• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    Во дастраляюцца, доўга не магла ніяк супакоіцца маці, калі страляніна сціхла нарэшце, пакуль каго з іх заб’юць, дык усё сяло перастраляюць.
    Карп уцёк. Ніхто не пацярпеў і з паліцаяў. Але пасля гэтага вьшадку паліцаі баяліся начаваць дома, у сваіх хатах, збіраліся на ноч у воласць.
    Ніхто з невядомых начных гасцей не наведваўся ўдзень у вёску, прыходзілі толькі ноччу. I то не ва ўсе хаты, а ў тыя, што былі ў канцы ці наводшыбе. Перастаў так гаварылі прыходзіць начаваць дадому і Карп. Недзе ў стозе сена зрабіў сабе схованку. Ці, можа, у лесе зямлянку выкапаў і жыў там.
    За туманнаю гнілой, вельмі гразкаю восенню непрыкметна зіма падваліла. Спярша скавала зямлю моцным марозам, як бы ў кузні яе на горне загартавала, потым неўзабаве лёг і снег. Шыбы ў пашых вокнах замураваў мароз. На падлозе было холадна, дзьмула адусюль сіверам. Мы ў такія дні найчасцей сядзелі на печы.
    А маці сядзець дома не было як. Карміць жа нас неяк трэба было. Ды і адзяваць, абмываць. Абула яна бацькавы боты, пранік, начоўкі з бялізнаю ўзяла, на сажалку пайшла. Мы, дзеці, адны дома засталіся.
    Раптам адчыняюцца ў хату дзверы. Мы думалі маці нешта забылася і вярнулася з сажалкі. Ажно... Мужчына не-
    высокі, у салдацкім галіфэ, ватоўцы. На нагах абмёрзлыя ледзяшамі чаравікі.
    Дома хто е? пытае ён.
    Старэйіпыя, Коля і Пятро, як бач саскочылі з печы. Ды і я на прыпечак спусціўся: цікава ж было, хто гэта да нас у хату завітаў.
    I Коля, і Пятро не пазналі бацькі. Ды і я таксама не пазнаў. Немагчыма было пазнаць у аброслым іпчаціннем мужчыне, да таго ж апранутым нязвыкла, бацьку.
    Божа мой, родныя дзеці, і тыя не пазнаюць? сказаў урэшце, як бы ўздыхнуў бацька.
    Коля і Пятро кінуліся да яго, пачалі абдымацца, прыціскацца, цалавацца. Злез з прыпечка і я.
    А маці, маці дзе? пытаў з трывогаю ў голасе бацька.
    На сажалку пайшла бялізну праць...
    Здаецца, гэта сказаў Коля і мігам выскачыў з хаты пабег клікаць маці.
    I некалькі хвілін не прайшло, як маці была дома. Адчыніла дзверы, убачыла пасярод хаты бацьку і не ўстояла на нагах, асунулася там жа, на парозе. Аж начоўкі з бялізнаю, пранік з рук упалі.
    Бацька кінуўся да маці, падняў яе на ногі. Але маці як непрытомная была. Глядзела на бацьку і шаптала толькі:
    Іван?
    I відаць па ёй было не верыла, што гэта ён, яе муж Іван. I дзе? Дома!..
    Мінула трохі часу, і бацька, пераапрануты ва ўсё хатняе, звыклае, што падаставала са скрыні маці, памыўшыся і пагаліўшыся, сядзеў за сталом. Сёрбаў са смакам упрэлую ў печы капусту, заядаў яе крышанямі-тушонікамі і расказваў пра сябе, дзе быў, што з ім здарылася. А мы ўсе, баючыся не пачуць, прапусціць хоць слова, слухалі яго, верачы і не верачы, што разам з намі за сталом сядзіць зноў наш бацька:
    Ета ж не так далёка і адагналі нас ад дому тады, як мабілізавалі. Нашы адступалі, а немцы наступалі. Дык нам адзс-
    жу выдалі, дні два страляць павучылі і ў бой. Першы раз я трапіў на ўзлобак лесу. Акоп сабе выкапаў, ляжу, чакаю. Аж бачу веласіпедысты едуць. Ну, мы падпусцілі да сябе як бліжэй, а потым і секанулі па іх. Мусіць, чалавек з дваццаць забілі. А астатнія веласіпеды пакідалі ды ўцякаць... Другі раз гэтак на калону мы напалі. Калона ўрассыпную... Ну, а потым на нас некалькі разоў немцы нападалі. I з кулямётаў, аўтаматаў абстрэльвалі, і з гармат, самалётаў... Словам, нялёгка давялося... I гэтак з баямі мы адступілі аж пад Шчыгры... Людзі там жывуць бедна, не так, як у нас. Бульбу вараць нялупленую, як свінням. I гавораць так, што і разабраць цяжка. Літару «р» так і не навучыўся я, як яны, вымаўляць: «рябой», «ряжка»... He, не магу я так... Ага, дык пад Шчыграмі тымі немцы як пачалі нас ціснуць дзецца няма дзе. I артылерыя, і самалёты, і танкі... Некалькі сутак месца сабе нідзе ніхто знайсці не мог. Поле так снарадамі ды асколкамі перакапалі, што куды ні ступіш ямка. Залёг я ў адну, мабыць, ад бомбы, бо глыбокая была. Ну і, зняможаны, праваліўся, як у прорву, у сон. Сутак жа чацвёра і на волас вачэй не замгнуў... Ну, а калі вочы расплюшчыў салдата нямецкага пад сабою ўбачыў. Стаіць ён з аўтаматам і етак пальчыкам паказвае, быццам сабаку маніць, кеб я, значыцца, уставаў, да яго ішоў. Што было рабіць? Устаў я, пайшоў да немца таго. А ён мяне, калі я наблізіўся, руляю аўтамата ў спіну, ды яіпчэ і нагцаком пад зад. I пагнаў перад сабою па полі... Мо кіламетраў з пяць гнаў. I прыгнаў да нейкай пуні. Гляджу, а там такіх, як я, некалькі сотняў. Палонныя, значыцца... У той пуні мы пераначавалі, a потым пагналі нас некуды назад ад фронту. Да Старадуба горад такі е дагпалі. А там у лагер, за калючы дрот. Ледзь богу душу не аддаў. Але, слава богу, уцёк я адтуль. Два месяцы, хаваючыся ад людзей, дадому дабіраўся. Па начах, кеб немцы не злавілі, зноў у лагер не запраторылі, хаваючыся ў лясах, кустах... Начаваў у стагах сена. Можа, і раней дадому дабраўся б, ды праз Дняпро ніяк пераправіцца не мог. Лодкі патапілі, ну а па вадзе ж холадна. Чакаў, калі Дняпро замерзне... А тады і перайшоў...
    Бацька глядзеў на маці, на нас, сваіх дзяцей, і быццам сам сабе не верыў, што ён дома, у сваёй хаце...
    Некалькі дзён хата наша не зачынялася ішлі і ішлі людзі. Хто распытаць хацеў, дзе бацька быў і што бачыў, хто пра сваіх мужа ці сына даведацца, можа, што скажа бацька, бо разам жа вёску пакідалі, а ў каго і зусім іншыя інтарэсы былі.
    Завітаў да бацькі і начальнік паліцыі Іван Рачанка. Вінтоўку важна ў кут хаты паставіў, на белую павязку, што была ў яго на рукаве, паглядзеў. Потым за стол сеў.
    Ну, што рабіць далей будзеш? спытаў строга, паначальніцку, у бацькі.
    He думаў яшчэ, адказаў той, каб, мусіць, не звязваць сябе рознымі абяцаннямі.
    Падумай ды да нас, у паліцыю, ідзі. Работа не пыльная. А тым часам паёк даюць. Дзяцей будзе чым карміць, гаварыў, амаль не заікаючыся, Іван Рачанка.
    He гані ў шыю, адпачыць дай. Я ж з лагера, быццам узмаліўся бацька.
    Ведаю, што з лагера. Таму і кажу, кеб у паліцыю ішоў. Бо інакш... павысіў голас Іван Рачанка. Загад у мяне такі е: усіх, хто з палону, з лагера ўцячэ, назад адпраўляць да немцаў. Пад вартаю. Таму і кажу, кеб у паліцыю хутчэй афармляўся. Як сусед суседу раю. Бо цябе тут не было, а я нагледзеўся на жонку тваю, як з дзецьмі кідалася. Ніхто ж ёй і зярнятка не даў дзяцей карміць. Забралі цябе на фронт, а ты, жонка, жыві з дзецьмі як хочаш. Хоць зубы на паліцу пакладзі. Добра, што ты дадому прыбіўся. А інакш бы...
    Іван Рачанка пакруціў галавою.
    Бальшавікі е бальшавікі... Hi пра кога не думалі і не думаюць, сабе б толькі добра было. Ды ўласці іхняй...
    Бацька, адчувалася, лаяць балыпавікоў не хацеў і ўладу іхнюю таксама. I таму маўчаў. Думаў.
    Ну, думай, думай, сказаў напаследак Іван Рачанка і устаў з-за стала. Сказаў як бы з дакорам: Меркаваў, што чарку мне паставіш. Аднак, мусіць, не дачакаюся таго...
    Кеб жа было што, дык паставілі б, кінулася выручаць бацьку маці. I так ледзь жывыя... На бульбе ж сядзелі.
    Бо дурныя. Трэба было не прасіць, а хапаць усё, што дзе ляжала. Як іншыя гэта рабілі.
    Адкуль, ад каго хапаць? быццам у недаўменні спытала маці.
    3 калгаса. Усё адно ж усё расцягалі...
    I, закінуўшы на плячо вінтоўку, Іван Рачанка пайшоў з хаты.
    Услед за Іванам Рачанкам уночы наведаў нашу хату і Карп Шлёг. Таксама, як і Іван Рачанка, вінтоўку ў кут паставіў, за стол сеў.
    Іван, сказаў ён бацьку, ты Рачанку не вер і ў паліцыю не ідзі. Лепш, калі што, у лес да нас, партызанаў, уцякай. Бо немцаў мы паб’ём, савецкая ўлада пераможа. I калі пойдзеш у паліцыю... і сваёй галавы на плячах не зносіш, і дзецям свет на ўсё жыццё завяжаш.
    Дык жа грозіць Рачанка зноў у лагер фашысцкі мяне адправіць, уздыхнуў, як бы паскардзіўся бацька.
    Во таму я і прыйшоў сказаць: калі што якое у лес, да нас, партызанаў, ідзі.
    Але ж у мяне сям’я. Жонка, дзеці...
    Жонка і дзеці і ў мяне.
    Ты з першага дня ў партызанах. У лагеры не быў. Ды і не ўсе ведаюць, што ты там...
    Тыя, каму трэба, ведаюць...
    Добра, Карп, я падумаю...
    Думай, думай...
    Святла ў хаце не палілі, гаварылі мужчыны ў цемры. Некалькі хвілін бацька і Карп маўчалі.
    Ну, то няхай, я пайду, сказаў урэшце Карп.
    -	Можа б, ты паеў чаго? спытаў у Карпа бацька.
    -	У сваіх паем, адказаў Карп і, узяўшы вінтоўку, стомлена падаўся з хаты.
    Hi ў паліцыю, ні ў лес, у партызаны, бацька не пайшоў. Акрыяўшы, апратаўшыся, уладкаваўся на станцыю грузіць
    на платформы лес, які нарыхтавалі на нейкія новыя патрэбы немцы. Потым, калі аднавілі, зноў запусцілі ў работу лесапілку, перайшоў на працу туды.
    Вядома, Іван Рачанка не пакінуў у спакоі бацьку. Перастракаў, калі ён ішоў з працы ці на працу, a то і дадому, у хату прыходзіў, зноў і зноў вёў размовы пра паліцыю.
    Думаеш такі вумны, усіх перахітрыш? казаў ён бацысу з несхаваным падкусам. Hi тым, ні етым... Убаку ад усіх і ўсяго быць хочаш... He ўдасца!
    Я ж не без працы, аднекваўся бацька. А што з тымі ці з етымі... Мяне ета не цікавіць. Мне дзяцей, сям’ю карміць трэба.
    Быццам у паліцыі табе было б горіп!
    Я ніколі не шукаў, дзе лепш, а дзе горш, вёў, даказваў сваё бацька. Жыву, як умею.
    Пашкадуеш ты, ох, як яшчэ пашкадуеш, гразіў бацьку Іван Рачанка. А можа, у лес, у партызаны, сабраўся?
    У які лес, у якія партызаны?
    I тады Іван Рачанка падымаў кулак, трос, махаў ім перад бацькавым носам:
    Запомні: ты ў лес мы жонку, дзяцей тваіх усіх да аднаго жыцця рашым. He паіпкадуем!
    I ішоў з хаты.
    А ўночы, пабуджаныя стукам у акно ці ў дзверы, лежачы ў пасцелях, чулі зусім іншыя размовы:
    Што ля жончынай спадніцы аціраешся, у лес бараніць савсцкую ўладу не ідзеш? крычалі на бацьку.
    Сям’я ў мяне, пяцёра дзяцей, карміць іх трэба, апраўдваўся бацька.
    Быццам у аднаго цябе сям’я!
    Але ж калі я ў лес найду, іх знішчаць. Надоечы Іван Рачанка прыходзіў, казаў.
    Хопіць баланду травіць, зубы загаворваць! Адзявайся, пайпілі!
    I бацька адзяваўся, ішоў. Куды, чаго мы не ведалі...
    Вяртаўся ён пад раніцу, a то і праз суткі-двое. Потым расказваў маці:
    У лагер, да камандзіра іхняга вадзілі. Ну, кеб расказаў, што на лесапілцы ды ў вёсцы робіцца... I чаму дома я, у лес, у партызаны не іду...
    А неяк, вярнуўшыся, прастагнаў, зуб на зуб не пападаючы: Страляць мяне хацелі... Як здрадніка...