Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
«Малайчына, Таня», пахваліў у думках сястру Пятро Астаповіч.
Таня была дома. I калі Пятро Астаповіч адчыніў дзверы ў хату, убачыў яе: яна сядзела за сталом і нешта пісала.
Дзень добры ў хату сказаў ён, як толькі пераступіў парог.
Таня падняла галаву, паглядзела на брата. Адразу пазнала яго, заўсміхалася.
Ты прыехаў? не то здзівілася, не то ўзрадавалася яна. А я сяджу ў хаце і нічога не ведаю. Ліст вось ггішу...
Каму? спытаў Пятро.
Табе.
Здарылася што? насцярожыўся Пятро, бо ўбачыў Таня за той час, што яны не сустракаліся, пахудзела, зблажэла з твару.
Ой, Пецечка, і не пытай, паднялася з-за стала, пайіпла насустрач брату Таня. Гэта ж такое ў нас тут нарабілася, што ў двух словах і не раскажаш. Усе дзеці мае і муж Іван апынуліся ў бальніцах. Хто дзе Іван, Грыша і Коля ў Гомелі, Каця і Алесь тут, дома, а Лізу і Клаву ў Мінск завезлі.
Што з імі?
У кожнага свая хвароба. У каго шлункі, у каго сэрца, у каго пячонка... А Іван аслеп зусім... Такое горачка! Адкуль толькі і звалілася яно на нас?
Няўжо радыяцыя?
Хто яго ведае. Мы ж і елі ўсё, што расло ў нашым гародзе, ды і мёд, мяса, малако сваё ўсе гэтыя гады...
Хіба не казалі вам, што нельга сваё есці?
Казалі. Але што рабіць было? У магазінах жа шаром пакаці ані нічога няма. А есці непгга трэба. Ды і не верылі вельмі мы ў тое, што казалі. Нічога ж нідзе не змяшлася, усё так, як і раней было.
А сама ты здаровая?
Што ты! Я, можа, з усіх самая хворая. Усё ўсярэдзіне баліць. Але класціся ў бальніцу няма як. Гаспадарка ж уся на мне.
Навошта табе гэтая гаспадарка, калі нічога з яе есці нельга?
А што есці? у сваю чаргу спытала Таня. У магазін як не завозілі нічога, так і не завозяць. А калі што і завязуць, дык не ўхопіш.
To з’ехалі б куды. Месца ж ды і работы ўсюды ханае.
Лёгка сказаць. А гэта ж пакідаць усё трэба, што гадамі жывілася. I гарод, сад свой, і хату... Пакуль на новым месцы адбудуешся, абжывешся... Ды і не думалі мы, што ўсё так страшна. Здавалася, пагавораць-пагавораць, як заўсёды ў нас, ды так на тым і астанецца. Ды не стой ты, на хату праходзь, сядай дзе-небудзь. А я тым часам пачастунак які прыгатую...
He трэба, спыніў Таню Пятро Астаповіч. Я тут праездам, на хвілінку заскочыў.
Па справах якіх прыехаў?
Каб па справах, дык быццам не. Успомніў гарадок гэты, цябе, вось і пацягнула наведаць, паглядзець, што тут.
Радаснага мала.
Я бачу. Выязджаць, мусіць, з гарадка вам трэба.
Так і так выедзем. Хто на новае месца, а хто на могілкі. Таня ўсхліпнула.
Такая сям’я была, а цяпер нікога. Усе ў бальніцах. А хутка ж на тым свеце будуць...
Таня загаласіла.
Пятро пачаў яе супакойваць:
Кінь ты, можа, усё абыдзецца яшчэ.
He, браток, не абыдзецца. Гэта мне і дактары кажуць...
Таня кінулася ў адны з дзвярэй, выйшла адтуль з бутэлькай гарэлкі, паставіла на стол.
А вось што закусіць табе даць? паглядзела яна са слязамі на вачах на Пятра. Сваё даваць не хочацца, а магазіннага ў мяне нічога няма...
Я не галодны, сказаў Пятро. He старайся...
Але Таня не супакоілася, пакуль не падала на стол паставіла і чаркі, і талеркі, палажыла нажы, відэльцы, нарэзала хлеба, каўбасы, сала.
Ён, Пятро, прысеў да стала, нават выпіў чаркі дзве ці тры гарэлкі. I, вядома ж, закусіў. Расказаў пра сябе, як жыве і
працуе, паслухаў і Таню, якая, піто б ні гаварыла, пра што б ні расказвала, зноў і зноў вярталася да свайго гора, плакала.
Што нарабілася, што нарабілася! час ад часу ўскліквала яна. I горачка такое не ў адной мяне, а ва ўсіх. У каго ні спытай хварэюць. To гаспадар, то гаспадыня, то дзеці. A то і ўсе, як вось у мяне...
Сядзеў Пятро за сталом, слухаў Таню, і на душы рабілася ўсё змрачней, змрачней. Урэшце не вытрымаў устаў з-за стала, сказаў:
Ехаць мне трэба, сястра. Дай адрасы, дзе Ліза і Клава ў Мінску ў бальніцы ляжаць, я наведаю іх, можа, чым памагу...
Таня дала адрасы, прызналася, што хацела яму, Пятру, пра ўсё даўно напісаць, ды ўсё не рашалася расстройваць яго баялася.
Добра, што ты прыехаў, сам усё ўбачыў, пачуў... A то я... Можа б, і гэты раз тое самае зрабіла, пгго і раней.
Напрыклад?
Ну, напісала б пісьмо і парвала б...
Чаму?
Ой, братка... Добра пісаць пра добрае. А пра дрэннае, такое, як у мяне...
Таня зноў заплакала, ледзь не загаласіла.
3 сястрою развітаўся не хутка. I калі зноў сеў у машыну, падумаў якую хвіліну і ўсё ж не вытрымаў, сказаў шафёру:
У вёску маю, Барвінкі, давай праедзем. Хоць пагляджу, што там...
Гарадок мінулі хутка, бо ён і невялікі быў. Выехалі ў поле, паімчалі па асфальтаванцы міма высокіх галлістых таполяў, што раслі ўздоўж дарогі. 3 цікаўнасцю глядзеў Пятро Астаповіч то па адзін, то па другі бок, хочучы ўбачыць, што тут змянілася ў параўнанні з тым, што было некалі. He, новага нічога не было. Усё тое ж палі, засеяныя жытам, ячменем, аўсом; дарогі, што беглі то ў адзін, то ў другі канец; вёскі ў зеляігіне садоў...
Калі ўехалі ў лес, то ён здаўся яшчэ болып пракаветным, старым. I быццам падзічэў, пагусцеў...
He было ля дарогі і мурашніка, які так часта згадваўся ў апошні час Пятру Астаповічу толькі рыжэла невялікая пляма. He было і вывернутай з каранямі сасны, нават пень нехта спаліў. Зарасла і тая яма, што ўтварылася ад вываратня пажарцам, папараццю, нейкай іншай травой.
«Вось так і з гарадком, мабыць, будзе, падумаў Пятро Астаповіч. Прастаяў ён каля тысячы гадоў, палілі яго, разбуралі, а ён зноў і зноў аднаўляўся, жыў... А цяпер, пасля аварыі...»
На выездзе з лесу дарогу перагарадзіў паласаты шлагбаум. Ад яго ў два бакі разыходзілася калючая агароджа. Знакі паказвалі, што ехаць далей нельга: там «зона».
Ля шлагбаума стаяла вартавая будка і з яе, як толькі наблізілася машына, выйшаў міліцыянер.
Вам куды? спытаў ён даволі сурова, патрабавальна.
У Барвінкі хачу праехаць, сказаў, не вылазячы з машыны, Пятро Астаповіч.
А пропуск у вас ёсць?
Пропуска ў Пятра Астаповіча не было. I, пастаяўшы якуіо хвіліну, ён сказаў шафёру паварочваць і ехаць назад у Мінск, што шафёр з радасцю ў наступную хвіліну і зрабіў.
Болып Пятро Астаповіч не глядзеў па баках. Толькі калі праязджалі паўз тое месца, дзе некалі быў мурашнік, кінуў на яго паспешлівы погляд і як бы спалохаўся, зноў унурыўся ў сябе, пачаў перабіраць у думках тое, што сёння ўбачыў, пачуў.
«Нават каб на магілу маці, бацькі заехаць, і то дазвол трэба браць, падумаў ён. А будзе, што япічэ будзе... і не толькі з гарадком, а ўсім, чым я жыў, што рабіў, чаму шчыра, аддана пакланяўся, служыў?..»
Адчуў: яму раптам захацелася плакаць. Плакаць так, як плакала сястра Таня...
I ён, адвярнуўшыся, каб не бачыў іпафёр, заплакаў...
1990
3 АЎТАБІЯГРАФІЧНЫХ АПАВЯДАННЯЎ
ДЗІВОСЫ
Явельмі хацеў ігіць. I, каб наталіць смаіу, іпукаў вады. А яе не было каторы месяц не ішлі дажджы, усюды стаяла страшэнная суш: павысыхалі не толькі брады, балоты, але і рачулкі. Вяртацца ў вёску? Але ж гэта кіламетраў дзесяцьдванаццаць. Па лесе, гарачыні...
I я надумаў знайсці ваду бліжэй, напіцца яе ўволю. Вось толькі дзе была яна не ведаў. На ўсякі выпадак падаўся ў алёс там, як помніў я, заўсёды было мокра, працякала рачулка. Вясною і ўвосень туды наогул было не ўлезці гразь, багна. He замярзала і зімою прысыпле карчы і купіны снегам, прышэрхне ў мароз так і застаецца да цяпла. Дзікія звяры і то абыходзілі гэтае месца. Гняздзіліся хіба птушкі для іх гэта быў сапраўдны рай.
«Няўжо і ў альсе павысыхала, няма вады? не мог даць сабе я веры. He можа такога быць».
Чарналессе дубы, клёны, грабняк, арэшнік я мінуў даволі хутка, хоць давялося і абыходзіць вывернутыя з каранямі старадрэвіны, непралазь і кусты. Урэшце выбіўся на алешнік стары, месцамі зусім сухі, з аблезлай карою, пакарабачанымі, як верчык, стваламі. Унізе зелянеў маліннік, парэчкі і смуродзіны. I там, і тут чырванелі, чарнелі ягады, і я хвілін колькі іх рваў, кідаў у рот. Але яны не глыталіся, перасядалі. Трэба было прамачыць горла, выпіць вады. Хоць кроплю, глыток...
I я, патаптаўшыся ў алешніку, пакіраваўся ў глыб альса туды, дзе была заглуш, працякала рачулка. Убіўся ў густы не прадрацца лазняк, потым пачалося куп’істае, зарослае шылегам, асакою і рагазою балота. Ногі мае правальваліся, нібы
ў прорву, у гразь, багну. Але я, хапаючыся за купіны, вылазіў на сухое, зноў ішоў.
Вады нідзе не было. Нават у яміпах чортавых воках, што чарнелі тут і там. Што было рабіць? Вяртацца назад?.. He!
I я, напружваючы апошнія сілы, іпюў і ішоў, браўся далей і далей.
Урэшце я выбіўся зноў на алешнік. Спярша малады, зарослы маліннікам, потым чысты, стары.
«Што гэта? Няўжо я апынуўся з другога канца альса? Але ж рачулка, дзе яна? Мінуў я яе?..»
Так, неўзабаве пераканаўся, што я сапраўды з другога канца альса, дзе расло, перапляталася чарналессе, а за ім ішоў, цягнуўся на многія кіламетры, шчыры бор...
«Мусіць, рачулка высахла... і я мінуў яе, нават не заўважыўшы таго...»
Вярнуўся назад, усё яшчэ не верачы, каб у альсе не было вады.
«Нс можа такога быць... Яна ёсць, толькі трэба пашукаць...»
Зноў быў алешнік, лазняк, зноў былі чорныя лапіны гразі і багны, купіны асакі, шылегу і рагазы... Зноў я грузнуў, правальваўся, быццам на той свет, не знаходзячы пад нагамі апоры, зноў вылазіў, выбаўляўся на сухое...
Вады не было...
...I ўсё ж я знайшоў ваду. Пад старым, вывернутым з каранямі вязам. Яна блішчэла, быццам срэбра, і ціха струменілася, пералівалася няйнакш, там быў ручаёк, крыніца...
Я прыпаў да каранёў, каб яе дастаць, зачэрпнуць рукою. I адразу ж адхіснуўся. Здалося мне я дакрануўся да нечага забароненага, таго, да чаго дакранацца ніяк нельга. Мяне кінула ў пот. I ў вачах паплыло, завярцелася, закружылася дрэвы, зялёнае голле, блакітнае неба... I ўбачыў я рантам глыбокаглыбока пад сабою чорную прорву, а там... людзей... Голых, худых... Яны, сцяўшыся ад холаду, стаялі ў чорным прадонні, умольнымі вачыма глядзелі на мяне, уверх, дзе было цяпло, сонца, дзе быў я, і чагосьці прасілі ці не каб падаў руку, выцягнуў іх з прадоння...
Колькі ўсё гэта прадаўжалася? Можа, хвіліну, можа, больш. Але смага ў мяне прапала дзе і падзелася. Я падняўся на ногі і, быццам п’яны, не помнячы сябе, пайшоў ад вываратня, накіраваўся ў лес... I адчуванне было, быццам я зазірнуў туды, куды зазіраць было ніяк нельга, быццам я сам пабываў там, у прорве, на тым свеце. I неяк вырваўся на волю, іду вось па зямлі, дзе ўсё так хораша падзімае, абдае ветрык, спяваюць птушкі, свеціць сонца, зелянее лес, сінее неба... I нічога ані мне не хочацца, нават піць, усяго хапае, усё ёсць, мне так добра, як не было яшчэ ніколі ў жыцці...