Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
Дома ў дарогу на тыдзень мяне заўсёды збірала мама. 3 сабою нічога асаблівага не было браць. Але яна знаходзіла
то кавалачак сала, то грудку масла. Ды і круп на суп давала, рубля купіць хлеб...
Усе мы, вучні, у школе вывучалі ваенную справу. Вучыліся хадзіць у страі, аддаваць каманды, страляць з вінтовак, разбіраць і збіраць іх. Мы рыхтаваліся да службы ў арміі.
Аднойчы да нас у школу прыйшоў афіцэр з ваенкамата. Сеўшы за стол, за якім звычайна сядзеў настаўнік, ён папрасіў мяне аднаго з усяго нашага класа выйсці, не прысутнічаць на гутарцы.
Што такое? насцярожыўся я.
Вы ў Германіі былі, адказаў афіцэр, вас гэтая гутарка не датычыць...
Больш пытаць ні пра што я не стаў выйшаў з класа. Рабіць мне не было чаго, і я паблукаў у парк.
Была вясна, свяціла сонца. Але я не бачыў яго у вачах у мяне было цёмна ад слёз.
«Значыцца, я не такі, як усе, думаў я. Я быў у Германіі... Але ж, супраціўлялася ўсё маё нутро, пратэставала, я туды не сам паехаў. Мяне сілаю туды пагналі. Спалілі сяло, а нас, яго жыхароў, каго не спалілі, не павесілі, не застрэлілі... I ўсё ж у Германіі ты быў, быццам дабівала мяне думка. Так, быў... I што з таго? ТТТто я чалавекам ад гэтага перастаў быць?»
He, незразумела мне многае было. I калі я вярнуўся зноў у клас, адчуў сябе адчужана, ніякавата. 3 галавы не выходзіла адна-адзіная думка: «Я не такі, як усе...»
Вядома, на бліжэйшым перапынку, хоць я і не пытаў ні ў кога ні пра што, сябры сказалі мне, чаму пакідаў іх афіцэр, якую вёў з імі, маімі аднакласнікамі, гугарку.
Ён запрашаў нас паступаць у вайсковыя вучылішчы, абяцаў дапамаічы ўсім, хто выбера сабе афіцэрскую прафесію...
Але гэта мяне не супакоіла. «Бачыш, віліся ў галаве думкі, усіх запрашаюць пастунаць у вайсковыя вучылішчы, a мяне не, бо я ў Германіі быў...»
3 гэтага дня я яшчэ больш замкнуўся ў сабе. Хадзіў на ўрокі, слухаў настаўнікаў, адказваў на тыя пытанні, якія мне задавалі, і... зноў пагружаўся ў сябе, свае думкі, перажыванні.
Чаго толькі не перадумаў я ў тыя дні! Усё, здаецца, жыццё сваё ўспомніў, перабраў да драбніц!
Вядома, ні бацьку, ні маці пра ўсё гэта я нічога не сказаў. «Няхай не ведаюць, не перажываюць за мяне. Знайду я сабе недзе прыстанішча, не канечне афіцэрам быць». Але з гэтага выпадку вывад сабе зрабіў мне не давяраюць, а значыцца, тое, што можна іншым, мне нельга...
За час вучобы у Хойніках у нас нарадзіўся яшчэ адзін хлопец, якога назвалі Алесем. Маці, каб неяк апраўдацца перад усімі намі, большымі, казала: «Во, раз’едзецеся вы ўсе, а мы з бацькам з ім жыцьмем. Усё ж у хаце весялей, не адны будзем».
Што ж, маці і бацька былі сталыя людзі, яны ведалі, што ім рабіць. Ды і жыў тады я ўжо іншым, сваім жыццём. Справа ў тым, што я пазнаёміўся з раённай газетай, пісаў туды заметкі, карэспавдэнцыі. Пісаў і вершы... I марыў стаць калі не пісьменнікам, дык хоць бы журналістам. А дзеля гэтага трэба было шмат чытаць, вучыцца...
Вучыўся я добра, мяне «рыхтавалі» на медаль. Праўда, прыход таго афіцэра з ваенкамата ў наіпу школу, тое, што мне не давяраюць, паўплывала на некаторых настаўнікаў сёйтой засумняваўся раптам у маіх здольнасцях. Тым не менш у мяне былі і абаронцы выкладчык беларускай мовы і літаратуры Іван Гарасімавіч Буцько і выкладчыца гісторыі Юлія Валер’еўна Салаўёва. Усё залежала цяпер ад таго, як я здам экзамены.
У час экзаменаў я звычайна жыў у Вялікім Бары. Там, на нашым гародзе, рос дубок, я ішоў туды і вучыў тое, што мне трэба было вывучыць. Хадзіў зрэдку я і на кансультацыі. Іншы ж раз, асабліва перад пісьмовымі экзаменамі, якія звычайна пачыналіся рана, у дзевяць гадзін, заставаўся начаваць у Хойніках.
У тыя дні я неяк па-добраму пазнаёміўся, а потым і пасябраваў таксама з вучнем Хойніцкай школы, не з нашага, а з суседняга з нашым класа Віктарам Дашуком. Ён таксама, як
і я, пісаў заметкі у газеты і, як выявілася, збіраўся паступаць ва ўніверсітэт на факультэт журналістыкі.
Вось здадзім экзамепы і паедзем, самі завязём дакументы, гаварыў ён мне. Бо па пошце яны і згубіцца могуць. Ды і не зарэгістраваць жа іх могуць. А так самі з рук у рукі аддадзім...
Віктар, як і я, ішоў на мсдаль. На медаль ішоў яшчэ добры дзясятак вучняў. Праўда, у ходзе экзаменаў многія пазразаліся. Але мы з Віктарам засталіся.
Зацвярджаліся медалі ў Гомелі, у аблано. I пакуль вазілі туды нашыя пісьмовыя работы, пакуль правяралі і пераправяралі, мы чакалі вынікаў. А іх усё не было і не было. I мы пачалі нервавацца.
Лепш бы ўжо атэстаты звычайныя нам далі, чым гэтыя медалі, гаварылі мы з Віктарам, калі сыходзіліся разам. Гэта ж ліха ведае што! He ведаеш, што і рабіць! Ці то да экзаменаў рыхтавацца, ці то не трэба будзе іх здаваць.
I Віктару, і мне медалі зацвердзілі. Праўда, не залатыя, a сярэбраныя.
Нічога, натхняў мяне Віктар. Здаць два экзамены рускую літаратуру і сачыненне... Гэта не праблема, паступім!
Каб здаваць трэба было беларускую літаратуру і сачыненне я не хваляваўся б. А рускую... Што ж, паглядзім...
Перш чым везці дакументы, іх трэба было мець на руках, аформіць.
I Віктар, і я гэтым і заняліся хадзілі фатаграфавацца, бралі медыцынскія ды ініпыя даведкі, характарыстыкі. Віктару было лягчэй, ён жыў пры саміх Хойніках, у Малішаве. А мне давялося сюды-туды хадзіць то ў Вялікі Бор, то з Вялікага Бору. Аднойчы, калі я вяртаўся дадому, ля мяне раптам спынілася грузавая машына на ёй ехаў з Хойнікаў старшыня нашага сельсавета. Ён прапанаваў мяне падвезці ў сяло. Такая дабрата здалася мне падазронай.
Чаго ты ўсё ў Хойнікі ходзіш? спытаў ён у мяне, калі я залез у кузаў мавіыны. Вучоба ж у школе скончылася...
Дакументы афармляю, прызнаўся я.
I куды ж ты паступаць надумаў? быццам шчыра зацікавіўся старшыня.
Ва ўніверсітэт, адказаў я.
Ва ўніверсітэт? аж ледзь язык не праглынуў старшыня. Ого, куды захацеў... Хоць бы ў цехнікум які... A то ва ўніверсітэт!..
Машына кранулася, мы паехалі, і размова наша на тым спынілася. Дзесьці я разумеў старшыню: я быў першы з нашай вёскі, хто закончыў сярэднюю школу з медалём і збіраўся паступаць ва ўніверсітэт. I старшыня не верыў, што мне ўдасца гэта зрабіць. Універсітэт уяўляўся яму нечым недасяжным. Аднак у гэтай размове быў і іншы падтэкст. Але пра гэта потым.
Дакументы і Віктар і я сяк-так аформілі. Выбралі і дзень, калі іх везці. Здаецца, гэта была серада. Напярэдадні Віктар прыехаў да мяпе ў Вялікі Бор, каб ужо адсюль разам дабірацца да Аўрамаўскай, а адтуль, сеўшы на цягнік, і ў Мінск.
Віктар таксама, як і я, жыў бедна. Але на дарогу гропіы знайшліся. Мабыць, памагла сястра, якая была замужам. Сабраў і я некалькі патрэбных рублёў, хоць, калі прызнацца, ехаць у Мінск, везці дакументы мне не вельмі хацелася. Шкада было часу. Ды і грошай.
Але дагавор ёсць дагавор. I мы, павячэраўшы ў нас дома за сталом, рупіылі.
3 Аўрамаўскай цягнік тады адыходзіў а трэцяй гадзіне ночы. Але, чакаючы яго на станцыі, мы не сумавалі нам было пра што пагаварыць. He сумавалі мы і ў вагоне, толькі хіба перад самым Гомелем крыху падрамалі, дакладней, паклявалі насамі.
У Гомель цягнік прыходзіў рана, гадзін у сем. Рабіць нам не было чаго, і мы, паблукаўшы па горадзе, вырашылі з’ездзіць у педагагічны інстытут, што быў тут. На гэтым настаяў я.
Паглядзім, які конкурс, угаворваў я Віктара. А раптам невялікі?
Ну і што, як невялікі? пытаў у мяне непаразумела Віктар.
Мы ж не ведаем, што чакае нас у Мінску. А так, калі што, вернемся ў Гомель, у педінстытут паспрабуем паступіць...
Віктар паступаць у педінстытут не хацеў. Толькі ўніверсітэт і толькі факультэт журналістыкі!.. Але заставацца аднаму ў невядомым горадзе... I ён, хоць і без ахвоты, узяўся суправаджаць мяне да педінстытута.
Педінстытут, як аказалася, быў амаль на ўскраіне. Некалькі цагляных будынкаў сярод драўляных хат і садоў. Ён мне спадабаўся. Асабліва той корпус, дзе на калідорах былі выстаўлены за шклом чучалы дзікіх жывёлаў ваўкоў, касуль, зайцаў. А калі я даведаўся, што на гісторыка-філалагічны факультэт бяруць без экзаменаў тых, хто закончыў сярэднюю школу з сярэбраным медалём, я і зусім павесялеў.
Давай здадзім дакументы, прапанаваў я Віктару. I пра экзамены не трэба думаць, ды і ад дому ж блізка...
Віктар у сваіх перакананнях быў цвёрды і не паддаваўся на мае ўгаворы.
Гэта мы і пасля Мінска зрабіць можам, стаяў ён на сваім. Ды і білеты ж у нас куплены... Хоць Мінск паглядзім... A то... Ехалі не даехалі...
Довады Віктара былі слушныя. I я, хоць і не зусім задаволены, але пакінуў педінстытут...
Цяпгік з Гомеля на Мінск адыходзіў гадзін у восем вечара. I мы, забраўшыся ў вагон, узялі сабе пасцелі і паўкладваліся спаць ноч жа папярэднюю амаль не спалі, ды і пастамляліся ж, ходзячы цэлы дзень па Гомелі.
Вагон у нас быў плацкартны, таму ўсю ноч людзі то выходзілі, то заходзілі, падымаючы амаль на кожнай станцыі крык і будзячы нас. Тым не менш мы, здаецца, някепска выспаліся. I калі цяпгік прыйшоў у Мінск і выйшлі з вагона, адчувалі сябе нястомлена, свежа.
У Мінску якраз быў дождж, усюды на асфальце блішчэлі лужы. Абыходзячы іх, мы падаліся спярша ў памяшканне вакзала, а потым, папытаўшы, дзе знаходзіцца ўніверсітэт, шукаць яго.
Універсітэт, на наша іпчасце, быў зусім побач з вакзалам. I мы не вельмі намоклі ні парасонаў, ні плашчоў, вядома ж, у нас не было, пакуль дабраліся да прыёмнай камісіі, якая знаходзілася ў адным з карпусоў галоўным універсітэта.
Дакументы ў прыёмнай камісіі ў нас узялі без якіх бы там ні было пытанняў. Праўда, папярэдзілі конкурс на аддзяленне журналістыкі сёлета надзвычай вялікі на дваццаць пяць месцаў ужо больш за чатырыста заяў.
Што ж, сказаў Віктар, калі падаць, дык з добрага каня. Ніхто нас не папракне, як не паступім. Затое як паступім, залічаць нас, сёй-той пазайздросціць...
Я маўчаў. Прызнацца, мне таксама хацелася вучыцца ва ўніверсітэце на аддзяленні журналістыкі. Але... Каб паступіць! Бо калі не паступлю... У Віктара быў яшчэ год да арміі. А ў мяне... Мне трэба было ісці служыць. А там... Тры гады службы, а далей, далей што? Як складзецца маё жыццё?
Каб неяк застрахаваць сябе, селі на трамвай і з’ездзілі ў Дом друку, знайіплі рэдакцыю «Чырвонай змены», у якой мы з Віктарам час ад часу друкаваліся, і ўзялі там рэкамендацыі. Крыху весялей на душы стала, калі рэкамендацыі «Чырвонай змены» згадзіліся прыкалоць у прыёмнай камісіі да нашых спраў.