Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
водзяць сябе ў Францыі незалежна, некаторыя нахабна, што збоку французаў выклікае пратэст. Куды спакайнейшыя, больш ветлівыя і стрыманыя англічане, бельгійцы, галандцы. Вядома, сярод турыстаў трапляюцца людзі і з нашай краіны. Лле іх рэдка сустрэнеш у музеях, ля помнікаў, у іншых гістарычных мясцінах. Часцей у тых раёнах, дзе прадаюцца танныя тавары і дзе ў асноўным вірліць каляровае насельніцтва горада негры, лацінасы. Гэта фарца, якая ў апошні час апанавала Парыж. Дарэчы, калі мы вярталіся самалётам у Маскву, сустрэліся з ёю, як кажуць, твар у твар: здаровыя адкормленыя, нахабныя і самаўпэўненыя морды; абмежаванасць, тупасць, здаецца, напісаны на іх.
У Парыжы ўвесь час праходзяць дэманстрацыі. To фермераў, то ўрачоў, то яшчэ кагосьці. Але мы іх бачым хіба ў перадачах па тэлевізары. I не таму, што не хочам бачыць, a таму, што добра працуе паліцыя: акружае дэманстрантаў, перакрывае вуліцы і рабі там што хочаш... He, не што хочаш. Як толысі справа даходзіць да парушэння законаў адразу ж прымаюцца меры: б’юць дэманстрантаў гумавымі дубінкамі, арыштоўваюць... Асноўная ж маса насельніцтва Францыі (дзве траціны) жыве ніжэй рысы беднасці. I барацьба за права жыць лепш тут мае свае традыцыі...
Вядома, у Парыжы шмат магазінаў. Самых розных. Дарагіх і танных, разлічаных на сярэдні дастатак і на мільянераў. У кожным з іх поўна ўсякіх тавараў. Асаблівае захапленне выклікае сельскагаспадарчая прадукцыя. Па-першае, яе многа і самай разнастайнай ад той, што расце на палях Францыі, да той, якая расце ў Афрыцы, Азіі, Амерыцы, Аўстраліі. Падругое, яна выдатнай якасці, усё адно што на выстаўцы. I большасць яе стаіць проста на тратуарах у адмысловых скрынках. Падабаецца выбірай, што кінулася на вока, ідзі да вагаў, узваж, заплаці і спажывай на здароўе. Такое самае багацце і мясной прадукцыі. Прычым, мяса не проста пасечана мясніком, як у нас, а парэзана на кавалачкі: асобна на адбіўныя, асобна смажыць, асобна варыць, асобна рабіць рагу ці яшчэ нешта. Выклікае захапленне і мноства каўбас, прычым самых
розных гатункаў. Трэба табе закажы, тут жа на машыне парэжуць, прычым гэтак тоненька, што хоць на вецер пускай.
Такое ж багацце рыбы, грыбоў ды і ўсяго астатняга. А што ўжо да він, дык, здаецца, цэлыя склады ў любым супермаркеце, не гаворачы ўжо пра спецыялізаваныя магазіны. Без віна тут ніхто не сядае абедаць. Нават клашары, што туляцца на тратуарах. Ідзеш міма яго, загорнутага ў нейкія лахманы, і бачыш: у руках трымае белы батон і бутэльку віна.
Горад ажывае пад вечар, калі людзі вяртаюцца з працы. Ідуць наведаць знаёмых, пасядзець у кавярні ці проста прагуляцца па вуліцы. Тады неяк неўзаметку напаўняюцца тратуары, весялее, ажывае горад. Ды і агні, ілюмінацыя, на якія вялікія майстры французы, надаюць гораду зусім іншы, не будзённы выгляд. Праіуляцца, прашпацыраваць па вячэрнім горадзе французу гэта неабходнасць, абавязак і перад сабою, і перад людзьмі, з якімі ён жыве, як бы нават рытуал.
Дзіўна, але, пажыўшы ў Парыжы, такая патрэба пахадзіць, паблукаць па вячэрнім, асветленым агнямі горадзе з’явілася і ў нас, тых, хто прывык па вечарах сядзець дома. Прычым для кожнай прагулянкі мы выбіралі новы маршрут.
РЫНКІ
Звычайна, дзе б, у якім бы горадзе я ні бываў, абавязкова наведваю рынак. Запланавана гэта было ў мяне і ў Парыжы. Хоць, як я даведаўся, таго «чэрава Парыжа», пра якое з такім веданнем і смакам калісьці пісаў Э. Заля, няма яно вынесена ў прыгарад, але ў горадзе шмат іншых рынкаў больш за 80. Адны працуюць штодзённа, іншыя па суботах і нядзелях. Шмат і «лятучых рынкаў», што працуюць толькі адзін, два ці тры разы на тыдзень перагароджваецца вуліца ці сквер і там размяшчаюцца часовыя павільёнчыкі. Ёсць рынкі прамысловых тавараў, ёсць рынкі сельскагаспадарчай прадукцыі ці прадаецца і тое, і другое. Рынкі багатыя. «Чаго толькі тут няма!» як пісаў пра Сарачынскі кірмаш М. Гогаль. Бульба, цыбуля, часнок, яблыкі, грушы, бананы, ківі, фінікі, апельсіны, мандарыны, лімоны, памідоры, баклажаны, арэхі!.. Мяса і
каўбасы самых розных гатункаў! Рыба свежая, ахалоджаная ляжыць у лёдзе... Мідыі, крэветкі, ракі, вустрыцы, розныя ракуіпкі... Грыбы, пачынаючы ад баравікоў і падасінавікаў і канчаючы такімі, якіх у нас не бяруць... Птушка, прычым не толькі свойская, куры, гусі, індыкі, але і дзікая фазаны, перапёлкі... Трусы і зайцы... I, вядома ж, зеляніна, кветкі, розныя травы, прыправа... Словам, ёсць усё, што душа пажадае, што толькі дзе расце ці гадуецца. I ўсё самай выдатнай якасці, прыгожае вачэй не адвесці апетытнае аж слінкі цякуць... I калі купляеш пакупку ўпакоўваюць у адмысловыя мяшэчкі. А рыбу яшчэ і ад лускі ачышчаюць, патрашаць, косці з яе вымаюць. Так што калі дадому прынясеш, ніякага клопату няма кладзі на патэльню і смаж. Цэны таксама памяркоўныя і, як на кожным рынку, можна пацанавацца, выгандляваць франк ці два.
Бяднейшыя ды і болын практычныя парыжане купляць што-небудзь на рынку не спяшаюцца, чакаюць другой паловы дня. Тады, калі з’яўляецца ў гандляра адчуванне, што ён не прадасць свайго тавару, зноў трэба яго ўладкоўваць у скрынкі, везці назад дадому ці на склад, цэны раптоўна паніжаюцца, і можна многае купіць за бесцань. Гэтым карыстаюцца і розныя перакупшчыкі тавараў.
Рынак ёсць рынак. I тут, як і ў нас на кожным кірмашы, пачуеш і сакавітае слова, і жарт, і прымаўку і ўбачыш такіх тыпаў, якіх нідзе не ўбачыш, хіба толькі на рынку...
КНІЖНЫЯ РАЗВАЛЫ
Чута ды і чытана было яшчэ ў Мінску шмат пра кніжныя развалы на набярэжных Сены. Там жа і гэта стала ледзь не «прнтчей во языцех» быў зусім выпадкова знойдзены рукапіс «Апостала» Івана Фёдарава, які потым трапіў узнакамітую калекцыю Сяргея Дзягілева. I, вядома ж, мне хацелася наведаць набярэжную Сены, паблукаць там, паглядзець, як і чым гандлююць парыжскія букіністы, параўнаць іх з іншымі, тымі, якіх я ведаю, з якімі сустракаюся і ў Мінску, і ў Кіеве, і ў Маскве, і ў Санкт-Пецярбургу.
У адзін з вольных ад пасяджэнняў дзён мы з Алегам Мікалаевічам Лапцёнкам паехалі на кніжны рьшак. Доўга кружылі каля яго, ніяк не могучы паставіць машыну. Урэшце знайшлі месца, прыпаркаваліся і адразу ж накіраваліся да Сены. He спяшаючыся, спыняючыся то тут, то там, дабрылі ўздоўж папрыбіваных да набярэжнай скрынак са сталі і бляхі вярхі іх былі падняты так, што можна было падыходзіць да радоў кніг, што там стаялі, браць любую і разглядваць, гартаць, купляць.
Асалода ад судакранання з кнігамі, нават калі не ўмееш чытаць на той мове, на якой яна выдадзена, вялікая. Кніга ж, акрамя таго што нясе інфармацыю, яшчэ ж і твор мастацтва, паліграфіі. I можа быць, болып гаворыць пра ўзровень культуры, чым усё астатняе. I калі бярэш у рукі кнігі, надрукаваныя ў шаснаццатым, сямнаццатым, васямнаццатым стагоддзі, бачыш, што было набыта і што сёння страчана. Як твор мастацтва кніга ўважалася яшчэ ў мінулым стагоддзі, а потым пайшоў шырпатрэб, вал, сярод якога толькі зрэдку з’яўляюцца асобныя выданні-жамчужыны. Парыжскія букіністы вялікія снецыялісты сваёй справы. Прычым, кожны ў сваёй галіне адны ведаюць толк у антыцы, другія у перакладной літаратуры, трэція у сваёй айчыннай. Ёсць спецыялісты па паэзіі, ёсць па мастацтве, ёсць дэтэктыўшчыкі, фантасты, серыйнікі і г. д. Падоўгу мы спыняліся амаль ля кожнага букініста, спрабавалі загаворваць, высветліць некаторыя камерцыйныя тайны. He ўсе былі аднолькава ветлівыя з намі, не ўсе адкрывалі камерцыйныя ды і іншыя таямніцы, але што кожны з іх любіў і ведаў кнігу у гэтым сумнення не было. Праўда, выяўлялася, проста абы гаварыць ніхто асабліва не хацеў. Вось каб купіў нешта ў яго... Але пакупцы мы былі слабыя. Нас цікавіла іншае ці ёсць руская, беларуская ці ўкраінская кніга. На жаль, такіх на набярэжнай не было.
Няма пакупнікоў на такую кнігу, гаварылі нам. A каб былі, то былі б і прадаўцы...
Што ж да пакупнікоў французскіх кніг, то іх нямала. Ходзяць ад аднаго букініста да другога, нешта выглядаюць, нешта пытаюць. А сёй-той, відаць, знайшоўшы патрэбнае, і купляе... Што ж, такім можна хіба пазайздросціць. Калі чалавек
плаціць грошы, то, мусіць жа, не проста так, а за патрэбнае яму. Нас жа, аматараў рускай, беларускай і ўкраінскай кнігі, адсылалі ў рускія магазіны там, казалі нам, вы знойдзеце калі не ўсё, што вас цікавіць, дык ва ўсякім разе многае...
МАГАЗІНЫ РУСКАЙ КНІГІ
Іх у Парыжы некалькі. Самы вядомы магазін сучаснай рускай кнігі «Глоб». Ён займае два павсрхі. Першы паверх пераклады рускай літаратуры на французскую мову. Вядома, паважанае месца сярод перакладаў займае руская класіка Ф. Дастаеўскі, Л. Талстой, I. Тургенеў, А. Чэхаў... 3 савецкіх аўтараў, мяркуючы па выданнях, папулярныя М. Булгакаў, М. Шолахаў, Б. Пастарнак. Перакладаюцца творы і некаторых сучасных пісьменнікаў, у тым ліку і эмігрантаў. Другі наверх кнігі на рускай мове. Асіюўная іх маса выдадзена ў Маскве ці ў іншых нашых выдавсцтвах. Сярод іх немалое Meena адведзена падпісным выданням. Ёсць спецыяльны аддзел і тых кніг, што выдадзены ў эміграцыі у Парыжы, Нью-Ёрку, Мадрыдзе, Мюнхене... Кнігі ў Францыі ўвогуле дарагія, асабліва калі пачынаеш франкі пераводзіць на нашы «драўляныя» рублі. Сярэдні кошт кнігі прыкладна сто франкаў, на нашы гэта 600-700 рублёў...
Другі не менш папулярны магазін рускай кнігі «Нмкапресс». Тўт мала кніг, выдадзеных у нашай краіне, а ў асноўным прадаюцца кнігі, выпушчаныя за яе межамі. Галоўнае месца займаюць кнігі выдавецтва «ймка-пресс», якое арганізавана было яіпчэ да вайны (у 1921 г. у Празе) і друкавала тыя творы, што былі забаронены ў СССР. У гэтым выдавецтве ўпершыню ўбачылі свет шматлікія творы рэлігійнай і філасофскай літаратуры (С. Булгакаў, М. Бярдзяеў, Л. Шэстаў, С. Франк, М. Лоскі, В. Розанаў, А. Фларэнскі, I. Ільів), а таксама творы пісьменнікаў-эмігрантаў. У магазіне ёсць вялікі букіністычны аддзел, дзе можна знайсці кнігі як замежных выдавецтваў, так і савецкіх, a то і дарэвалюцыйныя. Працуюць у гэтым магазіне вельмі ветлівыя людзі, дазваляюць капацца ў кнігах, гартаць, чытаць іх хоць цэлы дзень.
Але, калі гаворка зайшла пра кніжныя магазіны, найболыпае ўражанне на мяне зрабіў магазін «Санкт-Петербург». Гэта сапраўды адзін з самых цікавых букіністычных магазінаў, якія пашанцавала мне бачыць. Трымае яго былы савецкі грамадзянін, а цяпер эмігрант Іосіф Міронавіч Лэмперт. Акрамя кніг, якія займаюць асноўную гандлёвую плошчу на першым паверсе, у магазіне шмат іншага антыкварыяту карціны вядомых рускіх мастакоў, медалі, ордэны, вырабы з золата. Іосіф Міронавіч Лэмперт родам з Масквы, у вайну савецкі афіцэр, які вызваляў Гомель. Жонка са Львова. Іхняя дачка Роза выйшла замуж за ўнука пісьменніка Л. Андрэева. Калі мы разгаварыліся з Іосіфам Міронавічам і ён выявіў, што да яго прыйшоў не выпадковы пакупнік, ён павёў мяне на другі паверх, паказаў тое, што сабраў для сябе, «для душы» і што не прадаецца ні за якія грошы кнігі, фотаздымкі з аўтографамі, а таксама лісты, рукапісы I. Буніна, Б. Зайцава, I. Шмялёва, А. Рэмізава, Тэфі, С. Ліфара, Ф. Шаляпіна..