Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Я разам з дваюраднай сястрой Маняй праводзіў яго аж да ваенкамата, потым па чыгунцы ехаў з ім да Аўрамаўскай. Там мы развіталіся... Потым усёю сям’ёю чакалі пісьма куды яго павезлі, дзе ён будзе служыць.
Пісьмо прыйшло тыдні праз два Коля трапіў на службу пад Маскву і быў, мяркуючы па тым, што нам паведамляў, увогуле задаволены...
Без Колі нам, асабліва ў першыя дні, было сумна. I клаліся спаць, і ўставалі ўранні з аднымі словамі:
Як там наш Коля?
Праз год ён прыехаў на пабыўку. Падцягнуты, рослы, нрыгожы. Вайсковая форма яму ішла. Якраз быў сенакос, і мы з ім, узяўшы косы, пайшлі касіць. Але касілі мала, болып гаварылі. Коля расказваў пра сваю службу ў арміі. Ен трапіў ва ўнутраныя войскі і ахоўваў «ворагаў народа», каб ніхто з іх не ўцёк і не натварыў бяды.
А гэта... круціў Коля галавою. Ведаеш, якія яны хітрыя. Вывелі будаваць аб’ект, дык яны свайго таварыша замуравалі ў сцяну. Узяліся мы лічыць няма чалавека. Ну, без поўнага камплекту мы не маглі вяртацца. Ноч трымалі заключаных на аб’екце, дзень, яшчэ ноч... Без ежы... Толькі
тады хтосьці прызнаўся, паказаў, дзе заключаны... A то на Вялікдзень раптам з’явіліся ў лагеры фарбаваныя яйкі... Як, хто перадаў? Ды і іншыя рэчы пачалі з’яўляцца... Самагонка, напрыклад, ды і магазінная гарэлка... Доўга шукалі... Потым выявілася ездзілі па ваду ў вясковы калодзеж і там у людзей бралі, хавалі ў бочку з вадою...
А якія яны, тыя «ворагі народа»? пытаў я ў брата.
Звычайныя, як і ўсе людзі... Сталіна, праўда, не любяць. Ну, і савецкую ўладу лаюць... А так жыць з імі можна... Сярод іх разумныя людзі ёсць. Вучоныя, пісьменнікі... Мужчыны і жанчыны...
Што, разам у адным лагеры жывуць?
He, мужчыны асобна, жанчыны асобна... Жанчыны салдат звабліваюць... Як стаіш на пасту, дык некаторыя раздзяваюцца нагала, сябе паказваюць... He, жанчын ахоўваць цяжка, з мужчынамі лягчэй... прызнаваўся брат.
Пабыў Коля дома ўсяго некалькі дзён і зноў паехаў на службу...
Бацька наш папраўляўся марудна, хадзіў усё гэтак жа паволі, на нагах трымаўся няцвёрда. I выраіпыў пакінуць працу вартаўніка электрапілы. На тое было некалькі прычын леспрамгас перабазіраваўся ў іншае месца, нарыхтоўкі лесу вёў недзе аж пад Дубровіцай, а значыцца, трэба было ўвесь час быць там. Да таго ж зарплату не павялічвалі ні на рубля... I бацька зволыгіўся з працы ў леспрамгасе...
Новую сабе працу ён знайшоў у Небытаве на смалакурні.
Хоць мерзнуць не трэба, у цяпле, расказваў ён. Ноч адбыў, а дзень вольны...
Праўда, ад смалакурні да нашага Вялікага Бору было кіламетраў адзінаццаць. Але пры жаданні гэта была не такая і вялікая адлегласць. I бацька дадому прыходзіў, і мы то маці, то я да яго бегалі. Затое зарабляў бацька куды болып, бо не толькі вартаваў смалакурню, а сёе-тое рабіў яшчэ разгружаў з вазоў і нагружаў у чаны смалякі і бяросту, за што яму выпісвалі грошы. Ды і муку давалі цэлы мех на месяц.
Папрацаваўшы гэтак на смалакурні вартаўніком, ён раптам вясіюю кінуў і гэтую работу аформіўся нарыхтоўшчыкам бяросты. Гэта было куды выгадней. Ды і мы з Іванам, які падрос, памагалі. Кожны дзень бралі сякеры і ішлі ў лес. Бяросты ж усюды хапала. Ляжала яна скрозь пад нагамі, толькі падбірай. Сохла, падала дрэва, гніло, як і спрадвеку гэта было. Кара таксама гніла разам з дрэвам. А бяроста аставалася. Яна не гніла. Яе мы і збіралі, пакавалі ў цюкі, зносілі да дарогі. Прыязджала машына, мы грузілі на яе бяросту. Там, на смалакурні, узважвалі, колькі мы нарыхтавалі «сыравіны», налічвалі грошы. Гэтак было вясною, увосень. А ўлетку мы дралі бяросту з сырых бяроз. Узлезеш на дрэва, сякераю цюк-цюк і бяроста лопаецца, аж крэкча сама спаўзае з ствала. За дзень разам з бацькам і Іванам нарыхтоўвалі па некалькі сот кілаграмаў...
Бацька радаваўся, што нарэшце знайшоў сабе добрую работу. Ніхто не стаіць над каркам, ніхто не падганяе. Хочаш рабі, хочаш гуляй. Ды і на прыродзе, у лесе ўвесь дзень. Паспеюць ягады ягад набярэш, з’явяцца грыбы ты першы пра гэта ведаеш. Праўда, як надыходзіла зіма, падаў снег, работа наша прыпынялася. Але бацька не вельмі шкадаваў ішоў на смалакурню, там заўсёды яму работа знаходзілася. Бо ён жа не абібок быў, не п’яніца. Што ні даручалі рабіў, і рабіў старанна, умела.
Дзякуючы новай бацькавай рабоце, мы зажылі яшчэ багацей. Праўда, і гора нас не мінала. Памёр наш дзед Мікалай. Памёр і Мішка. Хвароба нейкая незразумелая прывязалася. Толькі дні тры Мішка і пахварэў. Я яго любіў вельмі, увесь час важдаўся з ім, на руках трымаў. Нават калі кігігі чытаў. Ён разоў колькі хагіаў старонкі рукамі і рваў.
Тыя падраныя старонкі потым, пасля смерці Мішкі, калі я бачыў, плакаў так шкада мне было яго, малога. Такі ж добры, кемлівы ён быў. Ды і Паўлік адзін з двойні застаўся, а гэта, казалі, нядобра.
Дзед жа памёр у нас на печы. Выгнала яго з дому пад старасць былая наша суседка, і наш бацька яго ў сваю хату забраў. Перад смерцю дзед папрасіў на печ яму памагчы ўзлезці.
I адтуль лучыну пачаў на хату кідаць здалося яму, што да яго хтосьці лезе, і абараняўся...
I дзеда Мікалая, і Мішку завезлі мы на могілкі, пахавалі...
Сямігодку я закончыў з пахвальным лістом. Зноў паўстала пытанне што мне рабіць далей? Бліжэйшая сярэдняя школа была толькі ў Хойніках. Гэта васямнаццаць кіламетраў ад Вялікага Бору. Ніякіх сродкаў, каб мяне там вучыць, у бацькі не было. Я гэта ведаў, разумеў. I разам з тым не вучыцца... не, я ўжо не мог.
I надумаў я паступіць вучыцца ў які-небудзь тэхнікум ці вучылішча. Кожны дзень я хадзіў у бібліятэку яна была невялікая, пры сельсавеце, але газеты там атрымлівалі, і чытаў тыя аб’явы, што змяшчаліся на апошняй старонцы пад назвай «Куды пайсці вучыцца?». Выбар мой спыніўся на мараходным вучылішчы. Здаецца, яно было ў Клайпедзе. 3 усіх прафесій, якое давала вучылішча, найбольш прымальнай была прафесія кока. «Хоць галадаць не буду, заўсёды знойдзецца што паесці», думаў я.
Сказаў пра гэта бацьку. Бацька выслухаў мяне з увагай. Нават спярша быццам падтрымаў, паабяцаў даць на дарогу грошай. I маці не супраць была, каб я вучыўся. Але вось адпускаць з дому... He хацелася ёй.
Можа, дзе бліжэй ты паступаў бы, сказала яна. A то ж за свет ехаць. Ды яшчэ па моры плаваць. Пажар здарыцца ці яшчэ што не выратуешся, утопішся. I магілы ніхто не знойдзе...
Матчыны довады падзейнічалі на бацьку. I ён пачаў неахвоціць мяне ехаць у Клайпеду і паступаць у мараходку.
А калі б ты ў заатэхнікі якія пайшоў?.. Ці ў настаўнікі? пачаў ён мяне адгаворваць. I ля дому бліжэй, ды і прафесія нармальная... A то вечна з чарпаком ля каструль стаяць... He мужчынская ета работа...
Затое галодны ніколі не буду, кінуў я свой козыр. Ды і адзежу бясплатна ў мараходцы даюць.
Але бацька ўжо мяне не слухаў. У яго свае думкі наконт мяне ўзніклі.
А што, кеб у школу ты яшчэ год які ці два пахадзіў? сказаў ён аднойчы.
Дык жа далёка тая школа...
Нанялі б у Хойніках кватэру, і жыў бы там.
За што? спытаў я ў бацькі.
Дык ты ж зарабляеш, працуеш усё лета... Ды і я... Пятро... Іван... Няўжо аднаго цябе не пракормім?
I бацька пачаў шукаць, напытваць кватэру. 3 першым, з кім ён загаварыў пра гэта, быў Хаім хударлявы рослы яўрэй, што ездзіў па сёлах, збіраў анучы.
Го-о, засмяяўся Хаім. To дзе жыць, яму шукаць не трэба. У мяне няхай жыве. Хата вялікая, месца хопіць.
А плаціць як табе? спытаў бацька.
Плаціць? I плаціць нічога не трэба. Там у мяне жонка. To калі вады прынясе, калі дроў насячэ. Ды і хату ж падмесці трэба, посуд памыць... Вось і плата ўся.
Бацька павесялеў.
Ну, штурхнуў ён мяне пад бок. Бачыш, хата знайшлася. А з усім астатнім... Таксама ўладзім.
I ўладзілі.
Першага верасня я быў у Хойніках, сядзеў за партай восьмага «в» класа. Прынялі мяне ў піколу ахвотна. Я ж быў выдатнік.
У Хаіма я пражыў год. Жыў бы, мусіць, і болей, каб не памерла яго жонка. Хаваць яе прыехаў сын, які і выгнаў неўзабаве Хаіма з хаты выявілася: Хаім быў яму не родны бацька, а айчым.
Мне давялося шукаць новуіо кватэру Зрабіць гэта было няцяжка, бо па суседстве з Хаімам жыў Борух, які ездзіў таксама па раёне, збіраў пушніну і шкуры і сяды-тады спыняўся начаваць у нашай хаце. I паколькі і Борух, і яго жонка Цыля ведалі трохі мяне, бачылі, што я працавіты і акуратны хлопец, яны ахвотна пусцілі пажыць у іх.
У Боруха было трое дзяцей сын Моцік і дзве дачкі старэйшая і зусім малая, яшчэ нават у школу не хадзіла. Моцік
і старэйшая дачка вучыліся ў Кіеве, дадому, да бацькоў, прыязджалі толькі на канікулы. I я быў прадастаўлены зноў сам сабе, ніхто мне ні ў чым не перашкаджаў, не замінаў. Звычайна я наношваў цэлую бочку вады, сек дровы астатні час мяне ніхто не чапаў. У Цылі былі свае клопаты з малой, Борух ездзіў па раёне, Моцік і старэйшая сястра яго вучыліся, ну a я... Хадзіў у школу, чытаў кнігі.
Сам Борух быў чалавек рэлігійны, у суботу заўсёды хадзіў у сінагогу. I адзначаў усе свае святы. На некаторыя нават прасіў, каб я не быў у яго хаце. Але ўвогуле чалавек ён быў добры, памяркоўны. Ды і Цыля была жанчына памяркоўная, спакойная. Яна варыла мне есці, дапамагала і ва ўсім астатнім. За дзве зімы, пгго пражыў я ў іхняй хаце, мы ні разу не пасварыліся. Проста прычын для гэтага не было...
Цяпер дома, у Вялікім Бары, я бываў толькі ў нядзелю. I, вядома, улетку, у час канікул. Звычайна ў вёску ішоў ці ехаў пасля заняткаў у школе ў суботу. Трэба было і бялізну перамяніць, ды і ежы сабе на наступны тыдзень набраць. Вяртаўся ў Хойнікі я ці ў нядзелю ўвечары, ці ў панядзелак раніцаю. Гэта залежала і ад пары года, і ад таго, якія ўрокі ў панядзелак былі періпыя. Ды часта і ад настрою. У Хойнікі ж тады з майго сяла не хадзілі аўтобусы, трэба было дабірацца пешкі ці ісці на Аўрамаўскую, чакаць пасажырскага цягніка, які прыбываў у другой гадзіне ночы, ехаць да станцыі Хойнікі, а ўжо адтуль ноччу дабірацца да свайго гаспадара. Таму на цягнік хадзіў я рэдка, часцей кіраваўся да Хойнікаў пеша. I цяпер у вачах у мяне тая дарога велікаборскае поле, лес перад Рудзенькай і за Рудзенькай, невялічкая вёсачка Куравое, Небытаўскі лес і небытаўскае поле, потым самі Хойнікі... Здаецца, і недалёка, усяго якіх васямнаццаць кіламетраў! А як здоўжваліся яны ў дождж ці зімою ў завіруху! Увосень гразь, лужы на кожным кроку, зімою ледзяшы, коўзаешся сюды-туды і не ідзеш, а паўзеш... Ды і мокры ж увесь ці то ад поту, ці то ад дажджу, снегу...