• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    У мяне білет на цягнік на сёння, сказаў, трохі разгубіўшыся, я.
    Білет здаць можна, параіў мне хтосьці з членаў прыёмнай камісіі.
    Здаць можна, але ўзяць яго нялёгка, адказаў я. Амаль суткі ў чарзе прастаяў... Ды і жыць у мяне няма за што, кінуў я яшчэ адзін козыр.
    Няхай бацька прышле, зноў параіў мне нехта з членаў камісіі.
    У бацькі няма чаго слаць, парыраваў я зноў параду. У нас, акрамя мяне, яшчэ шасцёра дзяцей.
    Як жа ты вучыцца будзеш, за што? спытаў зноў у мяне хтосьці з членаў камісіі.
    На стыпендыю. Ды і ў газеты думаю ггісаць...
    Цяпер ужо ўсе члены прыёмнай камісіі глядзелі на мяне, не спускалі вачэй.
    Ён яшчэ не пастуніў, а ўмовы дыктуе, абурыўся, не выцерпеў хтосьці з членаў камісіі. Я супраць таго, каб залічаць яго студэнтам...
    I я, падняла руку адзіная жанчына, што там за сталом сядзела.
    Кіньце, засмяяўся Ларчанка. Стадыён і без яго пабудуюць. А талент можам згубіць. А што гэта таленавіты чалавек, я даю на адсячэнне сваю галаву. Можаце быць воль-
    ны, сказаў ён ужо да мяне. Ёдзьце, як і задумалі, дадому, у сваю вёску. А першага верасня прыязджайце вучыцца.
    Дзякуй вам, сказаў я і, павярнуўшыся, выйшаў з рэктарата.
    Што паступлю ва ўніверсітэт, прызнацца, я і сам не вельмі верыў. I экзамены ж... Ды і хлопец той з «біяграфіяй», якога не прынялі, пуду мне паддаў...
    Аднак такое адбылося. I калі, вярнуўшыся дадому, сказаў, што мяне залічылі студэіггам, я паступіў ва ўніверсітэт, нейкі час панавала ў хаце маўчанне.
    I калі табе трэба будзе ехаць на вучобу? спытала як бы са страхам маці.
    Першага верасня пачынаюцца заняткі. Як і ўсюды, адказаў я.
    Хоць і радаваўся я, што не дарэмна дзесяць год вучыўся ў школе, ездзіў за свет у Мінск, усё ж было ў мяне адчуванне і нейкай як бы горычы. He хацелася мне пакідаць родны кут, ды і маці, бацьку, братоў. I калі раней, рыхтуючыся да экзаменаў, здаючы іх, пра гэта не думалася, дык цяпер успрымалася ўжо ўсё як непазбежнасць.
    А ў цябе ж і адзець няма чаго, ды і ў горад што ўзяць з сабою, загаласіла раптам маці.
    Бацька таксама лёгкі на слязу быў адвярнуўся, мусіць, таксама заплакаў.
    Нічога, не прападу, сказаў я як мага ўпэўнена, хоць і ў самога кошкі на сэрцы шкраблі. Галоўнае паступіць. A там, глядзіш, не заўважыш, як і пяць гадоў міне... Ці даўно я ў Хойнікі ехаў?
    Ды ўжо ж, супакоілася трохі маці.
    Браты Іван, Грышка, Паўлік, Алесь (Коля і Пятро служыЛІ ў арміі) прывыклі ўжо, што жыву я не дома, таму на маё паведамлепне амаль не рэагавалі. Ім куды было б дзіўней, каб я не паступіў, дома заставаўся жыць.
    Некалькі дзён маці сядзела з іголкаю і ніткаю ў руках штосьці падшывала, штосьці латала, збірала мяне ў дарогу.
    I ўсё плакала, плакала так не хацелася ёй адпускаць мяне з дому.
    Гэта ж, лічы, да зімовых канікулаў, паўгода я цябе бачыі іь не буду, казала яна мне. Так як субота чакаю... А цяпер...
    Нічога, супакойваў я маці. Пісьмы буду пісаць...
    Што тыя пісьмы? махала маці рукою. Усяго ў іх не напішаш. Ды і калі скончыш вучобу... He вернешся ты ўжо дадому, у наш Вялікі Бор...
    I зноў плакала.
    Бацька ж, у адрозненне ад маці, спакайнейшы быў. Разам з радасціо ў яго словах іншы раз прарываўся і гонар.
    Хай ведаюць Камаровых, казаў ён. He вечна ж нам мужыкамі-лапатнікамі быць. Няхай і іншага хлеба пакаштуюць... Ды і калі што хоць заступіцца будзе каму... Здзекавацца болып, можа, не будзе ніхто...
    I глядзеў на мяне тропікі іншымі, як раней, вачыма. Як бы зайздросціў, ці што. А я хадзіў па сваім лесе, полі, лузе і развітваўся з імі, з усім тым, іпто я ведаў, што акружала мяпе змалку. Глядзеў на ўсё, ківаў галавою і вочы мае былі поўныя слёз калі, калі я зноў усё гэта ўбачу? Ды і што, што чакае мяне там, у горадзе? Гэта ж не прыедзеш кожную суботу дамоў, не набярэш сабе харчоў. Давядзецца карміцца як выпадзе, найчасцей у сталоўках. А на гэта трэба грошы. Дзе іх узяць, як зарабіць? Бацька ж і маці нічога-нічагусенькі мне не памогуць. Каб хоць ім самім з голаду не памерці, выжыць...
    У Мінску ў мяне не было дзе жыць, таму я прыехаў на вучобу дні за тры да пачатку заняткаў. 3 чамаданам, да якога было прывязана маё зімовае яіпчэ пікольнае паўпалітцэ, павалокся ў прыёмную камісію. Як тут я даведаўся, інтэрната мне не выдзелілі.
    У вас ёсць бацька, растлумачылі мне. А паколькі інтэрнатаў у нас мала, то мы іх выдзяляем толькі тым, у каго няма бацькоў, сіротам.
    А калі бацька хворы? спытаў я.
    Таксама выдзяляецца, але толькі тым, у каго бацька інвалід вайны.
    Мой бацька не быў інвалідам вайны. Фактьгчна ён ім быў, бо здароўе ж страціў у вайну. Але даведкі пра гэта ў яго не было.
    Што мне было рабіць? Шукаць прыватную кватэру? Але дзе? Ды і за што грошай жа, каб за яе плаціць, у мяне не было.
    Хто распараджаецца інтэрнатам? спытаў я.
    Прафкам, адказалі мне.
    Я накіраваўся ў прафкам. Ён месціўся ў галоўным корпусе. Калі я адчыніў дзверы, там за сталом сядзела некалькі чалавек. Маладых, энергічных. Я сказаў, чаго прыйшоў.
    He можам даць вам месца ў інтэрнаце, бо яго проста ў нас няма, пачалі мне тлумачыць хлопцы.
    Але ж мне няма дзе нават пераначаваць, пачаў і я тлумачыць, даказваць тым хлопцам, што былі там.
    Даведкі якія маеш? спыталі мяне.
    Я не ведаў, што яны трэба, а так бы ўзяў.
    Якія б ты ўзяў даведкі?
    Ну, хоць бы, што бацька ў мяне інвалід...
    Вось як прадставіш, тады і паселім.
    А да гэтага дзе мне жыць? пытаў я ў хлопцаў.
    А нам якая справа? кінуў адзін з іх.
    Але другі плячысты, у армейскага крою кашулі, падпяразанай рэменем, без пагон, не пагадзіўся з ім.
    Вось што, сказаў ён мне. Колькі табе трэба, каб даведку ўзяць?
    Ну, тыдні два, падумаўшы, сказаў я.
    Хопіць і дзесяці дзён, кінуў зноў той самы закормлены, у акулярах.
    He, не паспею, па-дзелавому адказаў я.
    Яшчэ хвілін колькі спрачаліся з ім. Але з прафкама я выйшаў з даведкаю, напісанай ад рукі, каменданту інтэрната, у якой было сказана, каб пасяліў мяне часова на два тыдні... Праўда, даведка была не ў той інтэрнат, што быў каля ўніверсітэта, а ў іншы на Нямізе.
    Знайшоўшы сабе папутнікаў, якія ўведалі, дзе інтэрнат на вуліцы Няміга, я сеў з імі ў трамвай, паехаў туды.
    Камендант кульгавы, на адной назе, паглядзеўшы на маю запіску, сказаў:
    Фількіна грамата... Але я пасялю... Займай першы пакой...
    Першы пакой быў на першым паверсе, вуглавы, выходзіў ён вокнамі да туалета, што быў на невялікім дворыку збіты з дошак. У пакоі стаяла шэсць ложкаў. Я выбраў ложак ля сцяны, паставіў ля яго свой чамадан.
    Пасля першых дзён заняткаў нас, студэнтаў, паслалі на бульбу. Болып месяца пражылі мы ў вёсцы Каралішчавічы пад Мінскам. Спярша ладавалі салому, сена, потым звозілі з поля лён, капалі бульбу. Работа была звыклая, вясковая, да таго ж пра ежу не трэба думаць кармілі нас гаспадыні, у якіх мы жылі. Праўда, і самім даводзілася сёе-тое рабіць атрымліваць на складзе мяса, малако, крупы, памагаць абіраць бульбу, мыць посуд, але ж гэта была дробязь. Галоўнае, не трэба было хадзіць і шукаць, дзе што купіць. Ды і грошы ж за ежу не трэба было плаціць.
    За час працы і жыцця ў калгасе мы пазнаёміліся адзін з адным, ведалі, хто ёсць хто і чаго ён варты. Так што калі селі зноў за студэнцкія сталы, то ўжо ведалі адзін аднаго. I добра.
    Акрамя звычайных вучэбных прадметаў на аддзяленні журналістыкі выкладалі і «ваенку» артылерыю: рыхтавалі са студэнтаў афіцэраў. На першых жа занятках па «ваенцы» мяне паклікалі на кафедру, павялі да яе загадчыка генерала, які і растлумачыў мне, іпто я не маю права быць савецкім афіцэрам.
    Чаму? спытаў я.
    Вы былі ў Германіі, растлумачыў мне генерал.
    He вывучаць «ваенку» я быў не супраць. Але... Паводле законаў, я павінен быў ісці служыць у армію, а гэта значыла, мне трэба было кідаць універсітэт.
    Некалькі дзён я быў сам не свой. Паступіў ва ўніверсітэт, і на табе... Праз нейкую «ваенку» ўсе мае высілкі звяліся на нішто...
    I пачалося... Мяне паклікалі ў дэканат, растлумачылі, што з такой біяграфіяй, як у мяне, я не маю ўправа займацца на аддзяленні журналістыкі.
    Што ж мне рабіць? запытаўся я.
    Цябе зусім не трэба было прымаць ва ўніверсітэт, сказалі мне. А калі прынялі... Можа, дазволяць перавесціся на нейкі іншы факультэт ці, можа, на беларускае аддзяленне альбо рускае?..
    Яшчэ праз які час мяне выклікалі ў «асобую часць». Шыракаплечы чалавек, што сядзеў там за сталом і прымаў мяне, дастаў мае дакументы, якія я афармляў перад паступленнсм ва ўніверсітэт, і, наліўшыся чырванню, раптам не загаварыў, а зароў:
    Чаму вы не напісалі ў сваёй аўтабіяграфіі, што вы былі ў Германіі?
    Усяго не напішаш... Ды і хваліцца гэтым... мармытаў я.
    Аўтабіяграфія пішацца не дзеля таго, каб хваліцца... зароў зноў той чалавек. Вы свядома ўтаілі факты, каб пралезці ва ўніверсітэт... Але вучыцца тут мы вам не дазволім, выключым...
    За што? не вытрымаў я. Хіба я сам у Германію ехаў? Ды і што я зрабіць мог, каб не ехаць? Я ж зусім малы тады быў...
    Гэта не мае значэння. Да таго ж, як мне вось паведамілі з ваплага сельсавета, падняў ён нейкую ад рукі напісаную паперку, вас вызвалілі амерыканцы...
    Яны не аднаго мяне вызвалілі... Гэта ж нашы саюзпікі...
    Былі. А цяпер хто яны?... Ідзіце...
    Я пайпюў, зачыніў за сабою дзверы.
    «Ну вось і скончылася мая вучоба ва ўніверсітэце... Нават пра перавод на іншы факультэт ці аддзяленне размова ўжо не ідзе, думаў я. Але хто паведаміў сюды, ва ўніверсітэт, пра мяне ўсё падрабязна? Няўжо старшыня сельсавета?»
    Успомніў напісаны ад рукі лісток, што браў той невядомы мне чалавек у «асобай часці» з папкі з маёй справай...
    «Так, відаць, ён. Але што я яму дрэннага зрабіў? Ды і бацька мой? I з Германіяй той... Няўжо да канца дзён маіх яна будзе пераследаваць мяне, не даваць жыць так, як хачу?»
    У студэнцкую аўдыторыю я вярнуўся ўжо іншым чалавекам. Сядзеў за сталом на лекцыі і нікога не бачыў, нічога не чуў...
    Аднак аж дзіўна было, не верылася ішоў час, а мяне ніхто нікуды не выклікаў, не выключаў з універсітэта. Болып таго, дазволілі наведваць «ваенку». Штосьці дзесьці змянілася. Але што?
    У Маскве праходзіў XX з’езд партыі, потым нам прачыталі, сабраўшы ледзь не ўвесь факультэт у актавую залу, даклад Хрушчова «Аб кульце асобы Сталіна». Вядома, я, ды, мабыць, і ўсе ведалі, што тыя, хто кіраваў намі, былі не святыя. Але каб такое рабілася ў Крамлі! Ды і ва ўсёй краіне? Гэта бадай мала хто ведаў.