Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Праціснулася да таго дзядзькі, Міронавіча, і нашая маці. А мне што? пытае яна.
Табе? глядзіць непаразумела на маці дзядзька. Ты хто такая?
Я Івана Камаровага жонка, Вера, адказвае маці.
Ён жа не калгаснік...
Маці не паспявае адказаць дзядзьку, Міронавічу, яе адпіхваюць убок, выкідваюць з чаргі. Яна тут лішняя, непатрэбная, чужая. Толькі замінае ўсім.
Пастаяўшы трохі ўбаку, мы вяртаемся дадому. Сумныя, панылыя.
Дома нас сустракаюць Коля і Пятро. Ды і меншыя Іван і Грышка.
Ну пгго? пытаюць яны ў нас.
Нічога, адказвае маці і пачынае зноў плакаць, ледзь не галасіць.
Чым жа я карміць вас буду? вырываецца ў яе праз слёзы. Ета ж восень яшчэ... А зімою?..
Затое дзед наш з Алёшаваю жонкаю Надзяю, якую ўсе мы завём Дзядна, прывезлі з калгаса поўны воз ўсякага дабра жыта, ячменю, проса. I бычка-трацячка прыгналі, некалькі парасят.
3 паршывай авечкі хоць воўны клок, кажа чамусьці дзед сваёй незамужняй сястры Хоры, якая жыве з ім.
Але ж туды, у калгас, што ты загнаў?.. Сем кароў, дзве пары коней... Ды і валоў ці не трое... уздыхае Хора.
Ліха з ім, усім, крычыць са злосцю дзед. Хвала Богу, што распаўся. Кончылася іхняе, бальшавіцкае, зноў пачнём жыць як людзі... Кожны сабе, як і належыць... A то... ІІІто, што было!
Дзед аж стогне. Ці то ад радасці, ЦІ то ад злосці...
У тыя дні шмат усюды гаварылі пра немцаў. Хто гэта такія ні я, ні мае браты не ведалі. Хоць чулі пра іх нямала самага рознага. Гэта ж не хто-небудзь, а менавіта яны, немцы, напалі на нас, пачалі вайну. Каб іх не пусціць да нас у вёску, затрымаць на граніцы, забралі на фронт усіх мужчын і нашага бацьку таксама. Гаварылі ў вёсцы: не затрымалі іх, чарцей паласатых, на граніцы, наступаюць, ідуць яны сюды, да нас. Занялі ўжо нават блізкія ад нас Хойнікі. I не сёння-заўтра будуць у нашай вёсцы.
He скажу, каб іх чакалі. Але што і не чакалі таксама не скажаш. Не-не дый узнікалі пра іх размовы. Хто ўспамінаў тых, ранейпіых, што прыходзілі ў вёску яшчэ да рэвалюцыі, хто расказваў пра цяперашніх як яны не любяць балыпавікоў і яўрэяў і страляюць на месцы, абы толькі ўбачылі.
I не толькі бальшавікоў і яўрэяў, абавязкова папраўлялі таго, хто такое гаварыў.
А каго яшчэ? пыталі людзі.
Ды бадай усіх яны не любяць. I страляюць без разбору... А сяго-таго і вешаюць. Паляць хаты, вынішчаюць...
Чаму?
Гітлер іх так вучыць. Больш людзей вынішчаць больш прасторы, зямлі ім будзе. Ідэалогія ў іх такая...
Што такое ідэалогія, я ды і мае браты не ведалі, маці таксама. Але пра немцаў сёе-тое чула.
Як у Бабчын прыходзілі даўно, яшчэ да рэвалюцыі, дык чалавек, мусіць, з сем застрэлілі...
-	За што? пыталі мы.
А толкам ніхто і не ведае. Пагергечуць сабе нешта на сваёй мове і забіраюць чалавека... А потым і страляюць у яры за сялом... I кароў, свіней, авечак у многіх пазабіралі... Ды і іншае: адзежу, падушкі...
-	I цяпер тое самае будуць рабіць? пыталі мы ў маці.
Хто іх ведае. Лепш, вядома, было б, каб яны не прыходзілі да нас, не пусцілі іх сюды, затрымалі на граніцы... уздыхала маці.
Яны прыехалі, калі іх ніхто не чакаў. На машынах, матацыклах. Усе ў шынялях, насунутых на самыя вочы касках. 3 аўтаматамі напагатове, карабінамі, Праехалі па вуліцы, спыніліся ля сельсавета, пастаялі там, пагергеталі. Потым распарадзіліся сабраць да іх людзей. Усіх і дарослых, і дзяцей. Калі людзі сабраліся, загадалі выбраць старасту гэта значыцца, начальніка, каб без улады не была вёска.
A то непарадак у вас, пераказвалі людзі тое, што гаварылася там, ля сельсавета. Калгаснае дабро разбіраюць, нават кароў, авечак, свіней... Ды і падаткаў ніхто ніякіх не плаціць. Падазроныя людзі са зброяй па лясах туляюцца. Іх палавіць трэба. Ды і вайскоўцаў, што ад сваіх часцей паадставалі. Бальшавікам капут, па-новаму жыць трэба...
Немцы адпусцілі людзей, а потым неўзабаве і самі паехалі. Туды, адкуль і прыехалі.
I пачалося ў нашай вёсцы новае жыццё, пад немцамі ўжо...
У тыя дні і зачасцілі госці. Найчасцей незнаёмыя, начныя. Як змеркнецца, дык і ідуць. Па адным, па два, a то і цэлымі кампаніямі. 3 вінтоўкамі і без вінтовак, у шынялях і ватоўках, і ў цывільным. Мужчыны. I ўсе, як адзін, ежы, адзежы просяць:
Мамаша, нам бы покушать чего. Да н переодеться...
I маці, хоць самім нам асабліва няма чаго есці, дае ім што маем. Хлеб, вараную бульбу, яйкі. A то і сала сяму-таму адрэжа, і адзежу цёплую бацькаву раздала.
Можа, і наш бацька дзе так у людзей просіць... Я камунебудзь што дам, то і яму дадуць, як бы апраўдваецца яна перад намі, калі начныя госці выходзяць з хаты, ідуць сваёй дарогай далей.
«Госці» пахнуць лесам, дымам і гавораць мала. Часцей за ўсё дарогу пытаюць, як ім ісці, каб на немцаў не напароцца. Толькі нсяк адзін, Васька, затрымаўся, разгаварыўся.
He думайце, што мы проста ўцякаем, казаў ён маці. Мы адступаем. Разбілі нас немцы на граніцы, хоць, прызнаюся я вам, мы храбра абараняліся. Але іх больш за нас, і зброя ў іх леппіая.
I што, пагінулі многія? пытала маці.
I пагінулі, і параненыя ёсць... Але і мы ім добрага пытлю далі. Толькі я іх чалавек з дзесяць застрэліў. 3 кулямёта... Як пайшлі ў атаку, то я «максіма» свайго наставіў на іх, ды дырдыр-дыр... Пападалі, заляглі... А потым і адступілі...
Можа, майго чалавека ты дзе бачыў, Івана Сачанку? He, не сустракаў? пытала маці.
He, круціў галавою Васька. Толькі не адчайвайцеся, можа, ён і жыве, супакойваў ён маці. Краіна ў нас вялікая, вось збярэмся з сілаю, зброю добрую зробім ды так турнём без аглядкі пабягуць... Папомняць яшчэ нас, трос Васька кулаком.
I калі пайшоў з хаты здалося нам, што не хапае кагосьці ўжо ў нашай хаце, быццам свой ён нам стаў.
Але не ўсе былі такія, як Васька. Былі і грозныя, злосныя. I не прасілі ў маці чаго-небудзь, а патрабавалі:
Быстрее, быстрее... Чего рот раскрыла? Да берн что повкуспее там у тебя, не жалей, немцы всё равно всё сожрут, да н тебя, небось, ухлопают...
А адзін неяк нават сказаў:
Товарнш Сталнн правнльно говорші: ннчего, ннчего нельзя врагам оставлять... Разве голую землю... Я бы всё сжнгал, всё унмчтожал...	•
Ho ведь людн-то свон остаются, не згадзіўся хтосьці з ім.
Это не людн. Это такне же врагн, как н самн фашнсты... Настояіцне советскне людн не остаются, онн к свонм уходят...
А женіцнны, детн?..
Онн тоже прн желаннн могуг отступнть.... Как н мы...
Такія звычайна не задавольваліся тым, пгго маці ім давала, стукаліся да дзеда.
А ну, старый хрыч, давай, что у тебя там спрятаію? Небось, фаіпнстов ждёшь, ннкак дождаться не можешь...
Дзед моўчкі хрысціўся, але ў спрэчку вельмі не ўступаў, даваў, што ў яго патрабавалі. I толькі потым ужо, калі пакідалі неспадзяваныя начныя госці селішча, адпускаўся:
Во нехрысці! Мала яны яшчэ мяне мучылі! крычаў, шаптаў сам сабе пад нос ад злосці дзед. Але нічога! Мала вам асталося тут панаваць. Хутка і след ваш прастыне. Наўладарылі, хопіць. Цяпер, як ваўкі, па лесе сноўдаюцца, есці, як жабракі, просяць. Усё адно бы перад канцом свету...
У нашай вёсцы пачала арганізоўвацца паліцыя. Начальнікам над ёю стаў Іван Рачанка. Жыў ён ад нас праз тры хаты, a яго маці з бацькам і меншымі дзецьмі і зусім жылі побач, па-суседску. Быў ён маладзейшы за майго бацьку, меў дарослага брата. 3 выгляду чорны, што цыган, з пакляваным воспай тварам. I заікаўся, асабліва калі быў злосны. У паліцыю ўступілі яго бацька Яўхім і брат, здаецца, звалі яго Антон, і нейкі Сапаненка, што прыстаў у прымы да ўдавы, якая жыла ўбаку ад нашай хаты праз вуліцу. Вядома, паступілі ў паліцыю і некаторыя іншыя мужчыны, якіх я не ведаў. Што ж да Рачанкаў і Сапаненкі, дык я іх штодзень бачыў, нават калі сустракаўся на вуліцы, вітаўся.
Усім паліцаям далі вінтоўкі і патроны. Паставіўшы на гародах мішэні, паліцаі цяпер вучыліся страляць якраз была восень, і людзей у полі было мала. Мы, дзеці, звычайна, калі пачыналася стральба, беглі за хлеў і, схаваўшыся за рогам, цікавалі за паліцаямі. Найлспш за ўсіх страляў Сапаненка. Яно і нс дзіва ён жа быў салдат, нават адзенне чырвонаармей-
скае насіў. У прымы ж ён прыстаў нядаўна зайшоў у хату хлеба папрасіць, а ўбачыўшы прыгожую маладую ўдаву, ноч пераначаваў і застаўся ў хаце жыць. Ён і вучыў астатніх паліцаяў, як трапляць у цэль.
Ногі шырэй раскінь, камавдаваў ён усімі, нават Іванам Рачанкам, і на локаць мацней аігірайся! Ды не вышэй мушкі цэлься, а роўненька пад мішэнь падводзь. Во-во, а цяпер страляй! Раз-два... Плі!
Паліцай страляў, потым, падхапіўшыся на ногі, бег глядзець, ці трапіла куля ў мішэнь. А калі вяртаўся, Сапаненка пытаў, а потым суцяшаў яго:
Што, зноў у малако? Нічога, другі раз лепш стрэліш... Захацець толькі трэба...
Паліцай хацеў, але аднаго хацення было мала. Трэба было яіпчэ і ўмець.
Калі паліцаі канчалі страляць, мы напярэймы кідаліся з-за хлява, каб схапіць, падабраць патроны. Іншы раз яны былі цёплыя, аж гарачыя, і пахлі, вядома ж, порахам.
Наша маці не любіла паліцаяў. He любіла яна і каб мы цікавалі за імі, бегалі збіраць адстраляныя гільзы.
Глядзіце, каб у каго з вас не пацэлілі, пагражала яна нам. Куля шалёная, куды хочаш і не хочаш трапіць.
I маці казала праўду. Неяк так, вучачыся страляць, паліцаі паранілі сабаку. А потым і чыюсьці свінню, што валачылася па градах. Гаспадар прыйшоў сварыцца на паліцаяў, а тыя, раззлаваўшыся, ледзь самота дзядзьку не застрэлілі.
І-і, заікаўся, крычаў на дзядзьку Іван. Мы ўласць, і нам можна!
Гаўно ета, ды не ўласць, калі ў ёй служаць такія стральцы, што не ў мііпэнь пападаюць, а ў свінню!
Тут і пачалося. Дзядзька ледзь ногі вынес... Бо паліцаі, раззлаваныя, па самім дзядзьку пачалі страляць. Добра, што не пацэлілі...
Хто і кім быў да вайны гэты чалавек, Карн Шлёг, я не ведаў. Але калі Вялікі Бор занялі немцы, арганізавалі паліцыю, ён пайшоў у лес і хаваўся там. Увечары ж, як змяркалася, вяр-
таўся дадому. Начаваў на гарыйічах хат, у хлявах ці ў сваякоў, якіх жыло ў вёсцы нямала. Раненька ж, ледзь толькі пачынала, як у нас казалі, балванець-світаць, ён спяшаўся ў лес.
Аднаго дня ён чамусьці затрымаўся больш, як звычайна. Можа, нават заспаў. I калі краўся да лесу, яго ўбачыў нехта з паліцаяў. I стрэліў па ім. У адказ на стрэл паліцая стрэліў і Карп, бо ў яго таксама была вінтоўка. I не адзін раз, а некалькі. Адна куля трапіла нам у комін, якраз у тое іржавае, без дна, вядро, што стаяла там, каб, вылятаючы з коміна, іскры не запалілі страхі. Вядро, бразгочучы, скацілася са страхі, грымнулася на прызбу і нарабіла такога перапалоху, што ўсе мы пападалі на падлогу, думаючы невядома што.