Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
Уранні, паснедаўшы, маці пайшла ў панскую кантору, да самога аканома Карла, прасіць за бацьку.
На калені ўпаду, казала яна нам. Абы толькі дараваў, не караў жорстка...
А я, пакінуўшы ў бараку адных Івана і Грышку, падаўся ў Маслэбень гарадок, што быў кіламетры за тры ад нашай фермы і куды, як падалося мне, павезлі бацьку: там, у тым гарадку, была турма. I я яе аднойчы там бачыў, калі хадзіў з бацькам стрыгчыся ў цырульню.
Дзень, помню, быў сонечны, цёшіы. Плыло павуцінне марудна, паволі, як бы сонна. Восень жа ўжо была.
Па дарозе, роўнай, залітай асфальтам, не было ні душы. I я спыняўся ля груш, што стаялі наўзбоч дарогі, і падбіраў падалкі жоўтыя, мясістыя і спелыя-спелыя. Аж разбіваліся яны, калі падалі долу. Ля падалак поўзалі, ласаваліся грушамі восы. Дзве ці тры грушы я з’еў. А з астатнімі што рабіць? Наладаваць пазуху? А калі ўбачыць мяне хто? Падумае, што злодзей. I я выкінуў з кішэняў і пазухі грушы. Усе да адной. «Не хапала япічэ, каб і мяне заарыіптавалі гэтак жа, як і бацьку, у турму пасадзілі...»
I ўся дароіу думкі мае віліся вакол бацькі. Ці жывы хоць ён? Ці не забілі ўжо тыя паліцэйскія, што яго забралі? Аж слёзы нагортваліся на вочы, так мне шкада было бацькі. «I так ён вунь колькі памучыўся, і ў нямецкім палоне, ды і дома, у вёсцы. He начаваў жа, амаль не стыкаўся ў хаце. А цяпер вось яшчэ і тут. Трэба ж было яму не сцярпець, падняць вілы... Ды на каго?»
Турму ў Маслэбене я знайшоў стаяла яна непадалёку ад паліцэйскай управы цагляная, з кратамі на вокнах і высокай жалезнай агароджай наўкруг. «Вось толькі ці тут бацька?» падумаў я, збочваючы да агароджы.
У агароджы была дзірка разагнутыя пранты. I я, агледзеўшыся, ці няма нідзе паблізу паліцэйскага, пралез у яе. У адным з акон убачыў бацьку ён пільна назіраў за мною.
Малайчына ты, пахваліў ён мяне, калі я падышоў да акна. А то я не ведаў ужо, як і перадаць вам, кеб не хваляваліся.
Ці то ад радасці, ЦІ то так ад чаго з вачэй у мяне пырснулі слёзы.
Ды не плач, не плач ты, пачаў супакойваць мяне бацька. Тут нічога, жыць можна. Хоць адпачну...
Колькі ты тут сядзець будзеш? скрозь плач спытаў я. I ці... не застрэляць цябе?
He, не застрэляць, супакоіў мяне бацька. А пабыць тут трохі давядзецца. Надта ж душу мне пераеў гэты гад Карл... He вытрымаў я...
У той дзень я наведаўся да бацькі яшчэ раз прынёс яму ежу. Але бацька нічога не ўзяў.
He трэба, тут мяне кормяць. Ды калі нічога не робіш, то і есці не вельмі хочацца, сказаў ён. I не хадзі часта. Дома будзь, Івана і Грышку глядзі...
Але я не паслухаўся бацькі. Два месяцы сядзеў ён у турме і два месяцы дзень у дзень хадзіў да яго...
Пасля турмы працаваць на ферму бацьку не пасылалі ўжо хадзіў разам з усімі на поле ці на ток. Разам з ім на поле і на ток хадзілі і маці, Коля, Пятро. Мы ж, меншыя, паранейшаму заставаліся дома.
Бамбёжкі між тым учасціліся. Здаралася, яны былі на дзень па два, па тры, па чатыры разы. I калі мы чулі «алярму», уцякалі з дому. I паколькі поле было голае, нічым не засеянае, то хаваліся ў трубу, што была пад дарогай. Залазілі ў яе і сядзелі, аж пакуль не чулі адбою. У тую ж трубу хавацца іншы раз, калі працавалі блізка на таку, прыбягалі і маці, бацька, Коля, Пятро ды і ўсе іншыя нашы аднавяскоўцы.
He заўсёды спакойна было і па начах. To прыляталі самалёты, каб бамбіць, то чулася кананада дзесьці рваліся снарады і бомбы стагнала, калацілася зямля.
Няйнакш, наступаюць нашы, казаў у такія хвіліпы бацька. Фронт недалёка. Выжыць бы, дачакацца сваіх...
Але выжыць, дачакацца сваіх было нялёгка. Другі фронт, які адкрылі саюзнікі амерыканцы і англічане, пра што мы ўжо ведалі, проста не даваў ні хвіліны спакою: ляцелі і ляцелі, як саранча, самалёты, бамбілі і бамбілі. Адчувалася -
у паветры ў іх поўная перавага, бо ўжо амаль не адзываліся нямецкія зеніткі, не вялі абстрэлаў чужых самалётаў. Ды і самалёты нямецкія не падымаліся ў паветра ці то іх не было ўжо, ці то яны баяліся.
На шашы ўсё часцей і часцей можна было бачыць нямецкіх салдат. На машынах, танках, a то і пеша. Іншы раз яны спыняліся ў полі, капалі акопы, стралялі, потым поўзалі папластунску, бегалі няйнакш, вучыліся наступаць і адступаць. Сярод салдат шмат было старых і зусім маладых, амаль дзяцей. Гледзячы на іх, наш бацька казаў:
Кепскія справы ў Гітлера, калі ён бярэ такіх у войска.
Што ў Гітлера кепскія справы, мы ведалі і ад ваеннапалонных, што былі размешчаны ў лагерах амаль у кожным паселішчы за калючым дротам. Ваеннапалонныя а сярод іх былі і беларусы, рускія, украінцы, калі з імі хто-небудзь сустракаўся, расказвалі і пра другі фронт, які адкрылі амерыканцы і англічане, і пра тое, што баі ідуць ужо ў Полыпчы.
Трэба чакаць, што саюзнікі і савецкія хутка і тут будуць, гаварылі яны.
У тыя дні і прыехалі на нашу ферму нейкія незнаёмыя нам цывільныя людзі, якія выдатна гаварылі па-нашаму, пабеларуску. Сабраўшы ўсіх, хто жыў на ферме, і вывесіўшы бел-чырвона-белы сцяг, яны адна маладжавая жанчына і два мужчыны, яіпчэ не старыя, але ў гадах, расказвалі, што арганізоўваецца беларускае войска, і ўсе, хто жадае, можа ў яго паступіць.
А супраць каго тое войска будзе ваяваць? помню, спытаў наш бацька.
За вольную і незалежную Беларусь, адказала бацьку жанчына. I натхнёна, з уздымам прачытала вельмі ж складны верш. Я жанчына, сказала яна, але сама вазьму ў рукі зброю, каб змагацца за Бацькаўшчыну. Яе ў нас аднялі балыпавікі, але мы вернем яе.
Мужчыны таксама гаварылі вельмі натхнёна. Расказвалі і пра беларускі ўрад, які быў утвораны пры немцах на Беларусі, і пра многае іншае. Але асабліва многа гаварылі яны пра
Сталіна, пра тое, колькі бяды і слёз прынёс разам са сваім балыпавіцкім ладам на Беларусь.
Нашы аднавяскоўцы быццам згаджаліся з прыезджымі, ківалі галовамі. Але калі надышоў час запісвацца ў тое беларускае войска, ніхто не запісаўся. Так ні з чым і паехалі вярбоўшчыкі...
Помню, вярнуўшыся ў барак, наш бацька доўга абмяркоўваў гэтую падзею.
Ета тыя самыя Рачанкі, казаў ён, толькі з іншых мясцін родам. Бачыш, як чэшуць па-нашаму. Але зубы воўчыя ў кожнага з іх відаць. Хай дурняў у іншым месцы пашукаюць... Можа, знойдуцца, але не ў нас...
Маці згаджалася з бацькам.
Выжыць бы нам, задумліва казала яна. Вызвалення дачакацца б... Ды дадому, у сваю вёску вярнуцца. Усім, сям’ёй усёй... О, якое б ета было шчасце!..
3 набліжэннем фронту ўчасціліся і ўцёкі з панскай фермы палякаў. Ды і ваеннапалонных з лагераў.
Немцы лавілі ўцекачоў і жорстка каралі: расстрэльвалі, вешалі. Прычым, на месца пакарання звозілі ўсіх нявольнікаў, што працавалі паблізу на фабрыках, заводах і фермах. Вазілі на такія накаранні і нашых аднавяскоўцаў. Каб, мабыць, ніхто з іх не паддаўся на чые б там ні было ўгаворы ці сам не дадумаўся да такога.
3 пакаранняў смерцю і бацька, і асабліва маці прыязджалі зусім знябытыя.
Навошта яны гэта робяць? іншы раз не вытрымлівала, казала маці. Ну, вінаваты чалавек, дык пакарайце яго... Але звозіць людзей, кеб глядзелі на ета...
Застрашыць хочуць, умешваўся ў размову бацька. Палітыка такая ў іх, фашыстаў. Яны і там, у нас, у Беларусі, такос рабілі, і тут робяць.
Ох, баюся я, кеб чаго і на нас не прыдумалі са свету звесці. Асабліва калі адчуваць будуць, што не ўстояць яны перад нашымі, крах цярпець будуць.
Усё можа быць! Вуха трымаць трэба востра. Паранены звер заўсёды страшны. А што немцы звяры, то мы самі ета ведаем, пераканаліся.
I калі спатыкаў уцекачоў а спатыкаў ён іх часта, бо вазіў на подсціл на ферму з поля салому і ў сціртах як не штодзень патрапляў на такіх уночы яны ішлі, а ўдзень адсыпаліся, каб іх ніхто яе ўбачыў, то распытваў пра ўсё. I ўвечары шаптаў нам.
Толькі нікому пра ета нічога не гаварыце. Зноў напаткаў я ўцекача. Еты раз рускага...
I што ён казаў? пыталі мы.
Нашы наступаюць. Ужо вызвалілі Полыпчу, на Берлін ідуць. Хутка тут будуць.
От кеб даў бог! гатовая была маліцца маці.
Дасць, дасць! упэўнена гаварыў бацька.
3 працы бацька вярнуўся зусім сумны. Маці гэта ўбачыла адразу ж.
Што, можа, захварэў? спытала яна ў бацькі.
He, адмоўна пахітаў ён галавою. I, наблізіўшыся да маці, зашаптаў ледзь не ў самае вуха: Лётчыка свайго са збітага савецкага самалёта напаткаў. Ен і сказаў мне пра загад адзін гітлераўскі...
Што ў тым загадзе? спытала насцярожана маці.
Hi аднаго з палонных, ды і тых, каго сюды прывезлі, не пакінуць жывога. Усіх знішчыць...
He можа быць! не паверыла маці.
Пакляўся той чалавек, што загад такі е. Сам ён чытаў яго, і падумаўшы, дадаў: Ад фашыстаў усяго можна было чакаць. Але кеб такога... такое!..
А божа ж мой! заламала рукі маці. Што ж нам рабіць?
Думаць трэба!
3 гэтага дня мы амаль не спалі па начах. He толькі таму, што кожную хвіліну маглі ўварвацца да нас немцы і пазабіваць, але і таму, што немагчыма было спаць. Ледзь толькі змяркалася, стукаліся ў дзверы незнаёмыя. To ўцекачы, якія шукалі
адзежы і ежы, то нямецкія салдаты-дэзерціры. Даць нам ні тым, ні другім не было чаго, а пусціць іх да сябе ў барак... Ці мала што яны маглі зрабіць з намі...
Калі ж неяк, выламаўшы дзверы і даведаўшыся, што мы не немцы, паднялі страляніну, мы больш не заставаліся на ноч у бараку. Як толькі змяркалася сыходзілі. Спярша начавалі на вышках на ферме, а потым, калі пацяплела, ішлі да азярца, што было кіламетры за два ад нас... Там, нацягаўшы з сціртаў, што зімавалі на полі, саломы, мы клаліся на яе і ляжалі, чакалі святла, рання. А тады, на ўсходзе сонца, зноў вярталіся на ферму, у свой барак. Мы, меншыя, клаліся спаць, а маці, бацька, Коля і Пятро ішлі на панскую працу
У тыя красавіцкія дні мы і ўбачылі, што фашысты на ўсё здатныя, усё могуць зрабіць. I што праўду казаў той рускі лётчык, якога бацька напаткаў у сцірце... Бо ледзь толькі займаўся дзень, па шашы пачыналі гнаць канцлагернікаў. Ва ўсім паласатым штанах, куртках, берэтах, у дзеравяшках на босую нагу іх гналі калону за калонай міма нашай фермы. Калі хто адставаў, не хапала сіл ісці тут жа прыстрэльвалі. I нават не падбіралі трупаў...
Япічэ дзён праз колькі гітлераўцы паставілі кулямёты і гіроста на полі стралялі канцлагернікаў. Падгоняць калону, пастраляюць і гоняць новую...
Каб не спасцігла тое самае і нас, мы сышлі з фермы і хаваліся, дзе толькі можна было на гарышчах адрын, што дзе-нідзе стаялі ў полі, у леташніх сціртах саломы, у цэментовых трубах пад дарогамі. I ўвесь час сачылі за шашою што, што там?