешта я знайшоў тое, што блізка людзям, размаўляю з імі на іх мове, яны мяне разумеюць. Ды мастацтва якраз
адзінае, відаць, што не таннее, куды варта ўкладваць грошы. I многія ўкладваюць...
Паступова пераходзім на тое, што Барыса хваліое, над чым ён працуе.
Мінулае, перажытае мною... Памяць аб ім... Афарбавана ўсё настальгіяй... Гэта, мабыць, у чалавечай натуры ўжо... Успамінаць перажытае, шкадаваць, што яно не паўторыцца... Я ж працую суткамі. I часам шкада усё, што нараджаецца ў пакутах, потым прадаецца, развозіцца па ўсім свеце... Самому і то няма як паглядзець. Вось і зараз у мяне ў майстэрні хіба некалькі карцін, і тыя не скончаныя...
Ідзём у майстэрню, аглядаем тое, над чым Барыс працуе.
Я падару вам па добрым альбоме... Там галоўныя мае нрацы апоішгіх гадоў... Рэпрадукцыя, вядома, не карціна, а ўсё ж...
Ён бярэ альбомы, падпісвае нам. Мы, вядома, адразу ж пачынаем іх гартаць.
Дома разгледзіце. А цяпер давайце пагаворым, што там сёння ў Беларусі...
Мы расказваем, зноў запрашаем прыехаць. А заадно і карціны свае прывезці, выстаўку ў Мінску арганізаваць.
Сам то я прыеду, абяцае Барыс, і хутка, можа, нават вясною. А вось што да карцін... Яны ў розных музеях, сабраць іх... Ды і кожная ж карціна застрахавана. Каб атрымаць яе, трэба заплаціць вялікія грошы... Так што ўсё гэта не так проста... А тут грошы лічаць... I мы з Ірынай таксама... глядзіць Барыс на Ірыну. Яна ж дадае:
Гэта для вас Парыж як бы адпачынак... Вы прыехалі сюды не за свае грошы... Жывяце ў гасцініцы, снедаеце там, абедаеце... I яіпчэ камандзіровачныя плацяць... А мы ж тут ні дня не былі турыстамі... Увесь час змагаемся, каб выжыць... Ох, не ўяўляеце вы, што гэта такое быць увесь час у напружанні! Удзень працуеш, а ўвечары сустрэчы, прыёмы... Hi пра што іншае няма часу думаць, нават у магазіны пайсці і паглядзець, што там прадаецца і па якой цане...
Барыс прызнасцца, што цяпер у яго вялікая і адказная работа афармленне спектакля «Маскарад» М. Лермантава. Спектакль гэты мае ставіць тэатр «Камеды франсез». Заказ
ганаровы, бо тэатр лічыцца адным з лепшых не толькі ў Францыі, але і ў свеце.
Цалкам афармленне, нават касцюмы? пытаю я.
Так, кажа Барыс і касцюмы.
I падыходзіць да альбома, што ляжыць на стале, пачынае гартаць, паказваць, колькі ўжо і чаго зроблена.
Але гэта толькі частачка таго, што трэба зрабіць. Праца ў нейкім плане новая для мяне. Лле хачу і тут паспрабаваць свас сілы.
I раптам падымаецца, ідзе да пезакончанай карціны, стаіць, глядзіць няйнакш, цюкнула ў галаву раітгоўна нейкая думка.
Няхай, кажа ён і зноў запрашае нас за стол.
...Развітваемся з Барысам і Ірынай за поўнач. Выходзім на двор. Барыс паказвае альтанку, дзе любіць працаваць летам, дрэвы, што растуць у двары чарэшню, грушу-дзічку, каштан ліобуецца імі.
Гэта ўсё маё, кажа ён, і майстэрня, і альтанка, і гэтыя дрэвы... Вы не ўяўляеце, колькі гэта каштуе і як важна іх мець тут, у Францыі, да яшчэ ў Парыжы! Гэта як бы зазямлснне маё тут, пункт апоры...
Лбдымаемся, цалуемся. Расстаемся дай бог каб не назаўсёды!
ТЭЛЕВІЗАР
У нумары гасцініцы, як я казаў ужо, у мяне быў тэлевізар. Гэта як бы акно ў свет, і калі выпадала вольная хвіліна, я ўключаў яго, шукаў па ўсіх шасці праграмах цікавыя перадачы. He ведаю як хто, а я, будучы за мяжою, звычайна не прапускаю перадач з Радзімы. Што там, якія адбыліся падзеі ў маю адсутнасць? Французскаму тэлебачанню трэба аддаць належнае яно даволі аб’ектыўна адлюстроўвае тое, што адбываецца за мяжой Францыі. Есць перадача навін з тытрамі Лондан, Ныо-Ерк, Рым, Мюнхен і Масква паведамляюць самі пра сябе ўсё самае цікавае, французам перакладаюць толькі гэта на сваю ўмову ў цітрах. Паказалі па тэлебачанні і два фільмы пра Савецкі Саюз адзін пра Джэймса Бонда, ён трапляе ў
нашу краіну, потым уцякае, ваюе ў Афганістане. Вельмі наіўны, далёкі ад праўды фільм. Нават форма ў савецкіх генералаў не свая, а нейкая кітайская, а прозвішчы іх Пушкін, Гогаль... Словам, гэта звычайная «клюква». Другі фільм таксама не лепшы. Пра яго пісала наша прэса, але пісала як бы з гумарам. А смяяцца там няма з чаго. Хутчэй трэба плакаць. Справа ў тым, што французская кампанія нрыехала ў Маскву са сваім секс-артыстам, які шукае дзяўчат, каб з імі рабіць тое, што робяць звычайна мужчыны з жанчынамі. Спярша дзяўчат выбіраюць, потым пытаюць, ці могуцьяны распрануцца дагала перад кінакамерай і людзьмі, потым пачынаюцца здымкі эратычных сцэн... У лазні, у скверы, у нейкім загарадным доме. Адна дзяўчына з мужчынам, дзве, тры... Паказваюць першую шлюбную ноч з усім, што звычайна адбываецца ў пасцелі, рэўнасць дзяўчат адна да адной, прагу да гропіай і г. д. I ўсё гэта на фоне помнікаў Марксу і Лсніну, партрэтаў Брэжнева і Гарбачова, партыйных заклікаў і лозунгаў... Канчаецца фільм і зусім непрыстойна: голыя дзяўчаты разразаюць на кавалкі серп і молат, зробленыя, відаць з нейкага пластыку...
Пасля тых сексуальных і эратычных фільмаў, што даводзілася мне бачыць, выпушчаных рознымі замежнымі кампаніямі шведскімі, амерыканскімі, французскімі, гэты фільм пакідае нейкае вельмі ж непрыемнае ўражанне. Нашы дзяўчаты настолькі нявопытныя, няўмелыя, што нават распрануцца прыгожа не ўмеюць, не гаворачы ўжо пра ўсё астатняе. Ці гэта зроблена ў фільме назнарок, каб абсмяяць нас? Ды і перамешваць секс з палітыкай... Непрыемна гэта! Быццам назіраеш за ўсім гэтым у замочную шчыліну...