Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Але вабілі мяне не толькі кнігі. Вабіла і прырода буйная, як крышталь, раса, што звісала з кожнай травінкі, аж гнула яе, галасы птушак, што глушылі раніцаю наваколле, першыя цёплыя промні, што падалі на зямлю, саграваючы яе, як толькі ўзыходзіла, падымалася над лесам сонца... А камары, MainKapa, што віліся іншы раз хмараю, асабліва перад дажджом! Гадзінамі я мог стаяць і глядзець на лес, на неба, якое ў нас амаль ніколі не бывае без хмар. Захапляла і ўсё астатняе бухматыя, быццам перагружаныя цяжарам, чмялі, што ляталі ад кветкі да кветкі і шукалі мёду, пчолы, авадні і нават звычайныя мухі надта ж імклівыя і неспакойныя яны. А той жа ручаёк у лесе, крынічка на ўзбярэжжы балота... А кветкі! Іх жа было столькі, што аж вочы разбягаліся. I якія! Белыя, сінія, жоўтыя, чырвоныя, аранжавыя, блакітныя... Вялікія, бучныя, і зусім маленечкія, як іскрынкі, кавалачкі разбітага шкла... Ды і птушкі палявыя, лугавыя, лясныя... Я проста жыў у свеце прыроды, зліваўся з ёю, нават, здаралася, забываў, што я чалавек, што я не проста так тут баўлю час...
На стойле мы ў абед варылі сабе есці. Бульбу бралі з сабою ці капалі на калгасным полі, а ўсё астатняе здабывалі самі. Лавілі ўюноў, шчупакоў, плотак, палкаю білі качанят, прывартаваўшы, калі качка са сваім вывадкам падплыве блізка, дзе, схаваўшыся за купіну, стаіўшыся ў траве сядзелі мы. A то забіралі з гнёздаў і маладых птушанят шпакоў, дзятлоў яны надта ж крычалі ў дуплах, просячы ў сваіх бацькоў есці... Ды і ягадамі мы ласаваліся суніцамі, чарніцамі, малінамі, ажынамі. I грыбоў мы таксама не міналі. Спярша лісічкі, сыраежкі, потым абабкі, падасінавікі, баравікі. He толькі набі-
ралі, каб сабе насмажыць, а іншы раз і дадому па цэлай торбе валаклі. А арэхі! Як толькі завяжацца ў іх зерне, так і рвём, шчыплем....
Адзінае, што мне не падабалася ў пастуховым жыцці, дык гэта надта ж рана трэба было ўставаць, падымацца з пасцелі, ісці на ферму займаць кароў. I каб мяне выручыць ад непрыемнага, не псаваць настрою, займаць кароў на калгасную ферму хадзілі Пятро, a то іншы раз і сама маці. Дакучаў і дождж сеецца і сеецца, бывала, цэлымі днямі. Hi кніжкі пачытаць, ні палюбавацца наваколлем...
Бацька выпісаўся з бальніцы толькі пад восень. Трымаўся ён на нагах няцвёрда, хадзіў марудна, паволі. Лячыцца ж далей яму не было як трэба было карміць сям’ю, зарабляць грошы. I ён, паляжаўшы які тыдзень дома, пайшоў прасіцца ў леспрамгас хоць на якую работу.
Тады на змену звычайным пілам прыйшла ў нашую мясцовасць на дапамогу лесарубам электрапіла. Вазіць кожны дзень яе ў лес і з лесу было і дорага і нязручна. Таму на ноч яе пакідалі на дзялянцы. Без усякага нагляду электрапілу маглі сапсаваць. Ды і акумулятары там, зараджаныя электраэнергіяй, былі, быў і бензін, салярка. Патрабаваўся вартаўнік, каб ахоўваў усё гэта. Вось бацьку і прананавалі месца вартаўніка. Плата была мізэрная, але да платы даваліся картачкі на хлеб і мука... I бацька згадзіўся.
Цяпер мы не бачылі бацькі цэлымі тыднямі. Ён і дняваў і начаваў у лесе. Прыходзіў толькі да нас па харчы. Наладоўваў торбу, начаваў і зноў знікаў на цэлы тыдзень, a то ішпы раз і на два...
На Аўрамаўскай быў магазін, дзе рабочым леспрамгаса давалі хлеб. I паколькі старэйшыя мае браты Коля і Пятро працавалі адзін у леспрамгасе, другі ў калгасе то хадзіць па хлеб выпадала мне. Падымаўся з пасцелі я рана, яшчэ цёмначы. Абуваў лапці ці бахілы гэта залежала ад надвор’я і бег на Аўрамаўскую. Па вёсцы было ісці звыкла гарэлі ў вокнах агні, ды і людзі ж то па ваду, то япічэ куды хадзілі. A вось праз лес, які аддзяляў Вялікі Бор ад Аўрамаўскай, ісці
было страшнавата. Блукалі ж гайнямі ваўкі ў наваколлі. Ды і здзічэлыя нямецкія аўчаркі, якіх немцы пазапускалі ў лес, каб яны распраўляліся з партызанамі. I ў нашай мясцовасці, і ў вёсцы таксама, былі дзясяткі выпадкаў, калі ваўкі ці здзічэлыя аўчаркі нападалі на людзей, разрывалі іх. I я тыя два кіламетры лесу спярша бор, потым густы калючы хвойнік прабягаў хутка.
На Аўрамаўскай я замаруджваў хаду ішоў звычайна, не бег. Нельга было бегчы, бо тады за мной гналіся сабакі. Хоць я не вельмі іх і баяўся, але ўсё ж...
Магазін, дзе давалі на карткі хлеб, быў непадалёку ад станцыі. Я прыходзіў да яго іншы раз самы першы. Калі ж спазняўся станавіўся ў чаргу. Вядома, калі прывозілі хлеб і магазін адчыняўся, мяне выкідвалі з чаргі, лезлі напралом тыя, хто меў сілу. Але магазінпічыца Гэля мяпе ведала, шкадавала, таму заўсёды атаварвала.
3 хлебам бегчы дадому было весялей. Да таго ж я звычайна спяпіаўся паспець у школу, на заняткі. 3 хлебам ісці на ўрокі я не асмельваўся, яго маглі з’есці школьнікі, бо галодныя ж усе былі. Таму нёс хлеб дадому, браў кніжкі, сшыткі і бег у школу.
Гэтак было зімою, вясною. А ўлетку зноў пасвіў кароў. A то, здаралася, і начаваў у лесе разам з бацькам каля электрапілы, каб, калі пачне світаць, пайсці ў лес збіраць ягады ці грыбы... Тыя ночы, праведзеныя ў лесе, і цяпер у маіх вачах: гарыць агонь, выхоплівае з цемры камлі дрэў, дзесьці крычыць сава, а мы з бацькам, прылёппы на салому ці сена, пасланыя ў курані-аднабочцы, або ціха гамонім, або дрэмлем. Час ад часу падымаемся, ідзём да агню, падкідваем у яго дровы... I зноў гамонім, зноў дрэмлем... А ледзь світаць пачне, ідзём у лес шукаць баравікоў. Яны ў нашым лесе раслі крамяныя, з моцным белым коранем і вялікаю мясістаю шапкаю. I не па адным, a цэлымі чарэнямі штук па дзесяць, a то і дваццаць... I пакуль людзі прыходзілі з вёсак, мы набіралі іх па поўным кашалі...
Хоць бацька і хварэў, зарабляў не вельмі, але працавалі Коля, Пятро, ды і я ў гаспадарцы сёе-тое памагаў. I мы багацелі купілі сабе карову, парася, было ў нас і некалькі
курэй. Так што на нашым стале з’яўлялася і малако, і яйкі, а ўвосень, зімою іншы раз і мяса. Сёе-тое набывалі мы і з адзежы ватоўкі, штаны, сарочкі. Ды і лён сеялі на сотках, які маці слала на жнівеньскія росы, потым сушыла, цёрла на церніцы, трапала, адбірала кужаль ад патрэпак, прала. I ўжо з нітак, якія звіла, на кроснах ткала палатно. 3 палатна яна шыла нам сарочкі, штаны. Словам, мы пачыналі наладжваць сваё жыццё. I тут як тром з яснага неба навалілася на вас новая бяда прыйшла позва, каб нашага Колю забраць вучыцца, як пасля высветлілася, на шахцёра. Бацька і маці спалохаліся, успомнілі, як у вайну забіралі моладзь і везлі ў Нямеччыну...
I дзе тая моладзь? пыталі яны адзін у аднаго. Няма, амаль ніхто не вярнуўся дадому. А цяпер хіба ж ета не тое самае?’
I не пусцілі Колю на тую вучобу...
Зноў пачалі клікаць то Колю, то маці і бацьку ў сельсавет, а потым у раён. Зноў успомнілі нам Нямеччыну... Але маці і бацька на сваім стаялі:
He маеце права, добраахвотна толькі ўзяць можаце... He па позвах, як ета вы робіце... Няхай у вайну такое было, дык то ж немцы ў нас панавалі... А цяпер савецкая ўлада...
Колю сяк-так адстаялі, не далі забраць у шахты. Але небяспека нечакана навісла над Пятром цяпер ужо яго захацелі забраць у ФЗО. Ён-та ўвогуле быў не супраць, каб з’ехаць з дому, абрыдла яму хадзіць за каровамі. Але адпускаць Пятра з дому не хацела маці.
Як ты адзін жыць там будзеш? Ды яшчэ ў горадзе? Там жа ліха ведае што: і панажоўшчына, і п’янства... Ці вывучышся ты там на каго, ці не, а ў турму трапіш...
I не пусціла Пятра гэтак жа, як і Колю, з дому...
Час, аднак, не стаяў, ішоў, бег. Я закончыў чатыры класы, і паўстала пытанне, што рабіць далей: вучыцца ці пайсці працаваць, як працавалі ўжо мае старэйшыя браты.
Дырэктар школы, Іван Іванавіч Санцэвіч, калі ўручаў мне пасведчанне аб заканчэнні пачатковай школы, сказаў:
Толькі не ўздумай прыпыняць вучобу! У цябе здольнасці да гэтага ёсць. Вучыся...
I нават у хату да нас прыйшоў, з маці, бацькам пагаварыў.
Чалавек з яго можа вырасці. I не абы-які. Таму не зрывайце хлопца з вучобы. Прашу вас, не пашкадуеце...
Вучыць мяне быў не супраць і бацька. Але ж у нас вырасла сям’я нарадзілася яіпчэ двойня Паўлік і Мішка. Ды і над Колем новая пагроза павісла яго пачалі клікаць у ваенкамат. I бацька з маці ведалі: гэты раз адкруціцца не ўдасца, забяруць Колю, пойдзе ён у армію, а значыцца, сямейны бюджэт зменшыцца.
I ўсё ж бацька не сарваў мяне з вучобы пайшоў я ў пяты клас.
Вучыліся мы па-ранейшаму па хатах. Адзін год у Ноніка, другі у Палаг’і, трэці у Рыгора. Гадзінніка ў нас не было, таму ўрокі доўжыліся столькі, колькі хацелася настаўніку ці пакуль не прыходзіў новы.
Настаўнікі таксама ў нас былі збор-дружына. Але цікавыя, добрыя. Франтавік, ён накульгваў на адну нагу, Леанід Акімавіч Сушчанка. Муж і жонка Івановы яна выкладала рускую мову і літаратуру, ён маляванне. Матэматыку выкладала зусім маладая настаўніца. Яны, настаўнікі, часта мяняліся, бо ўмоў да працы ў школе не было ніякіх. Мяняліся і дырэктары замест Івана Іванавіча Санцэвіча прыехаў новы Курбацкі.
3 настаўнікамі мы, вучні, ладзілі. А вось з новым дырэктарам... Дырэктар патрабаваў дысцыпліны. Ды і на ўроках вучыў вернасці ідэям Леніна-Сталіна. А мы ўжо трохі ведалі жыццё і задавалі такія пытанні, што дырэктар іншы раз аж ніякавеў, не ведаў, піто і адказваць. Бо бачылі ж мы, як хадзілі па вёсцы агенты, збіралі, здзіралі з людзей падаткі, a то за нядоімкі забіралі і апошнюю карову, апошняе свінчо. Ды і з рэлігіяй дурманам народу мы не хацелі змагацца, святкавалі разам з дарослымі сваімі бацькамі і Каляды, і Вялікдзень, што выклікала гнеў у дырэктара. Ён жа вучыў нас, каб мы не садзіліся за велікодны стол, не бралі ў рукі фарбаваных яек, наогул не святкавалі ніякіх рэлігійных свят. Звычайна ў рэлігійныя
святы ён наладжваў нядзельнікі. Бацькі, вядома, у гэтыя дні нас не пускалі ў школу. Узнікалі канфлікты. I дома, і ў школе. Невядома ж было, каго слухацца бацькоў ці дырэктара...
Некалькі разоў Колю выклікалі ў ваенкамат. To на медыцынскую камісію, то так чагось запаўнялі нейкія дакументы, анкеты. I вось прыслалі позву, што яму трэба ісці служыць у армію.
Як водзіцца ў такіх выпадках, мы выгналі самагонкі, нагатавалі сякой-такой закускі і паклікалі гасцей усю сваю радню. Госці пілі гарэлку, закусвалі, спявалі песні. А іютым выйшлі з Колем з хаты, правялі з двара. I ён, далучыўшыся да іншых прызыўнікоў, паехаў у Хойнікі... Якраз вясна была сама цвілі вішні. Стаялі белыя, усё адно што снегам прыпушаныя, ціхія, святочныя.