Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
I калі кланяцца каму, дык давайце паклонімся народу свайму, лепшым сынам яго, якія, на наша шчасце, заўсёды ў нас былі і ёсць...
АДЗІНОКІ ЖУРАВЕЛЬ
Неяк увосень, будучы ў грыбах, стаялі мы з Максімам Лужаніным у лесе на ўскрайку вялікай паляны і раптам нечакана пачулі крык жураўля. Адзінокі, адчайдушны. Вочы міжвольна падняліся да неба. Так, там, высока-высока, плыў жураўліны клін. Вёў яго вопытны важак, а ўсе астатнія, выстраіўшыся і злева, і справа двума роўнымі ланцужкамі, ляцелі наўзбоч. Той жа, што адчайдушна крычаў, быў не з усімі разам, а дзесьці нізка над лесам, здавалася, зусім блізка ад нас.
Максім Лужанін, паглядзеўшы на мяне, сказаў:
Я як той журавель. Хачу быць з вамі, маладзейшымі, а моцы, дужасці ўжо няма... Стаптаўся за свае восемдзясят гадоў... I душа мая гэтак жа крычыць ад бяссілля і тугі...
Памаўчаўшы, дадаў:
Нядобрая гэта прыкмета... Відаць, апошні раз праводжу ў вырай журавоў...
I на шчокі яму з вачэй выбеглі дзве слязінкі...
У небе ж высока-высока плыў жураўліны клін, адтуль далятала лёгкае, як бы прыцішанае і трывожнае курлыканне. I чуўся, рваў і рваў душу той адзінокі і адчайны крык абяссіленага ці пакрыўджанага Богам жураўля.
I нават калі схаваўся клін, сціхла, не далятала больш з паднябесся курлыканне, крык той жаласлівы, адчайны доўга яіпчэ не змаўкаў...
Ён і цяпер у маіх вушах...
II
ВОСЕНЬ У ПАРЫЖЫ
Каб напісаць што-небудзь пра Парыж, трэба ў ім пажыць.
I пажадана не адзін месяц. А яшчэ легші не адзін год. У мяне, маім распараджэнні, было ўсяго 27 дзён...
ПЕРАД АД’ЕЗДАМ
У кожнага чалавека ёсць свае жаданні і мары. Былі, ды і цяпер ёсць яны і ў мяне. Адна з іх пабываць у Парыжы. Чаму менавіта такое жаданне ці мара з’явілася ў мяне? Няйнакш, вінаваты кнігі. Надта ж шмат прачытаў я ўсяго-ўсякага пра гэты горад. I не толькі французскіх аўтараў, але і рускіх, амерыканцаў. Ды і мастацтва, якое я люблю, паўплывала многія ж яго прадстаўнікі не толькі дыхалі паветрам Парыжа, а фактычна нарадзіліся там як творцы. Хацелася паблукаць па вуліцах і вулачках, што апісаны і намаляваны маімі кумірамі, пасядзець у тых кавярнях і рэстаранах, дзе сядзелі і яны, наведаць Луўр, Манмартр, пастаяць у Нотр-Даме, палюбавацца Сенай, Елісейскімі палямі, Булонскім лесам... Словам, мне хацелася ў Парыж. I калі мая мара пачала быццам здзяйсняцца, набываць некаторую рэальнасць, узніклі цяжкасці, якія ніяк не дазвалялі мне пакінуць дамоўку. А тут яшчэ сёй-той захацеў не пусціць мяне за мяжу і па іншых меркаваннях, маўляў, чаму ў Парыж пасылаюць члена ЦК КПБ. Што ж, палітычная кан’юнктура ў апошні час змянілася. Быў час, калі мяне не толькі за мяжу не пускалі, але нават збіраліся выключыць з універсітэта. За што? Ды за тое, што «ненадзейны» у часе
вайны жыў на акупаванай тэрыторыі, а потым, калі немцы спалілі вёску, вывезлі мяне разам з бацькамі ў Германію і мне давялося там жыць аж два гады. Вызвалілі з няволі нас не савецкія войскі, а амерыканцы... Словам, такім, як я, месца было ў Сібіры. Колькі і чаго перацярпеў я, перацярпелі мае бацькі і браты! Цяпер, калі перамагла быццам справядлівасць і дэмакратыя, зноў, як выявілася, такім, як я, няма дарогі. He буду расказваць, як і чаму я стаў членам камуністычнай партыі, а потым і членам ЦК КПБ гэта заняло б шмат месца. Ды і не ў партыйнай прыналежнасці сутнасць кожнага чалавека. Яна у тым, што робіць чалавек дзеля свайго народа, Бацькаўшчыны, як жыве дзеля сябе ці дзеля справы. Сёння шмат такіх, якія вельмі лёгка паадмаўляліся ад таго, чаму пакланяліся, чаму служылі. Ды як, як служылі! Цярпелі ад такіх зноў жа людзі абавязку, сумлення. Хутка перафарбаваўшыся, такія, з дазволу сказаць, патрыёты зноў уселіся на свайго любімага коніка, зноў пачалі памахваць шабелькамі цяпер ужо ў тозе дэмакратаў. Я не з такіх, я заўсёды ішоў сваёй дарогаю і сваёй хадою. Так, перападала мпе і злева і справа, ніколі не быў я ў асаблівай ласцы ў начальства. Праўда, прызнаюся, у мяне заўсёды былі абаронцы, якія выручалі, не давалі, каб мяне стапталі, склявалі. Ім, гэтым людзям, я ўдзячны, на іх дабрыню і дапамогу я спадзяваўся і спадзяюся. Ды ёсць жа і нейкая вышэйшая справядлівасць, яна заўсёды бярэ верх над дробязным, выпадковым і перамагае. Урэшце, калі гаварыць пра гэтую паездку, абставіны складваліся так, што мне не выпадала ехаць у Парыж. Што ж, я прывык у сім-тым сябе абмяжоўваць, кожны раз успамінаючы словы адной вельмі паважанай мною паэтэсы: трэба менш усяго хацець, тады шчаслівей будзеш жыць. I паездкай у Парыж не займаўся пайшоў у адпачынак, схаваўся ад усяго і ўсіх і жыў цікавым творчым жыццём пісаў, чытаў, думаў, гадзінамі блукаў у адзіноце па сваіх улюбёных малалюдных сцежках...
За дзень да намеркаванай даты ад’езду ў Парыж мне пазванілі і сказалі, што ў адным месцы маё прозвішча выкінулі са складу дэлегацыі на Генеральную канферэнцыю ЮНЕСКА, а ў другім аднавілі.
Хоць у мяне на стале ляжала тэлеграма аб хваробе маці ды і сам я без нітрагліцэрыну і валідолу не мог абыходзіцца, усё ж, ведаючы, як цяжка памяняць за суткі склад дэлегацыі, a ён і так быў скарочаны да мінімуму, не стаў нікому рабіць прыкрасці і лішняга клопату, палічыўшы, што калі гэтак распарадзіўся лёс, значыцца, нікуды не дзенешся, трэба ехаць.
ЗБОРЫ
За суткі сабрацца ў дарогу ды яшчэ за мяжу ва ўмовах, калі нідзе нічога немагчыма купіць, бо магазіны і прамтаварныя, і харчовыя амаль пустыя... Цэлы дзень прахадзіў, праездзіў я па горадзе, з рознымі маімі даручэннямі і просьбамі прабегалі, прагойсалі і мае сямейнікі... Калі ж увечары сабраліся, выявілася: здабылі вельмі мала чаго. Нават валідолу, нітрагліцэрыну і то патрэбнай колькасці ўпаковак не знайшлося. Давялося званіць знаёмым, пытаць, шукаць...
I ўсё ж калі я назаўтра ўвечары садзіўся ў вагон цягніка, быццам усё самае неабходнае, што трэба ў дарогу, у мяне было ў чамадане і ў партфелі. А чаго не было, дык жа не ў галодны і голы край я ехаў, а ў Францыю, у Парыж.
ДАРОГА
Прывыклі мы, беларусы, ездзіць за мяжу, куды б там ні было, праз Маскву. Неяк я нават у Варшаву гэтак ехаў. Праўда, назад у Мінск з Варшавы праз Маскву я ўжо не вяртаўся, злез у Мінску, хоць мае спадарожнікі-масквічы на мяне і пакрыўдзіліся, не хацелі браць мае дакументы і справаздачу з сабою, важдацца з імі. Гэтак было і цяпер ехалі ў Парыж таксама праз Белакаменную. Трэба было там і папшарты з візамі атрымаць, і авіябілеты ды і некаторыя іншыя справы ўладкаваць у Міністэрстве замежных спраў. Бо аб’яўлены суверэнітэт Рэспублікі Беларусь пакуль што болып папяровы, чым рэальны. Цэнтр трымае ў сваіх руках усе ніткі сувязей з замежжам, ніяк не хоча аддаваць яго рэспублікам.
У вагоне бліжэй пазнаёміліся з дэлегацыяй, што выпраўлялася на 26-ю Генеральную канферэнцыю ЮНЕСКА.
Кіраўніком яе быў паэт Анатоль Вярцінскі, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па галоснасці сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека. У склад дэлегацыі ўваходзілі супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі Ігар Вадзімавіч Руднік і Мікалай Мікалаевіч Камісараў, якіх я трохі ведаў па ранейшых сустрэчах (з Камісаравым нават працавалі ў Нью-Ёрку, калі там быў у складзе дэлегацыі БССР на адной з Генералыіых Асамблей ААН), ды я. Праўда, унісаны ў склад нашай дэлегацыі былі і Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Віктар Сяргеевіч Калбасін, супрацоўнік нашай шсіі пры ЮНЕСКА Алег Мікалаевіч Лапцёнак, член выканаўчага Савета ЮНЕСКА акадэмік АН Беларусі Анатоль Георгіевіч Лабанок. Але гэтыя людзі знаходзіліся ўжо ў Парыжы, яны там жылі...
Акрамя звычайных абавязкаў, якія ўскладваюцца на дэлегацыю, што кожныя два гады накіроўваецца ў Парыж на Генеральную канферэнцыю ЮНЕСКА, былі ў нас і новыя, свае правесці вечар Максіма Багдановіча ў сувязі з яго стагоддзем. Таму ехалі з намі ў чамаданах і пакунках яго кнігі, партрэты, плакаты, касета з фільмам і нават некалькі бутэлек «Белавежскай». Знаёмыя, неаднойчы бачаныя Беларускі вакзал, потым аэрапорт «Шарамецьева-2»... Самалёт «Аэрафлоту», што прызямліўся па дарозе з Токіа і на які мы селі. Тры гадзіны лёту і вось ён, Парыж, сустракае ўжо россыпам агнёў: кароткі асенні дзень згас, мы і не заўважылі калі. Аэрапорт «Шарль дэ Голь», мы выходзім з самалёта і эскалатары дастаўляюць нас у памяшканне аэравакзала. Тут нас сустракаюць Пастаянны прадстаўнік СССР пры ЮНЕСКА, наш зямляк, магіляўчанін Уладзімір Барысавіч Ламейка, Віктар Сяргеевіч Калбасін, Алег Мікалаевіч Лапцёнак. Як заўсёды ў такіх выпадках абдымкі, першыя пытанні. Атрымліваем свае рэчы, сядаем у машыны і кіруемся ў Парыж. Ён ад аэрапорта не так і далёка, усяго якіх кіламетраў трыццаць. Заўважаем: церусіць дробны асенні дождж.
Што, у Парыжы непаі’адзь? пытаем.
He, гэта невялічкі дожджык нагнала, адказваюць нам. Надвор’е тут цудоўнае, не скажаш, што ўжо восень...
Што ў Парыжы добрае надвор’е радуе. Бо ў нас, у нашай краіне, у апошні час нават на надвор’е не шанцуе нейкая бясконцая смуга, шэрасць, туман... Быццам пракляцце якое вісіць над усімі намі цісне, давіць. На настрой людзей, вядома, уплывае не толькі надвор’е, а і тыя працэсы, што адбываюцца ў грамадстве. А яны мала каго радуюць. Перабудова, якая пачалася даволі весела, як неўзабаве высветлілася, была ані не прадумана. Усё апынулася ва ўладзе стыхіі. Бязволле, няўменне разабрацца ваўсім, што адбываецца, М. С. Гарбачова хутка ўбачылася. Яго балбатня нікога не супакойвала, не грэла, ёй перасталі верыць. Ды і надзея, што жыццё напіа ў бліжэйшыя гады палепшае, знікла. Знікла і тая ідэя, якая, можа быць, была і ілюзорная, падманлівая, але аб’ядноўвала людзей розных нацыянальнасцей, веравызнанняў і поглядаў. А ў выніку безнадзейнасць, пустыня. На паверхню ўсплыло шумавінне, смецце махлярства, рэкет, грошы... Пра сумленне, чысціню чалавечых адносін, нешта вялікае і значнае, дзеля чаго нараджаецца і жыве чалавек, гаварыць сталі менш і менш. Успыхнулі міжнацыяналыіыя канфлікты, то там, то тут пралілася кроў нявінных людзей. 3 магазінаў пачало знікаць літаральна ўсё. Палезлі ўверх цэны. З’явілася беспрацоўе. Сацыялізм, які аб’ядноўваў людзей на ўсім зямным шары, які аб’яўляўся ледзь не панацэяй ад усіх бед, раптам страціў прывабную сілу. Сяму-таму захацелася зноў у капіталізм... Што ж, на першы раз людзі блудзяць, шукаюць, па якой дарозе ісці. Бяда, што над імі робяць эксперыменты некаторыя палітыканы. Рабілі іх жорсткія, страшныя Ленін, Сталін, Пілсудскі, Гітлер... Цяпер робяць чарговыя... To заганялі людзей у сацыялізм, то выганяюць з сацыялізму... Праводзілі сілаю калектывізацыю, цяпер сілаю праводзіцца прыватызацыя... Адвучвалі ад прадпрымальніцтва, цяпер прывучаюць. Забаранілі царкву, цяпер насаджаюць... Словам, ва ўсім няма меры. Ды і не даюць чалавеку адумацца, самому ісці па той дарозе, якую ён выбера, па якой хоча пайсці. Камандуюць, указваюць, a то і бізуном гоняць туды, куды не самому чалавеку хочацца, a хочацца камусьці. I дэмакратыяй, якая аб’яўлена, у нас і не пахне. Зноў той жа дыктат, таталітарызм, банапартызм, зноў