Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
Нас, дзяцей, ды і маці з хаты ў той вечар нікуды не выпускалі. Нават па пільнай патрэбе за хлеў, сказалі, каб, калі прыпрэ, усё ў сенцах рабілі...
Ноч туіо, як потым прызнавалася, наша маці вачэй ні на хвіліну не звяла. За бацьку баялася: раптам ён падумае, што немцаў у вёсцы няма ды дадому прыйдзе. Што немцы зробяць з бацькам? Ды і з усімі намі?..
Калі надышла вясна, а потым неўзабаве і лета, людзі не чакалі больш прыезду немцаў. Як толькі бачылі іх на грэблі ці чулі, што едуць уцякалі хто куды, а найчасцей у балоты, лясы. I сядзелі там, аж пакуль не пакідалі Вялікі Бор, не ехалі назад у Хойнікі чужынцы. Аднойчы, калі асабліва многа людзей паўцякала, немцы пайшлі ў лес, пачалі яго прачэсваць. I каго знаходзілі забівалі. А дзяцей нашай суседкі, здаецца, Матруны трое знайшоўшы ў балоце, нават цесакамі парэзалі...
Помню, як у той дзень, пад вечар везлі з лесу забітых на вазах і на пясок капала, сцякала кроў. А людзі, паздымаўшы з галоваў шапкі, хусткі стаялі ля весніц уся вёска выйшла тады на вуліцу і хрысціліся, плакалі...
У Вялікі Бор завіталі зусім не знаёмыя нам вайскоўцы у тытунёвага колеру шынялях, замест касак ігілоткі. I гавораць не па-нямецку, сёе-тое нават зразумець можна. I не старасты, паліцаяў слухаюцца, а, наадварот, да іх пайшлі ў двары, каб на вячэру сабе харчоў набраць. Хто гэта такія?
Высветлілася неўзабаве гэта прыехалі славакі.
Пасялілі ўсіх іх па хатах. I да „ас пяць чалавек прыслалі. На першую ж вячэру яны запрасілі і ўсю нашу сям’ю за стол. Вылілі з кацялкоў у міскі добра засквараны свінінай крупнік, нарэзалі лустамі хлеба. I чай з цукрам падалі. Наша маці бацькі дома не было, як заўсёды, хаваўся, падала сваю бульбу з гуркамі і капустаю. I яны, славакі, і мы панаядаліся, як на Дзяды. Славакі расказалі нам, што яны хоць і салдаты, але не ваююць з рускімі. Іх немцы ставяць ахоўваць чыгунку, пасылаюць нарыхтоўваць лес. Яны надта ж прасілі маці, каб хто-небудзь папярэдзіў партызан, маўляў, няхай тыя не нападаюць на іх.
Мі славяне і ві славяне, тлумачылі яны маці. Мі браты...
I, каб пераканаць нас, што япы не ворагі, даставалі з кішэняў здымкі, паказвалі сваіх жонак, дзяцей. Спаць паўкладваліся ўсе, нават варты не выстаўлялі на ноч. I нас пускалі з хаты, куды каму трэба было.
Пажылі славакі ў нашай вёсцы з тыдзень, потым іх перавялі на станцыю Аўрамаўскую. Удзень яны ездзілі ў лес, валілі і тралявалі дрэвы, а ўвечары наладжвалі танцы. На тыя танцы хадзілі нашыя дзяўчаты і маладухі. На Аўрамаўскай таксама гэтак жа славакі жылі, аж пакуль аднойчы не перайшлі амаль усе ў лес, у партызаны. Як выявілася пасля, яны не так нарыхтоўвалі драўніну, як шукалі сувязі з партызанамі. I калі такую сувязь наладзілі, перабілі нямецкую ахову і толькі іх і бачылі.
Падзея гэтая доўга абмяркоўвалася ўва ўсім нашым наваколлі.
Восень, зіма, вясна, лета... Зноў восень, зіма, вясна... Здаецца, не так і багата мінула часу, а колькі ўсяго перажыта! Ды і ўбачана!
У Вялікім Бары з’явіліся пустыя хаты, бязлюдныя двары: каго забілі немцы, каго партызаны, хто сам сышоў у лес ці з’ехаў у іншую вёску. Трупы пастраляных знаходзяць цяпер
у алешніку, балотах і звозяць на могілкі. He разбіраюць, хто з іх партызан, хто паліцай...
У дварах амаль няма жыўнасці кароў, свіней, авечак, курэй. Палавілі і паелі. Калі не самі велікаборцы, дык тыя, хто сюды прыязджаў і прыходзіў. Усюды ў хатах нішчымніца бульба, ды і той не ў кожнага хапае.
Пачалася сяўба, але сеюць не ўсе няма чым, ды і невядома, ці дажывеш да новага ўраджаю.
Начныя госці кожную ноч калашмацяць людзей. А ўдзень прыязджаюць немцы. I ніхто не верыць, што ў людзей няма чаго даць. Настаўляюць рулі вінтовак, карабінаў, аўтаматаў, пісталетаў да грудзей і патрабуюць: «Дай'» Каму ежу, каму адзежу, каму невядома піто...
Гвалцяць дзяўчат, жанчын. Прычым часта на людзях, дзе каторую зловяць, спасцігнуць...
Словам, бяспраўе. I скардзіцца, шукаць управы... дзе? у каго?..
Людзі сталі худыя, знерваваныя. Як толькі што сварацца, крычаць... I ўжо не берагуць адзін аднаго, не абараняюць, як было раней. Кожны перш за ўсё пра сябе дбае яму б не загінуць, выжыць...
Так, вайна ёсць вайна...
He было ўжо Сапаненкі яго захапілі ўночы ў пасцелі партызаны, вывелі разам з новаю жонкаю на гароды і расстралялі. Знайшлі іх толькі, калі растаў снег...
He жыў у вёсцы і Іван Рачанка пераехаў у Хойнікі, захапіўшы з сабою бацьку і братоў. Дома, у вёсцы, засталася толькі яго маці. Але і яна доўга без сыноў не пражыла. Аднойчы, зноў наведаўшыся ў вёску, немцы пачалі выганяць усіх з хат, загадвалі ісці да воласці. Мархута ўзялася тлумачыць немцам, хто ў яе сыны, маўляў, япы носяць зброю, началыіікі. Немец не зразумеў, відаць падумаў, што сыпы яе партызаны. I застрэліў Мархуту проста ў хаце.
Хадзіла глядзець на забітую Мархуту мая маці, хадзіў і я. Ляжала яна на падлозе, галавою ў кут, дзе быў сметнік, стаялі вілы і качарга, тварам уніз, і з-пад яе лужаю расцяклася чырвоная, аж чорная, кроў...
Хаваць сваю маці прыязджалі з Хойнікаў Іван з бацькам і братамі. I калі пакідалі Вялікі Бор, пакляліся адпомсціць за смерць маці...
3 гэтага дня немцы пачалі наведвацца ў вёску як не штодзень. Прыязджалі, зганялі людзей да воласці і стралялі ці забіралі з сабою то аднаго, то другога, а то і па некалькі чалавек адразу...
Мой бацька ўжо амаль не жыў у вёсцы. Прыходзіў толькі па харчы ды пераапрануцца ў што-небудзь чыстае. I тут жа ўцякаў... Гэтак рабілі і іншыя мужчыны. У вёсцы заставаліся толькі жанчыны ды дзеці. Але і яны, калі чулі, што едуць немцы, уцякалі хто куды.
Неяк, прачнуўшыся і пачуўшы, што ў вёску едуць немцы, я схапіў бацькаву ватоўку і таксама кінуўся ўцякаць. Спярша за хлеў, потым па разоры дабег да паплавоў і шуснуў у лазняк... Лазняк быў густы, не прадрацца, да таго ж увесь у вадзе. I я, расхінаючы яго рукамі, ішоў, пакуль хапіла змогі. А тады спыніўся, стаіўся ля куггіны.
Колькі я прабыў там, у лазняку? Мабыць жа, не вельмі доўга, бо вада была халодная і я аж сцінаўся, калаціўся. Вядома ж, захацеў есці. I, падумаўшы, што немцаў няма ў вёсцы, паехалі ўжо, а можа, і не прыязджалі зусім, падаўся дадому... Па лазе, потым па поплаве, па разоры... Пастаю, паслухаю, ці не чуваць падазроных гукаў, і зноў іду...
Калі я прыйшоў у двор, маці стаяла ля хлява. Яна схапіла мяне на рукі, заплакала. I помню, сказала:
На свеце е бог...
Толькі дома, у хаце, калі я пераапрануўся ў сухое і залез на печ грэцца, яна расказала, у чым справа. Аказваецца, калі я ішоў па поплаве, мяне ўбачыў немец, што быў у нашым гародзе яго паставілі вартаваць, каб з лесу не напалі партызаны. Ен прыйшоў у хату і спытаў у маці, ці ўсе яе дзеці дома. Яна сказала: «Усе». Тады ён узяў маці за руку, павёў да хлява і паказаў на мяне.
Кіндар, сказаў ён.
Але маці, не ведаючы, пгго можа са мною зрабіць немец, пачала пераконваць яго, што гэта не дзіця, а пень.
- Дуб стаяў, яго зрэзалі. А пень падпалілі, тлумачыла яму, і тады немец, скінуўшы з пляча карабін, пачаў цэліцца...
Маці ўпала на калені, пачала прасіць, маліць немца не страляць.
Ета кіндар, мой кіндар, прызналася яна немцу.
Немец не стаў страляць, пайшоў з двара...
Ён вярнуўся да нас, калі я ўжо ляжаў на печы і адаграваўся. I надта ж хораша ўсміхнуўся, убачыўшы мяне няйнакш, ён і сам быў задаволены, што не стрэліў, не пазбавіў жыцця ні ў чым не вінаватага яшчэ аднаго чалавека...
У чэрвені сорак трэцяга года якраз на Ушэсце фашысты спалілі Вялікі Бор. Увесь, да агюшняй хаты, да апошняга хлява...
Я добра помню той дзень. Прачнуліся мы рана, вельмі нават рана, яшчэ толькі ўзыходзіла, паказвалася з-за лесу сонца. Прачнуліся ад страляніны. Некалькі чалавек, якія начавалі ў вёсцы, на світанні памкнуліся назад у лес, як гэта і зазвьгчай было. Выбеглі за хлеў на гароды, а там немцы. Калі яны прыехалі, калі акружылі вёску, ніхто не заўважыў. Сёй-той, не разабраўшыся, што вёска акружана, паспрабаваў уцякаць. Па іх адкрылі немцы стральбу...
Яшчэ праз нейкі час паліцаі і нейкія ў чорным адзенні пасля мы даведаліся, мадзьяры пачалі аббягаць хаты, выганяць усіх, хто там быў, на вуліцу, гнаць да воласці. Там, калі сабраліся людзі, ягамосць у цывільным худы, бледны, і доўгі, што гліст, аб’явіў на рускай мове:
Здесь будут вестнсь боевые действня. Немецкое командованне, во нзбежанне жертв средн мнрного населення, решнло на время выселнть вашу деревню. Когда боевые действня прекратятся, вы сможете беспрепятственно вернуться. Даётся час на сборы. Взять с собой самое необходнмое воду, еду, одежду. Остальное всё оставнть...
А з каровамі, свіннямі, авечкамі што рабіць? пачалі людзі задаваць пытанні.
- Всё оставнть, ннчего не брать! Здесь останутся солдаты, онн досмотрят за всем...
Але, параіўшыся па-нямецку з афіцэрамі, што купкаю стаялі на ганку воласці, праз хвіліну адмяніў свой апошні загад:
Нет, закруціў ён галавою, я ошнбся... Всю жнвность нужно выгнать нз сараев в обіцее стадо. Его погонят отдельно те, кому это будет поручено. Нтак, закрычаў раптам худы і доўгі, вам даётся час на сборы. Всего час! Запомннлн? і, не чакаючы, што яму адкажуць, загадаў: Проіпу не нарушать прнказ. Кто не подчнннтся, не явнтся сюда через час того ждёт наказанне...
Бацька напі якраз у тую ноч быў дома. Дакладней, не паспеў уцячы з сяла. I таму камандаваў маці, што браць з сабою, а што не.
Навошта ж цягнуць ета, хай астаецца, падказваў, дыктаваў ён маці.
Ты верыш, што вернешся сюды? здзіўлялася маці.
He, я фашыстам ніколі не верыў і не веру. Але ж і цягнуць усё на сабе...
Узялі самае неабходнае ежу, ваду і некалькі клункаў з насцелямі, адзежай. Астатняе пакінулі ў хаце.
Што будзе, тое будзе, махнуў рукою бацька.
Нейкі час думалі, што зрабіць з курыцай, якая толькі што вывела куранят. Урэшце, Коля вынес яе пад навес сцёбкі, насыпаў пшана і наліў у патэльню вады.
Калі праз некалькі дзён не вернемся, сказаў ён, то тут, на волі, яны не прападуць.
Роўна праз гадзіну мы былі ля воласці. Там ужо сартавалі людзей. Старых, сляпых, кульгавых і хворых адводзілі ўбок, маўляў, іх на машыну забяруць, падвязуць. I вузлы вялікія таксама адбіралі, супакойваючы людзей: і ім месца на машынах знойдзецца. Выводзілі, забіралі з натоўпу і мужчын ім даручалася гнаць статкі, весці наладаваныя рознай салдацкай амуніцыяй веласіпеды. I калі сарціроўка была закончана, загадалі рушыць па дарозе на Аўрамаўскую.