Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Вось вясна, сеяць трэба, казаў ён. А чым, дзе насення таго ўзяць? Ніхто яго мне бясплатна не дасць. Плаціць людзям трэба. А чым? Ды і кароўку ж трэба неяк агораць, свінчо, курчо! He вечна ж жыць так, як жывём...
Ды ўжо ж! згаджалася, ківала галавою маці.
Вядома, якбыастываўтрохі,супакойваўсябацька. I калгас падымаць, ставіць на ногі трэба. Але ж улічвайце, што згалелі мы за вайну, панішчана ўсё. А мы яшчэ з Нямеччыны той чортавай, хай яна гарам гарыць ды скрозь зямлю пойдзе, позна прыехалі, не пасеялі нічога. Ледзь зіму перазімавалі. A вясна прыйшла у калгас ідзі. I што, галодны ты многа там што зробіш? Ногі ж працягнеш! Гаворыіп, гаворыш, пераконваеш, пераконваеш, ніхто нічога не разумее і разумець не хоча... Соткі, кажуць, па самы вугал абрэжам?
Без сотак мы не пражывём, умешвалася зноў у бацькаву гаворку маці. Зіму вось ледзьве сяк-так пракідаліся... А калі яшчэ так... Ды без надзеі на ўраджай, падмогу...
I я тое самае кажу. Быццам кальвіны, не свае людзі! Нічога ніякага разумець не хочуць...
Бацьку выклікалі ў Хойнікі. Ён думаў, што гэта таму, што не ідзе ў калгас.
Во, казаў ён. Цяпер ужо ў раён выклікаюць! Тут свайго не дамагліся, то думаюць там дамогуцца! He, не на таго награпілі? Скажу, як і партызанам тады, у вайну, казаў: «Забярыце ў мяне дзяцей, і тады што заўгодпа са мной рабіце, куды хочаце пасылайце».
Вярнуўся бацька з Хойнікаў зусім апанураны.
Што? спытала маці, калі ён перастуігіў парог хаты.
Зноў пра Сібір загаварылі, сказаў бацька, сціскаючы зубы, аж шчэлепы выперлі. Пагражаць узяліся, што сашлюць.
Чаму раптам? насцярожылася маці.
Ну, што ў калгас не іду гата адна прычына... А другая... Словам, дакументы на мяне прыйшлі... Тыя, што там, ля Эльбы, у тым ізалятары на мяне запаўнялі... Зноў тыя самыя пытанні. Як я ў палон да немцаў трапіў? Як з палону ўцёк? Чаму ў лес, у партызаны, не пайшоў? Як у Нямеччыне апынуўся? Што там рабіў? Калі амерыканцы вызвалілі, як я жыў пры іх? Чаму адразу ж дадому, на Радзіму, не ехаў?
I ты што? пытала маці-
Адказваў. На ўсё, што пыталі, адказваў. Толькі іх мае адказы не задавалыіялі. Яны нешта інпіае хацелі ад мяне пачуць. Звяралі з тым, што я там, ля Эльбы, гаварыў...
I сыходзілася ў цябе?
Калі праўду гаворыш, дык заўсёды сыдзецца. Але ета якраз і злавала, яны б хацелі мяне заблытаць. Цэлы дзень мучылі, гізунты цягнулі.
I што пад канец табе сказалі?
У Сібір сашлюць.
За што?
За што? Ды за тое, што я не такі, як усе. He савецкі чалавек. Аднаасобнік. He слухаю нікога, жыву, як хачу, раблю тое, што не яны кажуць, а я сам лічу натрэбным. Што не марыянетка я, а чалавек! Чалавек я!
I ты ім сказаў пра ўсё?
А як жа! Вось і ўзлаваліся, Сібірам зноў мяне страшыць пачалі. А калі я абурыўся, то прыгразілі і сям’ю ўсю маю ў Сібір сашлюць. Усё мне прыпомнілі. I што бацька мой цвёр-
дазаданнік, і што я ў калгас не пайшоў і цяпер не іду, маўляў, кулацкі дух ува мне сядзіць, выбіць яго з мяне трэба... А потым патрабаваць пачалі, кеб я падпісаў дакумент адзін.
-	Які дакумент?
Ну, што я быццам не ў турме ў Нямеччыне сядзеў, а вучыўся ў шпіёнскай школе. Толькі ж я... He той чалавек, кеб напрасліну на сябе падпісваць. За мной жа дзеці мае стаяць. He толькі ж сабе жыццё завяжу, але і дзецям...
-	А яны?
Адпусцілі мяне, кеб падумаў. Дзён праз колькі, сказалі, зноў мяне да сябе паклічуць. I папярэдзілі кеб нікому нічога ані не казаў. Так што вы, павярнуўся бацька да ўсіх нас, дзяцей, хто на той час у хаце быў, кеб нікому нідзе нічога, і прыклаў да вуснаў палец.
He паспелі мы як след апомніцца ад таго, што прынёс з Хойнікаў бацька, як новая падзея ўзнервавала ўсю нашую сям’ю: праўленне калгаса вынесла рашэнне абрэзаць па самыя вуглы хаты ў нас соткі. «Калі не ідзеш у калгас, няма чаго і зямлёй карыстацца», такое было заключэнне старшыні калгаса нейкага прыезджага, у былым партызана, а цяпер горкага п’яніцы,
Бацька мой законы трохі ведаў. А там, у тых законах, напісана было: рабочыя, што жывуць у сельскай мясцовасці, маюць права на зямлю, праўда, не на пяцьдзясят-шэсцьдзясят сотак, а на пятнаццаць. I адразу ж падаўся ў раён, каб узяць адпаведную даведку выпіску з таго закона. Выпіску такую бацьку далі. I мы ўжо радаваліся, што ўсё абыдзецца, дадуць нам пятнаццаць сотак (на большае мы і не разлічвалі), калі ў наш двор завітала рэвізійная камісія, якую ўзначальваў вопытны рэвізіяніст Трахім ён надта ж любіў раскулачваць, абразаць худы, злосны на ўсіх і ўсё чалавек «язвеннік». Маці паказала туіо паперку, што далі ў Хойніках бацьку. Трахім чытаць не ўмеў, патрымаў тую паперку дагары нагамі ў руках, потым склаў яе ў некалькі столак.
Адно месца такімі паперкамі можна падціраць, сказаў ён. Для мяне рашэнне праўленыя закон. А ўсякія паперкі,
што пад hoc мне будуць тыцкаць, я вось так з імі, і парваў на вачах ва ўсіх.
Маці кінулася ў плач. За ёю і мы, дзеці, зарумзалі. Трахім, тупнуўшы нагою, крыкнуў:
Вон адсюль, кеб я вас не бачыў, недабіткі, фашысты!
Мы, вядома, адышліся ўбок, сталі пад дзвярыма сваёй хаты. А Трахім, узяўшы стрыголку, пачаў мераць наш агарод і забіваць калкі.
Забіў гэтых калкоў ён, мусіць, штук з дзесяць. I так, што нават сцежкі не пакінуў нам, каб хадзіць у хату і з хаты.
3 ім, Трахімам, былі іншыя члены рэвізійнай камісіі. Але яны моўчкі стаялі, глядзелі толькі, з якой лютай рашучасцю, апантанасцю распараджаўся, рабіў усё Трахім.
Калі ён скончыў работу і пайшоў з нашага двара, маці папрасіла мяне з Пятром, каб мы павырывалі тыя пазабіваныя Трахімам калкі.
Мне бацькі шкада, сказала яна нам. Ён жа, як убачыць іх, звар’яцее, можа бяды нарабіць. Схопіць сякеру і да Трахіма пабяжыць...
А што ў бацькі з гэтым Трахімам? спытаў хтосьці з нас. Што яны не падзялілі?
Ды быццам нічога, ціха адказала маці. Проста такі злосны, зайздросны чалавек... У яго, бачыце, у вайну жонку, дзяцей немцы пастралялі, а мы жывыя! Дык хіба мы вінаваты ў етым?..
Калкі тыя, хоць і нялёгка было гэта зрабіць, мы павырывалі. I калі вярнуўся з лесу бацька, то нават і не заўважыў, што былі яны паўбіваны. Праўда, расказаць бацьку пра ўсё нам давялося. I пра калкі, і пра Трахіма, і пра даведку. Але бацька абыякавы быў да гэтага паведамлення. Амаль не прарэагаваў. Толькі калі спаць клаўся, папрасіў, каб маці пабудзіла яго рана, калі раптам ён сам не ўстане.
А куды табе трэба? спытала яна ў яго.
У Хойнікі, адказаў бацька.
Чаго?
Ды злыдні тыя зноў мяне выклікаюць, неахвотна адказаў бацька. Зноў мучыць будуць.
Ты ж хоць трымайся, не падпісвай абы-чаго на сябе! наказала бацьку маці. He толькі пра сябе, а і пра нас, сям’ю, думай.
За ета ты не бойся, упэўнена адказаў бацька. Во толькі што яны са мною зробяць...
А што яны з табою зрабіць могуць? снытала насцярожана маці.
Што захочуць. Могуць пасадзіць, саслаць, расстраляць... Ды няхай, не будзем, абыякава махнуў рукою бацька і пайшоў класціся спаць.
Бацьку мы чакалі ўвесь той дзень. Чакалі ноч. Чакалі ўвесь наступны дзень. Чаго толькі не перадумалі, чаго не перагаварылі! Аж, здаецца, схуднелі ўсе, знебыліся. А калі ўбачылі зноў яго ў хаце, адчыніў ён дзверы і пераступіў парог, кінуліся з адным-адзіным пытаннем:
Што?
Бацька адказаў не адразу. Моўчкі прайшоўся сюд-туд па хаце, акінуў вачыма, агледзеў неяк па-новаму ўсіх нас, сваіх дзяцей. I толькі тады зняў з галавы шапку.
Ну? як бы падагнала яго маці.
He падпісаў я тых папер, што мне падсоўвалі, уздыхнуўшы, як бы скінуўшы са сваіх плячэй цяжкі камень, адказаў бацька. He падпісаў...
А што было ў тых паперах? пытала маці.
Новага быццам нічога... Хіба... Што ў палон я сам здаўся... I не ўцякаў я з лагера... Выпусцілі мяне самі немцы... Кеб потым у Германію мяне забраць, на шпіёна вывучыць...
Дык ета ж лухта, абурылася маці.
I я так сказаў ім... Дык яны... He выпусцілі мяне, у турму завялі. А потым ноч усю дапытвалі... нават стралялі...
Як стралялі?
А так... Паставяць да сцяны і страляюць... Куля ля самага вуха дзынькне, пабелка са сцяны ў твар... А ён: «Ах! і вылаецца. Зноў прамахнуўся! Няхай, яшчэ пагаворым...» I зноў пачынае допыт... Так ноч усю...
Але ж выпусцілі?
Ці надоўга? Могуць жа ў любы дзень зноў паклікаць... Арыштаваць, забраць, выслаць... Пра сябе я не думаю, я надпісаў бы ўсё, што яны хочуць... Узяў бы грэх на душу... Але ж дзеці, дзеці... Як яны будуць без бацькі? Ды і кляймо ж ім на ўсё жыццё... He аднаму усім!
Бацька доўга хадзіў сюд-туд па хаце, думаў, разважаў і ўсё ніяк не мог супакоіцца, сесці за стол вячэраць...
Назаўтра бацька не ўстаў з пасцелі у яго адняліся ногі. He ўстаў ён з пасцелі і праз дзень, паслязаўтра... У нас у Вялікім Бары не было сваёй бальніцы. Давялося камусьці Пятру ці Колю збегаць на Аўрамаўскую, выклікаць урача.
Урач гарбаценькі, нізенькі Раманюкпрыехаўнавеласіпедзе. Ён доўга аглядаў, паварочваў з боку на бок, выслухваў бацьку. Урэшце сказаў:
У бальніцу табе трэба. I сур’ёзна лячыцца...
У бальніцы не было свайго транспарту. He было яго і ў сельсавеце. Калгас таксама адмовіўся даць нам падводу, хоць маці і хадзіла да старшыні прасіць. Давялося ісці да цыганскага табара, што якраз спыніўся непадалёку ад вёскі ў бярэзніку. Цыганы, вядома, за добрую нлату згадзіліся завезці бацьку ў бальніцу...
Хварэў бацька доўга некалькі месяцаў. Мы ўсе і маці, і мы, дзеці, хадзілі яго адведваць, насілі ўсё, што было ў нас леішіага, каб яго падтрымаць, падкарміць...
Без бацькавай зарплаты жыць нам стала яшчэ цяжэй. Давялося ўслед за Колем кінуць іпколу і Пятру ён пайшоў у калгас пасвіць кароў і тым самым уратаваў соткі іх болып у нас не абразалі па самы вугал, дазволілі сеяць. Пятра ў калгасе падмяняў я спярша ў нядзелю, потым, калі скончылася вучоба ў школе і пачаліся канікулы, то і часцей. Трэба ж было памагаць маці і гароды, соткі прапалоць, акапаць, а ў Пятра да гэтага спрыт быў, ён умеў гэта рабіць. У мяне ж схільнасць да іншага была я малоў на жорнах жыта, тоўк проса і ячмень у ступе, мясіў хлеб... А калі купілі карову, то і даіў яе. А яшчэ я любіў чытаць кігігі. Іх не было тады асабліва дзе браць, бібліятэк жа не было, пагарэлі ў вайну. Але ўжо калі траплялася
мне ў рукі кніга, то я яе не выпускаў, не прачытаўшы. I заўсёды, падмяняючы Пятра, гонячы на пашу кароў, браў з сабою кнігу. I на стойле, ды часта і на поплаве, калі блізка не было шкоды, даставаў яе з пастуховай торбы, чытаў. О, дзе я толькі не пабываў, дзякуючы кнігам, чаго толькі не ўбачыў, не адчуў, не перажыў! Чытаў кнігі я і потым, чытаю і цяпер, але такой свежасці ўспрыняцця, тых перажыванняў і хваляванняў ужо няма. To былі самыя светлыя, чыстыя перажывашгі, самыя шчаслівыя хвіліны майго дзяцінства, майго жыцця!