Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
He вытрымала жонка. Неяк раніцаю у яе якраз быў адгул сабралася і паехала на дачу, сказаўпіы, што да вечара вернецца дахаты. Што ж, я ёй быў удзячны, бо сам ніяк не мог адлучыцца праходзіла нейкае рэспубліканскае свята, у якім я быў задзейнічаны. Вярнуўся дахаты позна. Жонкі дома не было. Пачакаў гадзіну, другую... Няма. Захвалявалася цешча, што з Тамараю, яе дачкою? Захваляваліся і дзеці дзе маці? A тут трэба ж! па радыё і тэлебачанні перадалі пра нейкага маньяка, які ловіць жанчын, здзекуецца з іх і забівае. Якраз у тых мясцінах, дзе было напіа садова-агароднае таварыства.
I гэта падліло масла ў агонь.
Няма мае Тамаркі! загаласіла-запрычытала цешча.
I на яе, няшчаснуіо, мусіць, напаў...
Дзеці спярша быццам не вельмі слухалі бабу, гарнуліся да мяне, не адыходзілі ні на крок. Але паступова і ў іх насцярожанасць перарасла ў хваляванне, трывогу, а потым і ў страх. Я трымаўся да апошняга ці мала што бывае? Можа, запрацавалася, можа, узяўся хто яе падвезці на машыне ды тая сапсавалася ў дарозе? I цярпліва чакаў, чакаў, што вось-вось адчыняцца дзверы і жонка зойдзе ў хату.
Але час ішоў, а жонкі не было. Вось ужо і дзесяць гадзін, вось і адзінаццаць, дванаццатая пайшла... Апошняя электрычка прыбывала а палове першай... Дадаў яшчэ паўгадзіны жонцы на дарогу з вакзала да дома і... разгубіўся. Што рабіць?
У доме ніхто не клаўся спаць. Галасіла цешча, румзалі дзеці... Сядзець склаўшы рукі, чагосьці чакаць было нельга, штосьці трэба было рабіць, і я, узяўшы парасон (як на тое, на дварэ ліў, як з вядра, дождж) і нікому нічога не сказаўшы, падаўся на вакзал. Думка ў мяне была такая: угаварыць якоганебудзь таксіста і з’ездзіць на дачу, паглядзець, што там і як...
Уга, ні адзін з таксістаў, якіх я спыняў і з якімі размаўляў, ехаць уночы, ды яшчэ ў дождж за горад не згадзіўся. Але ж і вяртацца дахаты вось так, ні з чым, без усякіх звестак пра жонку я не мог цешча і дзеці проста не зразумелі б мянс. Ды і сам я ўжо захваляваўся сапраўды, што здарылася з жонкаю, чаму яна не вярнулася дахаты? Няўжо сапраўды і на яе напаў той маньяк?
На вакзале, куды я сяк-так, сеўшы на трамвай, дабраўся, непадалёку ад стаянкі таксі прыпаркаваныя былі прыватныя машыны. У некаторых з іх сядзелі шафёры. Я падышоў да іх, пачаў пытаць, ці не згадзіўся б хто-небудзь паехаць са мною за горад. Шафёры паціскалі плячыма, адзін казаў, што ён кагосьці чакае і ехаць нікуды не можа, другі спасылаўся на нешта іншае, трэці проста паказваў зубы, смяяўся. Чаму я так і не зразумеў. Урэшце, абышоўшы добрыя два дзясяткі машын, я знайшоў таго, хто быццам згаджаўся ехаць. Ён, гэты чалавек, быў малады, рослы, плячысты, з невялікімі чорнымі вусікамі пад носам.
Усё залежыць, ці прымеце вы мае ўмовы, сказаў ён мне. А якія вашы ўмовы? спытаў я ў яго.
Па-першае, плата... як бы памяўся плечавень. I ён назваў суму, якую я павінен заплаціць за кожны кіламетр дарогі. Яна была немалая прыкладна разоў у дзесяць болыпая, чым па лічыльніку на дзяржаўным таксі.
Грошы ў мяне былі. Я падумаў-падумаў і згадзіўся.
Няхай, сказаў я, паехалі.
I ўзяўся за ручку дзвярэй, каб іх адчыніць, сесці ў машыну. Але плечавень мяне спыніў.
Я паеду з вамі, калі вы заплаціце мне тут жа, на вакзале, сказаў ён. Адразу ў два канцы туды і назад. I другое будзеце сядзець побач са мною, паклаўшы рукі перад сабою, каб я іх бачыў. Як толькі павернецеся ці падымеце хоць адну руку можаце атрымаць удар па галаве. Гэта каб ведалі.
Я разгубіўся.
Навошта такая перасцярога? Што вы мне не верыце? Ці прымаеце за каго?
Гэта не ваша справа.
Адступаць мпе не было куды. Я згадзіўся і на гэта.
Давайце грошы, запатрабаваў плечавень.
Я дастаў кашалёк, адлічыў патрэбную суму, падаў вусатаму гаспадару машыны. Ён акуратна іх пералічыў, паклікаў да сябе нейкага іншага чалавека, што стаяў непадалёку ад нас, аддаў яму грошы. I толькі пасля гэтага сказаў мне, як не загадаў:
Сядайце!
Я сеў, як мне было сказана на пярэдняе сядзенне, паклаўшы рукі перад сабою.
I не гаварыце са мною ні пра што, камандаваў плечавень. Толькі калі я буду пытаць пра дарогу дзе павярнуць ці з’ехаць. I не думайце мяне абдурыць. У мяне дастаткова спрыту, каб справіцца з вамі. Ды і ёсць чым...
I ён паказаў вачыма на ломік і нейкае іншае жалязячча, што ляжала ў яго пад нагамі.
Для мяпе як пасажыра ўмовы былі даволі жорсткія, але я прыняў іх што было рабіць, выбіраць не выпадала, не было з чаго.
Плечавень, як хутка я ўбачыў, быў класны шафёр. Ён і маіпына быццам адно цэлае. Hi аднаго непатрэбнага руху. Спакой, дзелавітасць ва ўсім. Толькі час ад часу ён кідаў спасцярожлівыя позіркі ў мой бок, аглядаў мяне. Урэшце я не вытрымаў:
Вы мяне баіцеся?
Ён затармазіў машыну, спыніўся.
Яшчэ адно слова і я вас высаджу, сказаў ён злосна. Проста там, дзе вы яго скажаце.
Мы былі ўжо за горадам. У гюлі. Дождж не пераставаў, ліў і ліў, сцябаў і сцябаў бізунамі вады на машыне. Цэлыя патокі цяклі па пікле, ачышчалыіікі не паспявалі іх адганяць. Уявіўшы сябе ў гэты час высаджаным з машыны, я аж сцяўся. «Бр-р-р...»
Выбачайце, больш не буду, павінаваціўся я. Але ведайце, я ніякі не крымінальнік. Я пісьменнік і еду на дачу, каб даведацца, што здарылася з жонкаю. He вярнулася чамусьці яна сёння дахаты, хоць і абяцала. А тут перадалі нейкі маньяк аб’явіўся...
Мяне не цікавіць, куды і чаго вы едзеце, перапыніў мяпе плечавень. Ды і не веру я нікому, Язык без касцей усё можна сказаць.
Дзіўна проста, пакруціў я галавою. Упершышо сустракаю чалавека, які так зняверыўся ў людзях. Хочаце, пакажу свае дакументы?
He трэба, бо і дакументам я не веру. Паказвалі ўжо. A на самай справе, як выяўлялася...
Але ж вы павінны разбірацца ў людзях. На вока ж відаць, хто ёсць хто...
-	Каб не разбіраўся не паехаў бы з вамі! быццам памякчэў плечавень. Ды хопіць, рушым. Умовы застаюцца тыя ж...
Добра, згадзіўся я.
Хвілін праз колькі мы ўехалі ў лес. Спадарожных машын амаль не было, ды і насустрач ішло іх няшмат: надвор’е і ноч стрымлівалі людзей. Ехалі толькі тыя, каму спешна трэба было кудысьці трапіць, і тыя, каго захапіла ў дарозе ноч. Фары машыны выхоплівалі з цемры то чорную стужку дарогі, па якой, быццам па рацэ, плыла вада, то прыдарожныя слупы, дрэвы, павароткі дарогі. Зрэдку, трымаючыся за руль, плечавень кідаў на мяне позіркі, як бы пытаўся вачыма, ці так, ці правільна мы едзем. Я маўкліва ківаў галавою, згаджаўся, пацвярджаў так, правільна.
Мінулі гарадок, што быў па дарозе старадаўні, але цяпер нават не цэнтр раёна, зусім падобны на вёску з крывымі вуліцамі, драўлянымі дамамі, платамі. Збочылі налева, хоць і на вузейшую, але асфальтаванку. Праехалі кіламетраў пяць па ёй, зноў збочылі, цяпер ужо на звычайную палявую дарогу. Дождж размачыў яе, то там, то тут трапляліся лужыны, машыну падкідвала, трэсла. Былі хвіліны, калі мне хацелася ўхапіцца рукамі за што-небудзь. Але я, нават калі стукнуўся галавою аб раму дзвярэй, усё ж стрымаў сябе, не зрабіў гэта.
-	Яшчэ далёка ехаць? спытаў урэшце ў мяне плечавень.
He, зусім блізка, адказаў я. Будзе паварот налева, а за ім адразу ж і наша Лысая гара.
Сяк-так пераехалі чарговую лужыну, узабраліся на пагорак і фары з цемры выхапілі драцяную сетку агароджы. Вароты былі адчынены і мы, збочыўшы з наезджанай дарогі, уехалі ў дачны пасёлак.
Вось мы і дома, сказаў я. Спыніцеся і пачакайце хвілін колькі. Я пайду пастукаюся ў дзверы. I калі жонка начуе, я забяру яе і паедзем.
Даю вам дзесяць хвілін, сказаў плечавень. Але пры ўмове, што будзе сапраўды жанчына, як вы кажаце, ваша жонка. Калі ж мужчына... Вы мяне толькі і бачылі...
Я вылез з машыны. Дождж быццам пераціх. Але ўсё навокал было мокрае трава, голле кустоў і дрэў. Аж, здаецца, набракла ад вады. Ногі мае, абутыя ў летнія туфлі, адразу ж прамоклі, намоклі і калашыны штаноў.
Я, знарок гучна стукаючы абцасамі, падняўся на ганак, патузаў дзверы. Прыслухаўся было ціха, ніхто не адклікаўся.
«Няўжо жонкі няма на дачы, няўжо яна пайшла адсюль? Л можа, і нс прыходзіла?»
Міжволі закрадваліся страх, трывога.
Я патузаў дзверы мацней, потым, не адчуўшы ніякага водгуку, пагрукаў ужо кулаком. Пачуў насцярожаныя крокі, голас: Хто?
Як бы камень зваліўся ў мяне з плячэй значыцца, хвала богу, жывая, нічога страшнага не здарылася.
Гэта я. Адчыні.
Жонка пазнала мой голас, умомант адчыніла дзверы.
Што з табою? спытаў я. Чаму ты не вярнулася дахаты, як абяцала?
Расаду клубніц мне далі, пачала расказваць жонка. Пакуль поле ўскапала, пакуль пасадзіла... А туг дождж пачаўся. Я і падумала: «Пераначую, а заўтра раніцаю на электрычку пайду». А што?
Яшчэ і пытаеш, не мог я стрымаць злосць, якая перапаўняла мяне разам з радасцю. Дома як у той казцы «дзед плача, баба плача, курка кудахча...» А тут па радыё і тэлебачанні пра маньяка нейкага перадалі, што жанчын ловіць і, паздзекаваўшыся, забівае. Але няхай, пра гэта пасля збірайся і паедзем.
Хвіліначку, я адзенуся...
He мінула і дзесяці хвілін а мы ўжо ішлі да машыны. Плечавень нас чакаў і, убачыўшы мяне з жанчынай, усміхнуўся.
Сядайце, сказаў ён. I ўжо да мяне: Вы даруйце, што я гэтак абыходзіўся з вамі ўсю дарогу. На тое прычыны ў мяне былі.
Якія, калі не сакрэт? спытаў я.
Падманвалі мяне... I машыну спрабавалі адбіраць, і не плацілі, a то і зарэзаць неяк спрабавалі...
Хто?
Ды пасажыры, тыя, хто прасіў падвезці...
I ўжо калі мы, замкнуўшы дачу, селі ў машыну і паехалі, расказаў пра некаторыя свае прыгоды. Страшныя, як здалося мне.
Лсаблівае ўражанне на мяне, ды і на маю жонку, зрабіў выпадак калі гаспадару машыны ў нейкім цёмным завулку, куды яго заманілі, накінулі на шыю пятлю, прычым ззаду, тры каўказцы і пачалі душыць.
Я думаў, канец ужо... Але ў самую апошнюю хвіліну паспеў рукою адцягнуць яе, вывернуцца і ўхапіць ломік. Дваіх агрэў ім, а трэці ўцякаць кінуўся. Я не даганяў яго... Даў газ і рвануў з таго завулка на святло, у горад...
I што звычайна патрабуюць рабаўнікі? спытаў я.
Грошай... I не супраць машынай завалодаць... А некаторыя імкнуцца не заплаціць... Вось чаму я наперад грошы патрабую... I не бяру іх з сабою, аддаю каму-небудзь са знаёмых, хто не едзе, застаецца на стаянцы...
Жонка, слухаючы маладога вусатага чалавека, гаспадара машыны, раптам умяіпалася ў размову, спытала: