Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
I што? загаласіла маці.
Ляскалі-ляскалі затворамі, а так і не застрэлілі. Ці выдаваць стрэламі сябе пабаяліся, ці то патронаў не было. Адпусцілі, бачыш, жывога...
Ці надоўга? праз слёзы пытала маці.
Хто ведае, усе мы пад богам ходзім, сцінаў плечы, калаціўся бацька.
Паколькі наша маці была родам не з Вялікага Бору, а з далёкага Бабчына, то радню яе мы не ўсю ведалі, бачылі. Яе маці, наша баба Надзя, памерла, калі мяне яшчэ і на свеце не было. Пра матчынага бацьку, нашага яінчэ аднаго дзеда, Міхайлу, мы таксама мала што ведалі, бо маці не любіла пра яго расказваць. Ведалі мы добра хіба яе братоў Паўла і Пятра, якіх яе маці нарадзіла ўжо ад айчыма ў Рудзеньцы. Мо таму, што раслі яны сіротамі, вучыліся ў горадзе і часта прыязджалі да нас у вёску. Павел і Пятро былі двайняты, але адзін на аднаго мала падобныя: Павел чарнявы, рослы, Пятро белавалосы, каранасты. Іх любіў наш бацька ды і ўсе мы. Шкадавалі іпшы раз, што мала чым можам ім памаі чы, аблегчыць іх жыццё ў горадзе. Але з пачаткам вайны ўсякія сувязі з хлопцамі ў нас згубіліся. Ці не пайшлі і яны, як і многія тады, на вайну? Хоць ім яшчэ і не споўнілася па васямнаццаць год, аднак жа... Хлопцы Павел і Пятро былі камсамольцы, выхаваны ў перадавым рэвалюцыйным духу, і каб сядзець дзесьці, не пайсці бараніць родную зямлю, на якую напаў вораг, не маглі. Гэта мы ведалі... Была яшчэ ў маці зводная сястра Марыля, яна была замужам за Хацімчанкам, які кульгаў на адну нагу і жыў непадалёку, па станцыі Аўрамаўская. Але ў яе таксама была вялікая сям’я, шасцёра дзяцей, і яііа рэдка ў нас бывала. Ды і мы ў яе не было як гасцяваць, ледзь канцы з канцамі зводзілі і яна і мы. Гэта што датычыць рудзеньскай радні. Што ж
да бабчынскай, то яна была далёка кіламетраў за трыццаць пяць ад нас. Там у маці жылі дваюрадныя і траюрадныя браты Мятліцкія, жыла цётка і яшчэ хтосьці, каго мы не ведалі. Да вайны разоў колькі сёй-той прыязджаў да маці, ездзіла і яна з бацькам разоў колькі туды, але без нас, дзяцей. Таму калі зімою завітаў да нас незнаёмы чалавек, у кажуху, валёнках, шапцы-зімоўцы і з вінтоўкаю мы перапалохаліся: хто гэта? Аказалася, наш дзядзька, матчын дваюрадны брат.
Я ў паліцыі служу, сказаў ён маці.
Ты у паліцыі? здзівілася, не паверыла маці.
Так. А каб ты не задавала лішніх пытанняў скажу: пакуль што ў паліцыі...
Што ета значыць «пакуль што ў паліцыі»? не зразумела маці.
Ну во, усміхнуўся дзядзька, паказаўшы роўныя белыя і прыгожыя на ўвесь рот зубы. Ёй разжуй ды яшчэ і на язык пакладзі... А можа, я не магу ета сказаць, права не маю? Рызыкую ж жыццём. I не толькі сваім, а і жыццём дзяцей, жонкі. Ты б лягчэйшае што спытала, скажам, чаму я тут, у тваім Вялікім Бары, апынуўся?
Ну-ну, як бы падахвоціла яго маці. I ета я не ведаю. Але ты не кажаш, усё загадкамі нейкімі гаворыш.
Бо час такі. Чым менш ведае чалавек, тым яму легпп.
Але потым, скінуўшы кажух і шапку і сеўшы за стол, выпіўшы чарку, якую маці дзесьці, выскачыўшы з хаты, пазычыла, расказаў, чаму апынуўся ў Вялікім Бары.
Начныя госці тут у вашым лесе е. Во нас і прыгналі, кеб іх палавіць...
I, прыжмурыўшы вока, дадаў таямніча:
Разумееш, трэба, кеб яны дурнямі не былі, уведалі пра ета. Са сваімі ў мяне там, у Бабчыне, сувязь е. А з вашымі... Словам, ты жывеш тут, павінна сёе-тое ведаць. I мяне разумець. Памагчы...
Уцягваеш ты мяне, сказала, уздыхнуўшы, з роздумам маці. Калі што якое... He пашкадуюць... і мяне, і дзетак...
Калі што якое, я табе нічога не казаў... як бы працягнуў думку маці сваяк. I ты нічога нікому не казала... Разумееш?
Разумець-то я разумею, а во як зрабіць? Хіба Івану, мужу свайму, скажу...
Кажы каму хочаш, абы тым, што ў лесе, стала пра ўсё вядома.
I хоць у нашай хаце не было нікога чужога, адны мы, дзеці, дадаў ужо цішэй, амаль на самае вуха:
Рана-раненька, чуць свет нападаць будзем...
Дзядзька выпіў яшчэ чарку ці дзве, заеў гарэлку гарачай з печы капустай і, развітаўшыся, пайшоў.
Пайшла, трохі счакаўшы, з хаты кудысьці і маці.
Увечары, калі вярнуўся з Аўрамаўскай бацька, расказала яму пра прыезд сваяка і тое, што ён ёй сказаў.
А ты што? спытаў у маці бацька.
Да Шлёгавых збегала... Карпавай жонцы перадала... прызналася маці бацьку.
Якіх толькі не перабывала за вайну ў нашых лясах, ды і ў Вялікім Бары партызапаў! I тых, каго скідвалі з самалётаў з Масквы, і тых, што прыходзілі папраўняцца, гаіць раны з Украіны, і сваіх, беларускіх мясцовых.
Сваіх, мясцовых, у нас не баяліся. Іх усе ведалі, у вёсцы жылі іхнія жонкі і дзеці і таму да сур’ёзных канфліктаў між тымі, хто ў лесе, і тымі, хто там не быў, не даходзіла. Урэшце разумеліся, ладзілі. Калі нявыкрутка была, хавалі адзін аднаго, папярэджвалі аб небяспецы. A то і памагалі чым толькі маглі.
Куды горш было з чужымі, прышлымі. Яны не ведалі нашых умоў, нічога ніякага не хацелі разумець. Іх усе і тыя, што жылі ў вёсцы, і тыя, што былі ў лесе, баяліся. Здаралася і такое мясцовыя партызаны ўцякалі, сыходзілі з нашых лясоў, калі з’яўляліся чужыя. Ці «заміралі» не выяўлялі ніякай актыўнасці. Бо чужыя (партызаны называлі іх «дзікімі») патрабавалі зліцца з імі, разам ваяваць. Наіпы гэтага не хацелі. Ісці далёка ад дому, рызыкаваць, калі можна і без гэтага пражыць... Ды і чужыя, як правіла, не шанавалі мясцовых мабілізаваўшы іх да сябе ў атрад, кідалі ў першы ж бой, і яны, як правіла, гінулі. Тое ж было і з мужчынамі, калі іх забіралі, прыйшоўшы ў вёску. Таму мужчыны таксама хаваліся ад такіх
мабілізацый. У лесе, у хлявах, на гарышчах ці ў стагах сена. I бацька наіп таксама гэтак хаваўся. Ладаваў торбу харчамі і знікаў. Ніхто не ведаў куды. Нават маці...
З’яўляўся зноў дома ён нечакана, зарослы, худы. I нікому не гаварыў, дзе ён усе гэтыя дні быў...
Прышлыя партызаны таксама былі розныя. Былі такія, што хадзілі пешкі у цывільнай вясковай адзежы, парваных, прапаленых світках, ватоўках. Былі і апранутыя ў цёплыя кажухі, валёнкі, з аўтаматамі. Былі і на конях, як, напрыклад, даватараўцы ці каўпакоўцы. Ці сабураўцы тыя ехалі праз вёску на санях, з гармонікамі і чырвонымі сцягамі. I каго-каго, а новае нямецкае начальства старастаў, паліцаяў вынішчалі, расстрэльвалі на месцы...
3 тых партызанаў, што заходзілі да нас у хату, найбольш загюмніўся адзін ён глуха ўвесь час кашляў і надта ж любіў пасядзець з бацькам за сталом, пагаманіць. Быў ён з нашае вёскі, працаваў калісьці гэтак жа, як і бацька, у леспрамгасе. Звалі яго Яўмен. I прыйшоўшы іншы раз да нас звечара, ён праседжваў усю ноч да самай раніцы. Тады толькі кіраваўся зноў у лес. Ен быў упэўнены, піто вайна хутка скончыцца і перамоіуць не немцы, а Саветы.
Крута яны з людзьмі абыходзяцца, казаў ён. А людзі етага не любяць. Ласкай заўсёды можна ўзяць больш, чым сілаю. Дарэчы, і балыпавікоў за ета неўзлюбілі...
Як ты можаві такое гаварыць? спыняў Яўмена бацька. Ты ж у партызанах...
У партызанах, а не ў бальшавіках, парыраваў бацькаву заўвагу Яўмен. Ета не адно і тое ж. Я, скажам, супраць калгасаў, а бальшавікі за калгасы. Яны любяць Сталіна, а я не... А што зброю ўзяў, ваюю з немцамі, дык я зямлю абараняю сваю ад акупантаў, чужынцаў. I здаецца мне, паразумнеюць бальшавікі. Як вайна скончыцца, немцаў прагонім адменяць яны калгасы. I арыштоўваць, высылаць людзей так не будуць, як арыштоўвалі, высылалі. Пабачыш во!
Запомніліся і іншыя партызаны. Асабліва тыя, што на гарывічы ў нас жылі, хаваліся па некалькі сутак там зусім малады, суровы Кірыла, зарослы чорнаю, што мятла, барадою
Рыгор, паранены ў нагу Саўка... I стары яўрэй Іцка, іпто хаваўся за лежаком ледзь не ўсю зіму. Можа, таму, што і есці я ім на гарышча насіў і, калі паліцаі ці немцы ў вёсцы паяўляліся, папярэджваў, каб хаваліся ці ўцякалі...
Немцы прыязджалі ў напіу вёску часта. I кожны раз, наведаўшыся, пакідалі аб сабе памяць. Нядобрую памяць. Гэта першы раз яны толькі старасту прызначылі і, болып нічога не зрабіўшы, паехалі. А потым заўсёды каго-небудзь арыштоўвалі, забіралі з сабою ў Хойнікі ці стралялі тут жа, у Вялікім Бары. Першага яны застрэлілі Міцьку. Быў такі ў нашай вёсцы чалавек. Маленькі ростам, усё адно яго хлопчык, але надта шустры. Ён, нікому нічога не кажучы, збегаў у Хойнікі і заявіў там, што ў нашым лесе поўна партызанаў, жыць проста не даюць. Вось немцы і прыехалі, каб іх палавіць, парадак навесці. Праўда, як высветлілася, ніхто ў вёсцы ні пра якіх партызанаў нічога не чуў. Па адным прагналі немцы людзей праз воласць, у кожнага пыталі, ці ведае ён хоць што пра партызанаў. Ніводзін чалавек не прызнаўся, што ведае, чуў. Вось тады немцы і застрэлілі Міцьку як даносчыка, які няпраўду кажа.
Потым яны яшчэ людзей стралялі. Асабліва мужчын... I па два, па тры чалавекі, і па больш. Прыязджалі, акружалі вёску, зганялі ўсіх да воласці і там учынялі расправу. Звычайна, на ноч у нас яны не заставаліся. Наляталі, як груганы, зранку ці ўдзень, рабілі, піто ім хацелася, і ад’язджалі. Але бывалі выпадкі, што немцы і начавалі. Неяк нават у нашай хаце. Нанеслі саломы, паслаліся на падлозе і спалі. Перад гэтым, праўда, кулямёт на печы паставілі і навялі яго на адно з акон, тое, іпто на лес выходзіла. I вартавога ля кулямёта паставілі, каб не спаў і пільнаваў. Ох, папахваляваліся ж мы ў тую ноч! Ды і не толысі ноч, а яшчэ звечара. Бацька, як і заўсёды ў такіх выпадках, дома не начаваў некуды збег, пачуўшы, што немцы ў вёску едуць. Маці адна з намі, дзецьмі, дома была. Якраз у печы паліла. To немцы прымусілі яе самы вялікі, які толькі быў у хаце, чыгун бульбы налупіць і ў печ варыцца паставіць. А потым курыцу дзесьці злавілі, галаву ёй адсеклі і прынеслі ў хату, каб маці яе ашчыпала, прыгатавала на вячэ-
ру. Маці абсмальваць яе ўзялася, на вілы начапіла ды ў печ, у агонь. Мусіць жа, рукі ў яе калаціліся, бо курыца ўпала з вілак. I тады немцы, загергетаўшы, да маці кінуліся, думалі, што знарок яна гэта зрабіла. Ледзь не забілі. Але маці вопытная гаспадыня была, выграбла курыцу з агню...
Калі бульба ды курыца зварыліся, немцы селі за стол вячэраць. Пілі шнапс, елі сала, бульбу і курыцу і, што нас асабліва здзівіла, гучна псавалі паветра. I рагаталі на ўсю хату, нешта расказваючы наўзахапкі адзін аднаму. Асабліва тоўсты, лысы, з круглаю, што качан капусты, галавою стараўся...