Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Я чуў пра Чарнобыль. Але не думаў, што гэта так страшна. У Францыі ж не любяць успамінаць гэтую чарнобыльскую бяду. У іх сваіх атамных электрастанцый шмат. Дабрабыт Францыі грунтуецца якраз на атамных электрастанцыях. Інакш давялося б купляць нафту, вугаль, мазуту... Колькі на гэта трэба грошай! Таму французы мала ігішуць пра Чарнобыльскую аварыю. Дый тут не думаюць пра тых, каму добра ці дрэнна. Кожны дбае перш за ўсё пра сябе...
Зямляк раптам збавіў хуткасць, павярнуў машыну на абочыну, затармазіў.
-	Вось мы і прыехалі. Адсюль некалькі крокаў да рэстарана, дзе я хацеў бы з табой пасядзець.
Спярша я, потым ён выйшлі з машыны. Я не так добра ведаў Парыж, каб адразу зарыентавацца, дзе мы. Таму стаяў, аглядаў дамы, што былі насупраць, з бакоў і ззаду, сілячыся даўмецца, дзе, у якім мы раёне.
Гэта Манпарнас, падказаў зямляк. Можа, чуў, тут ёсць некалькі знакамітых рэстаранаў і кавярняў, дзе бывалі вядомыя людзі, у тым ліку і пісьменнікі. Напрыклад, Хемінгуэй, Генры Мілер, яшчэ раней Апалінэр... Мяркую, ты чуў гэтыя імёны... Вось у адзін з такіх рэстаранаў мы і зойдзем...
Там, мусіць, дарагоўля, памяўся я.
-	Пра гэта не думай. У мяне ёсць грошы. Ды і не так часта я сустракаю тут, у Парыжы, людзей са сваёй вёскі. Першы, можна сказаць, раз. I калі яшчэ хто з велікаборцаў тут будзе... Невядома. Можа, і ніколі.
Вы б пра сябе хоць трохі расказалі, падняў вочы я на земляка, паглядзеў яму проста ў твар. A то нават зваць, звяртацца да вас не ведаю як.
Здалося на хвіл іну так, быццам я калісьці гэтага чалавека бачыў. I быў гэта, няйнакш, хтосьці з Рачанкаў.
«Але ж казалі, яны ўсе загінулі, успомніў я. Мог хтосьці і не загінуць, застацца жыць...»
Я тут не пад сваім прозвішчам і не пад сваім імем, звёў на пераноссі бровы, сціснуў неяк задумліва вусны зямляк. Заві мяне, як усе туг завуць Жак... Л нра сябе, сваё жыццё я раскажу. Вось сядзем за столік, закажам сёе-тое... і я ўсё, усё раскажу...
Мы прайшлі па тратуары некуды ўбок, выйшлі на ярка асветленуіо вуліцу, спыніліся перад шырокімі дзвярыма рэстарана, назва якога была мне знаёмая «Ратонда». Знаёмая перш за ўсё па творах, якія я чытаў. У свой час тут, у Парыжы, нават раман пад такой назвай выйшаў. Яго напісаў папулярны ў свой час пісьменнік, якому даў дарогу ў сваіх «Знаннях» Максім Горкі Ілья Сургучоў; потым, як і некаторыя іншыя пісьменнікі, ён пасля рэвалюцыі падаўся ў эміграцыю і жыў тут, у Парыжы.
Вядома, калі мы адчыігілі дзверы, зайпілі ў рэстаран, я з цікавасцю пачаў аглядаць усё, што трапляла на вочы, афіцыянтаў у чорных фраках і белых-белых, як снег, кашулях, столікі на дзвюх, на трох і больш асоб, люстры, што кожная, здасцца, свяціла, як сонца ў спякотны летні дзень, тых наведнікаў, што сядзелі тут і там, паціху размаўляючы, курачы і штосьці п’ючы з высокіх крышталёвых фужэраў і чарак...
Мой зямляк Жак, мусіць, бываў у «Ратондзе», яго тут ведалі, бо ён час ад часу ківаў галавою, з кімсьці вітаўся. Ішоў ён па зале даволі хугка, я ледзь паспяваў за ім, аж пакуль не спыніўся ля століка, што стаяў як бы ў куце, ля акна. Мы селі адзін насупраць аднаго. Жак адразу ж паклікаў афіцыянта, зрабіў заказ. 3 усяго, што я зразумеў, былі словы «каньяк», нейкая марка віна, якую я не запомніў, вустрыцы... Жак япічэ нешта сказаў напаследак афіцыянту і той не пайшоў, а проста памчаўся, пабег.
Што вы яму сказалі? пацікавіўся я ў Жака.
Я папрасіў, каб ён як найхутчэй прынёс нам каньяк...
Але ж вы не спыталі, ці п’ю я яго... Ды і ці буду есці тыя вустрыцы, як бы пажурыў я земляка.
Гэта сапраўды так, нібыта павінаваціўся перада мною Жак. Але, мяркую, адзін раз вып’еце. I закусіце вустрыцамі...
А потым пададуць нам мяса. Заказаў я і пражаныя каштаны. Гэта добра таксама пасля каньяку...
Ну што ж, дыктаваць я вам не магу. Вы тут гаспадар, вы частуеце. Я нявольнік... склаў я, як перад малітвай, рукі.
Ты ж хацеў, каб я расказаў пра сябе, цяпер ужо як бы Жак папракнуў мяне. А я не магу пра гэта гаварыць, пакуль не вып’ю. Бо жыццё маё... Таксама ж склалася не леппіым чынам... Як вывезлі немцы з вёскі, дык і... Сам ведаеш, кім былі мы для немцаў, рабсіла, інакш проста рабы. Працуй, выконвай, што загадваюць, і маўчы. I гэтак два доўгія, як вечнасць, гады! А бамбёжкі, што неўзабаве пачаліся! Іншы раз здавалася, зямля ўся гарыць, месца нідзе табе няма... А мы на заводзе працавалі... За калючым дротам... I як наляталі самалёты, дзе хочаш дзявайся... Бацьку, маці маіх забіла... і братоў старэйшых... Адзін я застаўся...
«Значыцца, хтосьці з Рачанкаў, падумаў, заключыў я. Вось толькі чаму жылі за калючым дротам? Быццам жа верныя немцам людзі былыя паліцаі?»
Спытаць пра што б там ні было ў Жака я не паспеў з’явіўся ля нашага століка афіцыянт, пачаў наліваць у чаркі каньяк. Потым падаў вустрыцы, ломцікі лімона, сярэбраныя нажы, лыжачкі.
Ты еў калі-небудзь вустрыцы? спытаў у мяне Жак.
He, не даводзілася...
To я пакажу табе, як гэта робіцца... Зусім усё проста... Бярэш ракушку, рашчапляеш яе ножыкам, вось так, паказаў мне Жак, выціскаеіп некалькі кропель лімона, бачыш, як вустрыца сціскаецца. Цяпер бярэш лыжачку, зачэрпваеш яе і у рот...
Жывую? аж не паверыў я.
Ага! Гэта смачна! Давай!
Мы чокнуліся, выпілі да чарцы каньяку. Добрага ці не «Напалеона», бо адразу ж быццам цяпло палілося ўсярэдзіну, пачало грэць, перабіраць усё ўнутры. Я ўзяў вустрыцу, рашчапіў яе сярэбраным нажом і, як навучыў мяне Жак, выціснуў на яе некалысі кропель лімоннага соку, падчапіў лыжачкай тое, што там было, і ўкінуў сабе ў рот. Жаваць не стаў п pa-
глынуў, адчуваючы холад і смак лімона. Запіў тым сокам, што заставаўся ў ракушцы.
Ну як? спытаў у мяне Жак.
He разабраўся, прызнаўся я.
А ты яшчэ адну вазьмі... Ды пажуй, разбярыся...
Хоць і не хацелася мне, але я ўзяў яшчэ адну ракушку, рашчапіў яе, укінуў вустрыцу ў рот, пажаваў. Так, Жак казаў праўду гэта было незвычайна смачна.
Ну? спытаў зноў у мяне Жак. Праўда ж смачна, добра?
Я не мог не згадзіцца з ім, кіўнуў галавою.
Дык вось, вярнуўся Жак да перапыненай размовы. Адзін я застаўся... Куды мне было падавацца? Дадому, у вёску? Але ж што мяне там чакала? Са мною на заводзе працаваў галандзец Ёхім. Ён і ўпрасіў мяне паехаць з ім. Я згадзіўся. Калі нас вызвалілі англічане, я паехаў з Ёхімам. Два гады працаваў на ферме. Жыць можна было, але сумоцішча не прывядзі Бог. Ферма бардарай па-іхняму далёка ад горада, навокал ні жывой душы. Гаспадар, гаспадыня ды іх дзеці... Пакінуў я ферму, у горад перабраўся... Адтуль у Бельгію, а потым у Амерыку. У Амерыцы жыць, вядома, весялей... Але, сам таго не хочучы, трапіў я ў адну з сумніцельных арганізацый... Грошы завяліся ў мяне... Але каб жыць па-людску... He выпадала... Кожную ж хвіліну маглі арыштаваць... Ды што арыштаваць забіць...
Жак зноў наліў па чарцы каньяку, мы, чокнуўіпыся, выпілі, зноў закусілі вустрыцамі. Узялі ў рот, пажавалі і па каштану.
3 Амерыкі, з Нью-Ёрка, уцёк я ў Парыж... Таксістам уладкаваўся. Працаваў гадоў дзесяць...
А цяпер дзе вы? спытаў я.
Цяпер...
Жак апусціў у стол вочы, нейкі час маўчаў.
Ведаеш, Барыс. Ты не крыўдуй, але я нікому не кажу, дзе я цяпер жыву, кім працуіо. На тое прычына ў мяне ёсць.
Якая? спытаў я.
Жак уздыхнуў. Потым махнуў рукою, як бы асмеліўся.
Няхай, раскажу табе. Калі жыў я ў Амерыцы, мне трэба было забіць аднаго чалавека. Маладога, прыгожага. Ен любоўнікам быў адной таксама маладой асобы, што выйшла замуж за старога, багатага чалавека. Вось той стары, багаты і наняў мяне. Я сустрэўся з тым маладым чалавекам, пагаварыў. I выявілася ён кахае тую маладуіо асобу і шукае спосабу, як бы прыбраць з дарогі старога. Калі я сказаў, што магу дапамагчы, ён прапанаваў мне суму ў некалькі разоў большую за тую, што прапанаваў стары, багаты... Словам, у мяне быў выбар, каго з іх забіць... Доўга я думаў, што рабіць. Урэшце ўзяў задатак і ў аднаго, і ў другога і махнуў у Парыж... Здавалася б, і канцы ў ваду... Аж не. Тая арганізацыя, у якую я ўваходзіў, заступілася за свой гонар... Мяне пачалі шукаць, каб пакараць... і, уяўляеш, знайшлі тут, у Парыжы...
Нам прынеслі віно, падсмажанае ў соусе мяса з гарнірам салатаю, моркваю, бурачкамі, бульбаю, рысам.
I што было далей? спытаў я, калі мы налілі па фужэру і выпілі халоднага, церпкага віна і пачалі закусваць.
Паехаў я з Парыжа... Жыў нейкі час у Італіі, потым перабраўся ў Швейцарыю... Цяпер зноў вярнуўся ў Парыж...
Сям’я ў вас ёсць, дзеці?
He, адмоўна пахітаў галавою Жак. Сям’і ў мяне няма. А дзеці... Дзеці маглі нарадзіцца, быць... Я ж не манах, сыходзіўся з жанчынамі... і цяпер ёсць... і не адна... Але я захапіўся расказам пра сябе... Раскажы лепш, якая ў нас там дома жытка, які наш Вялікі Бор? Ты казаў, адбудаваўся ён, балоты там паасушвалі. А як з лясамі? Павысякалі іх?
Так, пасля вайны... Але яны зноў павырасталі...
А Уюнаўка наша? Я ж любіў хадзіць на яе. I купацца, і рыбу лавіць. Такія шчупакі ў комлю траплялі! I карасі. А што ўюноў ужо было...
Я расказваў пра ўсё, пра што пытаў Жак. А пытанняў у яго было шмат. I чым далей мы сядзелі, іх не меншала. Ад пытанняў пра жыццё вёскі ён перайшоў да пытанняў пра жыццё ў Беларусі. Пытаў ён і пра лёс многіх аднавяскоўцаў, каго ведаў, помніў.
У мяне там некалькі сваякоў ёсць, прызнаўся ён, калі мы выйшлі з рэстарана, селі зноў у машыну. Калі б ты ўзяў для іх падарункі, я прывёз бы...
Але я не ведаю іх... Нават прозвішчаў... Ды і вашага... сказаў, прызнаўся я шчыра.
Я скажу... Пачакай... Мы ж, думаю, сустракаемся не апошні раз. Днямі я яіпчэ пазваню табе, сустрэнемся...
Але мы больш не сустрэліся. Ужо назаўтра раніцаю стала вядома, што Міністэрства замежных спраў будзе скарачацца, яго перастае фінансаваць СССР, бо перастае быць і краіна з такою назваю. Мне разам з усёй нашай дэлегацыяй прапанавана было пераехаць жыць у савецкі дом, што мы, вядома ж, у той жа дзень і зрабілі... Ці званіў мне ў гасцініцу Жак, ці шукаў мяне я не ведаю, як ле ведаю дасюль, хто быў ён сапраўды хтосьці з Рачанкаў ці нехта іншы. Але што Жак быў мой зямляк, з адной са мной вёскі то гзта факт, у гэтым я не сумняваіося...
1992
ОТ ЖА, ХАЛЕРАЧКА...
Палескія вёскі вялікія. А гэтая, Варэйкі, і зусім была як мястэчка: пяць ці шэсць вуліц, пасёлак-выселкі непадалёку ў полі і нават парк чысты, светлы бярозавы гай, што зелянеў на пагорку ля цаглянага, з калонамі, Палаца культуры.