Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Чакайце, хлопцы, выклікаў на экзамены, сказалі ў прыёмнай камісіі нам.
А калі яны будуць? асцярожна папыталі мы.
Гэта будзе залежаць, у які паток вы траігіце здаваць экзамены, адказалі нам. Набярыцеся цярпення і чакайце...
Выйшлі мы з прыёмнай камісіі, знайшлі студэнцкую сталовуіо, паабедалі. З’елі на вуліцы па дзве ці тры порцыі марожанага, і... Трэба было вяртацца дадому.
Час у чаканні выкліку з універсітэта прайшоў у хваляваннях і паспешлівай падрыхтоўцы да экзаменаў трэба было паўтарыць за некалькі дзён усю праграму сярэдняй школы па рускай літаратуры і мове. Ды і творы некаторыя паглядзець перачытаць ці хоць бы пагартаць. А дзе іх узяць у вёсцы? I пракансультавацца не шкодзіла б па некаторых пытаннях. A
з кім? Hi настаўнікаў, ні выпускнікоў сярэдняй школы ў вёсцы не было. Давялося як не штодзень хадзіць на пошту выклік мог прыйсці, але ляжаць там. Ці, што здаралася нярэдка, паштальён мог яго і не данесці да нашай хаты знарок ці незнарок згубіць.
Але і гэтыя хваляванні, дзякуй богу, ужо ззаду. Сяк-так усё ўладзілася, я зноў еду ў Мінск. Цяпер ужо без Віктара Дашука, адзін. Іду да Аўрамаўскай, адтуль еду да Гомеля, з Гомеля у Мінск. Без усякіх цяжкасцей знаходжу ўніверсітэт, уладкоўваюся ў інтэрнат жыць. Інтэрнат недалёка ад галоўнага корпуса, дзе будуць экзамены, можна сказаць, побач, і гэта радуе: не трэба марнаваць час на язду ў аўтобусах, трамваях ці тралейбусах. I нязвыкла ж, ды і грошай на гэта трэба. А іх у мяне кот наплакаў, кожная капейка на ўліку.
У інтэрнаце тлумна. Асабліва па вечарах. Музыка, танцы быццам і не на экзамены хлопцы і дзяўчаты папрыязджалі. Але наш пакой, дзе сабраліся ўсе медалісты, на гулі не ходзіць «зубрым». I я разам з усімі таксама «зубру» паўтараю тое, што не змог ці не паспеў паўтарыць.
3 Хойнікаў прыехаў Віктар Дашук, мы, выяўляецца, у адным патоку і нават у адной групе. Дамаўляемся сесці за адзін стол, каб пісаць сачыненне. I сядаем, як дамаўляліся, побач. Каб калі што і падказаць-параіцца.
Дзевяць гадзін. У залу, дзе мы, абітурыенты, сабраліся, заходзіць некалькі пажылых людзей экзаменатараў, ускрываюць канверт, спярша аб’яўляюць, потым пішуць на дошцы тэмы сачынення. I трэба ж ні да адной я не падрыхтаваны як належыць... Пасля нядоўгага роздуму бяруся пісаць сачыненне па «Вішнёваму саду» А. П.Чэхава. Але і самую п’есу, і крытычную літаратуру па ёй помню смутна. Міжволыіа мяне пачынаюць біць дрыжыкі.
А ты якую тэму выбраў? пытаю я ў Віктара.
Давай адну з табою нісаць. Бо розныя... шэпча Віктар.
Нас папярэджваюць, каб не размаўлялі.
I, як гэта здараецца ў мяне часта, калі нешта пішу, пачынаецца адключка я ўвесь у рабоце. Успамінаю ўсё, што толькі ведаю, што ў гэты час мне трэба, і пішу, пішу, выкладаю свае
думкі. Уступ, галоўная частка, заключэнне. Старонка, другая, трэцяя...
Віктар таксама ігіша, праўда, час ад часу заглядвае ў напісанае мной. Калі канчаем пісаць, як і дамаўляліся, даем чарнавікі адзін аднаму, вычытваем іх. Мне здаецца, што ў Віктара месцамі напісана лепш. Ды і граматычных памылак у яго я не знаходжу...
Перапісваем чарнавікі на чыстае, зноў вычытваем. I кладзём свае работы на стол экзаменатарам...
Выйшаўшы з аўдыторыі, абменьваемся ўражаннямі аб сваіх работах. Я не ўпэўнены, што наггісаў добра.
Кінь, махае рукою Віктар. He менш, як на пяцёрку напісалі, вось пабачыш. Можна і пагуляць сёння...
А вусны экзамен? напамінаю я Віктару.
Калі на пяцёркі напісалі сачыненне, дык і вусны паставяць, упэўнена адказвае Віктар. Галоўнае зроблена...
Але я нікуды гуляць не іду вяртаюся ў інтэрнат, зноў саджуся за падручнікі... Экзамен па рускай літаратуры і мове вусны праз дзень, і я вырашаю да яго як след падрыхтавацца.
На вусны экзамен нас з Віктарам выклікаюць першых. Мы бярэм кожны па білеце, што, перавернутыя тыльным бокам, раскладзены на століках. Чытаем пытанні, сядаем кожны асобна, рыхтуемся да адказу. I тут зноў мяне пачынае біць калатун, я не магу ніяк засяродзіцца. Чамусьці ўзнікае думка: «Ну вось, і канец вучобы... Улепяць дзве двойкі ці тройкі і бывай, універсітэт...» У аўдыторыі не адзін экзаменатар, a два: адзін старэйшы, другі зусім малады у акулярах, вельмі прывабным чорным гарнітуры. Бачу, як яны знаходзяць нашы з Віктарам сачыненні, нешта перачытваюць у іх, між сабою гавораць, абменьваюцца думкамі. Урэшце, выклікаюць мяне адказваць. Іду, а ў каленках дрыжыкі, калатуха.
Я называю нумар білета, чытаю першае пытанне, пачынаю на яго адказваць. Хвіліну-другую экзаменатары слухаюць, потым старэйшы перапыняе мяне:
Давайце другое пытанне...
Я пераходжу на другое пытанне, хоць незадаволены сабой: па першым пытанні, як мне здаецца, я не адказаў самага галоўнага...
Але і на другое пытанне я не паспяваю адказаць як трэба, бо мне раяць перайсці да трэцяга. Трэцяе пытанне па мове трэба разабраць сказ... Здаецца, у піколе ў мяне не было праблем з гэтым. Але тут я не паспеў разабраць сказа, калі рыхтаваўся да адказу... Тым не менпі сказ я разбіраю. I зноў мяне перапыняе старэйшы экзаменатар:
Хто ў вас бацька? пытае ён. Дзе працуе?
Ён дзярэ бяросту, адказваю я.
Дзярэ бяросту? здзіўляецца ён. А навошта тая бяроста?
3 яе гоняць дзёгаць, тлумачу я выкладчыку.
Дзёгаць? яшчэ болып здзіўляецца выкладчык. I піто, мажуць ім боты?
Так, адказваю я. I робяць каламазь для калёсаў...
Выкладчык смяецца.
He думаў я, што гэта дзе-небудзь яшчэ цяпер ёсць. А дзе маці працуе? Настаўніца?
He, яна нідзе не працуе, хіба дома, па гаспадарцы. Дзяцей глядзіць у нас іх сямёра.
Маімі адказамі экзаменатар задаволены. Пытае ў свайго напарніка, ці няма ў таго да мяне пытанняў.
He, няма, чамусьці смяецца ён.
I старэйшы экзаменатар ставіць у маю заліковую кніжку адну, потым другую пяцёрку. I распісваецца.
3 аўдыторыі я не выходжу, а вылятаю як на крылах. Сам сабе не веру няўжо атрымаў дзве пяцёркі? Гэта ж... перамога! Я студэнт! Студэнт я!
Мяне акружаюць з усіх бакоў абітурыенты, тыя, што таўкуцца ля дзвярэй у калідоры. Бяруць з маіх рук заліковы ліст, бачаць дзве пяцёркі. I твары ў многіх з іх хмурнеюць. «Чаму?» не разумею я. Толькі потым ужо, хвілін праз колькі, даходзіць да мяне, здагадваюся: «Няйнакш зайздросцяць. Ды і калі я здаў на пяцёркі экзамены, значыцца... У іх шанц
паступіць паменшаў... Адно ж месца, лічы, ужо занята, засталося толькі дваццаць чатыры...»
Я адыходжуся ўбок, бо адчуваю: да мяне страчана цікавасць, бо я не раўня тым, хто тоўпіцца ля дзвярэй...
Хвілін праз сем-восем выходзіць з аўдыторыі і Віктар. Ён радасны, і не хавае гэтага.
Вось так трэба здаваць, гаворыць ён і патрасае ў паветры экзаменацыйным лістом.
Што, пяцёркі? пытае хтосьці ў яго.
Так, пацвярджае Віктар і ідзе да мяне.
Мы ціснем адзін аднаму рукі, віншуем адзін аднаго.
Разам з Віктарам мы спускаемся ў прыёмную камісію, здаём свае экзаменацыйныя лісты.
Малайцы, хваліць нас пажылая кабета, што сядзіць за сталом. Праз тры дні будзе субяседванне. Так што чакайце... Роўна праз тры дні мы з Віктарам у галоўным корпусе каля дзвярэй рэктарата. Там ужо тоўпіліся такія ж, як і мы, іпчасліўчыкі, што паздавалі экзамены. На дзвярах вісеў спіс. Віктарава прозвішча было паперадзе, маё пад самы канец. Да мяне падышоў незнаёмы хлопец, спытаў, як маё прозвішча і як я здаў экзамены. Я сказаў.
Ты будзеш вучыцца, пазайздросціў ён мне.
Аты? спытаў у сваю чаргу я. Што, экзамены не здаў?
He, я здаў, маё прозвішча таксама ёсць у спісе. Але мяне не прымуць.
Чаму? спытаў я.
У мяне біяграфія, прызнаўся хлопец.
Якая біяграфія?
Ну-у, памяўся хлопец, такая, што на журналістыку не бяруць. Ідэалагічны факультэт, а мой бацька... Словам, нельга мне на журналістыцы вучыцца, ды і працаваць у друку... У трэці ўніверсітэт ужо здаіо экзамены... У маскоўскі, кіеўскі... Цяпер вось сюды прыехаў...
Адчыніліся дзверы рэктарата, маладая дзяўчына назвала перпіае прозвіпіча пачалося субяседванне. I хлопец той пайшоў у дзверы...
Выйшаў ён, можа, праз паўгадзіны.
Ну, як? спытаў я.
Як я і казаў не прынялі...
I, апусціўшы галаву, пакінуў нас, пайшоў па калідоры да выхаду.
Наступнага выклікалі Віктара. Але я ўжо быў як бы ў адсутнасці, прастрацыі мяне зноў пачалі біць дрыжыкі.
«А што калі і мяне не прымуць? думаў я. Таксама ж у мяне біяграфія... У Германіі быў... Ды і бацька... Калі ў вайсковае вучылішча не бяруць, то і на журналістыку могуць не ўзяць... I што рабіць тады? Ісці ў армію?..»
He, у армію мне не хацелася ісці. Тры ж гады выкінуць трэба. А далей, далей што?
Выклікалі мяне, назвалі маё прозвііпча недзе перад самым абедам. Я ўзяўся за ручку дзвярэй, адчыніў іх...
У вялікім пакоі за доўгім сталом сядзела чалавек дзевяцьдзесяць. Вядома, многія з іх павярнулі галовы ў мой бок, калі я зайшоў, пачалі мяне разглядаць. А самы, як здалося мне, тоўсты, з вялікай кучаравай галавою потым я даведаўся, гэта быў Міхась Рыгоравіч Ларчанка тады дэкан філалагічнага факультэта, у які ўваходзіла і аддзяленне журналістыкі, гіачаў чытаць мае біяграфічныя даныя. У дадатак да ўсяго ён падняў цэлы стос матэрыялаў, што паспеў я да таго часу надрукаваць у газетах і якія выразаў і прыклаў да сваёй справы для прыёмнай камісіі, і патрос ёю.
Вось колькі ён напісаў! сказаў Міхась Рыгоравіч. Mae і рэкамендацыі з «Чырвонай змены», з раённай і абласной газеты. Словам, гатовы журналіст.
Члены прыёмнай камісіі, як мне падалося, кожны па-свойму, пачалі гэты раз яшчэ больш уважліва разглядаць мяне.
Дзе ваш бацька працуе? задаў зноў хтосьці мне пытанне.
Я сказаў, што ён дзярэ бяросту, з якой на смалакурні гоняць дзёгаць.
Члены камісіі развесяліліся, пачалі пытаць адзін у аднаго, ды і ў мяне, навошта сёння той дзёгаць, ды і ці праўда, што яшчэ і сёння дзесьці ёсць смалакурні.
А вершы таксама пішаце? спытаў зноў у мяне Міхась Рыгоравіч.
Давялося прызнацца, што пішу.
Вы б п’есы пісалі, параіў ён мне. Іх так не хапае сёння нашым тэатрам...
Я паабяцаў, што, можа, і п’есы з часам пачну пісаць...
Гэтак мне Мележ калісьці паабяцаў, што дысертацыю па Кузьме Чорнаму напіша, засмяяўся Ларчанка. А прыходзіць час абмеркавання, а ён раман на стол паклаў... Ну ды няхай, залічым вас студэнтам аддзялення журналістыкі... Толькі ехаць дадому не спяшайцеся, дзесяць дзён трэба на будаўніцтве стадыёна адпрацаваць... Як і ўсім медалістам...