Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
А навошта вы гэтак рызыкуеце сабой, сваім жыццём? Хіба па-іншаму нельга зарабіць грошы?
Справа ў тым, што ўдзень я працую... Вольны толькі ўночы... А грошай трэба... Двое дзетак, жыву на прыватнай кватэры... Уступіў у кааператыў будую кватэру... Хто ж мне што дасць, калі сам не запрацую?
Але ж гэтак рызыкуючы, і зусім асіраціць дзяцей можна? выказала сваё меркаванне жонка.
Ведаю. Таму і перасцярогі розныя прымаю. Вось ваш муж, паглядзеў на мяне плечавень, раскажа, як мы з ім ехалі. Раней я ў машыну браў і па тры, і па чатыры пасажыры. Цяпер бяру аднаго. 3 адным лягчэй, на выпадак чаго, справіцца. I саджу яго побач з сабою, не даю яму ні ў чым волі.
А спіце ж вы калі? спытаў я. Удзень працуеце, уночы сядзіце за рулём?
Пасля працы на заводзе гадзінку-друіую, a то і ўночы іншы раз, калі пасажыраў няма... Хочаш жыць круціцца трэба, сказаў плечавень, павярнуўшыся тварам да мяне і ўсміхнуўшыся.
Рассталіся мы з ім праз якія паўгадзіны, прыехаўшы ў горад і папрасіўшы адзін у аднаго прабачэння ён у мяне, я у яго.
1992
ЧОРТ 3 СУМАТРЫ
Гасцініца «Yan Kasteelen» у самым цэнтры старога і даволі ціхага Амстэрдама. Пасяліўшыся ў ёй, я марыў пра адно выспацца: надта ж тлумныя дні і ночы выпалі мне ў час паездкі па Галандыі. Нумар на трэцім паверсе з акном у невялікі ўтульны дворык быццам абяцаў мне жаданы спакой, і я, ужо сцелючы пасцель, уяўляў сябе ў ложку на белых свежых прасцінах. Ды яшчэ пасля цёплага душу, які прыняў перад гэтым... Словам, ледзь толькі я выключыў святло, дакрануўся галавою да падушкі, заплюшчыў вочы і адразу ж праваліўся, нібы ў яму, заснуў...
Але спаў я нядоўга. Нешта як бы ппурхнула мяне пад бок і я прачнуўся. Пачуў асцярожны бег па падлозе і раптам загуло, зашумела за сцяною, падымаючыся то ўверх, то апускаючыся ўніз...
«Няўжо пацукі?» падумаў я.
Запаліўшы начнік, я падняўся з пасцелі, абышоў нумар, уважліва аглядаючы, ці няма ў падлозе ці ў кутках дзірак. Так, дзіркі былі, бо і сама гасцініца, як амаль і ўсе дамы ў цэнтры гэтага горада, даўнія з пячным ацяпленнем, крутымі драўлянымі, надта ж скрыпучымі лесвіцамі, гнілымі, трухлявымі, хоць і пафарбаванымі дзвярамі і рамамі. Аднак жа, што жывуць тут пацукі... He, я пра гэта не думаў... Пацукі баяцца святла гэта я ведаў. Але пры святле я зусім не магу спаць...
Счакаўшы трохі, я патуіпыў святло і зноў лёг у пасцель. Гэты раз заснуць мне не ўдалося, бо, ледзь толькі я сцішыўся, пачуў, як штосьці асцярожна пратупацела, прабегла па падлозе.
«Што за ліха?» падумаў я, уключаючы начнік.
Хвіліну-другую было ціха, потым загуло, зашумела за сцяною.
«Вось я і адпачыў, выспаўся, паспачуваў я сам сабе. Трэба ж, каб так не пашанцавала...»
Дастаўшы кнігу, я болып не выключаў святла чытаў.
Уранні, памыўшыся і пагаліўшыся, я спусціўся ў маленькае кафэ ўнізе гасцініцы, каб паснедаць. Першае, што зрабіў, паклікаў да сябе гаспадыню гасцініцы і спытаў, што гэта мне ўсю ноч не давала спаць. Гаспадыня, як неўзабаве выявілася, не ведала ні нямецкай, ні галандскай мовы. He ведала яна ні адной і са славянскіх моваў. Ды і па-англійску амаль нічога не разумела. Таму яна паклікала гаспадара. Ён быў таксама, як і гаспадыня, інданезіец, родам з вострава Суматра. Гасцініцу ён купіў, як прызнаўся, некалькі тыдняў назад і яшчэ мала ведаў, што тут у якім нумары робіцца. Праўда, прызнаўся: я не першы скарджуся, што ў нумары неспакойна, нешта па начах не дае спаць.
Можа, дазволіце перасяліцца мне ў іншы нумар? папытаў.
На жаль, вольнага нумара ў гасцініцы не было. Ды і ў астатніх гасцініцах знайсці яго было немагчыма у разгары быў турысцкі сезон і нумары ў гасцініцах былі заняты да самай зімы.
Мне нічога не заставалася, як застацца жыць у тым самым нумары, дзе мяне і пасялілі.
Сяк-так я цэлы дзень прашвэндаў па горадзе, любуючыся то дамамі, што збудаваны на ўбітых у балота сваях, але надта ж прыгожа, нестандартна, то карцінамі Ван Гога, Ван Дэйка, Рэмбранта ў музеях, то гутарачы з самімі галандцамі на розных афіцыйных і неафіцыйных сустрэчах.
Увечары, як сцямнела, я прывалокся ў гасцініцу «Уап Kasteelen». Змора ўзяла сваё, і я, ледзь толькі ўсеўся ў крэсла, што стаяла ля стала ў маім нумары, адразу ж звёў вочы і праваліўся ў глыбокі сон...
Прачнуўся я апоўначы. I калі запаліў святло, не паверыў вачам сваім пасцель у нумары была паслана і там... нехта спаў.
«Што за ліха? аж не паверыў я вачам сваім. Няўжо гаспадар і гаспадыня пасялілі яшчэ каго-небудзь у нумар?»
Падышоў бліжэй да ложка і яшчэ болып здзівіўся у пасцелі ляжала нейкая невядомая мне істота. Ва ўсякім разе я ўбачыў яе ўпершыню. Валасатая, з вушкамі, рожкамі, аброслая не то шэрсцю, не то поўсцю, знепіне вельмі падобная на маленькую малпачку.
Ты хто? сказаў я амаль шэптам і ўзяў за вуха, каб выкінуць з пасцелі.
Асцярожней, разлупіла вочы, паглядзела на мяне без усялякага страху істота. Тое самае і я ў цябе магу спытаць: хто ты, што без усякага на тое дазволу пасяліўся ў маім пакоі? Да яшчэ мяне і за вуха, як шкадлівага ката, бярэш?
Я прыехаў у Галандыю і пасяліўся ў гасцініцы... А ты?
Я, вылазячы з-пад прасціны, мармытала істота, самы звычайны чорт. Прыехаў з Суматры. Ды так і мучуся тут у адзіноце. Надакучыла хоць на край свету збегчы гатоў. Вецер, дождж... Ды і халадэча ж... Ввух! аж сцялася істота.
А чаго ты сюды ехаў? пытаў я ў чорта. Што, там табе месца не хапала?
He. Гаспадар і гаспадыня ехалі, дык і я з імі паехаў. Думаў, ненадоўга. Ды і не ведаў жа, куды едуць. А я прывык пры іх жыць там, на Суматры. Чуеш, як цябе зваць? звярнуўся да мяне чорт, трасучы галавой і вызваляючы вуха. А там, дзе ты жывеш, цёпла?
He, у нас холадна. Да трыццаці градусаў марозу. I снег, мяцеліцы...
I вы не мерзнеце?
У нас холад не заўсёды. Тры-чатыры месяцы. А тады вясна, лета, цяпло...
А дажджы, вятры таксама ў вас бываюць? пытаў чорт. Гэтага хапае. Асабліва восенню. Ды іншы раз і ўлетку... А адкуль ты сюды прыехаў, як краіна называецца? лыпаў вачыма, глядзеў на мяне чорт.
Беларусь.
-	Гэта далёка адсюль?
-	Ды кіламетраў дзевяцьсот.
А на Суматры ты быў?
Пакуль не. А што?
Можа, паедзеш туды, то забяры з сабою мяне. Бо тут мне надта ж сумна. He бойся, я схаваюся, ды так, што мяне ніхто не ўбачыць. Бо тут я гіну. Ад холаду, адзіноты.
Што, хіба тут чарцей няма?
Ёсць, але да прыезджых адносяцца з недаверам. У свае кампаніі не прымаюць, дружбы не водзяць... Hi адна чарціха замуж за чужога не хоча выходзіць. Словам, калі я не з’еду адсюль, то загіну.
Пакуль ты загінеш, дык не аднаго чалавека да вар’яцтва давядзеш. Ты ж спаць, думаю, не аднаму мне не даеш. Вось другую ноч зрываеш. Тую зусім спаць не даў, а цяпер тлумііп галаву...
Гэта ты мне тлуміш галаву, а не я табе, аж пакрыўдзіўся чорт. Што, можа, не ты мяне, а я цябе збудзіў?
Ты ж улёгся ў маю пасцель...
Гэта не твая, а мая пасцель! Такіх, як ты, тут ужо многа нерабывала. А я з таго дня, як гаспадыня і гаспадар гасцініцу купілі, увесь час тут...
Словам, не ўдалося мне і ў гэіую ноч паспаць як след.
У наступную ноч я ўжо сам не клаўся ў пасцель. Умасціўся ў крэсла і вельмі ж хутка заснуў. Нават святла не патушыў.
Прачнуўся я за поўнач і не паверыў вачам сваім пасцель не была паслана, там ніхто не спаў.
«Можа, дзе загуляў чорт? падумаў я. Ці галаву сабе скруціў, гойсаючы невядома дзе?»
Патушыў святло, і, не сцелючы пасцелі, лёг на ложак проста на коўдру. I амаль у той жа момант адчуў, як хтосьці таўхануў мяне пад бок.
Зноў ты ўлёгся на маё месца? пачуў я незадаволены знаёмы чортаў голас. Наогул, паводзіш сябе, як дома. To святло не выключаеш, то на мой ложак кладзешся.
Я падняўся з ложка, пайпюў зноў да крэсла, сеў.
Хацеў хоць ногі выпрастаць, прызнаўся я, а то млеюць. А ты... каторую ноч спаць мне не даеш...
Але ж і ты мне таксама каторую ноч снаць не даеш... бурчаў незадаволены чорт.
Мог бы і ўдзень, калі мяне няма, выспацца, сказаў я.
Каб жа так... A то ж... Баюся я ўдзень спаць. To гаспадыня прыбірае, то гаспадар ходзіць... Ды і нельга нам на святле людзям на вочы паказвацца...
Чаму гэта?
Кожны ж убачыць, што я... чорт.
А ўночы?
О, ноч гэта наш, чортаў, час! Уночы мы нікога і нічога не баімся, робім, што захочам.
Яно і відаць. 3 людскімі жаданнямі і патрэбамі не лічыцеся.
Дык і з намі ж ніхто асабліва не цырымоніцца. Колькі разоў мяне білі, труцілі нейкімі газамі, аблівалі ліха ведае чым... Нават гаспадар з гаспадыняй. А я ж... Каб не я, то хіба яны купілі б гэтую гасцініцу? Гэта ж я ім яе прыдбаў. Падкінуў аднойчы кашалёк гульдэнаў, вось яны і разбагацелі... Слухай, звярнуўся раптам да мяне чорт. Давай я табе дапамагу. Купіш тут, у Галандыі, што хочаш. А ты мяне за гэта ў сваю Беларусь завязеш... Жыць будзем. Я табе ва ўсім, ва ўсім памагаць буду. Што захочаш, тое табе і зраблю. I тут, і там, дома...
Але як жа я цябе праз мяжу перавязу? Правяраюць жа. Баяцца, каб зброі не вязлі. Ды і наркотыкаў.
Я схаваюся.
Дзе ты схаваешся?
Дзе захачу. Mary табе ў кішэню залезці. Ці ў чамадан... Я ж магу зрабіцца зусім-зусім маленькім, і не заўважыць ніхто. Ды і чалавечае вока не заўсёды мяне ўбачыць. Урэшце, гэта не твой клопат. Я сам схаваюся. Згода?
У нас холадна, ты замерзнеш, пачаў я адгаворваць чорта.
Тут я не замёрз, то і там не замерзну. Затое ў вас раўнапраўе, то і я раўнапраўны буду з вашымі чарцямі. Можа, ажанюся, дзеці ў мяне будуць... Мы б з табою зжыліся, пасябравалі б.
Ты мне тут спаць не даеш, а калі яшчэ і там... пакрывіўся я.
Тут я адзінокі, мне сумна... А там у мяне свае клопаты будуць. Можа, я ў вас прыжывуся і на сваю радзіму Суматру забудуся. Калі ты ад’язджаеш?
Ад’язджаў я заўтра. Але чорту пра гэта не прызнаўся, не сказаў.
He ведаю яшчэ.
А хто гэта ведае? спытаў чорт.
Ніхто. Усё залежыць ад мяне самота. Вось спраўлюся... Але ж, паглядзеў я на чорта: верыць ён мне ці не верыць? Ты ж спаць мне ані не даеш. Стомленасць, ды і галава ж нясвежая...
Добра, сказаў чорт. Адпачывай. А я... Пабегаю, пагайсаю трохі тым часам... Толькі ты, падыпюў ён да мяне і памахаў перад самым маім носам лапаю не думай ад мяне ўцякаць, усё адно даганю. У рэчы твае схаваюся. Паеду ў тваю Беларусь, пагляджу, што і як там, чалавек памяркоўны... Мы з табою пасябруем, ды ўжо, можна сказаць, і пасябравалі. Хіхі, ха-ха, засмяяўся чорт.