Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
Там поезд вас ожндает. Погрузнтесь н мы отвезём вас в безопасное место, аб’явіў зноў той доўгі і худы.
Ішлі марудна, паволі, расцягнуўшыся болып як на кіламетр па дарозе. Ззаду і па баках нас акружалі немцы, мадзьяры,
паліцаі. I мужчыны, якія кацілі наладаваныя рознай вайсковай амуніцыяй веласіпеды. Кароў, авечак, свіней гналі таксама па дарозе за намі ўслед. Яны рыкалі, вішчалі, бляялі...
Калі выкіраваліся на грэблю, нехта азірнуўся назад і крыкнуў у адчаі:
Сяло наша гарыць!
Людзі як па камандзе пачалі азірацца сапраўды над Вялікім Борам уздымаўся дым. I не ў адным месцы, а адразу ў некалькіх. Чорны, з жаўцізною, густы на ўсё неба.
Натоўп спыніўся, замёр. I тады як бы спахапіліся немцы, мадзьяры закрычалі, загалёкалі і пайшлі з аўтаматамі на натоўп, узяліся штурхаць рулямі аўтаматаў, піхаць людзей...
Натоўп зноў паволі рушыў...
Ноч мы правялі на Аўрамаўскай у лесе, чакаючы цягніка. Але яго не было, відаць, як гэта здаралася ўжо, партызаны падарвалі палатно чыгункі на нашым перагоне. I таму раніцаю, калі ўзышло, заіскрылася сонца, нам загадалі дабірацца пешкі да Васілевіч. Гэта каля сарака кіламетраў.
Зноў, расцягнуўшыся па дарозе, рушылі. Той дзень, помню, быў сухі, спякотны. I, прайшоўшы кіламетраў з дзесяць, без перадыху, па гарачыні, людзі пачалі надаць, валіцца з ног, асабліва дзеці. Згаладаліся ж за вайну, аслаблі.
Зрабілі прывал. I зноў, зноў ішлі...
Да Васілевіч дабраліся на заходзе сонца. Там, на станцыі, нас чакалі ўжо вагоны. Таварныя, з кратамі на вокнах. Пазаганялі нас усіх туды. Ад стомы мы проста валіліся з ног, падаў кожны, дзе стаяў. Таму, можа, не адразу зразумелі, што вагоны з намі прычапілі да цягніка, што мы ўжо не стаім, a едзем... Куды, чаго?
Дзверы вагона адчынілі толькі пад вечар наступнага дня. I па вагонах нранеслася чутка, яго мы ў Лунінцы. He ўсе ведалі, далёка гэта ад нашага Вялікага Бору ці не, але тыя, хто ведаў, сказалі: далёка, некалькі сот кіламетраў.
Куды ж нас вязуць? пыталі людзі адзін у аднаго.
На жаль, на гэтае пытанне ніхто нічога пэўнага не мог адказаць, бо і не ведаў. А той, хто ведаў, маўчаў...
У Лунінцы мы стаялі з гадзіну. Ахова эшалона дазволіла набраць на станцыі вады, схадзіць у туалеты.
I зноў пазачынялі ў вагонах дзверы, цягнік рушыў далей.
Гэты раз цягнік спыніўся ў Брэсце, потым у Беластоку... У Беластоку прыпынак быў доўгі. Выгрузіўшыся з вагонаў, жылі там некалькі тыдняў пад адкрытым небам, за калючым дротам: маці і бацькі нашы асобна, мы, дзеці, асобна. Кожны дзень нас ганялі то ў лазню, то стрыглі, то на розныя праверкі да ўрачоў. У каго знаходзілі якую немач, ставілі на лоб пячаць і ён ужо не вяртаўся назад у лагер. Кармілі нас рэдкай, як вада, баландой, спалі мы на драўляных нарах пад звычайнымі навесамі ну, рыхтык, як на базары на сталах. Потым нас, дзяцей, агледзеўіпы мо па сто разоў кожнага, злучылі са сваімі бацькамі, зноў пагналі на станцыю, загадалі грузіцца ў такія самыя таварныя вагоны, у якіх мы кагадзе ехалі. I зноў павезлі...
Чым далей мы ад’язджалі ад дамоўкі, тым змрачней рабілася на душы. Маці аж знебылася за дарогу, пахудзела. Ды і бацькі было не пазнаць. Падцягнуўшыся на руках да акна і паглядзеўшы ў яго, ён паведамляў час ад часу:
Па Полыпчы едзем... Мусіць, у Нямеччыну нас вязуць...
I апускаўся на падлогу, сядзеў моўчкі, падкурчыўіпы пад сябе ногі.
Маці не маўчала.
Трэба было ў лес, у партызаны ўцякаць, казала яна.
Я-то мог. Але ж што з вамі немцы зрабілі б? задумваўся бацька.
I нас бы ў лес забраў...
Кеб жа можна было так. A то ж... He бралі з жонкамі, дзецьмі ў лес.
Але ж і так...
Так мы ехалі. Куды? Чаго?..
Неяк, падлезшы да акна і паглядзеўшы ў яго, бацька быццам выдыхнуў:
Нямеччына ўжо, Германія...
Болыпыя нашы Коля і Пятро таксама захацелі паглядзець, што там убачыў бацька, якая яна, тая Гермапія. I я папрасіўся, каб падсадзіў мяне бацька да акна.
Нагледзішся. Ачарцянее яшчэ...
Але ўзяў мяне на рукі, падсадзіў да акна. Нічога асаблівага я не ўбачыў. Абсаджаная дрэвамі дарога, поле, засеянае буракамі, некалькі цагляных, крытых чырвонай чарапіцай, домікаў удалечыні. Вось і ўсё...
Калі бацька адарваў мяне ад акна, ссадзіў зноў на падлогу, я спытаў у яго:
А па чым ты пазнаў, што ета Германія... Нямеччына?
Па надпісах на станцыях, адказаў бацька.
Цягнік раптоўна спыніўся, заляскалі буферы, адчыніліся дзверы, і нам загадалі выгружацца.
Быў свежы летні ранак. Толькі што прайшоў дождж і ўсюды было мокра, нават сям-там расцякліся лужыны. Пастроіўшыся ў шарэнгі па два чалавекі, мы стаялі некаторы час, з цікавасцю разглядаючы пафарбаваную ў зялёны колер сетку агароджы ля будынка вакзала, сам вакзал, ля якога хадзілі людзі. Былі яны апрануты ва ўсё крамнае мужчыны галоўным чынам у чорнае, жанчыны ў светлае, квятастае. Многія ў руках трымалі парасоны. I абуты ўсе былі ў туфлі, чаравікі.
Наша ж калона выглядала вельмі бедна. Амаль усе босыя, у палатняных портках, кашулях. Хіба ў жанчын сёе-тое крамнае было, але і яно за дарогу змялася, забрудзілася.
3 вакзала нас павялі ў цагляны будынак, што быў непадалёку. Як выявілася, гэта была лазня. Загадалі ўсім распрануцца нагала, адзежу здаць у камеру для дэзінфекцыі, а самім мужчынам, жанчынам, дзецям ісці мыцца.
Вядома, лазня з дарогі гэта добра, прыемна. I мы, здаецца, ніколі з такой ахвотаю не мыліся, як тады...
I зноў дарога. Цяпер ужо на прычэпе трактара, куды загадалінам нашай сям’і і яшчэ некалькім нагрузіцца. Спярша па горадзе шматлюдным, вірлівым, потым па шашы, якая з двух бакоў была абсаджана чарэшнямі, яблынямі, групіамі. 3
цікавасцю мы разглядалі палі, засеяныя макам, гарохам, буракамі. Палі былі чыстыя, без пустазелля і роўныя-роўныя, што стол. Зрэдку трапляліся домікі цагляныя, акуратныя. Ніхто нам нічога яе казаў, куды нас вязуць, і гэта надавала нашай яздзе таямнічасць.
У лагер, мусіць, нейкі, строіў сёй-той здагадкі.
А можа, на ферму якую, працаваць, выказвалі сваё меркаванне іншыя.
Мо гадзіны праз дзве такой язды трактары а іх было пяць збочылі з шырокай, абсаджанай садовымі дрэвамі шашы на вузейшую яна перасякала шырокую шашу ля чырвоных будынкаў, што стаялі купкаю ў зялёных прысадах. Ля аднаго з такіх будынкаў двухпавярховага, доўгага спыніліся. Тут чакала нас некалькі чалавек, як потым выявілася, аканом, перакладчык і два як бы брыгадзіры. Яны і паведамілі нам, што нас купіў пан, каб працавалі на яго ферме і полі.
Вас будуць карміць, сказаў перакладчык, высокі, добра апрануты. Будуць і адзенне даваць, грошы. Але будуць і многае патрабаваць. Па-першае, каб там, дзе вы будзеце жыць, быў парадак. Без згоды начальства не мае ніхто права пакідаць ферму. Працоўны дзень пачынаецца ў восем гадзін і канчаецца таксама ў восем. Шэсць дзён вы працуеце, сёмы выхадны. Ці будуць да мяне і да іншых вашых начальнікаў пытанні?
Пытанні, вядома, былі. I на іх папераменна адказвалі то аканом невысокі, з бародкай і палкай у руцэ стары, то два іншыя, апранутыя ў плашчы і капелюшы змрачнаватыя тыпы.
Потым, калі ўсё, што каго цікавіла, высветлілі, нам загадалі выгрузіцца з калымаг прычэпаў трактароў і павялі ўладкоўваць жыць.
Нашай сям’і дасталіся асобныя дзве каморкі на першым паверсе, чаму наша маці вельмі ж узрадавалася...
Можа, і нічога, сказала яна, хоць адпачнём з дарогі.
Але адпачыць ніхто нам не даў у той жа дзень, як толькі паабедалі, усіх дарослых і нават нашых Колю і Пятра, пагналі на працу.
Пачалося нашае жыццё на ферме ў пана. Кожны дзень усіх нас будзіла сірэна. Усхопліваліся з пасцеляў, беглі ўмывацца,
потым спяшаліся на кухню. Там ужо стаяла на сталах ежа звараная бульба ці нейкая каша. Елі яе, запівалі жалудовай кавай ці чаем і разыходзіліся хто куды: хто на ферму, хто ў поле, а мы, дзеці, заставаліся дома. Нам, дзецям, гэтак жа, як і дарослым, не дазвалялася пакідаць ферму, куды б там ні было ісці. I мы гулялі ў сябе дома ці ішлі туды, дзе жылі іншыя нашы аднавяскоўцы. I, вядома ж, чакалі сваіх мам, бацькоў, калі яны прыйдуць на абед.
Пасля абеду зноў нейкія гулі і чаканне вячэры, калі з поля ці фермы вернуцца бацька і маці, раскажуць, дзе яны былі, што рабілі, бачылі. A то і ласункаў прынясуць жменю гароху, макаўку, яблык ці групіу.
Лета між тым адыходзіла, дні станавіліся ўсё карацейшыя і карацейшыя, Сонца амаль не паказвалася блісне з-за хмар, і зноў схаваецца. Усё часцей і часцей лілі дажджы. 3 дарогішашы нельга было ступіць на зямлю яна ліпла да ног не выцягнуць. А самае галоўнае халадала. He толькі на вуліцы, але і ў нашым бараку. Ішла восень, за ёю зіма. Адзення нам, дзецям, ніякага не давалі, што хочаш, тое і насі. А з дому ж нічога цёплага не ўзялі. He было асабліва чаго браць. Ды і каб было, колькі чаго на сабе панясеш. I так добра, яго хоць жывыя дабраліся ў гэтую чортаву Нямеччыну. I таму здараліся дні, што мы, дзеці, не вылазілі з пасцеляў.
Толькі калі зноў пачало паказвацца сонца, цяплець, мы сталі выбягаць на вуліцу. Спярпіа на некалькі хвілін, потым і на гадзіну-дзве.
На ферме ў пана не адны мы, беларусы, жылі. Жылі тут і палякі. Ды і некалькі нямецкіх сем’яў таксама. Палякі жылі ў асобным бараку, а немцы кожны асобна ў невялікім цагляным доміку. У нямецкіх сем’ях былі дзеці. Але яны з намі, чужынцамі, не хацелі знацца. Ды ім вельмі і не было калі зранку, сеўшы на веласіпеды, яны ехалі ў школу, потым, вярнуўшыся, рыхтавалі ўрокі, чыталі кніжкі. У нас усяго гэтага не было. Праўда, клопатаў і нам хапала. Асабліва мне. Два ж меншыя браты Іван і Грышка на мне былі, і мне трэба было за імі глядзець. Бо Коля і Пятро хадзілі ж працаваць штодзень разам з маці лапацілі зерне на таку, выкідвалі з хлявоў гной, вазілі яго на поле...
Бацьку ж нашага прызначылі даглядаць авечак. I ён суткамі таптаўся на ферме. Асабліва зімою, калі трэба было тры разы на дзень даць авечкам корму, напаіць. Ды і вясною, як акот пачаўся. Было ж у пана авечак болып за чатыры сотні... I паколькі ферма знаходзілася побач з нашым баракам, то і мы з Іванам і Грышкам, асвоіўшы да яе дарогу, хадзілі да бацькі. Нам вельмі ж цікава было паназіраць за авечкамі, асабліва ягнятамі, якія месціліся ў асобнай загародцы. Ды і два сабакі ў бацькі былі Мульта і Ганс, з якімі ён выганяў з аўчарні авечак на пашу. Сабакі былі вялікія і надта ж разумныя. Што ні скажаш выканаюць. Толькі гаварыць трэба было па-нямецку А паколькі наш бацька быў у палоне, ды і потым патроху вывучаў нямецкую мову, то ад яго і мы ёй навучыліся. I сабакі нас слухаліся... Важдацца з імі гэта быў любімы наш занятак...