Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Слухай, Барыс, ты не помніш, які гэта каньяк мы з табою ўчора пілі?
А што? спытаў я, быццам ні пра што не ведаючы, не здагадваючыся.
Галава баліць, нібыта яе ўсю ноч у кузні ў тры молаты білі.
ПА КОЛЬКАСЦІ ПАРТРЭТАЎ
Аляксей Кулакоўскі, які працаваў у старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Васіля Іванавіча Казлова не то рэферэнтам, не то кансультантам (на самай справе рабіў літаратурны запіс яго мемуараў, якія потым неаднаразова выдаваліся пад назвай «Людзі асобага складу»), з гневам расказваў:
Прыходжу на працу, а там рабочыя сцяну ломяць. Пытаю: «Што здарылася?» А яны мне і кажуць: «Вокны новыя загадана рабіць». «Навошта? здзівіўся я. Іх жа болыв чым дастаткова!» I толькі потым да мяне дайшло, у чым справа. Адбыўся Пленум ЦК КПСС, які павялічыў колькасць членаў Палітбюро... А партрэты ўсіх ранейшых кіраўнікоў партыі віселі між вокнамі... Якраз хапала прасценкаў на ўсіх... А паколькі павялічылася колькасць членаў Палітбюро, то і вырашыў нейкі разумнік павялічыць колькасць вокан, а значыцца, і прасценкаў, каб на партрэты ўсіх членаў Палітбюро месца хапіла...
«УСЁ ЎЖО МОЖНА...»
Тарас Хадкевіч напісаў раман «Песня Дзвіны» і прынёс у «Полымя». Мы з Іванам Пташнікавым прачыталі яго, адрэдагавалі. Вядома, не ўзгадніўшы некаторых правак з аўтарам, не маглі здаць твор у друк. А аўтар захварэў, прычым, як мы даведаліся, цяжка прадстаяла складаная аперацыя.
Пачакалі, калі Тарас Канстанцінавіч паправіцца, вернецца дахаты, і папрасіліся наведаць яго.
Можа, я да вас зайду? спытаў нясмела Тарас Канстанціііавіч.
He, лепш мы зойдзем, быў наш адказ.
I зайшлі, знялі ўсе пытанні, узгаднілі праўкі. Сабраліся пакінуць ужо кватэру, а Тарас Канстанцінавіч не выпускае нас запрашае ў залу на пачаступак. Іван Пташнікаў некуды спяпіаўся, таму адмовіўся, пайшоў. А я, каб не рабіць чалавеку прыкрасці, застаўся. I калі Тарас Канстанцінавіч наліў у чаркі гарэлку, я не вытрымаў:
А вам гэта можна? спытаўся я ў яго.
Тарас Канстанцінавіч паглядзеў на мяне сумна-сумна і сказаў:
Мне, Барыс, усё ўжо можна...
...Непапраўны, жудасны сэнс яго слоў я зразумеў праз некалькі тыдняў, калі мне пазванілі і сказалі, што Тараса Канстанцінавіча няма жывога...
ЛЕПШАЯ ГУМАРЭСКА
Я шмат папрацаваў у жанры сатыры і гумару. I здаецца, плённа, расказваў мне вядомы ўкраінскі пісьменнік, даўні мой сябра К. Але лепшая мая гумарэска гэта калі я напіўся і ўночы трапіў у зараснік не то маладой акацыі, не то шышпыны. I пакуль выбраўся з яго, абадраўся не давядзі Бог. Дадому вярнуўся позна. Усе спалі. Я запаліў святло і сам сябе не пазнаў увесь у крыві. Узяў пластыр, стаў перад трумо і пачаў залепліваць акрываўленыя месцы. Калі гэта зрабіў, лёг у пасцель... Прачнуўся ўранні ад жончынага крыку: «Авоечкі мае! Хто ж гэта нам усё трумо пластырам абклеіў?» Глянуў я на сябе і тады толькі здагадаўся пра ўсё...
КЕПСТВА
Як і кожны таленавіты пісьменнік, Аркадзь Чарнышэвіч не любіў, калі яго правілі. Асабліва мову. Чаго толькі не рабіў і прасіў пакінуць так, як ён напісаў, і крывіўся, a то і злаваўся «псіхаваў».
Аднойчы, калі ў «Полымі» рыхтавалі ў набор яго раман «Засценак Малінаўка», спатыкнуліся на выразе «зрабіць подласць». I так, і гэтак паварочвалі яго, хацелі, каб ён загучаў натуральна, па-беларуску. Урэшце адзін з супрацоўнікаў прапанаваў замест «подласць» ужыць «кепства»... Ох, як не хацеў Аркадзь Змітравіч гэтага «кепства»! Калі нішто яму не дапамагло, не пераканаў супрацоўнікаў у непатрэбнасці такой праўкі, ён адвярнуўся і смачна, да-вясковаму сам сабе вылаяўся...
У карэктуры Аркадзь Змітравіч паспрабаваў выкінуць «кепства», вярнуць ранейшы свой выраз... Але з яго праўкай не палічыліся...
...Нядаўна, гартаючы «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», я ўбачыў гэтае «кепства» як прыклад, які прыводзіўся аўтарамі слоўніка са спасылкай на Аркадзя Чарнышэвіча. Выходзіць: у «Полымі» зрабілі паважанаму пісьменніку «кепства», а аўтары слоўніка, нічога пра гэта не ведаючы, тое «кепства» яшчэ і ўзаконілі...
ДАЖЫЎСЯ...
Ён быў надта ж круты і ў сваім гневе нястрымны. Таму не дзіўна, што яго баяліся. Асабліва тыя, хто быў у падначаленні. Мог жа любога ў бараноў рот сагнуць, пакінуць без працы, a значыцца, і зарплаты...
Убачыў я яго, калі ён выйшаў на пенсію, застаўся без пасады. У парку, з унукам. I ўнук... Божа мой, што былы начальнік ні рабіў: і прасіў, і маліў, і сварыўся, і крычаў ані не слухаўся дзеда... «Во да чаго дажыўся чалавек!» засмяяўся я. I адвярнуўся, зрабіў выгляд, што не пазнаў былога і майго кіраўніка, як да нядаўняга пісалі, рэспубліканскага значэння.
«ГРУДЗІ»
У часопісе «Полымя» ішоў нарыс пра гераіню Сацыялістычнай Працы. У ім было наггісана, што гэтая жанчына «грудзямі пралажыла сабе дарогу».
Паклікалі аўтара, сказалі, што, калі «мужчына пракладвае грудзямі сабе дарогу», дык гэта адно. А калі жанчына...
Аўтар зразумеў заўвагу. Паправіў сказ. А выходзячы з рэдакцыі, сказаў:
Наогул, можа, і не варта было правіць. Бо пра гэтую жанчыну і яе «грудзі» столькі ўсяго апавядаюць...
I ўсміхнуўся...
Нам нічога не заставалася, як зусім забракаваць, не друкаваць нарыс.
ДАНОСЫ
Адзін мой знаёмы аспірант, які разбіраў справы рэабілітаваных, пазваніў мне і паведаміў быццам з падкусам, смяшком:
А ведаеце, пісьменнікі, як выяўляецца, таксама пісалі даносы...
Навіна для мяне не была ніякай навіной. I пра гэта я шчыра прызнаўся знаёмаму.
He думаў я, уздыхнуў на другім канцы горада ў тэлефонную трубку будучы кандыдат навук. Я ж лічыў пісьменнікаў сумленнем і гонарам народа, эталонам праўдзівасці, шчырасці...
Э-э, пажурыў я маладога чалавека. Розныя людзі былі і ёсць сярод пісьменнікаў... I час той успомніце, уявіце допыты, катаванні. Героі грамадзявскай вайны, былыя вязні царскіх турмаў, леіішыя людзі краіны не вытрымлівалі. А пісьменнікі... Яны ані не лепшыя і не горшыя за астатніх... Часам, здаралася, паклёпнічалі не толькі на сяброў, а і на саміх сябе. He, не лічыце, што я апраўдваю даносчыкаў... Я іх ненавіджу, можа быць, нават больш, як вы, ставіўся і стаўлюся да іх з пагардай...
Размова наша на тым і скончылася. Паклаўшы ўжо трубку, я ўспомніў словы з верша Яўгена Еўтушэнкі: «Нет, доносов... Доносов не пнсал...»
I мне стала нейк уцешна, радасна. Падумаў я: «Не ўсе, далёка не ўсе, пражыўпіы жыццё, сёння гэтым могуць пахвалівда...»
ДАЧКА
Калі я працаваў у Саюзе пісьменнікаў, да мяне прыходзіла шмат людзей з самымі рознымі просьбамі. Прыйшла неяк і яна, гэта асоба, у міні-спадніцы, з падмаляванымі бровамі і густа нафарбаванымі вуснамі, высокая, грудастая.
Я дачка члена вашага Саюза, сказала яна па-руску і назвала прозвішча свайго бацькі.
Вельмі прыемна, адказаў я і прапанаваў маладой асобе сесці.
Але яна не села. Прадаўжала:
Я прыйшла да вас вось па якім пытанні. Я выйшла замуж, і мне трэба кватэра...
Кватэра трэба не толькі вам, перапыніў я яе як мага лагодна. У нас на чарзе болып за сто сем’яў. Стаіць на чарзе і ваш бацька...
Але яна не дала мне дагаварыць.
Мяне не цікавіць, хто і колькі сем’яў стаіць у вас на чарзе. Я прыйшла заявіць, што калі да восені вы не забераце члена вашага Саюза, то, вярнуўшыся з адпачынку, мы з мужам выкінем яго з кватэры на вуліцу...
-	Але ж тая кватэра на вашая, а бацькава, сказаў я. Яму даваў яе Саюз пісьменнікаў.
-	Вы чулі, што я заявіла? Мы з мужам гэта зробім, аж пачырванела ад злосці асоба і, ляснуўшы дзвярыма, пайшла з майго кабінета.
...Выкідаць на вуліцу гэтай асобе свайго бацьку члена нашага Саюза пісьменнікаў не давялося: ён паспеў да таго, як вернецца з адпачынку дачка, памерці...
БАГУШЭВІЧ
Ехала на чарговую чытацкую канферэнцыю група пісьменнікаў. Было горача ліпень месяц, самая спякота. Спыніліся ля калодзежа папіць вады. I як гэта здараецца ў вёсцы, новых чужых людзей адразу ж акружылі дзеці. Даведаўшыся, што ля калодзежа пісьменнікі, пачалі пытаць, хто з іх тут. «Ну, не вытрымаў адзін з пісьменнікаў, напрыклад, Багушэвіч
ёсць». «Дзе ён?» зацікавіліся дзеці. Паказалі на Юрку Багушэвіча, аўтара папулярнай тады дзіцячай аповесці «Дерево дружбы», які сапраўды быў сярод іх. Дзеці не наверылі. «Багуіпэвіч з вусамі, Багушэвіча мы ведаем, вучылі на памяць яго вершы». I разбегліся падумалі, што іх падманваюць: ніякія, маўляў, гэта не пісьменнікі, толькі выдаюць сябе за пісьменнікаў...
ЛЁС ДАНОСЧЫКАЎ
Сёння ўсе ведаюць, што давялося выцерпець, перажыць, праз якія пакуты пекла прайсці тым, хто быў рэпрэсаваны, у свой час трапіў у сталінскія турмы і лагеры. Але што такі самы, а часамі нават і горшы лёс напаткаў даносчыкаў, мала хто ведае. He ведаў таго і я, пакуль не сустрэўся з таварышам, які на працягу апошніх некалькіх гадоў разбіраў справы рэабілітаваных.
Толькі нязначная частка даносчыкаў памерла ці памірае сваёй смерцю, апавядаў гэты таварыш. А астатнія... Многіх жа арыштоўвалі разам з тымі, на каго яны даносілі, трымалі з «аб’ектамі назірання» ў адных і тых жа камерах і падвалах, каб яны і адтуль «стукалі», паведамлялі ўсё, што ўдавалася «вынюхаць» пра сваіх падапечных. Накаторых жа і «судзілі», пасылалі на этапы, у лагеры... Сёй-той, не вытрымаўшы сваёй ролі, вешаўся, канчаў жыццё самагубствам, сяго-таго выкрывалі сулагернікі і распраўляліся як з «сучкай», а сяготаго знішчала і само лагернае начальства. За што? Ды за тое, што адмаўляўся «працаваць» даносіць, a то і з-за непатрэбства знікаў (паміраў ад голаду ці расстрэльваўся) «аб’ект назірання»... Быццам сам Бог караў і заслужана! гэтых юдаў (ці ўсё ж таксама своеасаблівых ахвяр сталінскага часу?).
«НІКОЛІ TAK HE РАБІЦЕ...»
Расказваюць-пераказваюць: калі Уладзіслаў Нядзведскі вучыўся ва ўніверсітэце, яго аднойчы затрымала міліцыя быў выпіўшы, сядзеў ля нейкай сметніцы. Калі даведаліся, што ён студэнт універсітэта, здзівіліся:
Як так можна? Вы ж будучы інтэлігент!
Уладзіслаў адказаў міліцыі па-філасофску мудра:
He месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца.
Вядома, завялі на Уладзіслава справу, выклікалі да рэктара. Рэктар тады быў добры, I. Чымбург, пачаў распытваць вінаватага:
Раскажыце, як і што там было.
I Уладзіслаў расказаў:
Выпіў я сто грамаў гарэлкі... Здалося мала. Дык я куфаль ггіва ўзяў...
Э-э, перапыніў Уіадзіслава рэктар, як жа так можна? Калі п’яце, дык толькі нешта адно трэба піць... А вы змяшалі...