Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Цяпер па ёй не канцлагернікі ішлі, а нямецкія салдаты. Пеша, на машынах, танках. Потым па шашы валам павалілі цывільныя жанчыны, старыя, дзеці. Кожны са сваім скарбам, які неслі хто ў торбах у руках ці за плячыма, хто вёз у самаробных ці дзіцячых калясках.
Няйнакш, да саюзнікаў уцякаюць, каментаваў гэта наш бацька. Аставацца дома, чакаць савецкіх баяцца...
Чаму ты так думаеш? пытала маці.
Бо і салдаты нямецкія туды адступаюць, у палон здавацца. Цікава, хто нас вызваліць?
Якая розніца, абы вызвалілі.
He, розніца е. Кеб свае, то адразу б і дадому паехалі. A чужыя...
Хай бы хоць хто. Кеб толькі вызвалілі, кончылася ета... Потым на шашы раптам стала зусім ціха. Ніхто па ёй не ішоў, не ехаў.
Етак перад боем бывае, сказаў бацька, услухоўваючыся ў цішыню. Кеб не дай бог ён не пачаўся. He схаваешся ж тады нідзе. Ды яшчэ калі трапіш між тымі і етымі.
Хіба назад на ферму падацца? задумалася маці. Там хоць сцены цагляныя, ад куль уберагуць... А тут...
Бацька, падумаўшы, згадзіўся з маці. Ды і галодныя ж мы былі з’елі ўсё, што ў нас было, што бралі з фермы...
Ферма нас спаткала нежылым духам. У бараку былі выбіты вокны, перапораны пасцелі. Няйнакш, за час нашай адсутнасці тут перабывала шмат людзей. Але ж дом ёсць дом не вуліца.
Маці згатавала нешта з ежы поліўку з мукі, якую знайіпла дзесьці ў бараку. Мы пасёрбалі яе і, вядома ж, паўлягаліся спаць. Калі прачнуліся, быў поўдзень.
Ну што? пыталі мы ў бацькі і ў маці, якія не клаліся спаць, сядзелі, прыхінуўшыся плячыма да сцен, і таксама драмалі.
Нічога, усё етак жа ціха, адказала маці.
Раптам нізка, над самымі будынкамі фермы, праляцеў самалёт. Чый мы не заўважылі. А мо ён і быў без аназнавалыіых знакаў.
Мусіць, разведчык, сказаў бацька. Калі што падазронае ўбачыў бамбіць пачнуць.
Мы выйшлі з барака, уважліва пачалі прыслухоўвацца. Выраіпылі: калі пачуем, што ляцяць самалёты, кінемся ўцякаць у трубу пад дарогай, дзе заўсёды ў бамбёжкі хаваліся.
He, самалётаў мы не пачулі. Але пачулі іншае па дарозе ішла калола машын. Хутка яе мы і ўбачылі спускалася з пагорка з таго боку, дзе быў Хальберштат.
Няўжо немцы? спытаў быццам сам у сябе бацька. А можа, саюзнікі? паглядзела на бацьку маці.
Можа быць...
На ўсякі выпадак схаваліся ў барак. Але калі калона наблізілася, і мы ўбачылі на машынах белыя зоркі, высыпалі на падворак.
Саюзнікі! Амерыканцы! закрычаў хтосьці.
I мы, нягледзячы на тое, што побач стаялі нашыя бацькі і нікуды нас не пускалі, кінуліся да шашы.
Ура-а! Перамога? Вызваленне! крычалі мы.
Машыны, танкі рухаліся па шашы ўвесь дзень. He спыняліся яны і ўночы.
Уранні, калі мы выйшлі з барака, убачылі: на ўсіх тых дамах, дзе жылі немцы, з’явіліся белыя сцягі. Ад бацькі даведаліся белы сцяг азначае, што немцы здаюцца, капітулююць.
Няўжо вайна скончылася? не верыла, пытала маці.
Мусіць, яшчэ не, адказваў бацька. А ўрэшце даведаемся хутка.
I праўда ужо ў той жа дзень мы ўбачылі зноў канцлагернікаў. Ужо без аховы. Яны ішлі па абочынах дарогі то купкамі, то па адным, і смяяліся, махалі рукамі радыя, што засталіся жыць. I многія спыняліся ля нашай фермы, даведаўшыся, што і мы нявольнікі. Сярод іх былі італьянцы, белыійцы, французы... Мовы нашай яны не ведалі, але ўсё ж удавалася нам з імі пагаварыць. Сёй-той з іх быў у лагеры з рускімі, украінцамі і беларусамі і вывучыў некалькі нашых слоў. Ды і нямецкая мова памагала, якую і яны, і мы трохі ведалі. I яны расказалі нам, што вайна яшчэ не скончылася, ідуць баі ў многіх месцах і гарадах. Але і гэта пэўна ўжо гітлераўская Германія канае, дажывае апошнія дні.
Гітлер капут, казалі яны.
Ура-а! крычалі мы ў адказ.
I яны падхоплівалі, паўтаралі ўслед за намі:
Ур’я!
А яшчэ праз дні два-тры мы даведаліся, што гітлераўская Германія капітулявала...
Радасці нашай было не стрымаць жыць жа засталіся! Праўда, маці час ад часу астуджала нас, не давала асабліва радавацца:
Пачакайце, няхай дадому вернемся, тады і парадуемся! А пакуль што не спяшайцеся...
I яна не памылялася. Бо ад перамогі да вяртання дадому было япічэ далёка. I ў гэтым мы хутка пераканаліся.
На ферме ў пана былі авечкі, коні, каровы. Яны патрабавалі догляду. Ды і поле не ўсё яшчэ было пасеяна. I тое ж, што пасеяна было, паўзыходзіла, таксама ж трэба было дагледзець.
З’явіўся панскі аканом Карл, склікаў усіх сваіх парабкаў на сход. Сказаў, што пан проста так карміць нікога не будзе, хочуць людзі атрымліваць ежу хай працуюць.
Нашы аднавяскоўцы выслухалі аканома спакойна, моўчкі. А палякі абурыліся:
Сам працуй, сказалі яны аканому. Хопіць гуляць! Ды і астатнія немцы хай працуюць. A то яны паны, а мы парабкі! He будзе больш таго!
I не выйшлі, як таго хацеў аканом, на працу. А паколькі не выйшлі на працу палякі, то і нашы аднавяскоўцы таксама не пайшлі.
Праз дзень на ферму зноў прыехаў аканом. I не адзін, а з нейкім афіцэрам. Амерыканцам. Высокім, рослым. Ён гаварыў па-польску.
Выслухаўшы палякаў і нас, амерыканскі афіцэр доўга смяяўся.
Пся крэў, вылаяўся ён нарэшце. Няхай жа, я ім пакажу працу.
I, забраўшы з сабою аканома, паехаў некуды ў горад. A праз гадзіны дзве вярнуўся назад і зноў сабраў сход. I аб’явіў:
Працаваць на пана вы больш не будзеце! Загадана пану, каб ён карміў вас і не так, як раней, а па-сапраўднаму. За тыя гады, што вы бясплатна гнулі тут свае спіны, пан абавязаны вам заплаціць. I мы прасочым, каб так было!
Аканом стаяў перад афіцэрам, слухаў тое і маўчаў, быццам вады ў рот набраў.
3 гэтага дня мы сапраўды жылі як ігіколі раней. Нам на ферму пачалі прывозіць і малако, і мяса, і розныя кансервы. Ды і самі мы сёе-тое насілі. Навокал жа былі разбіты цэлыя эшалоны з прадуктамі і з адзежай. Адзежы хапала і ў пакіданых немцамі кватэрах. Так што мы і прыадзеліся трохі, і адкарміліся на людзей сталі падобныя.
Кожны дзень ля нашага барака спыняліся амерыканцы. Былі яны маладыя, дужыя. I вясёлыя ўсе, гаваркія. Сярод іх былі негры, якіх мы бачылі ўперпіыню. I дзіваваліся: няўжо такія бываюць людзі? Сам чорны, а зубы белыя. Спярша баяліся іх, а гютым асмялелі. Нават пячэнне, цукеркі, кансервы з іх рук бралі і елі.
Вось тады нашы мужчыны і гіачалі пагаворваць, каб якнебудзь іх накіравалі дадому, у сваю вёску.
А можа, лепш у Амерыку? спытаў аднойчы ў нас адзін з амерыканскіх афіцэраў, які быццам займаўся эвакуацыяй прывезеных у Германію нявольнікаў.
He, у Амерыку ніхто з нашых людзей не хацеў. Тым не менш сабралі сход, на які зноў жа прыехалі беларусы з белчырвона-белым сцягам, у капелюшах. Зноў двое і адна жанчына. Ужо новыя, не тыя, што раней, пры немцах, прыязджалі.
Амерыканскі афіцэр, які гаварнў па-руску, доўга расказваў, як добра жыць у Амерыцы.
У нас усяго хапае ў магазінах. Абы было за што купіць, расказваў ён. Мы самая багатая краіна ў свеце. I беспрацоўя няма. Хто хоча і ўмее працаваць той у нас не прападзе.
Бсларусы гаварылі больш стрымана. Расказвалі, што рабілі Сталін і бальшавікі ў гады савецкай улады.
I цяпер, калі вярнуліся б, найлепшае, гэта саслалі б у Сібір, сказаў той, што быў мажнейшы, вышэйшы ростам. A то маглі б і расстраляць. Гэта, дарэчы, вас і чакае, калі паедзеце дадому.
Другі ж таксама шмат гаварыў пра тое, што ён перажыў, будучы высланым у Сібір перад вайною.
I ўсё ж я разумею вас, заключыў ён сваё выступленне. Дом ёсць дом, цягне дамоўка чалавека да сябе...
Жанчына амаль нічога не гаварыла спявала песні.
Тут жа, на сходзе, быў вярбоўшчык у цывільным адзенні, з паперамі. Ён заклікаў запісвацца ўсіх, хто жадае ехаць у Амерыку Але сярод нашых аднавяскоўцаў такіх не знайшлося. Запісалася ехаць у Амерыку толькі два палякі...
Неяк, прачнуўшыся ўранні, каля нашага барака мы ўбачылі не амерыканцаў, да якіх прывыклі, а зусім іншых салдат у тытунёвага колеру курціках, увабраных у жоўтыя высокія чаравікі штанах, пілотках. Ад іх і даведаліся: тая мясцовасць, дзе мы знаходзімся, з сённяшняга дня пераходзіць у англійскуіо зону кіравання.
У той жа дзень з’явіўся ля нашага барака панскі аканом Карл і загадаў, каб заўтра ўсе выходзілі на працу.
Інакш, ггрыгразіў ён, у турму будуць забіраць.
I праўда калі назаўтра наш Коля не пайшоў на працу, яго разам з некаторымі іншымі падлеткамі забралі ў закрытую маіпыну англічане і некуды павезлі.
Бацька і маці кінуліся шукаць сына. Знайшлі яго праз два дні ў Гронінгу ў англійскай камендатуры.
Вольніца скончылася. Зноў кожны дзень, ледзь світала, усе нашы аднавяскоўцы хадзілі на працу I вярталіся, як і paHeft, на заходзе сонца. Болып таго, кожны вечар прыязджалі англічане на машыне і на ноч замыкалі наш барак на замок. Такога не было нават пры Гітлеры.
А я што казала? аж быццам злараднічала маці. He, пакуль дадому не вернемся, рана радавацца...
Ды так, згаджаўся з маці і бацька. Во папаліся дык папаліся. I пра адпраўку дамоў нават размовы не вядзі... Слухаць ніхто не хоча...
Тады і вырашана было паслаць каго-небудзь з нашых людзей за Эльбу, дзе мы гэта ведалі стаялі савецкія войскі, сказаць пра нас, пра тое, што дадому, на Радзіму, не пускаюць ды на пана зноў працаваць прымушаюць. Ніхто ісці да сваіх, савецкіх, не асмельваўся, упрасілі ўкраінца Валодзьку, які заляцаўся да старэйшай дачкі нашага дзядзькі Васіля Марусі. Ён аднойчы раніцаю і выправіўся за Эльбу.
Вярнуўся Валодзька праз тры дні. Вясёлы, задаволены.
Я ўсэ, ўсэ чыстэнько аповеў, расказваў ён нам. I там наабяцалі, шо памогуць.
I праўда праз які дзень мы ўбачылі на нашай ферме трох савецкіх афіцэраў. Яны не адны былі, а з трыма англійскімі афіцэрамі. I першае, што яны сказалі, гэта сабрацца на сход.
Сход, як і заўсёды, праводзілі ў сталоўцы. Савецкія афіцэры папрасілі расказаць, хто мы і чаго тут. Нашы людзі расказалі. Расказалі яны і пра тое, яго даўно ўсе хочам дадому, на Радзіму а нас не пускаюць. Наадварот, амерыканцы ўгаворвалі, каб ехалі да іх у ЗША.
Мала таго, яго мы ад працы свету не бачылі пры Гітлеры, скардзіліся аднавяскоўцы, дык і цяпер ганяюць на працу, як і тады...
Савецкія афіцэры склалі спіс усіх нашых людзей, паабяцалі памагчы.
А наконт працы, сказаў той, што быў ці не старшы па званні, палкоўнік, як называў яго бацька, дык англічане кажуць, што вы добраахвотна згадзіліся працаваць.