Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
Амаль усіх мужчын, хто здатны быў насіць зброю, Гітлер мабілізаваў у войска. Засталіся толькі старыя, жанчыны і дзеці. А работу ж трэба было рабіць і на фабрыках, і на заводах, ды і ў полі ж таксама. I таму фашысты навезлі ў Германію людзей з усіх заваяваных імі краін Еўропы. Было нямала там і беларусаў. Ды і вёска ж наша была ўся вывезена сюды. I вось пачалі мы шукаць землякоў у суседніх з намі гарадах і вёсках. Выявілася: яны ўсё прыбывалі і прыбывалі. Спярша тыя, каго немцы бралі ў палон, каго арыштоўвалі, чые палілі сёлы, потым і зусім іншыя тыя, хто не хацеў заставацца пад Саветамі, ехаў сюды добраахвотна, адступаў разам з немцамі. Часта гэта былі прыслужнікі акупантаў паліцаі, старасты і іх сем’і. Ад іх мы і даведаліся, што Чырвоная Армія наступае, вызваляе Беларусь. I надзея ў бацькі нашага і маці з’явілася: можа і сюды, у Нямеччыну, прыйдзе Чырвоная Армія, вызваліць нас з няволі, вернемся мы назад, на Радзіму, у сваю вёску... Кожную вестачку з дому мы лавілі як самую жаданую, абмяркоўвалі між сабою. I яна, Радзіма, нашая вёска, снілася ўсім нам па начах. I як хацелася туды зноў вярнуцца, жыць там!
3 намі на ферме ў пана быў старэйшы бацькаў брат Васіль з сям’ёю. А вось дзе жыў іхні бацька, наш дзед Мікалай, ніхто
не ведаў. Але не дарэмна ж кажуць: язык да Кіева давядзе... I нас давёў нарэшце пошукі далі вынік: мы даведаліся, што дзед разам з Алёшавай жонкай Надзяй (сам Алёша быў на фронце) знаходзіцца ў горадзе кіламетраў за сорак ад нас працуе на цукровым заводзе. У адзін з нядзельных дзён адпрасіўся бацька ў аканома Карла і рушыў у дарогу шукаць свайго бацькі. 3 сабой ён узяў і мяне.
Пешкі мы дабраліся да Гронінга гарадка, што быў кіламетраў за няць ад нашай фермы. Там бацька купіў білеты на цягнік і, сеўіпы ў вагон, мы праз якую гадзіну былі ў тым горадзе, дзе жыў бацькаў бацька, а мой дзед.
Нялёгка было ў чужым, незнаёмым горадзе знайсці патрэбную вуліцу і патрэбны дом. Але мы іх знайшлі, спыняючы на вуліцы людзей і паказваючы паперку, дзе быў наггісаны адрас, па якім жыў дзед.
Дзед узрадаваўся, убачыўшы нас у сваім, як ён казаў, «латве»-бараку. Нават быццам усміхнуўся.
He думаў, не гадаў я цябе ўбачыць, Іван, сказаў, уздыхнуўшы, ён. Іншы раз з жыццём развітваюся.
Што, работа цяжкая? спытаў бацька.
He так цяжкая, як паднявольная. Што ні загадаюць рабі. Куды ні пашлюць ідзі. I ніякіх апраўданняў ніхто не слухае. Як толькі што бізуном. I не глядзіць, гад, па чым б’е. Па плячах, дык па плячах, па руках, дык па руках... расказваў дзед. I не выйдзі нікуды работа ды барак...
Горш як у калгасе, не то спытаў, не то канстатаваў бацька.
Што ты! замахаў рукамі дзед. Там жа хата свая была. Ды і селішча... А тут жа нічога ані... Цьфу, плюнуў дзед. I калі ета скончыцца?
Кажуць, зашаптаў на вуха бацьку дзед, наступае Чырвоная Армія. Можа, і сюды прыйдзе, вызваліць нас...
Во кеб даў бог! A то ж... Горш турмы, звяроў... Распытаў бацька, дзе, як жыве Алёшава жонка Надзя.
Ды во, недалёчка ад нас, на ферме. Кароў доіць, свіней корміць, адказаў дзед. Нічога, яна маладая. А во я... Зусім аслабеў...
I праўда дзед быў худы, адны шчэлепы, з выгляду не зусім здаровы.
Ты адзін з нашых тут, на заводзе? запытаў бацька.
Адзін. Нават пагаварыць няма з кім... Хіба да Надзі калінікалі схаджу. Можа, і ты хочаш яе пабачыць, дык я завяду, раптам прапанаваў дзед.
Давайце сходзім... згадзіўся бацька.
I мы ўтрох дзед паперадзе, а мы з бацькам крыху ззаду падаліся з барака.
Дарогу да той вёскі, дзе жыла Надзя, дзед добра ведаў. Ды і была гэта, як выявілася, не вёска, а як бы прыгарад акуратныя цагляныя домікі пад чарапіцай, што цягнуліся па абодва бакі вуліцы. Сама ж ферма знаходзілася на ўскраіне, каля сажалкі, у якой плавалі качкі і гусі.
Надзя была на ферме, якраз карміла свіней гладкіх, лапавухіх ягамосцяў, што папрыпадалі да карыта. Гаварыць з намі ёй не было калі, але яна ўзрадавалася, пабачыўшы нас.
Можа, да вечара пачакаеце, калі я работу скончу? сказала яна да бацькі.
Што ты! усклікнуў бацька. Мяне толькі на некалькі гадзін пусцілі. I калі не вярнуся ў час...
Стоячы ля карыта там жа, на ферме, пагаварылі з Надзяю, расказала яна, як жыве.
Парабчанкай тут я. У пані, дзялілася сваім Надзя. I ў пакоях прыбіраю, і на ферме ўсё чысценька раблю. Кожны дзень, нават у нядзелю. Во, як прыехала, дык яшчэ і выхаднога не мела...
А дзеці як жа? спытаў бацька ў Надзі.
Дзеці цэлы дзень адны. Накармлю свіней, збегаю пагляджу, як яны там, і зноў на работу. Яны ў каморцы жывуць, пры панскім доме. Можа, сходзіце, паглядзіце?
Схадзілі мы з дзедам і бацькам, паглядзелі. Каморка невялікая, на тры ложкі. I з акном дзесьці пад самай столлю. Іван, мой равеснік, быў дома, Жоржа, меншага свайго, нейкаю кашаю карміў, каб той не плакаў.
Во як я жыву, прыбегшы з фермы, паказвала на ложкі ды каморку Надзя.
А кормяць хоць як? спытаў бацька.
Сама вару. На асобнай пліце там жа, у пані на кухні. Малака і мяса не даюць, на нішчымніцы сядзім.
To і ў нас тое самае, быццам пашкадаваў і Надзю, і сябе бацька. Што ж, вызвалення будзем чакаць.
А ці ж будзе яно хоць калі? паглядзела на бацьку Надзя.
Будзе! упэўнена адказаў бацька.
Кеб жа было! Можа б, Алёшу я спаткала. Ці жывы ён хаця?..
Надзя ўсхліпнула. Шмаргнуў носам і бацька. А дзед аж адвярнуўся, каб, мусіць, не бачылі, як у яго з вачэй таксама пырснулі слёзы.
Назад, на ферму, мы з бацькам вярталіся той жа дарогаю цягніком, потым пешкі.
Да лета сорак чацвёртага года ў тых мясцінах, куды прывезлі нас немцы, амаль нічога не ведалі пра вайну. Хіба толькі пахавальныя прыходзілі з фронту. Ці ла пабыўку афіцэры, салдаты прыязджалі. Ды яшчэ інваліды, параненыя. Жылі сабе, як у бога за пазухай.
I раптам вайна дакацілася сюды. Пачалася яна з бамбёжак. Спярша начных, потым і дзённых.
Нямецкія зеніткі абстрэльвалі самалёты, калі тыя ляцелі скідваць бомбы. Ды і страбкі нямецкія таксама падымаліся ў паветра, атакоўвалі бамбавозы. Узнікалі паветраныя баі. Усюды навокал вылі сірэны. Людзі з вёсак і гарадоў беглі ў поле. I мы, дзеці, калі паблізу не было ні бацькі, ні маці, таксама пакідалі ферму, уцякалі з хат. Хаваліся найчасцей у мак ён быў густы і рослы. I ўжо адтуль сачылі за паветранымі баямі, за стрэламі зенітак. На фоне сіняга неба хлапкі зенітных выбухаў былі відаць надта ж яскрава камочкі дыму і агню, што паступова адплывалі, знікалі. I гэта было не страпша, нават цікава. Страшна было, калі стрэлы траплялі ў самалёт і яго падбівалі. Ці страбкі цалялі па самалётах з кулямётаў. Тады бранябойныя кулі іншы раз траплялі ў мак. A то падбіты са-
малёт падаў. Ён страшэнна роў, цяпіучы за сабою шлейф агню і дыму. Адзін раз нават ледзь у ферму нашу не грукнуў. I калі даляцеў да зямлі, зямля ўздрыгнула, пачуўся выбух, ён аж падкінуў нас утору...
Лётчыкі з падбітых самалётаў апускаліся на парашутах. Парашут раскрываўся і цікава назіраць было, як ляцеў, іншы раз махаючы нагамі, лётчык. Ледзь толькі ён дакранаўся зямлі, да яго беглі нямецкія салдаты ці паліцыянты...
Аднойчы злавілі лётчыка цывільныя. I вялі праз нашу ферму. 3 палкамі, сякерамі, віламі. Лётчык быў зусім малады. 3 абгарэлым тварам, абгарэлымі рукамі...
Пасля бамбёжак звычайна забіралі ўсіх дарослых людзей і везлі ў горад Хальберштат, што быў кіламетраў за дваццаць ад фермы, дзе мы жылі. Расчьппчаць завалы, адкопваць тых, хто трапіў у бяду.
Бацька і маці вярталіся дадому іншы раз толькі пад раніцу і расказвалі страшнае адкапалі адзін падвал, а там упокат ляжыць чалавек сорак. Жанчыны, дзеці, старыя. I ўсс мёртвыя. Відаць, задыхнуліся, калі ўпаў, рухнуў дом. Заўсёды шмат было і параненых іх насілі на насілках у карэты хуткай дапамогі.
Нам бяды нарабілі, але і іх бог пакараў, войкала, уздыхала маці. He дарэмна кажуць: не капай другому яму, сам увалішся...
Ішны раз, паехаўшы ратаваць людзей, нашы бацькі самі траплялі пад бамбёжкі. Бо бамбілі самалёты двума-трыма наваратамі. Пабамбяць, адляцяць і зноў прылятаюць. I так па некалькі разоў на дзень. Ці на ноч.
Неяк, калі паехалі нашы бацькі ў Хальберштат, невядома адкуль з’явіўся самалёт і кінуў бомбу на нашы баракі. Бомба выбухнула за якіх дзесяць-пятнаццаць крокаў ад тых каморак, дзе жылі мы, наша сям’я. Асколкі пасеклі цэглу сцен, выбілі вокны.
Во яна, вайна, выдыхнуў, сказаў бацька. Сюды прыйшла. I ці ацалеем, выжывем, дачакаемся перамогі?
He каркай, спыніла разважанні бацькі маці. A то яшчэ накаркаеш. Я кожны дзень бога малю. Як іду на працу
і як вяртаюся. Што заўгодна, толькі кеб не забіла нікога, не параніла... Ды і на працы ўсё адно як на гарачай блясе. Раблю піто-небудзь, а думкі пра дзяцей. Здаецца, во-во нешта здарыцца... Кеб можна было на крыллях бы паляцела...
Маці адчувала, што нашу сям’ю спасцігне бяда. Вось толькі калі, з якога боку пэўна не ведала. I як часта бывае ў такіх выпадках, чакала яе не адтуль, адкуль тая прыйшла. I маці пра бяду даведалася апошняя.
Аднойчы, калі вярнулася ўвечары з працы, пачула, што паліцыя арыштавала нашага бацьку. I пачула ад нас, дзяцей. Чаму, за што арыштавала паліцыя бацьку мы не маглі сказаць, бо не ведалі самі. Бачылі толькі, як вялі з фермы з закручанымі назад і звязанымі рукамі бацьку два здаравенныя бамбізы-паліцэйскія. Пасадзіўшы яго ў каляску матацыкла, яны забралі яго з сабою, павезлі. Куды мы не ведалі таксама.
Маці з плачам кінулася на ферму. Там ёй і расказалі, што бацька падняў вілы на аканома Карла і ледзь яго не прапароў.
Што ў бацькі нелады з аканомам Карлам, мы гэта ведалі. Той усё прыдзіраўся да бацькі, знаходзіў усё новую і новую яму работу. Хоць у абавязкі бацькі ўваходзіла даглядаць авечак, панскі памагаты выкарыстоўваў яго ўсюды. Як толькі дзе няўпраўка, так ідзі, рабі. Вось бацька і не вытрымаў, абурыўся. А калі прыганяты хацеў ударыць бацьку палкаю, бацька схапіўся за вілы. Прыганяты бледны ад страху, спалоханы, выскачыў на вуліцу і зароў, што рэзаны, просячы паратунку. Выклікалі паліцыю і...
Ноч тую ўся сям’я наша не спала. Лёс бацькі хваляваў і трывожыў кожнага з нас. Ды і не ведалі, што з ім могуць зрабіць, як пакараюць. Могуцьжа і павссіць, расстраляць. I як мы тады жыць будзем? I тут, на чужыне, ды і дома, у вёсцы, куды мы ў гэта верылі! вернемся...