• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    той самы культ асобы. I эксперыменты праводзяцца не над адным, двума чалавекамі, а над трохстамі мільёнаў!.. Хто, хто каму даваў такое права? Калі гэта ў нас скончыцца? He дзіўна, што ў нашым грамадстве запанавала нецярпімасць, злосць, раздражнёнасць. I ў Парыж хацелася мне паехаць яшчэ і таму, каб адпачыць хоць трохі ад усяго нашага, што прынесла ў жыццё людзей тая ж перабудова. Супакоіцца, падумаць, засяродзіцца ў сабе, сваім. Раптам памыляюцца не тыя, што ўзялі на сябе смеласць весці грамадства, а сам ты, раптам адстаў, не разумееш чагосьці?
    Пра ўсё гэта я думаў, седзячы ў машыне, не забываючы пры гэтым глядзець на Парыж, у які мы неўзабаве ўехалі. Кінулася ў вочы яркая асветленасць вуліц і дамоў, іх чысціня і як бы нават нейкая святочнасць, урачыстасць.
    Спыніліся ля гасцініцы «Аркадэ». Тут нас селяць, тут мы будзем жыць.
    «АРКАДЭ»
    Гасцініца «Аркадэ» не лепшая ў Парыжы. На лепшыя ў нас проста не хапае грошай. Але дзве зорачкі пры ўваходзе гавораць пра яе клас, якасць абслугоўвання. Гэта адна з многіх гасцініц, раскіданых па ўсёй Еўропе. Звычайная турысцкая гасцініца з мінімумам паслуг, не дарагая, але і не вельмі танная. На кожнага чалавека асобны нумар з туалетам, душам, тэлевізарам, тэлефонам. Уранні бясплатнае снеданне. Нам, тым, хто прыехаў на Генеральную канферэнцыю ЮНЕСКА, давалі яшчэ і абед. Кожны дзень мокрая ўборка нумара, свежая пасцель. Так што мінімум паслуг быў гарантаваны. Немалаважна было і тое, што гасцініца «Аркадэ» блізка ад штаб-кватэры ЮНЕСКА. Усяго чатыры-пяць хвілін хады. He трэба машына, а значыцца, ты заўсёды можаш пайсці з пасяджэння, у любы час можаш туды прыйсці.
    У гасцініцы таксама поўная свабода. Ніхто не правярае тваіх дакументаў. Можаш прыходзіць у поўнач, можаш пад раніцу. Абы ў цябе быў ключ ад свайго пакоя. А ён, гэты ключ, не сталёвы, а кардонны, з кодам, выбітым машынай. Уставіш
    у замочную шчыліну дзверы адчыняюцца. Так што злодзею падабраць ключ ад замка проста немагчыма.
    Змяніўся жыхар у пакоі мяняюць код замка і ключа. I ўсё. Ды і злодзеяў у Парыжы, як неўзабаве мы даведаліся, мала. Добра працуе паліцыя нераскрытых злачынстваў усяго 1-2 працэнты.
    НАЧНЫ ПАРЫЖ
    Начны Парыж мы ўбачылі яшчэ едучы з аэрапорта. Ён нібы і знаёмы, і разам з тым незнаёмы, нечаканы. I прыгожы. Эйфелева вежа, міма якой мы праязджалі, дзякуючы ўмеламу асвятленню, быццам збудавана не з цяжкіх сталёвых канструкцый, а з запалак такая яна лёгкая, ажурная, амаль паветраная. Елісейскія палі з фантанамі, дрэвамі паабапал здаліся як бы дарогай у рай. Ды і Сена з яе мастамі і набярэжнымі быццам дзеля нас адных зіхацела ўсімі сваімі апіямі. Кінулася ў вочы усюды шмат машын, яны прыпаркаваныя скрозь узбоч вуліц. Мнагалюдна на тратуарах моладзь ды і пажылыя кудысьці ідуць і ідуць, прычым не спяшаючыся. Сёй-той сядзіць за столікамі, якія выстаўлены ля ўваходу ў бістро, кавярні п’юць, кураць, смяюцца...
    А можа, варта паездзіць яшчэ трохі па Парыжы? Першае ўражанне, кажуць, самае моцнае, прапанавалі нам, калі мы ўладкаваліся ў гасцініцу.
    Што ж, адмаўляцца ад такога надарожжа было б неразумна. I мы, нягледзячы на даволі позні час, селі ў мапіыну. Праехаліся па набярэжнай Сены, паглядзелі на сцены Луўра і Нотр-Дама, выехалі на плошчу Бастыліі...
    А ці можна паехаць у Булонскі лес? спытаў хтосьці з нас.
    Можна...
    I вось мы хвілін праз колькі ў Булонскім лесе. Так, гэта сапраўдны лес стары, як кажуць у нас на Палессі, пракаветны, хоць і асветлены каля дарогі. Але што гэта? Наўзбоч стаяць амаль голыя дзяўчаты. A то і голыя толькі ў нека-
    торых ёсць хоць што з адзежкі на целе. Спыняюць машыны, выстаўляюць на паказ усё, што яны маюць.
    3 некаторага часу Булонскі лес стаў месцам распусты, патлумачылі нам. Сюды з’язджаюцца прастытуткі з усяго Парыжа. Хто на сваіх машынах, хто яшчэ як.
    I не баяцца?
    Іх ахоўваюць сутэнёры. Цэлыя карпарацыі створаны...
    I што, заўсёды ў Булонскім лесе такое?
    Ды не... Толькі ўвечары... Раніцаю парыжане тут папраўляюць здароўе, бегаюць, катаюцца на конях. Удзень гуляюць, некаторыя нават збіраюць грыбы. А па вечарах улюбёнае месца для прастытутак. Аддаюцца некаторыя проста на траве ў кустах, некаторыя ў аўтобусіках, што стаяць за дрэвамі... А могуць і ў машыну перасесці, паехаць з госцем, куды ён павязе, ці самі адвязуць да сябе... Тут гэта не праблема... Жрыцы кахання маюць свой прытулак і свой бізнес... Вось будзе час, паедзем на вуліцу Сен Дэні, там гандлююць сабой проста на вуліцы...
    А Пляс Пігаль? пытае хтосьці з нас.
    Пляс Пігаль гэта мінулае Парыжа. Цяііер такія Пігалі па ўсім горадзе, іх некалькі. I гандаль жаночым целам ідзе болып адкрыта. Часам проста на любой вуліцы. Стаіць адзінокая маладая асоба, спыняйся і дамаўляйся. Словам, Парыж ёсць Парыж... I калі ўжо ўспомнілі Пляс Пігаль, то давайце заедзем туды...
    Мінае вельмі мала часу, і мы ўязджаем на Пляс Пігаль. Уся плошча ярка асветлена чырвонымі, сінімі, зялёнымі агнямі, тут, нягледзячы на позні час, шмат людзей, асабліва моладзі. Едзем па вуліцы Пігаль, бачым, як на плошчы Бланш гараць яркімі апіямі крылы млына, што ўзвышаецца над услаўленым Тулуз-Латрэкам кабарэ Мулен Руж (Чырвоны млын). 3 цікавасцю разглядаем напаўголых асоб жаночага полу, што стаяць перад уваходам у пад’езды дамоў і двароў чакаюць сваіх пакупнікоў...
    ...Вяртаемся ў гасцініцу позна.
    ЮНЕСКА
    ЮНЕСКА адна са спецыялізаваных устаноў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Займаецца яна пытаннямі адукацыі, навукі і культуры. Сваю дзейнасць пачала 2 лістапада 1947 года. ЮНЕСКА мае свой Статут, паводле якога галоўная яе задача садзейнічаць умацаванню міру, бяспекі і супрацоўніцтва народаў праз развіццё адукацыі, навукі і культуры. Беларусь уваходзіць у гэтую арганізацыю з мая 1954 года. Галоўны кіруючы орган ЮНЕСКА Генеральная канферэнцыя, якая збіраецца раз у два гады. У перыяд паміж канферэнцыямі ўся паўната ўлады належыць Выканаўчаму савету і Сакратарыяту, якія ўзначальваюцца Генеральным дырэктарам. Штаб-кватэра самой арганізацыі знаходзіцца ў Парыжы. Тут жа, у Парыжы, знаходзяцца і прадстаўніцтвы кожнай дзяржавы, што ўваходзяць у ЮНЕСКА. Беларусь таксама мае тут сваё прадстаўніцтва яно ў тым самым памяшканні, што і прадстаўніцдвы СССР і Украіны.
    Наведваем прадстаўніцтва, потым прысутнічаем на нарадзе, якую праводзіць Пастаянны прадстаўнік СССР пры ЮНЕСКА Уладзімір Барысавіч Ламейка. Сам ён беларус, з Магілёва. 3 Радзімай не парывае сувязі, распытвае даволі падрабязна, што там у нас і як. Ён, выступаючы, расказвае, што ЮНЕСКА цяпер перажывае не лепшыя часы арганізацыю пакінулі ЗША, Англія і некаторыя іншыя краіны. Таму ў арганізацыі ўзнік фінансавы крызіс. Ён ускладніўся тым, што СССР, Украіна і Беларусь таксама сёлета не заплацілі свае ўзносы. Раней ішла на канферэнцыях барацьба між рознымі палітычнымі блокамі, іншы раз забывалі нават, дзеля чаго была створана гэтая арганізацыя, так захапляліся крытыканствам, выкрывалыііцтвам. У выніку ўсяго гэтага ЮНЕСКА і пакінулі ЗША, Англія і некаторыя іншыя краіны. Тым не менш арганізацыя гэтая не распалася. Наадварот, колькасць краін, якія ў яе ўваходзяць, павялічылася. Зараз у Генеральнай канферэнцыі будзе прымаць удзел больш за 160. Адчуваецца: увага да канферэнцыі вялікая на ёй мае выступіць прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран, Генеральны сакратар Арганізацыі
    Аб’яднаных Нацый Перэс дэ Куэльер. Ды і дэлегацыі, што прыехалі ў Парыж на Генеральную канферэнцыю, на даволі высокім узроўні большасць з іх узначальваюць міністры адукацыі і культуры. Сіла самой ЮНЕСКА не ў фінансах, а ў канцэнтрацыі навуковых і культурных сіл, гэта арганізацыя інтэлектуалаў усяго свету. I важна, каб дэлегацыі СССР, Беларусі і Украіны ўнеслі свой уклад ва ўмацаванне гэтай арганізацыі, не забылі на тыя праблемы, якія ёсць у нас дома, а найперш пра Чарнобыльскую бяду, якая прынесла нам пімат непрадбачанага. У самой ЮНЕСКА створаны Камітэт па дапамозе ахвярам Чарнобыля, ён можа шмат у чым дапамагчы. Трэба толькі, каб дэлегацыі сустрэліся з кіраўніком гэтага Камітэта панам Лефеўрам, правялі абмен думкамі, узгаднілі план дзеяння.
    3 прадстаўніцтва едзем у самую арганізацыю ЮНЕСКА, дакладней, у яе штаб-кватэру. Штаб-кватэра знаходзіцца на плошчы Фантэнуа, займае цэлы квартал тут і службовыя памяшканні тры корпусы: сакратарыяту, цэнтра канферэнцый і памяшканне пастаянных прадстаўніцтваў і няўрадавых арганізацый, а таксама вялікая зялёная зона, дзе вывешаны сцягі ўсіх дзяржаў членаў ЮНЕСКА (наш бел-чырвонабелы сцяг займае сваё месца сярод іншых сцягоў і выглядае надта ж свежа, урачыста). Аглядаем падарунак Японіі аздоблены японскімі дрэвамі дворык, потым аглядаем самую штабкватэру холы, вялізную залу для Генералыіай канферэнцыі, меншыя залы, дзе звычайна засядаюць камісіі. Бяром свае пасведчанні членаў дэлегацый, пошту, што сабралася перад адкрыццём Генеральнай канферэнцыі. He мінаем выстаўкі народных вырабаў, дзе стаяць і нашыя сплеценыя з саломкі конь і алень.
    Вяртаемся ў гасцініцу заўтра адкрыццё Генеральнай канферэнцыі і трэба да яго падрыхтавацца.
    АДКРЫЦЦЁ КАНФЕРЭНЦЫІ
    Гэты раз Генеральная канферэнцыя адкрылася 15 кастрычніка. Дэлегацыя Беларусі заняла месца пад новай шыльдай «Belarus». Побач з намі, справа дэлегацыі Барбадоса, Бангладэш; злева, праз праход, дэлегацыя Белыіі; наперадзе дэлегацыя Германіі, ззаду Егіпта. На адкрыццё канферэнцыі прыйшоў прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран. Ён у сваёй кароткай прамове нагадаў гісторыю стварэння ААН і ЮНЕСКА, парадаваўся тым зменам, што адбываюцца ў свеце. «Рушацца сцены, адчыняюцца турмы ідзе свабода і дэмакратыя, сказаў ён. Галоўная мэта ЮНЕСКА наладжваць кантакты з усімі людзьмі свету, хто думае, мысліць. Стварыць дзяржаву думкі, аб’яднаць усіх, хто да гэтага імкнецца вось тое, да чаго трэба ісці ўсім разам. На жаль, ЮНЕСКА пакінулі ЗША, Англія і некаторыя іншыя краіны. Але, трэба спадзявацца, яны зразумеюць сваю памылку і вернуцца да міжнароднага супольніцтва інтэлектуалаў».
    У той жа дзень былі прыняты ў ЮНЕСКА тры прыбалтыйскія краіны Літва, Латвія і Эстонія і адна афрыканская Тувалу. Сам працэс прыняцця краін праходзіць урачыста у залу ўносіцца сцяг краіны, ён умацоўваецца побач са сцягамі іншых краін членаў ЮНЕСКА. Усе ўстаюць, вітаюць гэтую падзею. Потым даецца слова кіраўніку дэлегацыі, ён выступае з прамовай. Усе кіраўнікі прыбалтыйскіх краін выступалі паанглійску, па-французску, тым самым падкрэсліваючы свой еўрапеізм.