Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Вось тады і бліснула іскра надзеі, што мяне не выключаць з універсітэта, дадуць магчымасць закончыць тое аддзяленне, якое я выбраў, на якое паступіў.
Дваццаці пяці рублёў стыпендыі, якую нам давалі, вядома, не хапала, каб жыць. I я шукаў, пра што можна было б напісаць, каб зацікавіць якую-небудзь газсту і яна надрукавала мой матэрыял. Урэшце, я пачаў пісаць апавяданні. Адно з іх, як здавалася мне, лепшае, занёс у «Маладосць»: яна яго змясціла ў адзінаццатым ці дванаццатым нумары.
За першы ж ганарар, які атрымаў, я набраў некалькі метраў прыгожай шарсцяной тканіны і паслаў маці, каб яна з яго пашыла сабе сукню... Я ўдзячны быў маці, што яна на мяне ніколі не забывала, пісала як не штотыдзень лісты, a то, адарваўшы ад сям’і хоць пяцёрку, прысылала мне ў Мінск, каб я вучыўся, не галадаў...
На канікулы я ездзіў дадому, у вёску. Хадзіў разам з бацькам у лес драць бяросту зарабіць сабе хоць якую капейку, a то, калі, павяртаўшыся з арміі, пажаніліся Коля і Пятро, пама-
гаў ім будаваць хаты... На трэцім жа курсе паехаў у Хойнікі, каб папрацаваць, папрактыкавацца ў газеце. I тут я сустрэўся яшчэ з адным чалавекам, які напомніў мне, што я не такі, як усе. Прозвішча яго было Саплякоў.
Што ён рабіў у рэдакцыі, якім загадваў аддзелам я так і не ведаю. Змрочны, неразгаворлівы, вечна не ў настроі, ён хадзіў з кабінета ў кабінет і ўсё курыў, курыў...
Хутка мне стала вядома, што Саплякоў у вайну быў ў лесе, у партызанах. Пагаварыўшы са мною адзін на адзін і выведаўшы, што я думаю, як гляджу на свет а я гэтага не хаваў, гаварыў, што думаў, ён у канцы нашай размовы сказаў:
Я страляў такіх, як ты, калі была вайна, і пайшоў ад мяне.
Праз тыдзень мне пазваніў сакратар райкама партыі Падбярэзны, сказаў:
Я заўтра еду па раёне... Ці не хацелі б вы са мною наведаць некаторыя саўгасы і калгасы?
Такая прапанова была мне ўпершыню. Я згадзіўся.
Раніцаю сакратар райкама пад’ехаў на машыне да рэдакцыі, і я паехаў з ім.
Пабывалі мы разам з сакратаром у трох ці чатырох гаспадарках. Наведалі ферму, ток, на якім ішла малацьба, паабедалі ў старшыні калгаса, потым паехалі на сенакос. Падбярэзны нічога мне не гаварыў, толькі пытаў, ці мне цікава ўсё тое бачыць, што ён паказвае.
Так, цікава, сказаў я. Можа, я што-небудзь з гэтай паездкі нават напішу.
Умгы, не то ўхваляў маю задуму, не то не сакратар.
Увечары ж, калі мы расставаліся, Падбярэзны выйшаў з машыны разам са мною і, адвёўшы мяне ўбок, каб нас не чуў шафёр, сказаў ціха:
Барыс, мая табе парада... Практыкуйся ты ў Мінску ці яшчэ дзе-небудзь, але не ў нас...
А што? спытаў я.
Бачыш, на цябе цэлая папка ляжыць у мяне, прызнаўся ён.
Чаго папка? не зразумеў я.
Кампрамату... Але не, ты не бойся, ходу гэтай папцы я не дам... Мы праверылі... Бацька твой не вінаваты ш ў чым... Ды і ты... Але... Гэтыя матэрыялы могуць з’явіцца ў іншым месцы... і тады... Лепш едзь адсюль...
Мяне як варам абліло.
Хто іх піша, тыя матэрыялы? паглядзеў я ў вочы Падбярэзнаму, якога, дарэчы, я дасюль не ведаў сустрэліся, можна сказаць, упершыню.
Есць адзін такі чалавек. Злосны на ўсіх, на ўвесь свет... Саплякоў?
Падбярэзны нічога не адказаў, пайшоў у машыну...
Практыку я ўсё ж закончыў у раённай газеце. Але Саплякова не аднойчы ўспамінаў...
Успомніў я яго і тады, калі неяк, прыехаўшы дадому, даведаўся, што ён ледзь не забіў майго бацьку. Справа была вось якая: мой бацька завёў сабе на старасці год сабаку. I неяк, калі бацька быў на двары, міма праязджала п’яная кампанія вярталася з палявання хойніцкае начальства. I адзін з паляўнічых гэта, як потым мне сказалі, быў Саплякоў, стрэліў па сабаку, які, вядома ж, заліваўся брэхам з падваротні. У сабаку Саплякоў не пацэліў, а ўвесь зарад шроту трапіўбацьку ў ногі...
Можна было б узбудзіць судовую справу. Але бацька не стаў гэта рабіць, баяўся, што яму начальства гэтага не даруе. Ды і мне у Мінску таксама не абыдзецца, адгукнецца...
Ведаю я етага Саплякова, сказаў ён мне, яшчэ з вайны... Ета ж ён страляць мяне выводзіў з хаты... Што ў партызаны я не ішоў...
Універсітэт я ўсё ж скончыў, уладкаваўся на працу ў рэдакцыю часопіса «Вожык». Потым, неўзабаве, перайшоў у «Полымя». Сувязь мая з дамоўкай не парывалася я то пісаў лісты, то ездзіў у вёску сам. Калі ж ажаніўся і нарадзілася дачка, якую мы назвалі Галяй, пачаў ездзіць туды разам з жонкаю і дачкою. Проста дзіўна было, як мая маці ўмела сыходзіцца з нявесткамі, ладзіць з імі, усяму іх навучаць і разам з тым вучыцца ад іх таму, чаго сама не ўмела...
Вядома, хата ў нас была ўжо старая, ды і будавалася ж яна наспех, не так, як трэба. I мы задумалі пабудаваць сабе новую хату. Нават не хату, а дом.
На будаўніцтва дома пайшло два гады. Я ўжо някепска зарабляў, таму штомесяц слаў бацьку і маці грошай. Яны за гэтыя грошы куплялі лес, рэзалі дошкі, наймалі цесляў. Вядома, памагалі будаваць дом і Коля, Пятро, Іван, Грыша. Ды і я, калі прыязджаў на лета з сям’ёю, таксама ўвесь час праводзіў у новай хаце габляваў дошкі, слаў падлогу ці іншае што-небудзь рабіў.
I дом закрасаваў па напіым селііпчы...
Іван, адслужыўшы армію, паступіў ва ўніверсітэт. А потым, спагадзя, ва ўніверсітэт паступіў і Павел...
Бацька павесялеў сыны выходзілі ў людзі. Павесялела і маці.
-	Хоць і папамучыліся, але ж дзеці ўсе жывыя, здаровыя. I глядзіш, у людзі выб’юцца, радавалася яна.
Ды і як было не радавацца! Да іх, бацькі і маці, усёй нашай сям’і, надта ж хутка мяняліся адносіны. I раённага начальства, і нашага, сельсавецкага. Ніхто з імі не хацеў настырняцца, наадварот, шукалі дружбы, сяброўства. Як-ніяк, мы ж былі прыкметныя людзі, маглі паўплываць ужо на лёс некаторых людзей...
Усё было б добра, каб не хвароба бацькі. Ён так па-належнаму і не паправіўся, хадзіў, ледзь перастаўляючы ногі. Да таго ж давала пра сябе знаць і шматгадовая сухамятка пачаў балець страўнік. Лячыцца бацька не хацеў вельмі ж не любіў дактароў, бальніц.
■ Ат, пакеўляю яшчэ трохі, аднекваўся ён, калі мы гаварылі яму пра бальніцу. I так хвала Богу, што столькі пражыў... Мяне ж колькі разоў забіць маглі... і на фронце, ды і пасля... Радуйцеся, што ўсё неяк уладзілася. I вы не на чу-
жыне, а дома здаровыя, дужыя... і ад Сібіры адкруціліся... У людзі вунь выходзіце...
Мы звыкліся з тым, што бацька хворы. I, вярнуўпіыся ў Мінск, мала пра яго думалі, у кожнага ж хапала сваіх клопатаў.
I таму як гром з яснага неба была для нас тэлеграма з дому ад маці: «Прыязджайце, бацьку зусім дрэнна».
Сабраліся хутка, у адзін міг. Селі на цягнік, даехалі да Гомеля. А там чакаць аўтобуса ці цягніка было нам не ў змозе. Узялі таксі, паехалі... Восень якраз была, яшчэ не позняя пачатак верасня. Таму і вырашылі мы не ехаць у Вялікі Бор праз Хойнікі гэта было амаль на сорак кіламетраў далей а збочылі з шашы на звычайную лясную дарогу ля Дубровіцы. I памыліліся праз якіх кіламетраў пяць «селі» ў гразь загрузлі...
Таксіст аблаяў нас матам і далей ехаць адмовіўся. Давялося дабірацца да Вялікага Бору пешкі. Што ж, нам было не прывыкаць хадзілі пешкі, ці як у нас казалі, на сваіх дваіх і не па столькі кіламетраў...
Дарога з Дубровіцы да нашай вёскі лясная, прыгожая. Асабліва ўвосень, калі жаўцее лісце. Тады дубы, клёны, асіны, бярозы, ясені выглядаюць зусім інакш, чым улетку, Светласць, як бы святочнасць усюды, куды ні паглядзіш, ні кінеш вока. А тут яшчэ галінкі арэшніку звісаюць над галовамі, а на іх поўна арэхаў. Жоўтых, амаль карычневых лузаноў. Ніхто іх не парваў, бо, мабыць, рэдка хто гэтаю дарогаю хадзіў у нашу вёску. Спыніліся, нарвалі па кішэні. I раптам нехта з нас ці то Іван, ці то Павел, ці то я успомнілі: бацька ж у нас хворы, можа, якраз канае, а мы тут арэхі рвём...
Кінулі гэта рабіць, заспяшаліся дадому...
Бацька быў жывы, нават усміхнуўся, калі нас убачыў.
-	Нічога, хлопцы, павярнуўшы галаву ў наш бок, сказаў ён. Яшчэ трохі пажыву... А во што прыехалі малайцы, дзякуй.
Яшчэ разы два-тры выклікала нас маці тэлеграмай. Але ўсё абыходзілася неяк. Прыязджаў доктар, аглядаў бацьку, выпісваў парашкі, мікстуры. I бацька папраўляўся...
...Той раз яму стала зусім блага. Доктар гарбаценькі Раманюк, агледзеўшы яго, тэрмінова папрасіў адвезці ў Хойнікі. А там, у Хойніках, таксама не захацелі з ім важдацца накіравалі ў Гомель. Тэрмінова трэба было рабіць аперацыю.
Што там і як было, але аперацыі бацька не дачакаўся памёр...
На пахаванне бацькі сышлася ўся наша радня. Мы, яго сыны, прыехалі таксама. I тады я ўпершыню адчуў, што рушыцца нашая сям’я, нашая дамоўка...
Але заставалася жыць маці, а значыцца, заставаўся і дом, нашае абжытае селііпча... Заўсёды, калі захочацца, можна прыехаць, ёсць дзе сабрацца ўсім разам... Хоць і без бацькі, але... сям’ёю... Былою нашаю вялікаю сям’ёю. I перабачыцца, і пагаварыць...
Маці кожнаму з нас, сваім дзецям, пісала пісьмы, расказвала падрабязна ўсё пра сябе, чым жыла, свае і вясковыя навіны, прасіла рады, падказвала, што і каму з нас рабіць, калі ў нас з’яўляліся скрутныя сітуацыі. Вядома, мы не забывалі пра маці пісалі ёй пісьмы, пасылалі грошы, ездзілі ў госці. Ездзіла ў госці да нас, хоць і не часта, і маці. Прыедзе, сустрэнецца з усімі намі, пагасцюе і дадому.
Хоць бы месяц пажыла ў нас, прасілі мы.
Але маці не паддавалася ні на якія ўгаворы.
Там жа карова, свінні, куры... напамінала яна. Іх ніхто за мяне не дагледзіць. Ды і што мне ў вас рабіць?..
Думалі, перастане трымаць карову, свіней, курэй, то і ў Мінску затрымаецца. Спярша на месяц, потым на зіму, а пасля і назусім. He, не згаджалася, ніяк не згаджалася яна пакідаць сваё селішча.
Там людзі свае, суседзі... Калі што і памогуць, і душу з імі адвядзеш. А тут што? Хадзі з кутка ў куток ды з акна на свет пазірай. He, я да такога не прывыкла.
Дык ты ж адна там!
Калі не хочаце, каб была адна, магу прымака ўзяць. Мужчын адзінокіх хапае, сватаюцца...
Але не, такога мы не хацелі.
Што ж, тады адна буду жыць.
I жыла. Дваццаць доўгіх гадоў...
Слабасцю, вечным папрокам сабе быў у маці Павел. Калі мы нападалі на яе, казалі, чаго раздурыла яна яго, спесціла, маці адмахвалася ад нас, плакала.
Я рада, таго вы ўсе такія разумныя, спакойныя, жывяце правільна. А ён не такі, як ўсе вы, таму яго і шкадую болын за ўсіх.