Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
* * *
Я збіраў ягады. Чарніцы. Набраў поўнае, як вока, вядро. I, вядома ж, стаміўся, аж, як у нас кажуць, сасмяг. Балела, ныла спіна. Каб хоць трохі адпачыць, я наблізіўся да карыстай сасны і, выпрастаўшыся, прыхінуўся спіною да камля. Ён быў няроўны, халаднаваты і прыемна студзіў спіну, як бы адцягваў боль. Адкінуў ад стомы назад галаву, паглядзеў увысь, на сасну старую, рослую толькі венчык галінак зелянеў у вільчыку. Галінкі, ды і сама вяршыня пагойдваліся ад ветру, што, мусіць жа, дзьмуў там. А яшчэ вышэй блакітнела неба, вабіла, цягнула да сябе. Я заплюшчыў вочы.
I здарыўся цуд душа мая быццам пакінула цела і памкнула туды, увысь, у неба. I вось дзіва частка мяне як бы засталася пад сасною, а другая паднялася, паляцела. Нават больш зверху, з вышыні, я ўбачыў сябе пад сасною. Стомленага, прыслоненага спінаю да камля. Побач стаяла вядро з чарніцамі...
Потым, кружачыся над той сасною, пад якою быу спыніўся, я незаўважна як бы аддаліўся ад яе, паляцеў над лесам. Нязвыкла дзіўна, цікава было мне глядзець зверху на вяршыні соснаў, бяроз, дубоў, асін... Былі хвіліны, пгго хацелася ўпасці на іх, як на пасцель. I ляжаць, адпачываць. Але я пераадолеў сваё жаданне, паплыў далей... Пачалося поле, засеянае жытам, яно выкінула ўжо колас, палавела і пад павевамі ветру выгіналася, па ім прабягалі хваля за хваляй... За жытам ішлі затоны бульбы, доўгія, акуратна абараныя, якія межавалі з
людскімі агародамі, садамі, хлявамі, хатамі... I я плыў, кружыў над імі, разглядаючы ўсё, што трапляла на вочы. На хвілінудругую затрымаўся над сваёю хатаю я пазнаў яе зверху, бо на комін было накінута старое іржавае вядро, ды і сад, агарод былі мне знаёмыя, я ж абхадзіў іх, абтупаў мо сто разоў і капаў поле, і палоў грады, ды і ўсё астатняе, што трэба рабіў...
Ад вёскі я паплыў да сенажаці, да тых дубоў, што стаялі там магутных, стагадовых, потым павярнуў да рэчкі... Там, ужо над рэчкаю, я ўбачыў хмары, што клубіліся ў вышыні. I мне захацелася паглядзець, што ўяўляюць з сябе хмары ніколі ж гэтага не бачыў, не ведаў, што гэта такое... Хвіліна і я ўжо блытаўся, усё адно што ў космах ільну-даўгунцу, у хмарах, цёмных, вільготных. Але тое было нядоўга раптам вынырнуў з іх, падняўся яіпчэ вышэй, дзе ўжо не было ніякіх хмар, а было голае, чыстае сонца, месяц. I зоры... Удзень зоры? Гэта было нова, нязвыкла...
Паглядзеў уніз і здалося: пада мною не хмары, а пуховая пасцель... Памкнуў уніз пасцелі ніякай не было, былі толькі хмары. Зноў стала цёмна, сыра... Але толькі на хвіліну. Я вынырнуў з хмар, зноў паплыў над сенажаццю, рэчкай, дубамі..
Колькі я так лётаў, кружыў над наваколлем? He ведаю, не помню, не магу сказаць.
Ачуўся я пад сасною, прыслонены спінаю да камля. Побач стаяла вядро чарніц. Поўнае, як вока...
Працёр вочы. Ці не сон усё гэта?..
Так і не ведаю я дасюль, было тое, пра што расказваю, на самай справе ці толькі ўявілася, прыблюзнілася, здалося ці прыснілася...
* * *
У маленстве я часта лётаў у сне: звальваўся ў нейкія ямы, падаў з вяршынь дрэваў і са стрэх хат і хлявоў, проста, махаючы, быццам птушка крыламі, рукамі кружыў у паднябессі...
Калі ўранні я расказваў бацькам, што я сніў, яны гаварылі: значыцца, расцеш...
Даўно ўжо я выйшаў з дзяцінага ўзросту, даўно не расту. Але сны што лётаю усё адно сняцца. Праўда, трошкі ін-
шыя. Ды і лётаю я ў снах ужо інакш у нейкіх зусім не вядомых мне самалётах ці касмічных апаратах. I так хутка, што не паспяваю нават апамятацца, а ўжо стаю ў нейкім новым аэрапорце. Так, у снах, я абляцеў амаль усю зямлю, пабываў у Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы... I так цікава калі прачынаюся памятаю ўсё, што бачыў, надта ж падрабязна, магу апісаць кожную сцежачку, дарожку, дом, лес...
Але не, не гэта самае вялікае дзіва. Дзіва іншае калі потым я выязджаю ў якія-небудзь далёкія гарады і краіны, мне здаецца, што іх я ўжо аднойчы бачыў, па іх хадзіў... А ў храмах, якія я наведваю і якім па некалькі стагоддзяў, я блукаю, быццам па сваёй хаце мне ўсё там знаёма, я ведаю, што там і дзе стаіць, вісіць... I не, не здзіўляюся, толькі ўспамінаю: так, так, я тут ужо быў...
Што гэта? Ачынаецца мая памяць, згадваецца тое, што калісьці бачылася, было?.. У сне?.. А мо... мо ў тым далёкім, не сённяшнім жыцці, у якім і я, і ўсе мы, магчыма, ужо жылі?..
1992
ГАЎПТВАХТА
У час вучобы ва ўніверсітэце, будучы на вайсковых зборах у N-й часці, я неспадзявана атрымаў даволі жорсткае пакаранне дзесяць сутак гаўптвахты. Здарылася гэта вось пры якіх акалічнасцях. Аднойчы, калі мы, студэнты-пяцікурснікі, вярталіся з палкавых заняткаў змораныя, запыленыя, быў якраз чэрвень, стаяла невыносная гарачыня, пры ўваходзе ў часць ля кантрольна-прапускнога пункта я ўбачыў маю будучую жонку. Апранутая ў лёгкую белую кофтачку і кароткую чорнуіо спаднічку, яна стаяла крыху ўбаку ад дарогі і чакала... Вядома ж каго мяне. Сэрца ў мяне ёкнула, забілася. Хвіліна і я звярнуўся да сяржанта, які вёў нас строем з заняткаў, Дайлідовіча, і папрасіў, каб ён адпусціў, бо, маўляў, да мяне прыехалі, нешта, мусіць, здарылася.
Хто прыехаў? спышўпіы строй, спытаў Дайлідовіч.
Вунь тая дзяўчына, паказаў я вачыма на будучую сваю жонку.
Дайлідовіч, кінуўшы пагляд на дзяўчыну, працадзіў скрозь зубы:
- Хто яна вам?
I гэта мяне ўзлавала.
А гэта я магу ўжо не дакладваць, рэзка адказаў я Дайлідовічу.
Дваццаць... He, дзесяць мінут, наліўся чырванню сяржант і, зірнуўшы на гадзіннік, павёў строй далей.
Што такое дзесяць мінут? Яны праляцелі як адзін міг, асабліва калі я даведаўся, што нічога ў маёй будучай жонкі не здарылася, проста яна засумавала па мне і прыехала, каб пабачыцца, пачуць мой голас.
Вядома, у дзесяць адпушчаных мне хвілін я не ўклаўся. Ды, мабыць, не ўклаўся б і ў дваццаць. Тым больш што ніякіх спраў у той дзень у нас ужо не намячалася, быў вольны час. Калі я вярнуўся ў часць і далажыў сяржанту, што прыбыў, хоць і са спазненнем, ён нічога не адказаў, толькі неяк іпматзначна гмыкнуў.
На вячэрняй жа паверцы ён, выклікаўшы мяне і паставіўіпы перад строем па стойцы «смірна», аб’явіў мне тры нечарговыя нарады за спазненне. Што ж, я быў вінаваты і пакаранне прыняў як належнае, спакойна. Праўда, калі ён падаў каманду: «Адбой, разыдзіся», я падышоў да сяржанта ён быў аднакурснік, тол ькі з іншага факультэта і адслужыў ужо армію, і спытаў у яго па-сяброўску, навошта ён гэта зрабіў мог адпусціць мяне не на дзесяць хвілін, а на гадзіну, ды і нарады не даваць за спазненне. Дайлідовіч ускіпеў, маўляў, што я яго вучу. Ну і я... He вытрымаў. Паслаў Дайлідовіча, як кажуць, на тры вясёлыя літары.
Інцыдэнт быў быццам вычарпаны. Ва ўсялякім выпадку, мне так здавалася. I калі назаўтра на ранішняй паверцы лейтэнант Хвопіч высокі, худы, нейкі перахлябісты, як сабака, яму было даручана навучаць нас, студэнтаў-пяцікурснікаў, вайсковай справе назваў маё прозвішча і загадаў выйсці са строю, я здзівіўся.
За абразу сяржанта Дайлідовіча перад строем у час вячэрняй паверкі аб’явіцьстудэнту-практыканту Сачанку дзесяць сутак гаўптвахты, пачуў я з вуснаў лейтэнанта Хвашча.
Што было рабіць? Я, як патрабаваў статуг, узяў пад казырок, стукнуў абцасамі кірзавых ботаў, сказаў:
Ёсць!
Мне было дазволена вярнуцца ў строй, што я, вядома, і зрабіў, хоць увесь і гарэў ад злосці. Дзіва што! Па-першае, я ўчора ў час вячэрняй паверкі вёў сябе як і належала, ніякай абразы сяржанту Дайлідовічу не нанёс. Па-другое, няўжо Дайлідовіч хадзіў да лейтэнанта з даносам на мяне, свайго ж аднакурсніка?..
Адразу пасля ранішняй паверкі сабралі камсамольскі сход, які, на думку яго арганізатараў, павінен быў асудзіць мяне. Але сход, замест таго каб асуджаць мяне, пачаў асуджаць сяржанта Дайлідовіча і лейтэнанта Хвапіча, бо нічога ж такога, пра што гаварыў лейтэнант Хвоіпч, учора ў час вячэрняй паверкі не было. Лейтэнант Хвоінч паспрабаваў закрыць сход, але ўзбунтаваліся студэнты-камсамольцы, пачалі патрабаваць лейтэнанта не ўмешвацца ў камсамольскія справы, бо ён не быў камсамольцам, і наогул папрасілі яго пакінуць сход. Лейтэііант узлаваўся, загадаў усім нам ачысціць памяіпканне...
Наспяваў скандал. I, каб, мабыць, яго пазбегнуць, лейтэнант запатрабаваў ад мяне здаць рэмень і, знайшоўшы паблізу сяржанта, праўда, ужо не Дайлідовіча, а нейкага іншага, загадаў узяць мяне пад варту і весці на гаўптвахту.
Што ж, у манастыр са сваім статутам не ходзяць. Мне давялося падпарадкавацца ўсяму, што мне загадвалі рабіць. Лддаўшы рэмень, я пайшоў з сяржантам, куды ён мне загадаў ісці.
I трэба ж такому здарыцца, што, калі мы выйшлі на галоўпую алею палатачнага гарадка, убачылі генерала Кірсанава начальніка вайсковай кафедры нашага ўніверсітэта, Героя Савецкага Саюза ён няспепшай старэчай паходкай кіраваўся насустрач нам. Калі мы параўняліся, генерал зірнуў на мяне і спыніўся. Ён, няйнакш, пазнаў свайго студэнта, бо чытаў на нашым курсе лекцыі, неаднаразова выклікаў мяне да дошкі.
Сачанка? здзівіўся ён. Што здарылася?
Я, як патрабаваў таго статут, далажыў, што атрымаў дзесяць сутак гаўптвахты і іду адбываць пакаранне.
За што ты атрымаў дзесяць сутак? сгіытаў, не зводзячы з мяне вачэй, генерал.
За язык, адказаў я.
А я цябе пра што пагіярэджваў колькі разоў! сказаў мне па-бацькоўску добразычліва генерал. Люблю, калі гавораць праўду. Сядзець не будзеш.
I тут жа распарадзіўся, даў каманду сяржанту:
Адставіць! Студэнта Сачанку вярнуць у размяшчэнне часці.
I гэтак жа няспешна, быццам нічога не адбылося, некуды пакіраваўся далей сваёй дарогай. Вядома, калі, я вярнуўся ў размяіпчэнне часці, Дайлідовіч і лейтэнант Хвоіпч прыйшлі ў ярасць. Але, даведаўшыся ад сяржанта, хто адмяніў загад, нічога не маглі зрабіць. Супакоіліся і студэнты, мае аднакурснікі, хоць некаторыя і пашкадавалі: дамоўлена ж ужо было «сучцы Дайлідовічу» зрабіць уночы «цёмную»...
Так я і не пазнаёміўся з гаўптвахтай, не зведаў, што гэта такое...
Мінула болып дваццаці гадоў. Неяк на адным з застолляў я пазнаёміўся з вельмі мілым, абыходлівым чалавекам, які, як неўзабаве выявілася, быў вайскоўцам і загадваў у нашым горадзе гаўптвахтай. Слова за слова, і я расказаў яму, як, будучы на вайсковых зборах, атрымаў дзесяць сутак гаўптвахты. I нават як бы пашкадаваў, што туды не трапіў, можа б, пра гэта што-небудзь з часам напісаў бы.